Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Назіраючы, як агонь працэсіі знікае, я падумаў, што не трэба тут больш заставацца, бо магу заблукаць.
Павярнуўшыся назад, я ўбачыў, што знаходжуся ў катлавіне не адзін. 3 аднаго боку ў ценю маладых бяроз стаяў забойца Рэгінінага бацькі, каля якога знаходзілася зграя дзядзькавых сабак, якія неспакойна, але моўчкі чакалі, як мне здалося, загаду свайго гаспадара.
У агідным твары рудога можна было заўважыць жорсткасць і дзікунства, з’едлівыя вочы палалі жудасным агнём.
3 другога боку, за дваццаць крокаў ад рудога, абапершыся на белы ствол бярозы, стаяла цёмная мужчынская постаць. Прыгледзсўшыся больш уважліва, я пазнаў паліцэйскага агента. Ён стаяў нерухома, закрыўшы правай рукой твар, і, здавалася, заглыбіўшыся ў думкі. Руды не зводзіў з яго вачэй...
Як толькі я ўбачыў, што паліцэйскі агент нахіліўся, як пачуўся крык рудога і сабакі накінуліся на паліцэйскага агента ўсёй зі-раяй.
Некаторыя з гэтых сабак толькі глуха заскуголілі або завылі, і толькі адзін з іх забрахаў на агенга, уханіў яго за грудзі і паваліў на зямлю, астатнія накінуліся на безабароннага.
Усё гэта доўжылася імгненне. Здалося, што паліцэйскі агент забіты, сабакі рвуць на ім адзенне і цягаюць па зямлі... У гэты момант я пашкадаваў гэтага мужчыну. Хутка я падышоў да рудога, які з д’ябальскай усмешкай назіраў за страшнай сцэнай, і міжволі схапіўшы яго за руку, закрычаў у гневе:
— Чалавеча! Што Вы робіце?
— Гэта адплата! — зарагагаў руды і, схапіўшы мяне жалезнай рукой за грудзі, адштурхнуў ад сябе.
— Рэгіна будзе гнсвацца, — унікліва прамармытаў я міжволі.
Рэгіна! закрычаў агідны атлет так, шбы гэта імя на яго ўздзейнічала, і прыкрыкнуў на сабак.
Сабакі незадаволена забурчалі, але звыкла паслухалі свайго гаспадара, і па яго сігнале умомант пакінулі сваю страшную працу і памалу адышлі ад мужчыны, што ляжаў на зямлі, да свайго пана.
Калі я падышоў да паліцэйскага агента, то ўбачыў, што яго адзенне было парвана з усіх бакоў. Твар быў заліты крывёю, адно вуха адарвана і з некалькіх месцаў на целе цякла кроў.
— Дапамажыце! — крычаў ён. — Ах, мае дзеці, мае дзеці!
Упершыню ў жыцці я падаў руку чалавеку такога гагунку, каб дапамагчы яму ўстаць з зямлі, але хутка я задрыжаў ад агіды, нібы дакрануўся да лёду.
Акрываўлены мужчына ўстаў з зямлі з вялікімі намаганнямі. На шчасце яго раны былі лёгкімі, бо сабакі былі спынены ў сваёй крывавай працы ў час.
Руды падышоў да нас бліжэй і сказаў агенту:
— Тваё шчасце, небарака, што ў цябе ёсць заступнік, — і, наказаўшы рукой у бок возера, дадаў: Ідзі туды памыйся...
Паліцэйскі агент нічога нс адказаў, паслухаў яго і памалу пайшоў праз лес у бок возера.
Сабакі круціліся нецярпліва каля свайго пана, дарэмна чакаючы новага загаду, а мужчына, які цудам пазбегнуў іх іклаў, пазбавіўся ад смерці...
У таварыстве рудога, які ведаў у наваколлі кожную сцяжынку, накіраваўся я ў маёнтак дзядзькі. За ўсю дарогу мой спадарожнік не сказаў ніводнага слова, а толькі мармытаў:
--He, не, гэта не добра, што пазбаўлены пакарання, бо ён адзіны з’явіўся прычынай ранення Рэгіны...
Мы дайшлі да маёнтка дзядзькі на чвэрць гадзіны пазнсй, чым Роберт са сваімі людзьмі.
Даведаўшыся, што Рэгіну аднеслі па яе жаданні ў пакой, дзе мы ўпершыню з ёю сустрэліся, я паспяшаўся туды.
Рэгіна ляжала на ложку, яе прыгожы твар быў смяртэльна бледны. Роберт стаяў ля дзвярэй, звесіўшы галаву і склаўшы рукі, мой прыяцель і Рэгінін каханак сядзеў ля ложка, трымаючыся абедзьвюма рукамі за галаву.
Калі я ўвайшоў, у пакоі панавала магільная цішыня. Рэгіна, чый твар быў павернуты да дзвярэй, першая мяне заўважыла.
— Добра, што ты прыйшоў. — сказала яна слабым, дрыжачым голасам, дарэмна спрабуючы ўзняць галаву.
Калі я падышоў да ложка, яна дадала:
— Я перад Робертам напаследак паспавядалася. Цяпер я падрыхтаваная. Твой прыяцель бацька майго дзіцяці — застанецца пасля маёй смерці тут у Роберта...
Я хацеў нешта сказаць, але Рэгіна працягвала:
— Спадзяюся, што ты мнс даруеш, як дараваў мне Роберт. У сваёй смерці вінаватая я сама, магчыма, адзінае слова, якое я магла б сказаць...
Рэгіна раптам змоўкла, нібы ад болю. Дыхала яна цяжка і вузкая ручка яе, якую яна мне падала, была халодная, бы лёд.
Праз хвіліну Рэгіна сказала з надзвычайным намаганнем:
— Толькі некалькі слоў яшчэ, Прабач, што ты быў падмануты маім маўчаннем. Ты лічыш мяне сваёй цёткай і жонкай Роберта, аднак я імі ніколі не была, бо Роберт для мянс быў толькі — бацькам...
Вярнуўшыся да яго з трупам свайго дзіцяці у чым я яму толькі цяпер прызналася — я ведала, што немагчыма, каб я і далей працягвала жыць з ім пад адным дахам, як тады, калі я была дзяўчынкай. Роберт быў такой жа думкі. Мы дамовіліся з ім пра ўсё. Роберт аб’явіў сваім слугам, што я яго жонка, і так я змагла жыць паблізу ад свайго памерлага дзіцяці...
Рэгіна, не скончыўшы аповеду, застагнала ад болю. Яна хацела падняцца, але не змагла. Пасінелыя вусны яе варушыліся, нібы яна гаварыла, шаптала штосьці, потым і шэпт сціх і толькі вусны яе дрыжалі. Грудзі яе моцна напружыліся, вочы яшчэ некалькі разоў заплюшчыліся, а потым расплюшчыліся, пакуль не засталіся расплюшчанымі і павернутымі ў бок скалы...
Рэгіна гіамерла...
Роберт глядзеў на нерухомую Рэгіну, як на статую, а мужчына. якога Рэгіна горача кахала, нават не паглядзеў як апошні прамень жыцця згас у яе вачах...
Невыказны боль сціснуў мне грудзі. Я хацеў нешта сказаць, але не змог, таму без слоў выйшаў з пакоя...
Я правёў страшную ноч.
А калі ад першых промняў сонца заружавелі абрысы гор, я ўжо быў на дарозе ў Прагу і нават не развітаўся з Робертам і сваім прыяцелем...
Як і прадказвала Рэгіна ў сваім ананімным допісе, я вярнуўся, праклінаючы той момант, калі я прыняў загірашэнне дзядзькі пагасцяваць у яго...
Мінула дзесяць гадоў.
За ўвесь гэты час я нічога не чуў ні пра дзядзьку, ні пра свайго прыяцеля, за ўвесь гэты час я не змог наважыцца ні наведаць іх, ні ім напісаць.
Нарэшце я здолеў знайсці ў сабе смеласць іх наведаць.
Я прыбыў у дзівосна прыгожы горны край, як і ў першы раз, у другой палове дня, але дзядзькаў маёнтак адразу не пазнаў.
Навокал было запусценне, і як я зразумеў з першага погляду, шмат гадоў тут ніхто не займаўся гаспадаркай.
Убачыўшы дзядзьку. я спалохаўся. Перада мной стаяў згорблены стары з надзвычай стомленым, амаль тупым выразам на васкавым твары, вочы яго згаслі, белыя вусы і валасы парадзелі.
Прыняў ён мяне ў сваім пакоі халодна, можна сказаць, як лёд. На пытанні адказваў аднаскладова або наогул не адказваў. Hi пра што не хацеў размаўляць, нішто яго не цікавіла, ні ў чым ён не бачыў сэнсу...
Ведаючы, што ён цікавіцца ваеннымі падзеямі, я паспрабаваў даведацца пра яго адносіны да вайны 1866 года.
Дзядзька хвіліну на мяне глядзеў, а потым халодна спытаў:
— А дзс была гэтая вайна?
Як жа так, што ты не ведаеш, дзядзька? — кажу. — У Чэхіі і Італіі.
Так... У Чэхіі, — гаворыць дзядзька манатонна сваім глухім голасам, упершыню сёння гэта пачуў...
У мяне ўжо не было сумненняў, што дзядзька амаль зусім атупеў.
Пра Рэгіну гы, мабыць, часта ўспамінаеш? — кажу я нарэшце.
Пасля таго, як прагучала гэтае імя, дзядзькавы вочы загарэліся. Ен схапіў мяне за руку і спытаў ўсхвалявана:
— Ты ведаў? Ты ведаў Рэгіну?
Я быў у Вас, калі яна памерла.
— Ах, так, так! — кажа дзядзька. — Цяпер я ўспомніў.
— Як ты жывеш з той пары? — пытаюся я далей, бачачы, што толькі ўспамін пра Рэгіну абудзіў у дзядзькавай душы праявы жыцця.
— Сумна, хлопча, сумна, — адказвае дзядзька, паступова разгаварыўшыся. — Я быў арыштаваны і амаль паўгода правёў у астрозе ў Плзні. пакуль ішло следства па справе аб забойстве Рэгіны. Мне хацелася знайсці сведкаў, але пазней я перадумаў. Суд прызнаў мяне невіноўным і з таго часу я не ведаю, як жыў... Hi з кім я не сустракаўся, ні з кім не размаўляў...
А дзе мужчына. які застрэліў бацьку Рэгіны'? — пытаюся далей.
- Мярцвяк, гучыць адказ. — Памёр раней, чым скончылася следства, напэўна, ты ведаеш або чуў, што ён зрабіў паліцэйскаму агенту.
— А што здарылася з маім прыяцелем, які застаўся ў цябе пасля смерці Рэгіны?
— Гэта быў добры, мілы хлопец, — апавядае дзядзька. — На чацвёрты або трэці дзень — ужо добра і не памятаю — знайшлі яго ля магілы Рэгіны з расколатым чэрапам, гэта была трэцяя ахвяра шэравокага дэмана...
Дзядзька змоўк.
Праз хвіліну ён мяне паклікаў пайсці з ім разам.
Мы дайшлі да запусцелага парку і ў хуткім часе апынуліся на месцы, вакол якога рос алешнік, перад склепам.
Дзядзька адчыніў яго і па прыступках мы ўвайшлі ўнутр.
Склеп быў пусты. Дзядзька зняў вялікую каменную дошку пасярод склепа і сонечныя іірамяні, што ў гэты час ужо прасочваліся ў склеп, асвятлілі памяшканне.
Прыгледзеўшыся ўважліва, я ўбачыў у труне са шкляным вечкам памерлую Рэгіну. Яна ляжала, нібы жывая.
Я доўга глядзеў на прыгожы твар, які ўжо мала памятаў: мне здалося, што на пабляклых вуснах да гэтага часу іграе чароўная ўсмешка, што на гладкім ілбе з’явіліся невялікія зморшчынкі, я раптам уявіў, як празрыстыя павекі ўздымуцца і расплюшчацца вялікія шэрыя вочы, нібы ў іх ўспыхнула жарсць...
Усё, што забылася з цягам часу, раптам ажыло ў памяці: я зноў бачыў зграбную постаць, чуў яе голас, адчуваў слабы поціск яе рукі... Зноў я адчуваў неадольную сілу чараў дэманічнай жанчыны, кроў завірылася ў маім целе, ударыла ў галаву і ў сэрца...
Я рэзка адвярнуўся ад труны.
Дзядзька, імкнучыся зачыніць склеп, апусціў памалу каменную дошку. Раптам рукі яго затрэсліся і пакуль я падбег на дапамогу, цяжкая дошка выслізнула з рук і, разляцеўшыся на некалькі кавалкаў, ударыла па шкляным вечку труны і ўпала на памерлую Рэгіну.
Труп ператварыўся ў прах...
У гэты ж дзень я развітаўся з дзядзькам. Перад тым, як пакінуць яго маёнтак, я наведаў горнае возера, дзе спачывала Рэгініна дзіця. Стромы бок скалы, пад якім дзіця было пахавана, я таксама не пазнаў, бо з цягам часу ён абваліўся ў возера...
3 той пары мне здаецца, што свет са сваімі асалодамі не будзе ніколі ўплываць на мяне, што ў свеце няма нічога, што мяне магло б усхваляваць, запаліць. Часам, калі ў самоце я гіагружаюся ва ўспаміны, перада мной з хаатычнай імглы ўзнікаюць амаль забытыя сумныя вобразы так ярка і цудоўна, што я гатовы зноў палюбіць жыццё.