Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 163с.
Мінск 2010
На другі дзень вывелі Будзінку. Як і напярэдадні з сясірой, тое адбылося і з ёю. Як толькі прыехалі на месца, го ўбачылі рыцара з белым султанам, праз некалькі хвілін васемнаццацігаловы дракон быў пераможаны, пасля чаго пачвара здохла. Пасля бою рыцар з’ехаў, як і папярэдне. Калі прынцэса вярнулася ў замак, усе шкадавалі, што не маглі мужнаму рыцару выказаць сваю ўдзячнасць.
— Я ведаю, сёстры, сказала Славена, калі ўсе сабраліся разам, — вы рыцара не прасілі, каб вас абараніў. Але я да яго звярнуся і буду вельмі спадзявацца, што пойдзе са мной і абароніць.
Чаму ты смяешся, Баяя? — спытала Здабена. калі ўбачыла, што нямы ўсміхнуўся. Але Баяя пачаў скакаць па пакоі, даючы ўсім зразумець. што ўзрадаваны за таго рыцара.
— Вар’ят, тут яго няма, — заўважыла Здабсна.
На грэці дзень павезлі Славену, і на гэты раз з дачкой паехаў сам кароль. Сэрца небаракі цяжка загрукала, калі яна прыгадала, што будзе аддадзена дракону, калі вызваліцель не прыедзе. У гэтую хвіліну пачула радасны крык, што рыцар едзе.
Так, як і першых двух драконаў, забіў Баяя і трэцяга, таму што і ён, і конь не адчувалі стомы.
Пасля бою падышлі да яго кароль і Славсна і папрасілі рыцара, каб найшоў з імі ў замак. Але ён ні за што не згаджаўся. Славсна стала перад ім на калені і прасіла гак настойліва, так горача, што ў прынца сэрца застукала ў грудзях. У гэты момант конік рвануў з месца, і рыцар знік з вачэй.
Сумная ад таго, што не можа свайго вызваліцеля ўзнагародзіць, вярнулася Славена з бацькам дадому. Усс спадзяваліся, што прывядуць рыцара, але надзея не спраўдзілася.
Цяпер усе былі шчаслівыя! Але гэта не працягвалася доўга, бо зноў прыйшла бяда. Аднойчы кароль аірымаў ад другога караля выклік на вайну. Ён гэтага надзвычай баяўся, бо ведаў, што сусед нашмат мацнейшы.
Адразу ж кароль напісаў абвесткі, і пасланцы развезлі іх ва ўсе бакі краіны, каб князі і вялікія паны збіраліся на каралеўскі двор. 3 вялікай хуткасцю з’ехаліся ў каралеўскі палац паны. Кароль паведаміў ім, наколькі цяжкая сітуацыя і прасіў дапамагчы. Самым мужным з іх ён паабяцаў шлюб са сваімі дочкамі. Хто б ад такога адмовіўся? Усе паабяцалі, што ў вызначаны дзень з'явяцца разам са сваім войскам.
I вось надышоў час бою, і кароль сам хацеў весці сваё войска ў поле. Напярэдадні прыехалі князі са сваімі коннікамі ў вялікай колькасці. Кароль развітаўся з дочкамі, што праводзілі яго з плачам, загадаў Баяя, каб за ўсім назіраў і пад гукі труб паскакаў у бой.
Баяя выконваў каралеўскі заіад, каб усё было дагледжана, але найперш імкнуўся, каб прынцэсам не было сумна, і з радасцю ім дагаджаў.
Раптам ён паведаміў прынцэсам, што захварэў, але не хоча звяртацца да лекара па дапамогу і пойдзе сам па карэнні, якія яго лепш за ўсе лекі вылечаць. Прынцэсы вырашылі, што ён звар’яцеў, і адпусцілі яго.
Але ён не пайшоў па траву, бо захварэў ён ад светлых вачэй прыгожай Славены. Баяя пайшоў да свайго коніка, каб параіцца з ім, ці ірэба каралю дапамога на вайне. Конік яго прывітаў, параіў яму апрануць белы ўбор, узяць меч і асядлаць яго, бо трэба ехаць у бой. Баяя яго за гэта пацалаваў.
Вайна доўжылася шмат дзён. каралеўскае войска аслабела і не магло адужаць моцныя сілы ворага. Галоўны бой, дзе вырашалася, хто пераможа, павінен быў адбыцца на наступны дзень. Цэлую ноч кароль даваў загады і накіраваў пасланцоў да дачок з указаннем, што рабіць, калі ён вайну прайграе.
Раніцай ваяры паспадзяваліся на літасць Бога і пашыхтаваліся. У вызначаны момант загучалі фанфары, зазвінела зброя, паляцелі стрэлы. крыкі і грукат чуліся па ўсёў раўніне. Тут узнік паміж варожымі войскамі юнак у белым уборы, залатым шлеме з белым сулгганам. Ён сядзеў на малым кані, а ў руцэ трымаў велізарны меч. I так удала сек ворага мячом, што ўсе вырашылі, што гэта не хто іншы, як злы дух, які іх малоціць калом. Тут апамяталася і каралеўскае войска і далучылася да мужнага героя. У хуткім часе вораг адступіў, а калі белы рыцар забіў іх правадара, дык пабеглі, як статак без пастуха. Белы рыцар быў трохі паранены, і кроў афарбавала яго белы убор. Калі кароль гэта ўбачыў, то саскочыў з каня, адарваў ад свайго плашча кавалак тканіны і сам перавязаў рыцару рану. Потым папрасіў яго, каб пайшоў за ім у шацёр. Але рыцар яму падзякаваў, падштурхнуў каня і знік з вачэй. Кароль ад таго, што ўжо ў чацвёрты раз з’ехаў рыцар, ледзь не плакаў, бо быў надзвычай удзячны таму за дапамогу. Кароль і яго войска вярнуліся з перамогай дадому і прывезлі незлічоную здабычу. Радасна віталі іх жыхары горада, а ў замку былі наладжаны розныя ўрачыстасці і баляванне.
— Ну, мой даглядчык! звярнуўся кароль да Баяя, як ты сачыў за домам, калі нас тут не было?
Баяя кіўнуў, што добра, але прынцэсы зарагаталі, а Славена сказала:
— Я павінна табе, бацька, паскардзіцца на твайго кіраўніка гаспадаркай, таму што быў непаслухмяны! Ён пачаў стагнаць, што захварэў, лекар хацеў даць яму добрыя лекі, але той адмовіўся і сказаў, што пойдзе па нейкія карэнні. Пайшоў, не было яго два дні, а вярнуўся кульгавым і больш слабым, чым раней.
Кароль павярнуўся да Баяя, а той усміхаўся і паказаў на пяты, што нічога не здарылася. Калі прынцэсы пачулі, што іх вызваліцель зноў бацьку дапамог, то былі незадаволены тым, што павінны стаць жонкамі князёў. Спадзяваліся, што адна з іх пабярэцца з рыцарам. Але ніводная з іх не ведала, ці прыі ожы ён, бо твар рыцара ніхто з іх не бачыў. Але кожная малявала яго, як анёла.
Кароль быў у роспачы ад таго, што не мог вызначыць лепшых. Усе ў баі бралі ўдзел, і кожны з князёў дапамагаў яму, што было моцы. Каму з іх аддаць дачку? I прыдумаў нешта, каб усім дагадзіць.
Кароль выйшаў да князёў і сказаў:
Дарагія сябры! Я вам абяцаў, што калі вы дапаможаце мне ў вайне, то я аддам за вас сваіх трох дачок. Вы ўсе мне верна служылі, і таму я хачу зрабіць так, каб нікога не пакрыўдзіць. Станьце ў шарэнгу, кожная з маіх дачок кіне залаты яблык. Да каго яблык дакоціцца, той і стане мужам прынцэсы. Ці задаволены вы маім рашэннем?
Усе адказалі, што так. Кароль азнаёміў са сваім рашэннем прынцэс, і тыя вымушаны былі пагадзіцца, каб не ганьбіць бацьку. Яны святочна прыбраліся, кожная ўзяла ў руку залаты яблык і пайшла на балкон, пад якім стаялі князі і паны. Сярод тых, хто назіраў, ля жаніхоў стаў Баяя.
Раней за ўсіх кінула яблык Здабена. Ён каціўся, каціўся і пакаціўся да ног Баяя Але той адышоў, і яблык пакаціўся да аднаго прыгожага князя. які ад радасці нават з шарэнгі выйшаў.
Наступнай кідала Будзінка, і яблык, як і папярэдні, пакаціўся да ног Баяя. Але ён зноў лёгка адскочыў, і яблык пакаціўся роўна да прыгожага пана, які зрабіў рух наперад і з надзеяй паглядзеў на прыгожую нявесту.
Потым кідала Славена. Але на гэты раз Баяя не адышоў. Ён з радасцю падняў яблык і пабег нагару, там ён стаў на калені перад прынцэсай і пацалаваў яе руку. Але яна вырвала руку і пабегла ў свае накоі, дзе горка плакала, што павінна пайсці замуж за нямога.
Кароль раззлаваўся, князі былі незадаволеныя, але гак здарылася і змяніць нічога нельга. Пазней было баляванне, а пасля балявання быў наладжаны рыцарскі турнір, дзе магла вызначыць пераможцу адна з нявест.
Падчас балявання Славена сядзела, нібы хворая, і не прамовіла нават слова. Жаніха Баяя ніхто не бачыў, і кароль падумаў, што той уцёк, калі ўбачыў яго разгневаным. Усе бедную нявесту шкадавалі і хацелі яе трошкі развесяліць. Таму і папрасілі яе, каб яна на турніры вызначыла пераможцу.
Славена нарэшце пагадзілася. I вось сядзяць паны каля парэнчаў, змагаюцца рыцары, і адзін другога пера.магае. I аб’яўляе вяшчальнік. што за агароджай сядзіць рыцар на малым кані і хоча, каб яму дазволілі удзельнічаць у турніры. Кароль кіўнуў, што дазваляе.
На пляцоўцы з’явіўся рыцар у блакітным з серабром уборы, сярэбраным шлеме з белым і блакітным сулганам. Прынцэсы ўскрыкнулі, калі пазналі постаць і каня свайго вызваліцеля. Рыцар пакланіўся панам і пачаў біцца з князямі. Але колькі іх было, ён усіх перамог і стаў адзіным ііераможцам.
Славена спусцілася да яго з залатым поясам. Рыцар стаў перад ёй на калена, і яна павесіла яму на шыю пояс, які сама вышывала. Рукі яе дрыжалі, а твар гарэў. Яна не разумела, ці гэта сонца так паліць, ці вогненны пагляд прыгожага рыцара. Славена апусціла вочы і пачула салодкія словы: ‘Прыгожая нявеста, сёння ты будзеш маёй”.
Кароль і абедзьве сястры спусціліся ўніз, каб затрымаць рыцара і аддзячыць яму. Але той пацалаваў Славене руку і знік. А яна засталася стаяць, думаючы пра тое, што пачула.
Зноў было баляванне, і толькі Славена сядзела ў сваім пакоі і не хацела ісці да гасцей.
Свяціў месяц, і ад скалы конік аіюшні раз вёз свайго гаспадара. Калі пад’ехалі да замка, Баяя саскочыў з каня, нацалаваў яго ў шыю, у пляму, пасля чаго конік знік з вачэй. 3 цяжкім сэрцам развітаўся наш рыцар з верным сябрам, але наперадзе яго чакала салодкая ўзнагарода.
Задуменная сядзела Славена і думала, што рыцар наўрад ці прыедзе. Тут адчыніліся дзверы і служанка сказала, што Баяя хоча пагаварыць з прынцэсай. Славена не адказала, але яе галава апусцілася на падушку. Раптам яе нехта ўзяў за руку, яна ўзняла галаву і ўбачыла перад сабой прыгожага героя, свайго вызваліцеля.
— Ты так угневана на свайго жаніха, што ад яго хаваешся?
— Чаму ты ў мяне пра гэта пытаешся, калі не з’яўляешся маім жаніхом? — прашаптала Славена.
— Я, паненка, стаю перад табой, нямы Баяя, які прызначаны табе ў мужы, я ад смсрці вызваліў цябе і тваіх сясцёр. а бацьку твайму дапамог перамагчы ворага. Я твой жаніх!
Тое, што Славена на яго не ўгневалася, можа кожны пацвердзіць. Праз нейкую хвіліну адчыніліся дзверы свягочнай залы і ў яе ўвайшлі Славена з рыцарам у белым касцюме і залатым шлеме. Яна прадставіла рыцара бацьку, як свайго жаніха, якога той ведаў раней, як нямога Баяя!
Бацька радаваўся, госці дзівіліся, а сёстры глядзелі на ўсе вочы. Цяпер распачалася сапраўдная весялосць, госці пілі за здароўе маладых аж да раніцы.
Пасля вяселля паехаў Баяя са сваёй Славенай да бацькоў. Але спалохаўся, калі ўбачыў, што цэлы горад зацягнуты чорным сукном. Спытаўся, што гэта азначае, і пачуў, што памёр малады кароль.
Ён паспряшаўся ў замак, каб парадаваць бацькоў. Сапраўды толькі яму магло пашчасціць, бо бацькі лічылі яго памерлым, так як доўгі час нічога пра яго не чулі.