Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
Я не адказаў на гэтыя словы.
Рэгіна працягвала:
— На гэтым месцы, якое даволі часта наведваю, я адчуваю сябе надзвычай свабодна. Калі я тут апынулася ўпершыню, то мне здалося, нібы перада мной ляжыць стовежавая Прага, а не лясы, палі і лугі... Я не ведаю, чаму ў мінулым мяне нешта тут усхвалявала, можа нешта ёсць тут у наваколлі такое, што мае падабенства з наваколлем каля ГІрагі. але адно ведаю дакладна, што я адчуваю сябе тут неяк прыўзнята і заўсёды прыгадваю Прагу.
Голас Рэгіны гучаў незвычайна прыемна.
Калі гы ведаеш нейкую чуллівую пражскую гісторыю, дзядзька, — сказала праз хвіліну Рэгіна, то раскажы мне.
Я павінен быў нрызнацца, што не ведаю ніводнай.
А ці паслухаў бы ты мяне. калі б я расказала табе пражскую ідылію? — спытала Рэгіна.
Пражскую ідылію? — здзівіўся я. У Празе няма ідыліі!
Між тым мы падышлі да скалы, дзе было выцесана сядзенне, і адсюль адкрываўся зусім свабодны агляд наваколля.
Рэгіна села. Я прысеў каля яе і агледзеўся навокал.
Праз хвіліну Рэгіна пачала аповед:
— Уяві сабе, дзядзька, цудоўную летнюю раніцу, як сёння, але над Прагай распасцёрлася своеасаблівая непрыемная цішыня.
Божая раніца ўжо даўно празрыстымі пальцамі зняла шэры вэлюм ночы, а палаючае сонца, выйшаўшы з абдымкаў ружовых хмар, разлівала ўжо некалькі гадзін сваё золата над Прагай, але Прага заставалася спакойнай, ціхай і пустой.
Пра рух і гоман вялікага горада не было нават і згадкі. Вуліцы, асабліва вуліцы Старога і Новага горада, былі бязлюднымі, а калі з’яўлялася там нейкая постаць, го толькі мільгануўшы каля дома, хавалася, нібы баялася...
Ш.матлікія промні сонца прабіліся скрозь ізумрудную лістоту раскідзістых ліп на левым беразе Влтавы, яны пагулялі хвіліну на пакрытай нылам старой, патрэсканай ад негіагадзі сцяне і трапілі праз бруднае акенца ў нізкі, бедны пакой аднаго з непрыветных старых будынкаў каля крэпаснога рову, які знаходзіцца на ўсход ад першай старой Оўездскай брамы і ад яго дзвесце метраў да берага Влтавы.
Дамы ў бліжэйшым наваколлі вядомыя пад назвай Шуебаса.
Пранікнуўшы ўнутр, промні сонца прабеглі на закопчанай сцяне і па столі, і памалу, бо сонца ўздымалася ўсё вышэй і вышэй і набліжалася да старога ложка, дзе на старой у лапінах коўдры ляжалі дзве постаці.
Яны спалі.
Залаты прамень сонца дакрануўся да гладкага дзіцячага ілба і імгненна перабег на тонкія павекі.
Дзіця, а гэта была дванаццацігадовая дзяўчынка ў кароткай кашульцы заварушылася, тонкія ручкі замахалі ў паветры. Дакрануліся да вачэй — дзіця прачнулася. Шэрыя вочы прабеглі па столі і ў адно імгненне дзіця ўжо сядзела на ложку, прыбіраючы валасы колеру вароніна крыла і аглядаючыся вакол сябе.
Побач з дзіцем ляжаў на ложку стары мужчына, загарэлы твар якога аброс грубымі густымі сівымі валасамі.
Ён спаў апрануты глыбокім сном, храп яму перашкаджаў, але ён не адчуваў патрэбы ў тым, каб прачнуцца.
Дзіця, што прачнулася, доўга не думала, яе галава схілілася да сівой галавы старога, белая ручка абняла амаль чорную, загарэлую шыю, а ружовыя вусны зашапталі:
Татка, устань, устань! Сонейка ўжо ўсгала устань, устань!..
Сгары хутка рвануўся раздражнёна, потым пацягнуўся, пазяхнуў і праз доўгую хвіліну расплюшчыў памалу вочы.
Дзяўчынка паглядзела на яго твар невыразным поглядам нявіннага шкадавання, не разумеючы, як можна расплюшчыць вочы і не падняцца з ложка.
Калі стары пацягнуўся другі раз і зноў пазяхнуў, дзіця ўскочыла з ложка, нібы лань, і пачало апранацца.
Яно было ўжо апранутым, калі ногі старога звесіліся з ложка, і стары сеў. Сур’ёзны і строгі яго твар пасвятлеў, калі дзіця, стаўшы на крэсла, зняло з палічкі палову бохана чэрствага хлеба і нож, і імгненна падскочыўшы да ложка, падало бацьку хлеб і нож.
Стары адкроіў вялікую лусту і, адрэзаўшы з яе скарынку, падаў дзіцяці, сабе ён пакінуў толькі акраец.
Галоднае дзіця ўзяло хлеб і стала яго есці.
— Ці будзем сёння мы варыць адвар? — зашчабятала дзіця.
— He будзем, дарагая, — адказаў стары з горыччу ў голасе.
— Ты мяне возьмеш з сабой, ці не так, татка? — папрасіла малая.
— Я сёння нікуды не пайду, — адказаў бацька. Але тут жа дадаў сцішаным голасам, нібы звяртаўся да самога сябе: — Няма ахвоты ісці, але павінен. Хто ведае, што сёння або заўтра будзе, і ці будуць нейкія прьшасы...
Тады ты возьмеш мяне з сабой? Я буду паслухмянай, татка, вось убачыш! — просіць дзяўчынка, не думаючы або не прыслухоўваючыся да таго, што бацька толькі што сказаў.
— Ну, добра, вазьму цябе, маці Божая, можа, нас захавае... — кажа стары, і радаснае дзіця, падскочыўшы, выбегла з пакоя.
Стары хутка апрануўся.
Ён выйшаў у сенцы, памыўся, апрануў старую куртку, узяў капялюш і выйшаў з дома. Ля акна ляжалі лом, вёслы і драўляныя рыдлёўкі. Ён узяў лом і патрэбныя інструменты, прыладзіў усё на плячо і пайшоў па вузкай сцяжынцы, што вяла па мяккай высокай траве да берага, які быў за сто метраў.
Падышоўшы да берага, ён зрабіў некалькі крокаў супраць плыні, дзе была прывязаная да кала лодка. Паклаўшы інструменты ў лодку, ён адвязаў яе. Перад тым як зрабіць апошні крок і сесці ў лодку, ён мімаволі азірнуўся і ўбачыў ззаду за сабой сваё дзіця.
Яно незаўважна наблізілася да яго і трымала ў руках невялікі букет розных лугавых кветак, якія нарвала па дарозе, яно глядзела на бацьку падзіцячы нясмела, нібы баялася, што бацька раптам скажа, каб засталася дома.
— Я так і думаў, што не ўцяку ад цябе, — кажа стары ласкава. — Хадзі сюды!
Дзіця, нібы газель, ускочыла ў лодку і села на кукішкі, як заўсёды, у задняй частцы лодкі.
Бацька сагнуўся, узяў лом і з сілай адарваў лодку ад берага, потым пагрузіў лом яшчэ раз у ваду, і лодка хутка апынулася ля берага так званага
Яўрэйскага вострава, які ў тым месцы аддалены ад берага на трыццаць крокаў.
Пазней лодка плыла шчыльна ля берага вострава аж да паўднёвага кутка над Ланцуговым мостам. дзе ў трох сажнях ад гаго кутка на кол была прывязана плыткая рыбацкая баржа.
Сгары падвёў лодку шчыльна да баржы і прывязаў яе да жалезнага кала, потым кінуў рыбацкія снасці на баржу, пераступіў на яе, а дзіця, сабраўшы на дне лодкі кветкі ў фартушок, скочыла, як казляня, за бацькам.
Потым ён падрыхтаваўся да працы, а дзяўчынка ўселася на паўднёвым канцы баржы, расклала вакол сябе кветкі, і ўжо нічога не баючыся, пачала плесці вяночак.
ГІраз некалькі імгненняў бацька ўзяўся за працу. Спачатку ён працаваў, павярнуўшыся да Стралецкага вострава, гэта значыць супраць сонца. У хуткім часе ён стаміўся ад працы, таму што адлюстраванне сонца ў вадзе яго асляпляла. Ён павярнуўся ў другі бок і пачаў працаваць тварам да Петржына.
Цудоўная летняя раніца паступова настала, але Прага заставалася, як і раней, спакойнай, нават мёртвай.
Па Ланцуговым мосце нс праехала ніводная карэта, не нрайшла ні адна жывая душа. Толькі на востраве Кампе за маластранскай збройніцай было жывей? нібы там войска расклала свой лагер.
Але паўсюль панавала панурая цішыня і толькі сярод дрэў на востраве і на левым беразе Влтавы шумеў часам ранні ветрык альбо чырыкалі нейкія птушкі.
Стары працаваў без стомы і ў хуткім часе за ім вырасла гара рачнога пяску.
Праца была мазольная, праз некаторы час стары зняў куртку і расшпіліў кашулю на загарэлых плячах, з якіх ліў пот. Але ад працы стары зусім не стаміўся...
Нечакана дзесьці побач пачуўся стрэл з вінтоўкі.
Стары нават не азірнуўся і працяі ваў працаваць далей. Толькі дзяўчынка, што іграла, убачыла, што ля сміхаўскага берага нешта булькнула, нібы нехта рэзка кінуў малы каменьчык. Вада ўзнялася ў вышыню і на ёй сталі ўтварацца кругі, аж пакуль усё не знікла.
Праз хвіліну пачуўся другі стрэл, а за ім трэці.
Стары спыніў працу і агледзеўся вакол сябе. Навокал было ціха і нідзе не было жывой душы, толькі ля мішэні на Стралецкім востравс можна было ўбачыць, як паміж густога кустоўя ўздымаецца ўвышыню белаваты дым.
Стары зразумеў памалу, што робіцца, і зноў узяўся за працу, нібы нічога зусім не адбывалася. Праз некаторы час некалькі сгрэлаў пачуліся зусім побач і з розных бакоў ля баржы вада ўзнялася высока ўгару.
Стары хутка павярнуўся. На яго твары адбіўся жах, бо ўбачыў, што ля кустоў на Стралецкім востраве некалькі чалавек стралялі па ім і яго дзіцяці.
Тут пачуўся ў вострава загадны голас і ў кустах прамільгнула некалькі ваенных мундзіраў і грэнадзёрскіх шапак...
Страляніна працягвалася.
Куля падала за куляй; спачатку па-рознаму і з доўгімі паўзамі, потым амаль без перапынку.
Жах старога цяжка было апісаць. Ён зразумеў, што з’яўляецца разам са сваім дзіцем мішэнню, і разумеў, што схавацца няма дзе, і немагчыма абараніць сябе. Аднак ён не страціў прысутнасці духу, адным скокам ён быў ля кала, дзе была прывязана баржа, і паспрабаваў хутка яе адвязаць, аднак вяроўкі набраклі ранішняй вільгаццю і адвязаць было немагчыма, а пра лодку, на якой яны прыплылі сюды, ён і не ўспомніў.
Сіраляніна не спынілася, больш таго, кулі траплялі ўсё бліжэй да мэты. Яны свісцелі вакол галавы старога і дзіцяці. To трапіць нейкая ў баржу, то ў ваду, то пераляціць далёка на другі бераг.
Стары нічога не прыдумаў іншага, як легчы на дно баржы.
3 вострава стралялі без перапынку.
Страх старога ўзмацняўся. Сам ён трохі схаваўся, але дзіця яго было падстаўлена пад моцную страляніну. Яно ўкленчыла на хвасце баржы і пачало ўголас маліцца.
Дарэмна бацька клікаў, дарэмна прасіў, каб дзіця зрабіла так, як і ён; дзяўчынка не баялася таго, што робіцца вакол яе, яна нават не адчувала небяспекі, якая ёй пагражала, кленчыла сабе, нібы статуя, і толькі вусны яе злёгку варушыліся, яна малілася...
У жудасным страху стары наблізіўся да дзіцяці. У той момант, калі ён прыпадняўся, куля трапіла яму ў плячо.
Ад болю ён ускочыў. Убачыў на Стралецкім востраве сярод кусіоў сотню грэнадзёраў, якія без псрапынку стралялі па ім і яго дзіцяці. На самым беразе стаяў афіцэр, мужчына з фігурай атлета. Трымаючы ў адной руцэ пісталет, а ў другой выцягнутую шаблю, ён халодна глядзеў з непрыхаваным задавальненнем на страшэнны тэатр.
— Пабойцеся Бога! Злітуйцеся! — закрычаў стары, убачыўшы на беразе афіцэра.
У бледным твары афіцэра нічога не здрыганулася.
— Пабойцеся Бога! Злітуйцеся — бо ў мяне дзіця! крычаў стары, надрываючы сэрца і закрыўшы дзіця ўласным целам, ён укленчыў перад ім і працягнуў рукі з выразам просьбы.