• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    Малады кароль вымушаны быў разлучыца з жонкай і паехаць на вайну. У хуткім часе насля гэтага каралева нарадзіла блізнятак, двух сыноў. Радаваліся людзі ва ўсёй краіне, але не ўсе верылі. Адразу адправілі да караля пасланцоў, каб перадалі радасную навіну,
    Хлопцы былі здаровымі і раслі, як быкі. Толькі той, што быў на некалькі імгненняў старэйшы, быў мацнейшым за другога. I так было і пазней, калі яны ііадраслі. Старэйшы быў заўсёды ў двары, бегаў, скакаў і бавіўся з конікам, які быў такім жа маладым, як і ён. Друп любіў скакаць па мяккіх дыванах, хадзіць, трымаючыся за маці, і нікуды не хадзіў, толькі з маці ў сад. I таму каралева першаму не спрыяла, а малодшы стаў яе ўлюбёнцам.
    Хлопцам было па сем гадоў, калі кароль вярнуўся з вайны і з невыказнай радасцю прытуліў да грудзей маці і дзяцей.
    — Каторы з іх старэйшы, а каторы малодшы? — пытаўся бацька ў каралевы. Тая падумала, што муж пытаецца таму, каб ведаць, хто з сыноў можа стаць наступным каралём і назвала свайго ўлюбёнца старэйшым.
    Кароль любіў сваіх дзяцей аднолькава, але калі яны сталі юнакамі, пачуў старэйшы, што наступным каралём будзе малодшы. I было яму так крыўдна, такім мярзотным стала жыццё, што ён марыў паехаць з дома ў вялікі свст. Аднойчы пра свой боль і крыўду ён павсдаміў коніку і сказаў, што хацеў бы сысці з дома.
    I адказаў яму конь чалавечым голасам:
    -	Калі табе не падабаецца быць дома, то ідзі ў свет, але без бацькоўскага дазволу не рабі ні крока. Раю табе нічога не браць з сабой і не садзіцца на іншага каня. Тады табе пашчасціць.
    Прынц здзівіўся, што конь гаворыць чалавечым голасам, і запытаўся ў яго, як гэта магчыма.
    Конік яму адказаў:
    — Пра гэта ў мяне не пытайся. Я хачу быць тваім ахоўнікам і дарадцам, пакуль ты мянс слухаць будзеш.
    Прынц пакляўся коніку, што заўсёды будзе слухаць яго парады, і ііайшоў у замак запытацца ў бацькі, ці можна яму паехаць у свет. Калі ён абвясціў бацькам сваё жаданне, то бацька не хацеў даваць яму дазволу, а маці дазволіла адразу. Аднак прынц ад свайго намеру не адмовіўся, і нарэшце бацька свой дазвол даў.
    Тут жа пачалі рыхтаваць слуг і коней прынцу ў дарогу. Алс прынц быў іншай думкі і сказаў бацьку:
    -	Навошта, бацька, мне столькі коней і людзей? Я вазьму трохі грошай і паеду на сваім малым коніку ў свет сам.
    Прыйшлося зноў прасіць бацьку, каб ён гэта дазволіў. У рэшце рэшт усё было ў дарогу падрыхтавана, конь чакаў асядланы ля брамы, а на ганку развітваўся прынц са сваімі бацькамі і братам. Усе горка плакалі, і ў апошнія
    хвіліны стала і маці тужліва, што сваё дзіця вьшраўляе ў свет. I загадала прынцу, каб праз год прыехаў дадому, або хоць даслаў пра сябе вестку.
    Праз нейкую гадзіну ехаў ён на коніку па шырокім полі далёка за сталіцай. I хто б мог падумаць, што семнаццацігадовы конь можа быць такім хуткім! Той конь не састарэў, таму што не быў ён звычайным канём. Скуру меў гладкую, нібы аксаміт, ногі ў яго былі, як струны, а хуткі ён быў, нібы сарна.
    Дарога ішла наперад, ехаў па ёй прынц доўга, але не ведаў, куды конік яго нясе. Раптам ён убачыў вежы прыгожага горада. Тут конік звярнуў з дарогі і пайшоў па полі да скалы, што стаяла побач з прыгожым ляском. Калі конь падышоў да гэтага месца, то ударыў нагой па скале, тая адчынілася, і яны заехалі ўнутр. Гэта была прыгожая зручная стайня.
    — Цяпер пакінь мяне тут, — сказаў конік прынцу, — а сам ідзі ў каралеўскі двор. Ты павінен прыкінуцца нямым. Кароль прыме цябе на службу, але сачы, каб нічога не сказаць. Калі табе будзе нешта патрэбна, го прыйдзі да скалы, тройчы пастукай, і скала адчыніцца.
    Прынц падумаў:
    — Мой конік настолькі разумны, ён заўсёды ведае, як мне дапамагчы.
    Прынц узяў сваю вопратку і пайшоў. Дайшоўшы да горада, што быў недалёка ад скалы, ён з’явіўся перад каралём. Калі кароль убачыў, што хлопец нямы, пашкадаваў яго і пакінуў у сябе. Хутка кароль зразумеў, што хлопец многае ўмее. Калі нешта трэба было зрабіць у замку, то той усяму мог даць рады і цэлы дзень бегаў па замку.
    Калі каралю спатрэбіўся пісар, то не было нікога лепшага за новага слугу. Усім ён падабаўся. Але быў нямы і на ўсе пытанні адказваў толькі “баяя”, так і атрымаў прынц імя Баяя, і ніхто іначай яго і не называў.
    У караля было тры дачкі, адна прыгажэйшая за другую. Старэйшая звалася Здабенай, сярэдняя Будзінкай, а малодшая Славенай. Гэтыя трьі дзяўчыны любілі таварыства Баяя, і яму дазволена было быць з імі цэлы дзень. Ён заўсёды быў нямым, твар у яго быў страшэнна бледным, а адно вока яго было завязана. Ці мог кароль нават падумаць, што ён спадабаецца хоць адной з прынцэс.
    Прынцэсы тым не менш яго любілі. I ён усюды павінен быў быць з імі. Ён звіваў ім вяночкі, прыносіў кветкі, закручваў залатыя ніці, маляваў птахаў і разнастайныя кветкі для вышывання, і гэта ім падабалася.
    Нядоўга знаходзіўся Баяя пры двары, Аднойчы раніцай зайшоў ён у залу, дзе кароль снедаў і ўбачыў, што той сядзіць зажурыўшыся. 1 заііытаўся Баяя ў караля жэстам, што здарылася.
    Кароль на яго сумна паглядзеў і сказаў:
    -	Мілы хлопец, чаму ты ў мяне пытаешся? Ці гы не ведаеш. якія няшчасці нам пагражаюць і што яны здарацца праз тры дні?
    Баяя пакруціў галавой, што не ведае, і на яго твары адбіўся надзвычайны страх. Тады кароль яму растлумачыў:
    — Скажу табе, што дапамагчы ты нам не можаш. У мінулым годзе сюды прыляцелі тры драконы. Адзін — дзевяцігаловы, другі — васемнаццацігаловы,
    трэці дваццацісямігаловы. Людзі ў горадзе настолькі наналохаліся, шго ад страху валасы на галаве ўставалі. Народ пахаваўся, бо баяўся за сваё жыццё. Паступова знікла ўся жывёла, бо мусілі аддаць усю тым начварам, каб не елі гараджан. I тым не менш шмат людзей драконы пажэрлі.
    He мог я больш бачыць гэтае гора і загадаў прывесці ў каралеўскі двор чараўніцу, каб растлумачыла мне, як вызваліць краіну ад гэтых пачвар. Але ж якая бяда! Сказала чараўніца, што я павінен аддаць пачварам сваіх трох дачок, якія тады толькі расцвіталі. Калі падрастуць, то няхай будуць аддадзены як ахвяры тым тром пачварам. Каралева пасля гэтага нечуванага прысуду з гора памерла, але дочкі пра гэта не даведаліся.
    3	той хвіліны, як драконы пакінулі каралеўства, некалькі гадоў ніхто іх не бачыў і не чуў. Аж пакуль учора не прыбег пастух зусім не ў сабе, бо ўбачыў драконаў на той жа самай скалс, дзе былі раней, і сказаў, што гэтак жа жудасна равуць, як калісьці. Я, няшчасны бацька, заўтра павінен аддаць першае сваё дзіця як ахвяру за сваю краіну, паслязаўтра другое, а потым трэцяе, насля ад гора памру і я.
    Так бедаваў няшчасны кароль і рваў на галаве валасы.
    3	засмучаным тварам пайшоў Баяя да прынцэс, бо іх смерць яго прыводзіла ў жах! У чорных сукснках, з тварамі, нібы з белага мармуру, сядзелі яны адна каля адной і жаласна плакалі, што іх маладое жыццё скончыцца так страшна.
    Баяя пачаў іх суцяшаць і абнадзеіў, што. пэўна, знойдзецца нейкі вызваліцель. Няшчасныя прынцэсы слухалі яго і не пераставалі ліць слёзы. Сумятня і скруха былі ва ўсім горадзе, бо кожны жыхар паважаў каралеўскую сям’ю. Горад, як і замак, былі абцягнуты чорным сукном.
    Баяя тайком паспяшаўся з горада праз поле да скалы, дзе знаходзіўся конік. Калі тройчы пастукаў, скала адчынілася і ён увайшоў. Ён пагладзіў бліскучую грыву коніка, пацалаваў яго ў белую пляму і сказаў:
    Мілы конік’ Я прыйшоў да цябе за парадай, і калі мне дапа.можаш, то буду назаўсёды шчаслівым.
    I расказаў коніку пра ўсё, што адбывалася ў замку.
    Я пра гэта ведаю, адказаў конік. таму я цябе сюды і прывёз, каб ты прынцэсам дапамог. Прыходзь сюды заўтра раніцай, і я табе скажу, што трэба зрабіць.
    Узрадаваны, пабег Баяя да замка, і былі б непрыемнасці. каб нехта яго ўбачыў вясёлым, але, на шчасце, нікога ён не сустрэў. Цэлы дзень не выходзіў ён з пакояў прынцэс, разважаючы, як іх крыху пацешыць, але яму нічога не прыходзіла ў галаву.
    На наступны дзень раніцай яшчэ да світання ён быў ля скалы. Конік яго прывітаў і сказаў:
    Сёння пакладзі пад маю кармушку камень. і тое, што знойдзеш, вазьмі.
    Баяя ахвотна яго паслухаў і дастаў з дзіры, якая была схавана пад каменем. вялікую. скрыню. Конік сказаў яму, каб адкрыў яе, і калі Баяя гэта зрабіў, то дастаў са скрыні тры прыгожыя ўборы, меч і аброць для каня.
    Адзін убор быў чырвоны, вышыты серабром і брыльянтамі, і да яго даваўся шлем з бліскучай сталі, упрыгожаны белым і чырвоным султанам. Другі быў цалкам белы, вышыты золатам, а даспехі і шлем залатыя, султан белы. Трэці ўбор быў светла-блакітны, багата вышыты ссрабром, брыльянтамі і жэмчугам, з белым і блакітным султанам на шлеме. Да трох убораў прыкладаўся адзін меч, рукаятка якога была ўпрыгожана дарагім каменем, які свяціўся, як і аброць каня.
    — Гэтыя тры ўборы твае, але найперш анранай чырвоны.
    Баяя апрануўся, прычапіў збоку меч, і аброць надзеў каню праз галаву.
    — Я кажу табе, што ты не павінен баяцца і злазіць з мяне. Толькі сячы галовы тым пачварам і давярай свайму мячу, — так загадваў конік. калі выязджаў са скалы.
    А ў замку было сумнае развітанне, і натоўп людзей праводзіў бедную Здабену з горада. Калі былі недалёка ад месца, дзе прыносілася ахвяра, прынцэса злезла з каня, а калі ўбачыла, што трэба ісці да скалы, страціла прытомнасць і павалілася на зямлю.
    Тут людзі ўбачылі. што ляціць конь, а на ім сядзіць рыцар з чырвоным і белым султанам. Калі пад’ехаў да іх, загадаў, каб народ расступіўся, прынцэсу забралі, а яго пакінулі тут аднаго. Можна ўявіць. з якой радасцю той загад выканалі! Але прынцэса не хацела вяртацца ў замак, ёй хацелася назіраць за паядынкам.
    Тут скала затрэслася і адчынілася і дзевяцігаловы дракон вылез з яе і агледзеўся па баках, шукаючы ахвяру. Да яго падскочыў Баяя на коніку, выцягнуў меч і адным махам ссек тры галавы. Дракон выгінаўся, пляваўся агнём і кідаўся на рыцара так, каб атрута да яго даляцела, але прынц на гэта не зважаў, сек да таго часу, пакуль усе дзевяць галоў не адсек. Астатняе дарабіў конік капытамі.
    Калі дракон загінуў, прынц павярнуўся і паехаў гуды, адкуль прыехаў. Са здзіўленне сачыла за ім Здабена, пакуль не прыгадала, што бацька будзе чакаць, таму хутка вярнулася ў замак з прыдворнымі.
    Ці можна апісаць радасць бацькі, які ўбачыў дачку жывой, і радасць сясцёр, у якіх узнікла надзея, што гаксама будуць мець вызваліцеля. Баяя таксама прыбег да іх і заклікаў прынцэс, каб верылі ў тое, што Бог ім пашле выратавальніка. I нягледзячы на страх, прынцэсы сталі весялейшымі і размаўлялі з Баяя.