Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
— Вы шукаеце мяне, — кажу я, зрабіўшы некалькі крокаў наперад, — вось я.
Мужчына, які стаяў ля дзвярэй, паглядзеўшы на мяне, хутка да мяне падышоў, кажучы:
— Пан, я Вас арыштую!
Аднак тут жа спыніўся. Зрабіўшы крок назад. ён закруціў галавой і прамармытаў:
— Прабачце, я памыліўся. Вы знешне крыху падобныя, такія ж вусы і падобны твар, але Вы нашмат маладзейшы...
Сказаўшы гэта, ён адышоў да дзвярэй.
Ну што Вы будзеце рабіць цяпер, калі Вы памыліліся? — пытаецца насмешліва дзядзька, які ўвайшоў у пакой за мной услед.
Мужчына ля дзвярэй падышоў да паліцэйскага ад’юнкта, пашаптаў яму нешта ў вуха і, потым, павярнуўшыся да дзядзькі, сказаў:
Пан! Мужчыну, якога праследуем, сёння бачылі каля Вашага маёнтка. Заклікаем Вас іменем закона дапамагчы нам пры яго затрыманні і арышце, арганізуйце слуг.
— Гэта пагоня за чалавекам! — сказаў дзядзька, і вочы яго заіскрыліся, нібы ў ім нечакана прабудзілася колішняя ваенная жорсткасць. — Добра! Дапамагу Вам!
Павярнуўшыся да рудога вазніцы, які прысутнічаў пры размове, ён даў яму ціха нейкі загад, той хутка выйшаў у двор і заспяшаўся ў дом, дзе жылі слугі.
За кароткі час усе былі падрыхтаваны. Дзядзька ўзяў капялюш, зняў са сцяны стрэльбу і два рэвальверы.
Вазьмі адзін, -сказаў мне ён, падаючы рэвальвер, магчыма, зброя спазрэбіцца.
Я ўзяў зброю, якую мне падалі, і мы разам з паліцэйскімі выйшлі ў двор. Перад домам, дзе жылі слугі, стаяла пятнаццаць па-рознаму ўзброеных дзядзькавых вырадкаў, у некаторых з іх былі стрэльбы, у іншых — шаблі, некаторыя акрамя зброі трымалі паходні.
Дзядзька прапанаваў паліцэйскаму ўрадніку выбраць кірунак, у якім будзе праведзены вышук, потым падзяліў слуг на тры аддзяленні; першым аддзяленнем кіраваць прызначыў паліцэйскага ад’юнкта, другім — яго калегу, а трэцяе павёў ён сам. Зграя дзядзькавых сабак і руды вазніца засталіся ў “бандзе” дзядзькі, да якой далучыўся і я.
— Калі хтосьці злачынцу ўбачыць, няхай страляе! Хто будзе з паходняй паблізу, няхай яе запаліць, каб астатнія паспяшаліся да месца, дзе выбухнуў стрэл, гучаў апошні загад дзядзькі, пасля чаго тры аддзяленні накіраваліся на пошук злачынцы.
Наша “банда” ішла паўколам памалу наперад.
Вечар быў незвычайна ціхі.
Месяц толькі з’явіўся на небе, і яго жаўтаватае ззянне надавала на дзіва прыгожаму горнаму краю магічнае асвятленне.
Прайшоўшы моўчкі праз парк, мы выйшлі да лесу. Вакол панавала магільная цішыня, было чуваць толькі, як узляталі напалоханыя птушкі або нехта з нас спатыкнуўся па дарозе аб нейкі камень. Святло месяца прасочвалася і ў лес, і ў ім было дастаткова свстла.
Я быў побач з дзядзькам, астатнія ад нас на аддаленні то справа, то злева. Добра падрыхтаваныя дзядзькавы сабакі ішлі перад намі, сабакісышчыкі ў гушчары лёталі, нібы шалёныя, але ніводзін з іх ні разу не падаў голас.
Наш вышук працягваўся амаль гадзіну, аж пакуль мы з дзядзькам не дайшлі да незвычайна густога лесу. Некаторы час мы ўздымаліся на ўзгорак, ажно пакуль не апынуліся на краі лесу.
За сто крокаў перад намі блішчэла ў ззянні горнае возера, а над ім узвышалася аж да неба шэрая скала: я зразумеў, што мы знаходзімся ля труны Рэгінінага дзіцяці.
Выйшаўшы з лесу, мы ішлі павольна да возера. Дзядзька, які за ўсю дарогу не сказаў ніводнага слова, нечакана спыніўся і, паказаўшы у бок скалы, сказаў мне глухім голасам:
Ці не бачыш ты, што ў гушчары на тым баку відаць цёмныя абрысы галавы і бліскучыя вочы?
Я паглядзеў туды, куды паказваў дзядзька, і ўбачыў над труной Рэгінінага дзіцяці нешта цёмнае, але разі'ледзець, што гэта, было немагчыма.
— Здаецца, што на тым баку заблукала казуля, — кажа дзядзька яшчэ цішэй і тут жа дадае: — Так, так! Я не памыляюся! У святле месяца бачу зусім добра, як блішчаць яе вочы. Глядзі! — галава схіляецца ў бок возера...
Я прыгледзеўся больш уважліва, але нічога не змог разгледзець.
Магчыма, ты памыляешся, дзядзька, заўважыў я таксама прыглушаным голасам, як і ён.
— Прыгніся! — загадаў дзядзька раптам глуха, аднак так рэзка і страсна, нібы ў і.м абудзілася нешта даўняе дзікунскае. Апусціся ніжэй. — паўтарае ён, каб мог на тваё плячо абаперлася стрэльба.
— Дзядзька, не страляй! кажу трохі мацнсй.
— Ціха! Апусціся ніжэй! — паўтарае дзядзька голасам строгім і загадным. і вочы яго загарэліся, як вочы крыважэрнага тыгра.
— Ніжэй! — загадвае дзядзька зноў груба і сурова, калі я не выканаў яго загад. — Або табе разнясуць чэрап...
Пакуль я сабраўся адказаць, нешта мільганула ў гушчары на тым баку. Дзядзька, не чакаючы, пакуль я сагнуся, хутка прыцэліўся і куля прасвісцела ў ціхай начы...
Збоку пачуўся слабы крык чалавека...
— Божа мой, шго гэта? — спытаў дзядзька, нібы толькі цяпер апамятаўся і паспяшаўся ў той бок.
Я пабег за ім.
Ледзьве прасвісцела куля ў ціхай начы, на вяршыні непадалёк ад нас успыхнула паходня, якую па загадзе дзядзькі запаліў адзін са слуг, які быў бліжэй да нас. 3 розных бакоў можна было пачуць, як склікалі ўсіх на месца. дзе палала паходня.
Слуга з паходняй у ззянні месяца пазнаў дзядзьку, які, спяшаючыся. ішоў уздоўж горнага возсра і праз лес з боку скалы. Я заўважыў, што агонь паходні скіраваўся ў пэўны бок, і стаў сачыць за палаючай паходняй.
He ведаючы дарогі праз лес, я не без намаганняў апынуўся на тым баку, дзе знаходзіліся дзядзька і слуга з палаючай паходняй.
Выйшаўшы з гушчару, я ўбачыў перад сабой страшную сцэну: шчыльна ля края скалы ляжала Рэгіна ў абдымках незнаёмага мужчыны, твар якога схіліўся да яе грудзей і яго немагчыма было разгледзець... Дзядзька Роберт укленчыў каля Рэпны.
У святле, якое стваралі сярэбранае ззянне месяца і рудое святло паходні, твар Рэпны мне здаўся жудаснага аліўкавага колеру...
Прабач, Рэгіна! пачуў я ўсхваляваны дзядзькаў голас.
Я падбег да Рэгіны. 3 яе грудзей лілася кроў.
Прабачыць9 Табе, Роберт? — спытала Рэгіна ласкава, падаючы дзядзьку руку. — Табе я прабачаю ўсё.
Робсрт устаў, а незнаёмы, які да гэтага моманту грымаў Рэгіну ў абдымках, асцярожна паклаў яе на траву.
- Тут мой каханы, — сказала Рэгіна Роберту і рука яе ўзнялася, нібы яна хацела паказаць на незнаёмага мужчыну, але, не маючы моцы, павалілася.
- Вітаю Вас! — прамовіў дзядзька прыветліва незнаёмцу, — шкада, што я прывітаў Вас у такі страшны момант...
Незнаёмы не адказаў, тады дзядзька зноў укленчыў побач з Рэгінай і, расшпіліўшы сукенку ў яе на грудзях, паспрабаваў рукой спыніць кроў.
Стоячы побач з Рэгінай, я бачыў, як кроў хутка цячэ з-пад дзядзькавай рукі...
Праз хвіліну дзядзька ўстаў.
Нельга дапамагчы! сказаў ён глуха, але спакойна мне. — Рана смяротная...
Між тым на гэтае фатальнае месца сабраліся амаль усе, хто выйшаў з намі з дзядзькавага маёнтка. Стоячы паўколам побач з намі, змрочныя дзядзькавы слугі выглядалі ў рудым ззянні паходні і слабым святле месяца жудасна. Тут быў і паліцэйскі ад’юнкт з агентам, якія моўчкі назіралі страшную сцэну...
Паліцэйскі агент хутка ўзняў галаву і паспешліва падышоў да незнаёмага мужчыны, які стаяў каля Рэгіны, засяроджаны ў свае думкі.
Пан! — сказаў паліцэйскі агент катэгарычна. Я Вас арыштоўваю!
— Мяне? спытаў незнаёмы спакойна.
Так, Вас, — гучыць грубы голас паліцэйскага. — Арыштоўваю Вас за дзяржаўнае злачынства.
Незнаёмы не адказаў.
Усе, хто прысутнічаў у гэты момант, наблізіліся да нас. Незнаёмы, які не збянтэжыўся і не змяніўся ў твары, звярнуўся да паліцэйскага ад’юнкта, каля якога я стаяў, але не бачыў яго твару.
Паліцэйскі ад’юнкт, які падышоў бліжэй, паглядзеў на незнаёмага. Але тут жа зірнуў на паліцэйскага агента.
— Хто ж з’ўляецца дзяржаўным злачынцам?
— Гэта ён! адказаў агент і паказаў рукой на незнаёмага.
— Звар’яцелі? — крыкнуў паліцэйкі ўраднік гнеўна. Гэты пан дзяржаўны адвакат...
— Гэта немагчыма! — сказаў паліцэйскі агент. Я памятаю добра, як некалькі дзён таму ён звяртаўся на Белай Гары да людзей...
— Думаю, што Вы памыляецеся, — аб’явіў паліцэйскі ўраднік. — Я ведаю пана з Прагі ўжо даўно...
— He, не, я не памыляюся! — адказаў агент!
— Адыдзіце! — загадаў ўраднік строга агенту і, падаючы руку незнаёмаму, дадаў: — Прабачце, што магло здарыцца нешга падобнае, бо ведаеце, нашы агенты...
Паліцэйскі агент, пасаромлены, зрабіў некалькі крокаў назад.
Незнаёмы, які сябе паводзіў так, нібы размова ішла пра асобу неіснуючую, міжволі павярнуўся так, шго я мог убачыць яго твар.
Я пазнаў твар знаёмага, твар прыяцеля, з якім некалькі гадоў жыў у адной мансардзе і які, учыніўшы дзяржаўнае злачынства, некалькі дзён назад пакінуў Прагу, каб пазбавіцца паліцэйскага вышуку.
— Божа мой, дзе давялося сустрэцца! — сказаў я яму.
I цяпер у гэты момант мне стала зразумелым тое, што здавалаея ўвесь час пакуль я жыў у дзядзькі і знаходзіўся ў таварыстве Рэгіны цёмным і нявысветленым.
Моўчкі і з хваравітай усмешкай я падаў прыяцелю руку...
Дзядзька Роберт, які моўчкі і нерухома стаяў каля акрываўленай Рэгіны, хутка падняўся, зрабіў некалькі крокаў і загадаў слугам, каб зрабілі з галінак маладых бяроз, якімі парасла катлавіна з аднаго боку, насілкі.
Дзядзькаў загад быў выкананы са здзіўляючай хуткасцю. Між тым дзядзька дастаткова хутка перавязаў рану Рэгіны, якую паклалі на насілкі і некалькі слуг панеслі асцярожна яе на вяршыню.
За ўвесь гэты час, пакуль перавязвалі рану, ніхто не сказаў ні слова.
— Калі ласка, Роберт, сказала нарэшце Рэгіна ціха дзядзьку, які знаходзіўся з аднаго боку насілак, — дазволь яшчэ раз зірнуць на возера.
Пажаданне Рэгіны выканалі.
Слугі падышлі з насілкамі асцярожна да краю скалы. Рэгіна, схіліўшы галаву, хвіліну глядзела на возера, гладзь якога блішчэла ў ззянні месяца, нібы светлае серабро, аж пакуль вочы яе не напоўніліся слязьмі... Павярнуўшы галаву, яна кіўнула Роберту, каб даў загад адысці.
Працэсія рухалася па непраходнай лясной сцяжынцы ў бок дома. Наперадзе ішлі двое слуг з паходнямі, за імі яшчэ некалькі. якія, калі гэта было патрэбна, пракладалі дарогу, адгарнуўшы „рыпаўшыя вельмі нізка да зямлі галіны, каб людзям з насілкамі вальней можна было прайсці.
Дзядзька Роберт і каханак Рэгіны ішлі па розныя бакі ад насілак, лаліцэйскі ад’юнкт ішоў апошнім.
Застаўшыся стаяць на тым жа месцы, з якога Рэгіна апошні раз глядзела на вільготную магілу свайго дзіцяці, я сачыў, як працэсія знікла ў лясной цемры.