• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    3 гэтым даякам канітан I. ван Тох накіраваўся на востраў Тана Маса.
    Пан Галомбэк і пан Валента
    Стаяла спякотнае рэдакцыйнае лета, калі нічога, зусім нічога не адбываецца, калі не робіцца палітыка, калі няма ніякай еўрапейскай сітуацыі. I ў гэты час чытачы газет, лежачы ў агоніі нуды ля вады або ў рэдкім ценю дрэў, здэмаралізаваныя спёкай, прыродай, правінцыйным спакоем і наогул здаровым і простым жыццём у адпачынку, чакалі з надзеяй, хоць і былі расчараваныя кожны дзень, што, можа, у газетах з’явіцца новас і свежае, нейкая бойка або вайна або землятрус, карацей Нешта; а калі бачылі, што там гэтага няма, то махалі газетамі, засмучана канстатуючы, што ў тых газетах няма нічога, зусім Нічога няма і гэта ніякая не інфармацыя, і што больш не будуць іх купляць.
    У гэты час у рэдакцыі сядзяць пяць альбо шэсць пакінутых людзей, бо астатнія калегі іх у адпачынку, дзе камячаць раззлавана газеты і робяць высновы, што цяпер у гэтых газетах нічога, зусім Нічога няма. А з наборнай выходзіць пан вярстальшчык і кажа з дакорам:
    Панове, панове, у нас яшчэ няма на заўтра перадавога артыкула.
    Ну дык дайце... той аргыкул ... пра эканамічную сітуацыю ў Балгарыі, раіць адзін з тых, хто застаўся.
    Пан вярстальшчык цяжка ўздыхае:
    — А хто гэта будзе чытаць, пан рэдактар9 Ужо сёння ва ўсёй газеце няма Нічога да Чытання.
    Шэф тых, хто застаўся ў рэдакцыі ўзняў вочы да столі, нібы гам можна было знайсці Нешга да Чытання.
    — Калі б тут Нешта здарылася, — няўпэўнена прапануе адзін з іх.
    — Альбо у нас.., нейкі ... цікавы рэпартаж, — выказвае думку другі.
    — ГІра што?
    — He ведаю.
    — Альбо прыдумаем ... нейкі новы вітамін, — бурчыць трэці.
    — Цяпер, улетку? — здзіўляецца чацвёрты,
    Чалавеча, вітаміны — гэта прадукт навукі і ён падыходзіць хутчэй на восень.
    — Калі такая гарачыня, — пазяхае пяты. — To павінна быць нешта з палярных краёў.
    — Але што?
    — Так. Нешта накшталт гаго, як пра эскімоса Вельцля. Палыцы таго ўмерзлі ў лёд і падобныя рэчы.
    — Лёгка сказаць, — скажа шосты. — Але дзе гэта ўзяць?
    У рэдакцыі запанавала безнадзейная цішыня.
    	Я быў у нядзелю ў Евічку... азваўся нерашуча пан вярстальшчык. — Ну?
    — Там цяпер у адпачынку нейкі капітан Вантох. Ён там нарадзіўся, у тым Евічку.
    — Які Вантох?
    — Такі тоўсты. Ён марскі капітан, той Вантох. Казалі, што недзе здабываў жэмчуг.
    Пан Галомбэк паглядзеў здзіўлена на пана Валенту.
    — А дзе здабываў?
    — На Суматры... і на Целебесу... наогул, там недзе. I там ён жыў грыццаць гадоў.
    Чалавеча, гэта ідэя, сказаў пан Валента. — Гэта мог бы быць прамы рэпартаж. Галомбэк, паедзем?
    — Ну, можам паспрабаваць, — скрывіўся пан Галомбэк і злез са стала, на якім сядзеў.
    — Гэты пан тут, — сказаў адміністратар гатэля ў Евічку.
    У садзе ля стала сядзеў тоўсты з шырока расстаўленымі нагамі пан у белай фуражцы; ён піў піва і задуменна крэсліў тоўстым указальным пальцам па стале. Абодва паны накіраваліся да яго.
    Рэдактар Валента.
    — Рэдактар Галомбэк.
    Тоўсты пан узняў вочы:
    — What? Што?
    Я — рэдактар Валента.
    А я — рэдактар Галомбэк.
    Тоўсты пан паважна прыўстаў.
    —	Captain van Toch. Very glad8. Сядайце, хлопцы.
    Абодва паны з задавальненнем прыселі і паклалі перад сабою блакноты.
    I што будзеце піць, хлопцы?
    — Малінаўку, — сказаў пан Валента.
    — Малінаўку? — паўтарыў капітан недаверліва. — А чаму? Гаспадар, прынясіце ім піва. Дык што вы, уласна, хочаце? — спытаў і абапёрся локцямі на стол.
    — Ці праўда гэта, пан Вантох, што Вы тут нарадзіліся?
    — Ja9. Нарадзіўся.
    Калі ласка. раскажыце, як вы грапілі на мора?
    —Ну, vJa Hambarg.
    — А як доўга вы з’яўляецеся капітанам?
    — Дваццаць гадоў, хлопец. У мяне тут дакумент, — сказаў, дакрануўшыся да сваёй нагруднай кішэні. — Mary паказаць.
    Пан Галомбэк хацеў паглядзець, як выглядаюць дакументы капітана, але заглушыў жаданне.
    — Напэўна, пан капітан, за гэтыя дваццаць гадоў Вы паглядзелі вялікі кавалак свету, ці не так?
    — Ja. Вялікі кавалак. Ja.
    8 Капітан ван Тох. Вельмі прыемна (англ.)
    9 Так (ням.)
    -	I што канкрэтна?
    — Ява. Барнэо. Філіпіны. Fidji Islands. Solomon Islands. Carolines. Samoa. Damned Clipperton Islands. A lot of damned islands10, хлопцы. A што?
    — Ды так, гэта вельмі цікава. Мы хацелі б ад Вас нешта даведацца болей, разумееце?
    — Ja. Значыць проста так? — капітан узняў на іх свае светла-блакітныя вочы. — Ну, вы як гэта? 3 паліцыі? Ці не так?
    — He, пан капітан. Мы з газеты.
    — Ах вось што, з газеты. Рэпарцёры, ці не? Тады пішыце: “Captain I. van Toch, капітан карабля “Кандонг Бандунг”...”
    — Як?
    -	“Кандонг Бандунг”, порт Сурабайя. Мэта падарожжа: vacunces — як гэта называецца?
    — Адпачынак.
    — Ja, ліха яго бяры, адпачынак. Ну дык і напішыце ў сваёй газетцы, хто прыплыў. А цяпер схавайце свае блакноты, хлопцы. Your health".
    — Пан Вантох, мы прыехалі да Вас, каб Вы нам апавядалі пра сваё жыццё.
    — Навошта?
    — Напішам у газеце. Людзей гэта вельмі цікавіць, яны любяць чытаць пра далёкія астравы, пра тое, што там бачыў і што перажыў у гэтых краях іх суайчыннік, чэх, родам з Евічка...
    Капітан паківаў галавою.
    — Гэта праўда. Хлопцы, я адзіны Captain з усяго Евічка. Гэта так. Ёсць яшчэ адзін капітан ад ... ад каруселяў, але я думаю, — дадаў ён даверліва, — што гэта несапраўдны Captain. Усё вымяраецца па танажу, разумееце?
    — А які танаж меў ваш карабель?
    — Дванаццаць тысяч тон, хлопец.
    — To вы былі самавітым капітанам, ці не так?
    Ja, паважны, — сказаў капітан з годнасцю. хлопцы, ці ёсць у вас грошы?
    Абодва паны паглядзелі адзін на аднаго трохі няўпэўнена.
    — Есць, але мала. Вам патрэбны грошьі, капітан?
    — Ja. Мне ... патрэбныя.
    — Ну дык бачыце. Калі Вы нам цікава раскажаце, мы напішам пра Вас у газету, і Вы атрымаеце грошы.
    — Колькі?
    —	Магчыма ... нейкую тысячу, — паабяцаў шчодра пан Галомбэк.
    — О pounds of sterling?12
    — He, толькі ў кронах.
    10 Астравы Фіджы. Саламонавы астравы. Караліны. Самоа. Пракляты восіраў Кліпертона. Шмат праклятых астравоў (англ.)
    11 Ваша здароўе (англ.)
    12 Фунтаў стэрлінгаў? (англ.)
    Капітан ван Тох пакруціў галавой.
    Тады не. У мяне гэтулькі ёсць, хлопцы.
    Ен выцягнуў з кішэні штаноў тоўсты пакет банковак.
    See?13
    Потым абапёрся локцямі на стол і нахіліўся да абодвух паноў.
    Панове, у мяне для вас мог бы быць big business. Як гэта сказаць, каб было зразумела?
    Буйная здзелка.
    Ja. Буйная здзелка. Вам трэба было б даць мне пятнаццаць ... пачакайце, пятнаццаць-шаснаццаць мільёнаў крон. Ну, як?
    Абодва паны зноў паглядзелі адзін на аднаго няўпэўнена. У рэдактараў заўсёды ёсць вопыт зносін з разнастайнымі відамі вар’ятаў, аферыстаў і вынаходнікаў.
    Пачакайце, — сказаў капітан, — я вам нешта магу паказаць.
    Ён парыўся тоўстымі пальцамі ў кішэні камізэлькі, выцягнуў нешта і паклаў на стол. Гэта былі пяць ружовых жамчужын, велічынёй з гарэшкі.
    — Што гэта? — выдыхнуў пан Валента.
    Ja, lots of money14, хлопцы. Але я пану толькі... каб паказаць, як узор. Ну дык што, па руках? пытаўся ён, падаючы цераз стол сваю шырокую далонь.
    Пан Галомбэк уздыхнуў.
    — Пан Вантох, столькі грошай...
    — Halt15. абарваў яго капітан. — Я разумею, што ты мяне не ведаў раней, але запытайся пра Captain van Tocha ў Сураваі, у Батавіі, у Падангу альбо дзе хочаш. Ідзі і спытай, і кожны табе скажа, што Captain van Toch, he is good as his word”’.
    Пан Вантох, мы Вам верым, — пратэставаў пан Галомбэк, — але ...
    — Пачакай, сказаў капітан. — Я ведаю, што ты не хочаш даць свае цудоўныя і'рошы проста так, за гэта цябе хвалю, хлопец. Але ці дасі іх на карабель, see? Ты купіш карабель, ты будзеш ship-owner17 і мяне возьмеш з сабою, і пабачыш. як я на ім гаспадарнічаю. Але тыя грошы, што мы заробім, падзелім fifty-fifty18. Гэта сумленны бізнсс, ці не?
    Але пан Вантох, прамовіў нарэшце пан Галомбэк крыху сарамліва, У нас няма столькі грошай!
    Ja, тады іншая справа, сказаў капітан. — Sorry. Але я не разумею, панове. навошта вы да мяне прыйшлі.
    Каб Вы нам апавядалі. капітан. У Вас, пэўна, такі вялікі жыццёвы вопыт...
    Ja. гэта маю, хлопцы. Пракляты жыццёвы вопыт я маю.
    13 Бачылі? (англ.)
    14 Шмат грошай (англ.)
    15 Спыніцеся! (ням.)
    6 Капітан ван Тох заўсёды верны свайму слову (англ.)
    17 Гаспадаром судна (англ.)
    18 Пароўну (англ.)
    — Перажылі некалі крушэнне карабля?
    — What? Як ship-wreching? He. Што думаеш? Калі мне дасі добры карабель, дык з ім не можа нічога здарыцца. Нарэшце можаш запытацца ў Амстэрдаме на маё reperences. Ідзі і запытайся.
    — А што Вы скажаце пра туземцаў, Вы ж пазнаёміліся, пэўна, там з туземцамі?
    Капітан ван Тох пакруціў галавой.
    Гэта не пра адукаваных людзей. Я не буду апавядаць.
    Ну дык раскажыце нам нешта іншае.
    Я раскажу, — прабурчэў капітан недаверліва. А вы потым прададзіце гэтыя звесткі нейкай кампаніі, і яна пашле туды свае караблі. Я табе скажу, my lad19, што людзі вялікія злодзеі. А самыя вялікія злодзеі гэта банкіры ў Каломбо.
    — Ці часта вы бывалі ў Каломбо?
    Ja, часта. I ў Бангкоку таксама, і ў Маніле. Хлопцы, спыніўся ён нечакана, — Я ведаў толькі адзін карабель. Надзвычай добры карабель ідастаткова танны. Ён цяпер у Ратэрдаме. З’ездзіце на яго паглядзець. Ратэрдам — гэта там, — паказаў ён пальцам цераз плячо. Цяпер караблі надзвычай танныя, хлопцы. Як старое жалеза. Карабель мае шэсць гадоў і ў яго дызельны матор. Ці хочаце на яго паглядзець?
    — He можам, пан Вантох.
    -	Вы дзіўныя людзі, — уздыхнуў капітан і гучна высмаркаўся ў блакітна-сінюю насоўку. — А ці не ведаеце вы кагосьці, хто хацеў бы купіць нейкі карабель?
    — Тут, у Евічку?
    — Ja, тут або недзе паблізу. Я і хацеў бы. каб тыя буйныя даходы ..	,20
    прьшшлі сюды, у my country .
    — Гэта ж цудоўна, капітан...
    — Ja. Яны, тыя спадарожнікі, вялікія злодзеі. I ў іх няма грошай. Вы як newspapers21 павінны ведаць вялікую колькасць людзей, такіх, як банкіры і ship-owners, як нра іх кажуць, гаспадары караблёў, ці не?
    — Гаспадары караблёў. He ведаем іх, пан Вантох.
    — Гэта шкада, — засмуціўся капітан.
    Пан Галомбэк пра нешта прыгадаў.
    Ці не ведаеце Вы пана Бондзі?
    — Бондзі? Бондзі? — перабіраў у памяці капітан ван Тох. -Пачакай, гэтае імя я павінен быў ведаць. Бондзі. Ja, у Лондане ёсць нейкая Bond Street, і там жывуць надзвычай багатыя людзі. Ці не мае там нейкую кантору на той Bond Street гэты пан Бондзі?