Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Калі праз тыдзень ён з’явіўся да яс, то спытала яго адразу замест прывітання. калі пачнецца будаўніцтва. Ён адказаў, што цяпер няма часу, бо ідзе нарыхтоўка сена і пачынае займацца жытам.
Ну дык неабходна адбудаваць стадолу, каб там усё змясціць, а што гычыцца ііерабудовы дома і хлява, то патрэбна ўжо цяпер пачынаць іх перасыпаць, каб да зімы скончыць усю работу.
Гэта нсмагчыма, адказаў ён, — бо няма дзе падзецца з дзецьмі і жывёлай, а акрамя гаго няма грошай.
А ці многа на гэта патрэбна?
Я палічыў, але недакладна, бо калі пагаварыў з будаўніком, то ён сказаў шэсцьсоі і нават болей, але гэта пакуль размовы.
На гэта яна:
Ведаеш што? Каб ты зразумеў, што я цябе не ганю. скажу табе нешта. Калі гэта не будзе каштаваць больш за шэсцьсот, то можайі пачынаць працу. Я дам табе дзвесце сваіх і акрамя таго яшчэ сотню, якую павінен мне выплаціць брат, а чрыста я пазычу ў касе. Але на гэтым тыдні пачнеш працу. Перагавары з будаўніком і прыйдзі сюды, раскажы мне, як вы з ім дамовіліся. Але калі не хочаш нічога рабіць, то паміж намі ўсё скончана і сюды больш не нрыходзь.
Назаўтра Аўгусцін накіраваўся да Кашперскіх Гор, каб пагаварыць з будаўніком і прывесці яго да сябе на гару. Будаўнік усё прагледзеў, узяў у руку ручку і наперу, усё палічыў і праз паўгадзіны цяжкай разумовай працы падзяліўся з Аўгусцінам яе выніка.мі. I той даведаўся, што нават калі купіць танна дрэва, то будаўніцтва будзе яму каштаваць васемсот пяцьдзесят залатых. Аўгусцін страшна напалохаўся і сказаў, уздыхнуўшы:
Калі я столькі пазычу, то застануся без жывёлы.
Калі ён гэтым падзяліўся са сваёй багатай Марыянай, і дадаў толькі, што не знойдзецца чалавек, які яму падпісаў бы вексель на 550 залатых, вось
чаму няма магчымасці пачаць перабудову гаспадарскага двара, яна страшна разгневалася, кінула яму ў твар некалькі абразлівых слоў і выразаў, і акрамя таго сапраўднае палена, каб памятаў, як хацеў ён зацягнуць яе ў жыццёвы бруд, і заявіла, што ні пры якіх умовах не пагодзіцца жыць у мізэрнай і разваленай хаце, якую ён атрымаў у спадчыну ад бацькі.
— Прэч з маіх вачэй, небарака, — гэтымі словамі яна скончыла сваю прамову, — і больш тут не паказвайся! Я шкадую пра кожную хвіліну, што правяла з табою! Такіх, як ты, я кожны дзень дзесяць знайду. Але ж калі ёсць такі, то лепей застацца самотнай. Дзеля цябе я не ператваруся ані ў мыш, ані ў крата, каб жыць у бруднай дзіры.
Усялякія размовы, просьбы і абяцанні Аўгусціна, каб крыху мела цярпенне і з часам нешта палепшыцца, былі дарэмнымі: рашучая Марыяна стаяла на сваім, што не хоча яго бачыць і хай шукае шчасце ў іншым месцы.
Зусім засмучаны Аўгусцін сабраўся нарэшце на зваротную дарогу да Жданава. Доўгім і цяжкім здаўся яму гэты шлях прыгожым цёплым летнім вечарам. Яго мары пра будучае шчасце ператварыліся ў нішто і расцякліся па днях і месяцах, поўных салодкіх падзей, а засталася толькі горыч, што запаланіла яго думкі. Чым далей ён разважаў пра тое, што з ім адбылося, тым менш разумеў упартасць Марыяны, таму і сказаў сам сабе:
— Ліха яго бяры, хай гром грымне! Я ў тым доме жыву колькі гадоў, бацька жыў і нічога не звалілася на нас! I раптам, гэта зваліцца!... Няма ў гэтай бабы розуму, а толькі мае ўпартую мазгаўню!... Ніводная з баб не мае розуму! Яна ж магла б пяць або шэсць гадоў жыць са мной гам, дзе я цяпер жыву!... Прынесла б мне дзве сотні і мы разам працавалі б і гаспадарылі, а потым нешта было б. Дзеці паступова б падрасталі і таксама працавалі... Так мы б нешта сабралі б і збераглі б, але яна кажа “не” і не хоча чакаць!... а я мусіў такую пазыку ўзяць, каб уваліць і-рошы ў нішто і за нішто! Яна хоча жыць, як прынцэса, пад новым гонтам!... Узяў бы чорт гэтую жаночую пыху!... Толькі парады дае, і нічога акрамя парад, а муж слухаў бы гэтыя парады і рабіў пазыкі для яе!
Ен сплюнуў, хвіліну пастаяў і выцер сіняй бруднай насоўкаў пот, які сцякаў з ілба, потым зноў пайшоў цяжкай дарогай, працягваючы размову сам з сабой:
— Для сваёй душы, Пан Бог ведае, я ўжо не знайду чалавека. Як прыгадаю той момант, калі я з ёю пазнаёміўся ў горадзе, дык злосць мяне бярэ! У касцёл хаджу, Богу малюся, каб душу маю захаваў! Чорт прывёў на мае вочы гэтага Францала з Аплатэнца!... Ён на маё вяселле прыйдзе, а я яму авечку паабяцаў за тое, каб нас звёў!... Ёо-о-о -на вяселле прыйдзеш хлопец і авечку павядзеш дахаты! Толькі з’явіся тут, як я табе так дам той вяроўкай, на якой ты хацеў весці авечку! Як успомню пра сасіскі і каўбасы, што вы жэрлі і за якія я вымушаны быў заплаціць палову трэці залатога, дык мне і цяпер шкада грошай да смерці... Толькі Марыяна іх з’ела дзесяць, ды яшчэ ўзяла з сабой для маці і дзяцей!...
Ужо змяркалася, калі ён дайшоў да Ідэрца. Аўгусцін адчуваў, нібы велізарная, падобная на конус макаўка ўзгорка, што быў злева ад яго, чарнее
і пагражае зваліцца і што цёмны хрыбет высокай гары Гайдэльскай, які ўзвышаўся за яго спінай, пахіліўся і кінуўся за ім, каб назаўжды пахаваць яго ў сваім чэраве. Калі праходзіў праз вёску, то яму ўсміхнуўся святлом вокнаў мясцовы шынок, і Аўгусціну здалося, што ён знайшоў надзейны прытулак, і нават думкі не было, што гэта можа быць небяспечным, бо звычайна ў цяжкія часы звыкся запіваць півам душэўныя пакуты і ўсю горыч, што прыносілі людзі і абставіны.
Ён увайшоў у шынок і сеў сярод гучна размаўляючых знаёмых і радні з адзіным жаданнем утапіць гора. Працягвалася гэта не доўга, бо піў піва хутка, а потым развязаўся яго язык і паведаміў Аўгусцін дзіўныя рэчы.
Што? Ліха яго бяры! Каб паслухаўся яе і разбурыў гэтую праклятую хату! I гэта пры тым, што мяне ніхто не наведвае, нават яна!.. Кажа мне: разбуры гэтую і пабудуй новую, нібы я Ротшыльд, і магу рабіць глупствы!... Мне не падабаецца гэтая хата, так, гэта праўда, і хай чорт яе возьме... Як гэта разбурыць? Лепей хай згарыць, чортава хата, хай выгарыць аж да падмурка! На.м бы далі грошы на дом, за які я плаціў бы дзесяць гадоў. Аднак пакуль не згарэла! Д’ябал на яе! Каб Пан Бог даў!... Я б за васемсот залатых пабудаваў такі дом, што людзі прыходзілі б з горада на яго паглядзець!...
Што ты такое кажаш, асёл! — перапыніў яго сусед і прыяцель, — трымай пры сабе свас мары! Калі раптам у цябе згарыць хата. то людзі прыгадаюць твае словы і скажуць, што ты сам падпаліў свой дом.
Аўгусцін некалькі разоў кіўнуў галавой, прычым стукнуўся носам два разы аб край сваёй шклянкі, памахаў рукамі ў мазалях, нібы хацеў схапіць густое паветра, аднак піва працягвала аповед далей:
— Скажу, дык скажу, і-о-о-о! Скажу вам такое! Я ведаю нешта\ Памятай пра гэта, Вінцэк, што калі аднойчы загарыцца хата, ты не будзеш казаць, што я вол. Згарыць, кажу табе, усё знікне з усім, што ёсць у хаце, усё возьме чорт! Чалавек не страціў галаву і ведае нешта, за што заплацяць удвая больш, чым за добры ўраджай. To табе кажу я... і калі б гэта здарылася, то ты б зразумеў, што іншыя пра гэта нічога не ведаюць. Чаго Бог не даў, тое за грошы не купіш!.. Але бурыць гэта, гм, не! I калі б прыехаў з Сушыцэ пан, павятовы начальнік і сказаў: “Аўгусцін, патрэбна хату разбурыць! — то я б яму адказаў: “Міласэрны пане, вельмі Вас прашу, не трэба! Няма на свеце закона і няма чалавека, які б мог мне загадаць, каб я яе разбурыў’...”
Гэтыя словы чула некалькі мужчын, якія смяяліся, бо яны іх забаўлялі. А прыяцель Вінцэк сказаў:
Няўжо вы не бачыце, што ён перабраў, што за яго гаворыць піва. А ты, Аўгусцін, калі не можаш трымаць язык за зкубамі, то ідзі дахаты. Я пайду таксама.
Аўгусцін трошкі паўпарціўся, але нарэшце пайшоў, не перастаючы па дарозе гаварыць пра нешта, пра што ён ведае, што можа здарыцца, а калі здарыцца, го ён атрымае добрыя выгоды. Але хату разбіраць ён не будзе, а калі Марыяна хоча, каб ён знішчыў свой дом, то хутчэй яе кіне. Так трэцюю частку дарогі Аўгусцін наўзрыд плакаў па Марыяне.
Прайшло чатырнаццаць дзён. Быў прыгожы летні вечар, сонца схілілася над чорным з выступаючымі вершалінамі лесам, якім парасла Гайдэльская гара; невыказна прыгожае фасфарысцуючае ззянне нібы пералівалася праз яс выцягнуты хрыбет, і з глыбокага стромкага схілу, што спадаў да Выдры ракі, успыхнуў захад сонца ў сакавітых рудых, агнявых, фіялетавых і зялёных танах, які паступова ператвараўся ў цудоўны цёмнасіні, аблямаваны залатым вэлюмам, што зграбнымі, мяккімі складкамі абдымаў чорныя дрымучыя лясы, якімі параслі то тут, то там шэрыя скалы, і зялёныя пожні; а блакітны небакрай, што распасцёрся над лясамі, хрыбтамі і вострымі вяршынямі гор, напоўніўся лёгкім ружовым і фіялетавым павстрам, і сярэбраныя хмаркі, што плылі па небе, палалі асляпляльным золатам.
Аўгусцін вяргаўся з палявых работ, і ледзьве цягнуў ногі, бо быў надзвычай стомлены. У гэты дзень ён касіў авёс з ранку аж да другой паловы дня, потым паабедаў і працягваў працу аж да змяркання. Касіў ён сярпом, бо ведаў па ўласным вопыце, што касой нельга добра скасіць авёс. У двары ён паклаў мсерп на сухое галлё і падняўся наганак сваёй хаты-разваліны, пацягнуўся, нібы хацеў разагнуць стомленую спіну, загледзеўся на гульню колераў на захадзе сонца, панюхаў тытунь і прабурчаў:
— Няхай праваліцца гэтая катарга! Я цалкам зламаны! Ці мужчынская гэта работа жаць! Серп падыходзіць толькі жанчыне. Гэта не жыццё! Лх, каб была тут Марыяна!... Але не, хай будзе праклятая гэтая баба’
Ен выцер брудным рукавом засмяглыя вусны і слёзы з вачэй і твару, нанюхаў яшчэ раз тытунь, высыпаўшы яго з бутэлькі з каляровага шкла на сваю шырокую далонь, і зноў паглядзеў на пакрытую шэрым змрокам раўніну, дзе жылда тая, па якой столькі тужыў, потым правёў позіркам вяршыні ўзгоркаў на захадзе.
— Ну, — сказаў ён ужо больш задаволена, чым хвіліну перад гэтым, — Бог дасць, папрацую яшчэ так два дні і ўсё будзе ў парадку па гаспадарцы. Хвалда Богу, ураджай сёлета добры і кармоў хопіць на зіму...
Хлопец Філіп прыгнаў скаціну з поля і загнаў яе ў стайню, гаспадар увайшоў за ім у стайню, даў валам і каровам перад вячэрай накошанай ў лесе травы, цялятам наліў ў карыта ашпараных і перамяшаных з вадой да рэдкай кашы вотрубяў, паклаў туды таксама лясной травы. пры гэтым пра сябе пракляў свайго сына Філіпа, які хуценька збег са стайні. Выканаўшы гэтую справу, Аўгусцін вярнуўся ў святліцу, дзе сеў за стол. Адэла наліла ў вялікую міску аж да краёў гарачага кіслага супа з зеляніны і пакраіла разам з бацькам на дробюныя кавалкі самаробны хлеб, настолькі цвсрды, што яго грэба было спачатку размачыць, каб з’есці. Тут прыгнаны, няйначай, голадам, прыйшоў Філіп і ўссўся на значнай адлегласці ад бацькпі і скоса на яго паглядаў. Але бацька еў, нібы нічога не адбылося, і хлопец калека, які сядзеў разам з ім зап сталом, еў таксама, таму нарэшце і Філіп пацягнуўся за ежай. Праз хвіліну Аўгусцін скончыў есці і пайшоў да дзвярэй, але як толькі дайшоў да іх, рэзка павярнуўся і, паглядзеўшы на Філіпа, як кот на мыш, схапіў яго за чупрыну левай рукой, а правай два разы моцна ўдарыў, сказаўшы пры гэтым: