• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя

    Выбраныя творы чэшскай прозы XIX — першай паловы XX стагоддзя


    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 163с.
    Мінск 2010
    44.05 МБ
    На гэта другі, невысокі, каржакаваты мужчына з чорнай барадой на бледным твары:
    Гэта дачка Вілема з Басковіц, які знаходзіцца цяпер у замку, але ваюе яна, бо бацька стары і браць удзел у баі не можа. Яна смелая і дапякае нас добра, шчыра кажу, яго чорныя вочы пад глыбокімі чорнымі бровамі запаліліся агнём. Скажу габе яшчэ, што ўчора або яна апошняй пайшла з крэпасной сцяны, або я з атакі апошнім вярнуўся, але ў наступную атаку я пайду толькі, каб на яе паглядзець, а калі ўбачу, то прымушу яе хавацца. I потым... Або я, або яна. Гэтатабе кажа Гедвік!
    Ён сціснуў меч у цвёрдых руках і, узняўшы вочы да неба, доўга стаяў, нібы паўтараў нра сябе словы сваёй страшнай клятвы. Гэта быў Ян Гедвік, кіраўнік пражан. які з зайздрасцю глядзеў на славутых ваяроў Віясіла і Іагану, дачку Басковіца, і не мог перажыць, што імя дзяўчыны ўзвысілася над яго імем.
    А потым, звярнуўся ён зноў да свайго знаёмца. калі яна загіне. доўга нам ірад супраціўляцца не будзе. бо яна з'яўляецца душой тых, хто знаходзіцца ў аблозе, і без яе град даўно быў бы ў нашых руках. Калі я загіну, іо не дазваляйцс сябс запалохаць, бо, як мне здалося, шмат прыпасаў град не
    мае, і, знясіленыя голадам, яны будуць вымушаны аддаць град. А калі я памыляюся, го паабяцай мне (бо калі я загіну, то кіраўніком пражан будзеш ты, за выключэннем аднаго выпадку, калі ты загінеш раней за мяне), што дачакаешся зімы, якая ўжо недалёка.
    Без слоў Гара падаў яму руку, і доўга яны так стаялі, кожны думаючы пра сваё.
    Праз хвіліну Гара зноў пачаў размову:
    А калі загіне Карыбут? A pan там ён загіне раней за цябе?
    Гедвік: Калі ён загіне, то тады мы адсюль пойдзем. Калі ён загіне пасля мяне, то пахавайце яго ў глыбіні лссу побач са мной, там, дзе на усход расце пяць дубоў, а потым спакой знойдуць у зямлі гыя, хто прыйшоў сюды па карону, бо даражэйшым за карону ў свеце з’яўляецца — мір.
    Зноў на хвіліну ўсталявалася цішыня, і толькі ўдалечыні звінеў дрозд і зязюля клікала сябе з глыбіні лесу.
    Гара: Сонца ўжо высока, мабыць, ужо каля сямі гадзін, трэба вяртацца на сваё месца, бо невядома, ці прыйдзецца сёння ісці ў атаку да таго, пакуль не будзе праведзсна разведка мясцовасці.
    Гедвік: Так, учора пралілося шмаг крыві, і неабходна, каб нашы людзі адпачылі, бо столькі начэй не мелі зусім, а за той час, як мы тут, не было дня. калі б можна было адпачынь. Паслухай, мне здалося, што нсхта ідзе сюды.
    Праз хвіліну пачуліся хуткія крокі і хруст кустоў, праз якія нехта ішоў, галіны разгарнуліся і з іх выйшаў Пракоп Оцік.
    Гедвік: Што цябе прывяло сюды, Оцік? Можа, нешта здарылася ў аблозе або ты тут апынуўся выпадкова?
    Оцік: Я шукаў вас, мне неабходна вам нешта павсдаміць. Як толькі сонца ўзнялося высока, выйшлі тыя, хто знаходзіцца ў градзе, і павесілі на браме белы сцяг.
    Гедвік: Ці нс хочуць яны здаць град?
    Оцік: Князь Карыбут паслаў мяне спытаць, што ім ірэба, і я яму прынёс адказ. што яны хочуць перапынку, каб да іх маглі без пагрозы для жыцця прыйсці людзі. Тыя, хто прыйдзе, просяць сем дзён, каб дайсці.
    Гедвік (хутка ірэзка): Значыць, ім дазволілі без майго ведама?
    Оуік: He, проста Карыбут адказаў, што раней хоча параіцца з табой, гаму мяне і паслалі да вас, ведаюць, што вас тут у аблозс двое, таму Гедвік можа вярнуцца.
    Гедвік: Застанься пакуль тут, я хутка да вас вярнуся.
    Пайшоў.
    Оцік сеў пад дубам побач з Гарой, выцягнуў бутэльку віна, ведаючы, што Гедвік хутка не вернсцца. Ён пачаў рыхіаваць сняданак, на які Гару доўга запрашаць не прыйшлося.
    Оцік: Веру, што тут, у аблозе. ніхто з сабой усё не носіць так, як гэта раблю я. Як толькі падумаю, што трэба паснедаць, дык мяне заўсёды некуды клічуць, таму і не маю хвіліны, каб паесці. Вось чаму заўсёды ўсё з сабой вымушаны мець, гэта маё правіла, і калі ёсць магчымасць, то снедаю, абедаю або вячэраю. бо бываюць дні, калі ўсё ем разам.
    Гара: Віно ў цябе выдатнае. Дзе ты яго тут, у аблозе, дастаў?
    Оцік: Нібыта не ведаеш, што я гандлюю віном. Цяпер не тут, а ў Празе, і таму мне з дома часта яго дасылаюць, бо ведаюць, што я не магу без віна, як рыба без вады.
    У той час, калі Гара і Оцік размаўлялі, Гедвік набліжаўся да месца, дзе была аблога, здалёк ён бачыў Карлаў Тэйн, і з нейкім прыглушаным болем прамаўляў сам сабе:
    О колькі мы нарабілі памылак, бо лепш было б каранаваць свайго караля, чым насунерак свайму каранаваць іншага!
    Ён напрасткі дайшоў да аблогі, увайшоў у княжацкі шацёр, дзе сядзелі Карыбут, Віясіл і сем візіцёраў з Карлава Тэйна. Карыбут, саракагадовы мужчына паважнай знешнасці, у дарагім убранні сядзеў пасярод шатра. за ім стаяў яго ахоўнік, малады Віясіл, высокі і моцны юнак, ён крыху сагнуўся, бо абапіраўся на меч, чорныя кучаравыя валасы абрамлялі яго твар, блакітныя вочы гарэлі цёмным агнём і глядзелі на аднаго візіцёра, які сядзеў у шлеме. Віясіл пазнаў яго адразу і не спускаў вачэй. 3-пад шлема візіцёра выбіваліся русыя валасы,' а вочы яго свяціліся промнямі яснага сонца. Ён здаваўся надзвычай маладым.
    Пасля нядоўгіх перамоў перамір’е на сем дзён было заключана, і візіцёры накіраваліся ў град у суправаджэнні маладога Віясіла. Па дарозе Віясіл наблізіўся да візіцёра ў шлеме і зрабіў спробу сарваць шлем з яго галавы, але той ухапіўся за шлем абедзвюма рукамі са здзіўляючай хуткасцю і даў зразумець без слоў, што сарваць не ўдасца. Калі Віясіл вярнуўся ў шацёр, візіцёры дайшлі да града.
    3 таго часу Віясіл адчуў, што з ім адбываецца нешта незразумелае, і з сумам паглядаў на бераг хуткай Бяроўнкі.
    На гэта была прычына. Віясіл у Празе закахаўся ў простую дзяўчыну, якая ўбачыла ў ім простага хлопца і таксама яго пакахала. У хуткім часе дзяўчына даведалася, што ён не звычайны юнак, а брат і ахоўнік князя Карыбута, абранага каралём Чэхіі, і, не маючы бацькоў, яна пайшла ў кляштар каля Збраслава, дзе ўжо знаходзілася адна яе сваячка, у кляштары дзяўчына прыняла пострыг, каб спрадвек служыць Богу.
    Даведаўся пра гэта Віясіл, сгаў часта туды ездзіць, шукаючы магчымасць яе вярнуць, аднак пра што прасіла яго Багдана (так звалася дзяўчына), ніхто не ведаў. I нават калі яна прыняла пострыг, ён працягваў туды ездзіць, каб толькі яе ўбачыць, але яму рэдка шчасціла. Адбывалася ўсё гэта ў адзін і той жа час, калі ішла барацьба за чэшскую карону. Аднойчы Віясіл вярнуўся з кляштара да аблогі, дзе брат паведаміў яму, што ў градзе адбудуцца ўрачыстасці і што ён разам з Гедвікам і некалькімі гараджанамі запрошаны туды. У багатым убранні яны прабылі там аж да ночы. Было а дзевятай гадзіне вечара, калі Іагана запрасіла Віясіла на крапасную сцяну. Над гарамі ўжо ўзышоў месяц, і дзяўчына са спачуваннем глядзела на бледны твар Віясіла. Вакол панавала цішыня, у аблозе не чулася галасоў, удалечыні шумела Бяроўнка. У хатах, сям-там раскіданых па раўніне, свяціліся вокны.
    Віясіл і Іагана разам падышлі да студні ў вежы, не сказаўшы ні слова, і толькі тут яна. нягледзячы на тое, што ёй цяжка было пачаць размову, сказала:
    Віясіл. я не хачу далей захоўваць тайну пра roe, як Вы мне дарагі. Я давала Вам гэта зразумець. але дарэмна. He думайце, што я ўбачыла Вас сёння ўпершыню. He. Ужо з таго дня, як Вы з’явіліся ў Празе, і я ўбачыла Вас, я закахалася, і цяпер я сустрэла Вас перад Карлавым Тэйнам, убачыла, наколькі Вы мужны і смелы чалавек, і пакахала Вас яшчэ гарачэй, усёй сілай сваёй душы. Мяне спецыяльна пераапранулі ў юнака, калі нашы візіцёры былі ў вас, юнак са шлемам на галаве гэта я. Мяне з маленства навучалі ваеннай справе, але маё пачуццё да вас не дае мне сілы для змагання, паколькі я ў Вас закахалася, цяпер ведайце, што неразумная дзяўчына раскрыла вам сваё сэрца. Віясіл! — пры гэтых словах яна ўкленчыла перад ім. He грэбуйце мною, не адвяргайце мяне, бо я не магу жыць без Вас, адзень, калі скончыцца Ваша жыццё, будзе і маім апошнім днём. Без Вас у мяне нічога не будзе, мой стары бацька пасля нашай паразы ляжа ў халодную дамавіну, маю маці даўно забілі, я не памятаю яе, а калі Вы ад мяне адмовіцеся, то нікога я ніколі нс пакахаю.
    Са здзіўленнем доўга глядзеў на яе Віясіл, не мог нават слова сказаць, але пасля апамятаўся, бо ўбачыў, што яна стаіць, укленчыўшы, таму сказаў:
    Што Вы такое гаворыце, дзяўчына? Калі ласка, устаньце з кален! Калі б нехта ўбачыў, як Вы ўкленчылі перада мной, што ён падумаў бы пра Вас.
    Яна не паварушылася і сказала:
    He, я не падымуся, пакуль не пачую ад Вас адказу. У Вашых руках мой лёс, маё шчасце залежыць ад Вас, я назаўсёды застануся няшчаснай, калі Вы ад мяне адмовіцеся.
    Хай будзе так, — сказаў нарэшце Віясіл, — Вы змушаеце мяне сказаць Вам праўду. Мілая паненка, я не магу Вас кахаць, таму што...
    Іагана хутка апамяталася, паглядзела на яго дзікунскім поглядам і гучна сказала:
    Значыць я дарэмна прыніжалася перад Вамі, дарэмна зганьбіла сама сябе дачка Басковіца!
    Праз хвіліну яна ўзяла сябе ў рукі, але вочы яе палалі гневам.
    А чаму. калі маю права ведаць, Вы мяне адвяргаеце?
    Яны доўга хадзілі па крапасной сцяне, Віясіл расказаў ёй пра Багдану і скончыў так:
    Па маёй віне яна зрабілася няшчаснай. Я, мой падман былі прычынаю яе няшчасця, з-за мяне яна назаўсёды зачынілася ў кляштарных мурах, з-за мяне яна выліла рэкі слёз. Я зрэдку магу яе ўбачыць, хоць кахаю яе так, як і раней, і маё каханне да яе знікне разам з маім жыццём.
    Яны спыніліся перад безданню, дзе паміж скал з грукатам ляцеў лясны ручай, бледны месяц не мог ахапіць сваім святлом бездань. Сашчапіўшьі рукі, Іагана некаторы час глядзела ў неба, раптам страшная думка мільганула ў яе галаве, і яна, схапіўшы Віясіла за руку, звярнулася да яго:
    Калі ты адмаўляешся ад мяне, дык прымі разам са мной смерць!
    I яна хацела разам з ім скочыць у бездань. Віясіл, які раней спахапіўся. затрымаў яе сваёй моцнай рукой і са здзіўленнем звярнуўся да яе:
    — Дзяўчына!
    Яна вырвалася з ягоных рук і пачала рваць на сабе валасы, потым пабегла да града з крыкам:
    — Прыніжаная, кінутая! — аж пакуль паміж скал не пачула рэха.
    У хуткім часе пасля гэтага здарэння Віясіл з ахоўнікам і пражанамі пайшоў з града.
    Апоўначы бура ў грудзях Іаганы сціхла. Месяц схаваўся за чорнымі хмарамі. Іагана хадзіла па градзе шэрай ноччу, і гарачыя слёзы цяклі па яе твары. Яна ўвайшла ў капліцу. Паўсюль панавала святая цішыня, памалу дагарала лампада перад выявай Маці Божай. Праз высокае акно было бачна, як месяц глядзіць праз разарваныя аблокі, удалечыні шумела Бяроўнка, у кустах пад акном салавей спяваў песню кахання. Укленчыўшы перад алтаром, Іагана малілася: