Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
I тут жа, павярнуўшыся да дзяўчат, сказаў смеючыся:
— Вы нават казаць яму гэтага не павінны, дурныя індычкі! Само сабой зразумела, што ён заплаціць за вас столькі, наколькі вы зможаце паесці. Вы яго не ведаеце, думаеце пра яго не тое і гэтым яго прыніжаеце!
I пачалося вялікае баляванне ля стала каўбасніка, зубы і страўнік усіх частаваных незвычайна сябе засведчылі, асабліва Марыяна ўсіх здзівіла, калі ўсе яе пажаданні былі выкананы, то яна паставіла рэкорд усім будучым пакаленням. Толькі Аўгусцін быў на бяду памяркоўным, у яго трэсліся рукі, нават было дзіўна, як з іх не выпала адзіная сасіска, якую еў. Канец быў, калі ён заплаціў каўбасніку і яго суседу пекару разам больш за палову трэці залатога, бо сасіскі і каўбасы былі на чатыры крэйцары. а таварыства, добра паеўшы, весела разышлося. Развітваючыся з Аўгусцінам, Марыяна падала яму руку з салодкай, шматабяцаючай усмешкай і тым самым трошкі заспакоіла боль ад растання з грашыма.
Так Аўгусцін пазнаёміўся з Марыянай з Чэрвэна, але напачатку яго вельмі прыгняталі думкі пра грошы. якія патраціў у гэтым выпадку, аднак ішлі дні і вобраз гэтай дзевы зноў і зноў узнікаў у яго памяці, суцяшаў яго боль, а заляцанні, калі ён наведваў Чэрвэна, прынсслі яму столькі задавальнення, што ён у хуткім часе ўсё дрэннае забыў. Наогул, па прычыне вялікай аддаленасці ён не мог яе наведваць часта, затое іх сустрэчы былі для яго святам і было дастаткова, каб ён з ёю добра пазнаёміўся і зразумеў, што яна вясёлая. працуе за траіх і не ведае ані фальшу, ані крывадушша. Усё, што ён у яе бачыў, што чуў з яе вуснаў і з расказаў пра яе, сведчыла пра тое, што крыўды і нягоды, якія выпалі на яе долю, не толькі яе не надламілі, але ў барацьбе за жыццё яе загартавалі, абудзілі праніклівасць, вышкалілі. і гэта Аўгусціну вельмі спадабалася. Ён убачыў яе самастойнай жанчынай, якая спалягала на сябе, умела працаваць, калі гэта было патрэбна, і з усяго, што яе напаткала, злога і добрага, магла атрымаць выгоду. Сваіх двух сыноў — старэйшаму было восем, малодшаму — пяць гадоў — яна выхоўвала, як умела і магла. Іх знешні выгляд сведчыў пра тое, што не ведалі нястачы, кіпелі здароўем і выглядалі, як пара быкоў; яна дакладна яму расказала пра тое, што шмат цяжкасцей з імі зведала, да прыкладу, калі ў хаце нешта пашкодзілі або адзенне на сабе падралі, што яму гаксама падабалася і адпавядала яго педагагічным прынцыпам, хоць павінен быў прызнацца, што мала ў гэтай галіне цяміў. Даведаўся ён і пра гісторыю гэтых хлопцаў. Старэйшага ёй пакінуў калісьці музыкант, на якога яна патрапіла, калі ёй было дваццаць год, з ім яна паехала ў шырокі свет. дзе і пражыла два гады. Калі дзіця нарадзілася ў маленькім гарадку Баворжых, каханы яе кінуў, знік як камень у моры, і яна засталася з дзіцем у вялікай бядзе і несла дадому на руках сынка, яко.му было толькі пяць тыдняў, прайшоўшы за шэсць дзён зрыццаць міль. Бацькі ўжо не было на свеце, а брат, які жыў у хаце, яе сустрэў дрэнна і нават хацеў выгнаць з дзіцем. Але яна пры гэтым запытала:
Ты хочаш мяне выгнаць? — Дык трэба выганяць з хаты абодвух: аднаго, якога выганяюць. і другога, што застаецца. Спачатку заплаці мне маю долю, сто залатых, якія мне належаць, і нават тады мяне яшчэ не зможаш выгнаць, гаму што я не да цябе прыйшла і не да гэтай скнары, тваёй жонкі, якая выглядае, як брудны венік, і прынесла табе ў пасаг дваццацігадовую карову і два дрэнныя кавалкі поля, каб угнаенне ты бясконца насіў на епіне, трэба каб яна яго насіла, гэтая здохлая лінь! Я прыйшла да матулі, каб ведаў! Матулі яны адвялі чорную свяцёлку, гам я цяпер жыву. He трэба баяцца, што мы цябе будзем аб’ядаць, бо я ведаю, што ты і без гэтага бядуеш і маеш самае горшае, што ты, небарака, сам не наешся і што ты скнара! Я палепшыла тваё жыццё, бо мне нс трэба кланаціцца пра муку, мы намалолі яе шмат рознай, а таксама маем усялякіх вотрубяў больш за жыта, так што ні тваю зеляніну, ні гваю бульбу мы не елі б!...
Калі Марыяна перамагла варожыя сілы, ёй хацелі зрабіць немагчымым вяртанне дадому, каб яна засталася са сваім дзіцем, а маці схілялі на бок брата, які сястру нс прыняў, але маці пацвердзіла ў хуткім часе, што дачка для яе важней за сына і нявесгку. Аднавяскоўцы, у якіх не хапала маладых, працавітых рабочых, бо тыя паехалі з вёскі ў гарады, пераканаліся ў тым, што Марыяна здатная да любой працы, і дзяўчына працавала добра і нястомна, тым больш, што ёй не перашкаджала дзіця, якое даглядала маці.
Марыяна хутка забылася пра каханага, які яе пакінуў. Іншыя хлопцы яе зацікавілі, сярод якіх быў сын селяніна з суседняй вёскі, малады хлопец, якому ледзьве споўнілася васемнаццаць гадоў, і праз некаторы час пасля яго вяртання з Бавор яна даведалася, што нашчадак музыканта не будзе адзіным яе дзіцем. яна смела сышлася са сваім каханкам і пыталася без страху, што ён збіраецца рабіць. Будучы малады бацька заявіў, што ён з ёю ажэніцца, але трэба пачакаць, пакуль не высветліцца, што будзе з паіражаючай яму ваеннай службай. Гэтым адказам Марыяна не задаволілася, бо яна практычна глядзела на све г і людзей, таму і звярнулая да яго, кажучы:
— Ты што. сапраўды думаеш, што я буду чакаць цябе пяць або шэсць гадоў, пакуль ты не вернешся са службы, каб урэшце рэшт ты са мной не ажаніўся? Як вернешся, то знойдзеш нявесту з грашыма, або цябе прыжэняць там, дзе добрая гаспадарка. Мы з табой дамовімся іначай. Ідзі дахаты і скажы ўсё бацькам. Калі гэтага нс зробіш, то зраблю я сама. У мяне будзе пратакол, які падпіша суддзя, і тады паглядзім. Ажэнішся потым з той, якая табе спадабаецца або якую табе знойдуць бацькі, а я ўсё зраблю так, як захачу.
Пасля гэтых слоў стала зразумела: бацька хлопца паабяцаў, што возьме на сябе ўсе матэрыяльныя клопаты, звязаныя з нараджэннем яго ўнука, больш таго, як толькі немаўля ўбачыць белы свет, то атрымае ад дзядулі дзвесце залатых, а таксама выплаціць ўсё, што трэба, маці дзіцяці, пасля чаго яна заявіла, што задаволеная і ніякіх перашкод бацьку свайго дзіцяці чыніць не будзе. Усе былі задаволеныя і ўсе выканалі свае абавязкі: Марыяна праз тры дні пасля нараджэння свайго другога сына пайшла працаваць у добрым і вясёлым настроі.
Пра ўсё гэта даведаўся Аўгусцін, як і пра шматлікія іншыя падрабязнасці жыцця Марыяны, і не было нічога, што магло б выклікаць недавер, расказы Марыяны акраплялі яго душу, як асвяжаючая вільгаць расы на сухую зямлю яго роднага наваколля, і ўсё паступова прыводзіла яго да практычнай думкі пра тое, што было б добра, каб яна стала яго сяброўкай жыцця, і такім чынам целам і душой звязала сябе з яго домам. Асабліва яго ўсцешыла, пра што даведаўся ад яе, што схавала і сёння трымае ў сябе дзве сотні, якія ёй даў бацька яе былога каханка. Гэтыя дзве сотні мелі для яго столькі прывабнасці, як магутныя дзве вяршыні гары Кармэл, што апяваліся ў Песні песняў каралеўскага паэта Саламона.
Так сталася, што Аўгусцін адчуваў сябе нейкі час па-сапраўднаму шчаслівым і з асалодай чакаў тое, што павінна было прыйсці да яго і пазалаціць яму ўвесь божы свет. Але ж, на жаль! Зайздросны лёс не прыносіць ніякаму смяротнаму бязвоблачнага шчасця.
У адзін з прыгожых летніх вечароў, калі Аўгусцін знаходзіўся ў сваёй абранніцы, яна яму паведаміла. што ў наступную нядзелю яна збіраецца пагасцяваць у яго на гары, каб паглядзець месца і дом, душой якога яна павінна стаць.
I прыйшла. Аўгусцін чакаў яе ўнізе, на месцы, дзе, збочыўшы ад асноўнай дарогі, сцежка вяла ў бок вяршыні. Ён стаяў у святочным уборы, горда ўскінуўшы галаву, і ўзрадаваўся той нагодзе, што прывяла сюды дзвюх суседак, а тыя, спаткаўшы яго з нявестай, застылі на месцы і вылупілі вочы. “Будзе гаворкі! падумаў ён, — але ўсё, што яны могуць сказаць, звядзецца да таго, што яго Марыяне няма роўнай ані ў Жданаве, ані ў Ідэрцы, ані ў Каўрліку, ані ў Злібсіх. А што, хай убачаць яе Нездычцы!”
Толькі калі яны падняліся на гару, яму стала надзвычай балюча. Статная Марыяна, убачыўшы яго хату, пляснула ў далоні і сказала пра яе без усялякай пахвальбы:
Што? Я сюды павінна перабрацца? Тут жа ў сцяне расколіна аж да зямлі! Гонта на даху жахліва прагнулася! Колькі жыву, ніколі не бачыла такой лядашчай хаты!
Аўгусцін куды менш спалохаўся б, калі б грымнуў гром, чым такой крытыкі яго спадчыны, калісьці атрыманай ад бацькі.
— Ну, бачыш, — залямантаваў ён, — сапраўды... скажам... спарахнела, гэта праўда, але ж, каб Бог дапамог... яна яшчэ б дваццаць гадоў прастаяла б... Страху мы абнавілі б... гонту дастану, бо пан ляснічы з Залужжа дасць мне ўсё, што я папрашу...
- He, не, — перапыніла яго Марыяна, — нават не думай, што я перайду ў такую разваленую хату! Яшчэ, хвала Богу, людзі мяне паважаюць, і як бы яны маглі паважаць мяне далей, калі б даведаліся, што я атрымала... I потым, няхай хто-небудзь паглядзіць на гэта!...
Яна падышла да дзвярэй, што вялі да стайні. Яны былі спарахнелыя і ледзьве з вушака не вьіпадалі. Адчыніўшы іх, яна зазірнула ўнутр.
Гэта хлеў! — сказала. — Гусей я сюды не пусціла б, а тым больш жывёлу! Перагародкі зусім нагнілі, уласна кажучы, іх зусім няма, а чаму
такая нізкая падлога, гной не можа сцякаць. Жывёла стаіць па шчыкалатку ў брудзе і ў брудзе таксама ляжыць. Вось чаму цяляты здаюцца аблезлымі, нібы спарахнелі.
- Зробім новыя перагародкі і вычысцім усё, — кажа Аўгусцін.
А столь пакідаеш, ці не так? Столь з напалову спарахнелых бярвёнаў, якія яшчэ сёння могуць абваліцца! А якія вузкія гэтыя дзверы! Я праз іх не прайду... а якія нізкія. He, не, Аўгусцін, — працягвала яна далей, дарэмна дамаўляешся са мной! Нават калі б мяне цягнулі два валы, то і тыя нс змаглі б выцягнуць. Калі хочаш, каб я ў цябе тут вяла гаспадарку, то перасып гэтыя сгіарахнелыя пабудовы і зрабі новыя. Калі зробіш гэта, добра! Пайду за цябе, Калі не, то заставайся з Богам! Прыводзь сюды жонку, якая пажадае тут застацца, а я ёй заздросціць не стану. Пакуль усё не зменіцца, маёй нагі тут не будзе. Бо я так хачу!
I нават не ўвайшла ў святліцу, нават кавалка хлеба ў яго не з’ела, нават з яго дзецьмі не паразмаўляла, што прыйшлі ў хату на яе паглядзець і селі напалохана ў кутку, каб убачыць яе здалёк. Яна пайшла ў хуткім часе ў надзвычай дрэнным настроі і нават не падала яму руку пры развітанні.