Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Каб ты больш не ўцякаў ніадкуль, лайдак няшчасны, палена гнілое! Гэта табе за тое, каб больш не рабіў так, як сёння!... Потым людзі будуць казаць, што ў мяне жывёла стаіць і ляжыць у багне. А мне гэта не ўсё роўна, каб ты ведаў, небарака!
I ўдарыў сына трэці раз па галаве.
— Гэта добра, што ты аірымаў, — азвалася Адэла, — а то я павінна даіць карову ў мокрым стойле.
Ты сама магла б ёй падаслаць сена, — адказаў хлопец, плачучы, але ўсё ж задаволены тым, што на гэты раз абышлося без вяроўкі, якую ў падобных выпадках выкарыстоўваў бацька, — чалавек не можа ўзсё зрабіць, калі яму патрэбна пасвіць жывёлу...
— Ціха і дастаткова! — загадаў бацька, — вы абодва неданоскі!
Праявіўшы такім чынам свой бацькоўскі аўтарытэт, Аўгусцін лёг, а дзеці таксама найшлі спаць. А дзевятай гадзіне ўжо ўсе спалі, і дзеці, што налёталіся за дзень, і людзі, якія шмат нанрацаваліся...
Аднойчы апооўначы, гадзіны ў дзве ночы малодшае дзіця паклікала:
— Тата, Адэла! Я баюся, нешта трашчыць!
Ніхто яму не адказаў, бо бацька храпеў так, нібы працавала піла.
Тата, тата! зноў пачало крычаць дзіця, страшна напалоханае.
Ну, што здарылася? — спытаў бацька, прачнгуўшыся, — які чорт цябе ўзяў, гаўнюк?
Я баюся! Вы што не чуеце. як трашчыць...
Калека, які таксама прачнуўся, пацвердзіў, што таксама чуе нейкі трэск і грукаі.
Аўгусцін устаў з олжка і прыслухаўся... Сапраўды, дзеці не памыліліся... Нейкі глухі грукат чуўся ў яго вушах.
— Пэшна, навальніца пачалася, — сказаў, хто б мог падумаць? Сонца так прыгожа заходзіла.
Але грукат усё узрастаў... і шыпела і ляскатала.
— Гарым! — закрычаў Аўгусцін і саскочыў з ложка.
Гарым! Гарым! — завылі дзеці і пачалі крычаць. I тут руды жар паліўся звонку ў святліцу...
Аўгусцін схапіў на рукі скалечанае дзіця і кінуўся да дзвярэй. Адчыніў іх і спыніўся — едкі дым паваліў яму насустрач, полымя знішчала ўсё навокал, над ім гарэла столь з бярвёнаў у калідоры, гарэлі прыступкі, што вялі ў двор, Закрыўшыся палою адзення ён выбег у двор і пасадзіў дзіця на граву, а потым пабег за наступнымі дзецьмі. Але ўвайсці ў дом было немагчыма. бярвёны, з якіх была зроблена столь, павалілася з грукатам і калідар знік у полымі. Тут ён, не разважаючы ніводнай хвіліны, падскочыў да аднаго з вокнаўдома і разбіў некалькімі ўдарамі ў шыбу.
— Сюды! Сюды! — клікаў ён шалёна дзяцей.
Адэла пралезла праз шчыліну, за ёй Філіп падаў самае малодшае дзіця і нарэшце выскачыў сам. Яны былі выратаваны ўсе, бо праз імгненне столь абвалілася. а агонь ахапіў святліцу...
Толькі цяпер да яго слыху даляцеў жудасны роў жывёлы. зачыненай у стайні. Усхваляваны і наналоханы. ён кінуўся яе адвязваць і выпускаць з памяшкання. Страха над стайняй палала, як вогнішча, вялікі слуп белаватага дыму ўздымаўся аж да неба, а ў густых яго клубах палыхаў руды агонь; гарэла цэлая капна сена, нарыхтаваная ў гэтым годзе.
Ён адчыніў дзверы стайні. Жывёла страшна раўла, жудасна ўздымаючыся і падскокваючы, рвала вяроўку, якой была прывязана да жолабу; частка столі ўжо згарэла, і дождж палаючага сена сыпаўся на бедную жывёлу, пад імі пачала гарэць сухая падасланая салома, якую гаспадар з вечара пад яе накідаў. Увайшоўшы ўнутр ён змог адвяхзаць гадавалага бычка, які знаходзіўся бліжэй да дзвярэй, але дым перахопліваў дыханне, і ён вымушаны быў выйсці з хлява, каб не задыхнуцца. Яшўчэ раз Аўгусцін паспрабаваў увайсці ў памяшканне і пад страшным дажджом з агню і з вялікімі намаганнямі, рызыкуючы жыццём, бо на яго налятала звар’яцелая ад агню жывёла, адвязаў аднаго вала і той выскачыў са стайні і пабег у поле, а гаспадар за ім, каб глынуць паветра.
Прыбег сусед, які хацеў разам з ім увайсці ў хлеў, але ўжо не было. магчымасці.
На іх палыхнуў агонь, як з пекла, чуўся жудасны роў жывёлы. пранізлівы бразгат ланцугоў, якія тыя моцна трэслі. I з віру гэтай геенны вогненнай выскачыла раптам карова, якая, ашалеўшы парвала ланцуг, адштурхнула ўбок Аўгусціна, які стаяў у яе на дарозе, прабегла дваццаць крокаў, потым павалілася на зямлю і здохла. Яе шкура была абпалена агнём, задняя частка цела напалову абгарэла, абодва pari абламаныя а з нагі цякла кроў. Страшная, жудасная карціна!
У гэты момант абвалілася страха над стайняй, велізарны слуп агню ўзняўся да неба, шырока разлілося рудое зарыва і роў жывёлы заціх, толькі трашчаў агонь і падаючыя з даху бярвёны глуха грукаталі.
Праз некаторы час усё скончылася — ад хаты, стайні і стадолы засталася куча абгарэлых руін.
Толькі цяпер Аўгусцін зразумеў, што страціў. Ён стаяў, заламіўшы рукі і паўтараў:
— Мая жывёла! Мая бедная жывёла!... Mae бедныя дзеці! Хто вас накорміць, калі не будзе малака!...
Толькі цяпер прыбеглі суседзі, калі ўжо не было магчымасці дапамагчы, не было нават вады, каб заліць полымя. У гэты момант Аўгусцін зусім не памятаў, што зусім нядаўна казала выпітае ім піва ў Ідэрэцкім шынку, затое сусед гэта прыгадаў.
— Што? Гэты? — спытаў ён, — гэты яшчэ будзе скардзіцца? Ён сам сябе падпаліў!
Слова было сказана і знайшло свой водгук у натоўпе. Рукі сціснуліся ў кулакі і здзіўленыя, пагражаючыя погляды звярнуліся да Аўгусціна. Той толькі цяпер прыгадаў, усё успомніў і адвёў вочы.
— Яго таксама ў агонь! — крыкнуў хтосыді... Міагчыма гак бы і зрабілі, але яго ўжо нідзе не было. Ён усхапіўся і пабег, нібы гнаны ветрам,
у бок лесу, развіваючы хуткасць, але ніхто і не паглядзеў на яго каржакаватую, нязірабную постаць, на яго вялізарныя ногі. Аўгусцін пераскочыў цераз агароджу з грубага, цяжкага камення, якая аддзяляла ў гэтых мясцінах поле і луг хутчэй, чым гэта зрабіў бы ганчак. Два-тры чалавекі за ім пабеглі, але як яго дагнаць? Вядома, што страх мне больш хуткія ногі, чым гнеў і помста.
Аўгусцін дабег да лесу і ўкрыўся ў гушчары, дзе сеў на зямлю амаль нежывы ад стомы. Хто яго імкнуўся дагнаць, той вярнуўся назад да астатніх, якія ніяк не маглі супакоіцца. Усім было зразумела, што чалавек, які запаліў агонь, каб атрымаць страхоўку, найперш падумае пра захаванне сваёй жывёлы, бо на яе страхоўка не распаўсюджваецца. Вінцэк, прыяцель Аўгусціна, звярнуў нагэта ўвагу і з ім ніхто не стаў спрачацца. Акрамя таго нікому нічога не пагражала, бо ў гапрах гаспадаркі знаходзяцца на значнай адлегласці і акрамя таго не было ветру. Калі ж нехта пашкадаваў страхавую кантору, го гэта іншае, але людзі разважалі цвяроза і ніхто не звяртаўся да пытанняў маралі.
Яны стаялі і глядзелі, як дагарае апошняе, бо што яшчэ маглі зрабіць? Г’эта не трывала доўга, бо азваліся бедныя, напалову распранутыя дзеці, якія змерзлыя ад начнога холаду і надзвычай напалоханыя туліліся адзін да аднаго і плакалі.
Трэба нешта рабіць з імі, — сказаў нехта. Дзяцей узяла ў свой дом удава з васьмю дзецьмі, каханнем якой Аўгусцін пагрэбаваў. Яна іх адагрэла, паклала ў ложак, накарміла, іншыя суседзі гірынеслі дзецям адзснне, кожны прынёс тое, што змог.
Амаль праз гадзіну прыехалі з горада пажарныя з помпай; Вінцэк па іх паслаў свайго хлопца, бо згодна з прадпісаннсм, патрэбна вызначыць, што адбылося, акрамя таго неабходна патушыць пажар і зрабіць усё, каб нешта захаваць. Хлопец сустрэй пажарных ужо ў дарозе, але зрабіць нічога нельга было, бо ўсё згарэла. Пажарныя. якія гюзна гірыехалі, вылілі ваду на руіны, што яшчэ курэлі, a то з аднаго, то з другога боку яшчэ былі бачны языкі полямя. Вады ў пажарных больш не было, алс суседзясм Аўгусціна нічога не пагражала, таму пажарныя ў хуткім часе паехалі.
Раніцай, калі сонца ўжо было высока на небе, вярнуўся з лесу Аўгусцін, які прамок ад расы і змерз у ранішнім холадзе, бо на ім нічога не было, акрамя разадранай кашулі і ўсім добра знаёмых брудных цалкам у рознакаляровых лапіках штаноў, гэта было ўсё, што ў яго засталося. Ён быў падобны да Лазара, твар, рукі і ногі былі сінімі, грудзі і плечы абпаленыя і разадраныя да крыві. Сусед убачыў, як ён ламае рукі над тым, што засталося ад гаспадаркі. паклікаў Аўгусціна і растлумачыў, што не патрэбна нічога баяцца, што ніхто яго не выдаў, што дзеці ў бяспецы. Бедны Аўгусцін заплакаў: “Я бяднейшы за сабаку!”
He бядуй, — суцешыў яго сусед, атрымаеш страхоўку, пабудуеш усё нанова, бо даўно паьрэбна было нешта зрабіць. Радуйся, што так скончылася, што дзеці твае жывыя, што знайшлі твайго вала і цяля, што Віцэк іх даглядае.
— Што з гэтага? Усё загінула! Згарэлі мае сорак залатых, якія я атрымаў за двух парасят...
— Ну, ну, усё будзе добра. Чаго ты баішся? Заўсёды агрымаеш страхоўку...
Га, атрымаць страхоўку, як мае быць! У гэтым і заключана гэтае таемнае “нешта”, пра што ён казаў у свой час у Ідэрэцкім шынку. Гэта яго хутка супакоіла.
Аўгусцін з дзецьмі пасяліўся у свайго брата, які меў хату ў суседніх Жлібках. Ляснічыя князя і ірафа, даведаўшыся, што ён атрымаў страхоўку, далі яму столькі дрэва, колькі папрасіў. Прыйшоў будаўнік, змерыў месца, намаляваў чарцёж і за кароткі час узняўся падмурак новага дома і з бярвёнаў складзеныя сцены, а дзе-нідзе і дах паклалі там, дзе былі старыя разваліны.
Твар Аўгусціна з кожным днём набываў усё больш задаволены выраз, а вочы гарэлі ад радасці, бо ён бачыў, што будзе лепей, чым дагэтуль. I тут і там ён зноў пачаў казаць пра таемнае “нешта”, як сведчанне таго, што ўсё не так проста. Суседзі цяпер казалі пра яго шчасце, і знайшліся нават такія, што яму зайздросцілі...
I тут раптам з’явілася “нешта”, над чым усе, не выключаючы і Вінцка, яго прыяцеля, ламалі галаву. Аказалася, што Аўгусцін узяў страхоўку ў двух месцах, у Празе і ў Всне, і ніхто пра гэта не ведаў, бо страхоўку выдалі на двух асоб. Калі гэта стала ўсім вядома, то абедзьве канторы заявілі, што ён іх падмануў, а значыць, нічога не атрымае. Аднак гэта яшчэ не ўсё: справа разглядалася ў судзе, але, праўда, следчыя прыйшлі да высновы, што падсудны не меў злога намеру, а значыць, няма адпаведнага параграфу, толькі віною з’яўляецца чалавечая дурнота, бо гіадсудны ад страхавых кантор не ўзяў нават крэйцэра, на гым справа і скончылася.
У рэшце рэшт Аўгусцін прадаў сваё поле, месца пад дом і сцены дома, прадаў вала, а цяля аддаў брату за тое, што некалькі гыдняў карміў яго разам з дзецьмі, і паехаў некуды ў свет. Ніхто нс ведае, куды падзеўся і нікому ён не пакінуў пра сябе ніякіх звестак, ані брату, ані прыяцелю Вінцку, ані ўдаве з васьмю дзецьмі, якая ў агюшні час зноў пачала пра яго думаць, ані Марыяне з Чэрвена. Знік як камень, што кінулі ў мора.