Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Лодка спынілася. I як гэта здарылася, яна наблізілася да фатальнага месца, і дастаткова было толькі падштурхнуць вяслом, каб лодка ўперлася ў скалу.
Я нічога не сказаў, а толькі падняў вёслы ўгару.
На Рэгініным твары адбіліся трывога і страх. Яна хацела нешта сказаць, але голасу не было. Потым зрабіла крок наперад; але я ў той жа момант апусціў вёслы ў ваду і адным рухам прычаліў лодку да скалы да таго месца, якога Рэгіна асцерагалася.
Раптоўны і хуткі рух лодкі прымусіў Рэгіну стаць на калені. Я падхапіў яе рукамі.
— Чаму, Рэгіна, ты не хацела, каб я прычаліў у гэтым месцы? пытаюся я мякка і па-добраму.
Рэгіна запытальна паглядзела на мяне. Па іюзірку я зразумеў, што яна адчувае, што я ведаю нешта з яе таямніцы.
— Чаму ты не хацела, каб я спыніўся на гэтым месцы? — паўтарыў я.
Хвіліну Рэгіна вагалася, пазней прашаптала:
— Я не магу, я тут безабаронная...
— Ці магу я тут цяпер паглядзець на дно возера?
Рэпна не адказала, але яе погляд быў больш выразны, чым словы, у ім можна было прачытаць невыказны смутак.
— Я не магу табе нічога забараніць, — сказала нарэшце. — Ты вінаваты ў тым, што я перажыла тут самыя салодкія імгненні.
Я?— спытаўся здзіўлена.
— Безумоўна. I я табе вельмі за гэта ўдзячная.
— Да гэтага часу нічога не разумею, — сказаў я.
— Калі б цябе не было, — кажа Рэгіна, — то не адпачывала б маё дарагое дзіця тут на дне возера.
— Тваё дзіця! — усклікнуў я. — Значыць мая здагадка не была памылковай?
— Маё ўласнае дзіця, — сказала Рэгіна спакойна, але са смуткам, нібы на яе душу леглі цяжкія ўспаміны.
А Роберт? — спытаўся я праз хвіліну шэптам, нібы баяўся, каб фагальнае гэта пытанне не пачулі ні хвалі возера, ні скалы вакол яго.
— Да гэтага часу ён нічога не ведае. — адказала Рэгіна надзвычай спакойна. — Я хацела яму ўжо шмат разоў сказаць, але заўсёды адкладаю...
Маё здзіўленне павялічвалася.
— I ў цябе ёсць столькі смеласці, каб так зрабіць? — пытаюся.
— Ніколі я перад Робертам не таілася і не збіраюся таіцца ў дадзеным выпадку, — адказала Рэгіна, — але шукала я для такой размовы больш удалы час.
I ты спадзяешся, што гакі час прыйдзе?
• Сёння або заўтра, — гучыць спакойны адказ, нават вясёлы, нібы Рэгіна хацела расказаць Роберту нешта радаснае і прыемнае.
Ніяк я не зразумею, Рэгіна. чаму я заслужыў тваю ўдзячнасць.
Ці не быў гэта ўдалы спосаб, так цябе прывітаць і паказаць да цябе свае адносіны? пытаецца Рэгіна. — 3 таго часу, як, дзякуючы тваёй парадзе, я змагла пераадолець няшчасці, што мяне спасціглі, і цяпер шчаслівая, з таго часу я цябе люблю, як брата. Пасля бацькі майго дзіцяці ты стаў для мяне самым блізкім і дарагім чалавекам, і хоць мы ніколі з табой не размаўлялі, мы ніколі раней не бачыліся...
Чым далей ты мне гаворыш. тым больш загадкава, — перапыніў я Рэгіну.
— А між тым усё надзвычай проста, — адказала цётка. — Ты не памятаеш... Але хто б змог заўжды памятаць. калі, магчыма, мімаходзь некаму нешта сказаў, некаму дапамог, некага ашчаслівіў...
— Сапраўды не памятаю, — кажу я.
— Я дапамагу тваёй памяці, — сказала Рэгіна і, усеўшыся зноў насупраць мяне, распачала аповед:
— Магчыма, ты памятаеш, што я калісьці пакінула Роберта. Я не ўзяла з сабой тады нічога, акрамя абавязковай бялізны і службовую кніжку шаснаццацігадовай дачкі знаёмай табе гарбатай старой. Дачка тая нарадзілася ў Празе і апошні час была служкай, але калі захварэла, наведала маці, што жыве ў нас, і тут памерла. Я хацела, каб Роберт не мог мяне ў Празе знайсці, таму выпрасіла тую кніжку ў маўклівай і спагадлівай старой, якая пра гэта і слова нікому не сказала.
У Прагу я накіравалася пешшу. Стомленая і знясіленая дайшла я позна ўвечары да Прагі.
Вечар быў незвычайна прыгожы, на небе было шмат мігаючых зорак, месяц знаходзіўся ў зеніце.
Калі я наблізілася да Аўездскай брамы, мяне ахапіла пачуццё невыказнага смутку. За той час, што я жыла ў Роберта, тут шмат змянілася, але тое, што не было разбурана і зменена, здалося мне зусім чужым.
Я прыйшла ў тое месца, дзе калісьці прайшло маё дзяцінства, але нішто не вабіла мяне тут, акрамя дарагіх успамінаў. Я не ўвайшла ў горад праз старую цёмную браму, наадварот, праз браму светлую і новую, але ўвайшла абыякавая да ўсяго, што бачыла вакол сябе.
Я спадзявалася, што Прага зможа асвяжыць мае думкі, што мой дух тут знойдзе пругкасць і сілу. Я падманвала сама сябе.
Апынуўшыся ў Празе, я адчула ў душы незвычайную нустэчу і пачувала сябе так, нібы знаходжуся ў цалкам чужым горадзе, дзе ніхто мяне не разумее.
Хуткім, але асцярожным крокам я прайшла праз Аўездскую браму: спяшалася на Збройніцкую вуліцу да старой, у якой калісьці яшчэ дзіцем некаторы час жыла.
Вароты дома былі ўжо зачыненыя. Я пазваніла. Калі дваровы адчыніў, я спытала яго, ці жыве яшчэ тут старая. Адказ дваровага быў знішчальным, ён сказаў:
— Ах, тая яна цяпер на святым полі...
— Калі яна памерла9 пытаюся я, дрыжачым голасам і слёзы з’явіліся на маіх вачах.
— А што вам ад яе трэба? пытаецца дваровы далей.
— Я хацела ў яе пераначаваць, — адказваю нясмела.
— Тут Вы нідзе не зможаце пераначаваць! — сказаў строга дваровы, зачыняючы браму.
Ключ павярнуўся ў замку і я засталася стаяць самотна перад домам.
Хвіліну я стаяла нерухома, не ведаючы, што рабіць, бо акрамя старой, пра смерць якой я даведалася, я не ведала ў Празе ніводнай душы.
Цяпер я зразумела ўсю безразважнасць свайго кроку, калі я пайшла ад Робсрта; але ўжо было позна.
Рашучасць і смеласць зусім мяне пакінулі. He ведаючы, дзе я магла б спыніцца, я ішла, не спяшаючыся, па вуліцы, аж пакуль не апынулася на Аўездзе.
Вуліца была ўжо пустая, і я не ведала, ці магла б на гэтай сваёй дарозе кагосьці спаткаць.
Я ішла ў бок Сміхава, ля брамы збочыла да Ланцуговага моста. Апынуўшыся на мосце, я міжволі ненадоўга спынілася. бо знаходзілася якраз насупраць таго фатальнага месца, дзе некалькі гадоў назад была разам з бацькам мішэнню для грэнадзёраў Роберта.
Месяц, што знаходзіўся ў зеніце, спакойна адлюстроўваўся ў Влтаве менавіта ў гым самым месцы, дзе шмат разоў была расстраляна наша баржа, дзе быў засірэлены бацька...
Нават адзін погляд на гэтае гэтае месца выклікаў у маёй душы жывы ўспамін пра тыя страшныя, жорсткія падзеі. Я бачыла перад сабой твар бацькі, які рабіў намаганні, каб апошні раз паглядзець на сваё дзіця.
Спачуванне, гнеў і страх перапаўнялі маю душу. Я задрыжала і вымушана была схапіцца за парэнчы, каб не ўпасці.
У гэты момант я адчула мізэрнасць свайго жыцця так, як ніколі. Я глядзела скрозь парэнчы на дрыжачыя рачныя хвалі і нічога не бачыла і не чула вакол сябе, а думкі мае пачалі хаатычна віраваць у распаленьіх мазгах.
Я перагнулася цераз парэнчы, схапілася правай рукой за жалезныя пруты, але раптам нехта ўхапіў мяне за руку. Напалоханая, я азірнулася.
Перада мной стаяў малады мужчына, якому магло быць дваццаць пяць гадоў, зграбны і высокі, і, як я магла разгледзець у святле месяца, прыемнай знешнасці.
Што Вы тут робіце? запытаўся ў мяне незнаёмы мужчына картава.
Дрыжучы да гэтага часу ўсім целам, я не адказала.
Малады мужчына, пазіраючы мне ў вочы, мякка сказаў:
- Толькі поўная безнадзейнасць мае права шукаць смерць, а Вы яшчэ вельмі маладая, каб знаходзіцца ў стане поўнай безнадзейнасці.
— Божа мой! Я ніколі не ведаю, што раблю, — вымавіла я.
— Складваецца ўражанне. што Вы ўпершыню ў Празе, — заўважыў незнаёмы, пазіраючы на мой вузельчык з бялізнай, які я перад гэтым паклала на зямлю.
— He, — адказваю, — я не ўпершыню ў Празе, але не была тут некалькі гадоў і прыйшла ў Прагу сёння каля апоўначы.
— А што Вы збіраецеся тут рабіць? Дзе жывеце? — пытаецца незнаёмы далей.
Яго прыветлівасць надала мне мужнасці, таму я і расказала яму пра ўсё, што са мной адбылося за апошні час.
— У Вас няма жылля, — працягнуў нерашуча незнаёмы і праз хвіліну дадаў: Ці хочаце, каб я паклапаціўся пра Ваша жыллё?
Я хацела сказаць “так”, але адказ увяз у маіх вуснах, і я вымавіла некалькі нескладных слоў.
— Хадзем! — сказаў незнаёмы крыху грубавата і скіраваўся да выхаду.
Падняўшы з зямлі свой вузельчык з бялізнай, я пайшла за незнаёмым. Мы ішлі назад у бок Малай Страны.
Па дарозе незнаёмы не сказаў мне ніводнага слова і падаўся мне чалавекам строгім, непрыветлівым і нават грубым.
У хуткім часе мы апынуліся на Збоіцкай вуліцы за некалькі крокаў ад дома, адкуль перад поўначчу мяне выгналі. Незнаёмы сныніўся і пазваніў.
— Тут Вы зможаце пераначаваць, — сказаў ён, углядаючыся ўдалечыню.
Я хацела падзякаваць яму, але было чуваць, як да варотаў набліжаюцца крокі.
— Калі Вам што-небудзь спатрэбіцца пазней, — сказаў незнаёмы, падыдзіце а дзевятай гадзіне раніцы да будынка крымінальнага суда; толькі завяжыце сваю жоўтую хустку, якая цяпер у Вас на галаве. па ёй я змагу Вас пазнаць.
Я зноў нешта хацела адказаць, але ў гэты момант брама адчыніліся.
— Пан Воячка, — звярнуўся незнаёмы да дваровага, як толькі той з’явіўся, — ці не маеце вольным той пакойчык, дзе жылі студэнты. якія цяпер на вакацыях?
— Маю, — гучыць адказ.
— Пакіньце гэтую дзяўчыну там на ноч.
— 3 радасцю, з вялікай радасцю, — гучыць гасцінны адказ. — Толькі хай ідзе далей!
— Памятайце, што я клапачуся пра Вас, бо Вы ўжо не з’яўляецеся “панам дома”, — сказаў незнаёмы жартоўна і. падышоўшы шчыльна да дваровага, прашаптаў:
— Дайце дзяўчыне ўсё, што ёй патрэбна, так Вы мне адплаціце... Але не кажыце ёй, хто я.
Павярнуўшыся потым да мяне, незнаёмы падаў мне руку.
— Добра, хай заходзіць, хай ідзе ў дом, — прагучаў прыветлівы голас дваровага.
Я ўвайшла ў дом.
Яшчэ я ўбачыла, як незнаёмы падаў двароваму руку, іютым дваровы хутка замкнуў вароты.
Мяне прывялі ў знаёмае памяшканне, дзе я правяла шмат часу ў маленстве. Я пазнала дваровага, яго жонку і іх дачушку, з якой я бавілася калісьці, але не выкрыла сябе.
Мяне гасцінна прывіталі, запыталіся ў мяне нра некаторыя дробязі. расказалі пра ўсё, што ім прыйшло ў галаву, так прайшло некалькі гадзін, пакуль я змагла нарэшце легчы ў ложак у пакоі, дзе жылі студэнты, што праводзілі вакацыі ў сваіх бацькоў.
Аднак пра тое, каб заснуць, нелыа было нават падумаць. Я правяла ўсю ноч у развагах пра сваё будучае.
Роспач саступіла месца больш халоднай развазе, а потым да мяне вярнулася мая рашучасць. Распісала я свой план дзеянняў на наступны дзень і выканала яго.