Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
Праўда, пры ўсім пры гэтым, што тычыцца ўласнай творчасці, асаблівых «вехаў» у яго не было. Рэспубліканскі друк засведчыў усяго толькі адну публікацыю — вершык на рускай мове ў газеце «Сталннская молодёжь» (пазней «Знамя юностн»). Бадай, усё... Калі не лічыць вясёлых «расповедаў» (таксама рускамоўных) пра закаханыя прыгоды і няўдачы нейкага «Страстйіпкнна». Мы ведалі яго імя і ад душы рагаталі, paraTay і сам «герой», а Міхась стрымана і паблажліва пасміхаўся... To было рэха студэнцкай вольніцы «на бульбе», дзе мы «аказвалі дапамогу» калгасу...
А наогул Міхась Стральцоў маўчаў...
Што ж, Міхасю было над чым задумацца. Апынуўшыся ў «атачэнні» беларускамоўных — і з адметнымі перспектывамі! — пачаткоўцаў, неабходнасць, як цяпер бы сказалі, перафарматавання ён пастаянна адчуваў — і ў аўдыторыі, і ў інтэрнацкім пакоі. А галоўнае — яго вяртала да сябе тая стыхія, што дыктавалася генамі. Набытае вопытам чытання адступала — хоць і заставалася па-ранейшаму трывалай апораю.
Натура даткліва-паэтычная, Міхась Стральцоў не мог па часе не адчуць няпэўнасці і штучнасці свайго «рускамоўя». Мажліва, «па закліку» студэнцкай «абыдзённасці» мы не
заўсёды заўважалі гэтай стральцоўскай патаемнай працы ды і не імкнуліся заўважаць, апантаныя «грандыёзнасцю» сваіх «задум» і неадкладнасю іх здзяйснення. А ён імкнуўся дыхнуць паветрам вечнасці, якім прасякнутыя для яго былі самыя будзённыя, шараговыя праявы жыцця. Пэўна, ён глядзеў на ўсе нашы красавіцкія скокі вачыма вераснёўскага мудрага сузіральніка. Гэта была адухоўленасць чэхаўскага ўзору...
Але ж была, не будзем забывацца, яшчэ і класіка беларуская, і прыклад класікаў жывых... Былі, урэшце, два Максімы — Багдановіч з яго (і стральцоўскай) загадкай і «чалавек з Малой Багацькаўкі» Гарэцкі з яго (і стральцоўскім) памкненнем зразумець і паяднаць сялянскую і «гарадскую» стыхію ў душы чалавека, «перакінутага» воляй жыццёвых абставін ці лёсу са сцяжынкі ў ласкавай траўцы-мураўцы на асфальт...
3 Максімамі, найперш, моўчкі вёў размову Міхась. I што ў гэтай цішыні выспявала, мы неўзабаве пабачылі і ў здзіўлёным захапленні ахнулі!..
Адно за адным — апавяданні: у «Маладосці», «Полымі», «ЛіМе»... Аўпобачкі — вершы...
А потым — кніжкі, дзе сустрэліся яны — «Блакітны вецер» і «Ядлоўцавы куст» — проза з паэзіяй (ці паэзія з прозай?)... Якая розніца! — галоўнае: сустрэліся! Шчасліва сустрэліся.
Яны сэрцавыверана з’явіліся і трывала ўмацаваліся, як дыялог праз усё творчае жыццё Міхася Стральцова. Ва ўсім панавала лірычная настроенасць душы. Трапяткі паэтычны лад як бы перацякае з яго вершаў у прозу, і наадварот — сардэчным парываннем, роздумам з прозы ў паэзію. Так да маштабных абагульненняў узнімаўся глыбокі асабісты досвед творцы...
Блакітны вецер летуценна і настойліва падступаўся з пошукам адказаў на пытанні жыцця — праз аб’ектывізаваныя дзеі, характары як бы «старонніх» людзей — герояў празаічных твораў:
«Трэба жыць, — падумаў ён (Лагацкі. — В. 3.), — трэба смялей і весялей жыць: пазбыцца раўнадушша, чэрствасці,
замкнутасці ў сабе. I тады ніколі не пакіне мяне блакітны вецер»...
Ядлоўцавы куст як бы адказваў на тыя ж пытанні — праз наўпростую выяву душы мастака:
Я — голас і думка, я — праўда і зрок.
Даў мову я камню, траве і расінцы. Мой дзень — не імгненне, планеты віток, Друкую свой крок на сусветным гасцінцы... —
I пасля гэтых «планетарных» крокаў — такая трывалая, устойлівая зямная хада:
Мана прыдумана не мной, 1 крыўда ўскормлена не мной. Любоў я выспеліў і гнеў, Які пакора не сагне...
Успамінаю-згадваю і ніяк не магу прыгадаць, каб Міхась дзе-небудзь вытыркаўся паперадзе з лозунгам ці папяровым сцягам у руках. He магу, бо такога не было і быць не магло. Ён не аматар быў увязвацца ў пустаслоўныя «дыспуты», недзе «засвяціцца» публічна і «ўсенародна». У яго не было на гэта патрэбы. Сваё прызначэнне — як грамадзяніна і творцы — ён бачыў у іншым: словам сваім, мастацкім служэннем ціхенька пагрукацца — каб не спалохаўся — у чалавечае сэрца, падтрымаць чалавека ў чалавеку, не даць яму развярнуцца і пашыбаваць у бок супрацьлеглы боскаму прызначэнню. 1 «даводзіць» ён вялікія (філасофскія) ісціны не ў жалезабетонных формулах, а ў дыханні травінкі, у святле кволай — як сляза — расінкі, ва ўсім, міма чаго мы праходзім безуважліва і раўнадушна. Марна чакаць ад Міхася Стральцова голых дэкларацый. Яго светаўспрыманне сцвярджаецца не наўпрост, а асацыятыўна. Сусвет яго слова напоўнены гукамі і фарбамі зямнога жыцця. Яны ўскалыхваюць думку, скіроўваюць яе да самых глыбіняў натуры вышэйшай, чалавечай. Каб не забываўся чалавек, хто ён ёсць, і дзеля чаго прыйшоў на зямлю. Каб меў права аднойчы запытацца і тут жа даць адказ:
— Хацелі бога вы? Ёсць бог, —
да вусцішнасці проста і — бясспрэчна, бо гэта сказана ў твар сытым і задаволеным сваёй сытасцю чалавекам абяздоленым і, здаецца, пакінутым богам...
«Ёсць» — ён у душы ў кожнага. I важна, каб сюды не падсяліўся д’ябал...
У самыя цяжкія моманты свайго жыцця Міхась не губляў чалавечай годнасці. Трымаўся дастойна. I на пэўны знак падтрымкі заўжды нешматслоўна пытаўся: «То цяпер я магу распарадзіцца?..»
I проза, і паэзія Міхася Стральцова (як, разумеецца, і сам аўтар) пастаянна паўстаюць як выклік перад кожным, хто намерыўся падступіцца да іх са сваім ментарскім «аршынам». Ён такі, які ёсць, — інакшым не бывае. Ён увесь непаўторна жывы ў свеце сваіх мастацкіх вобразаў. Так, гэта «блакітны вецер», — ён ёсць, вось ён, такі адчувальны, і такі няўлоўналетуценны. I гэта «ядлоўцавы куст» з яго непахіснай заземленасцю...
Патрабавальнасць да таго, што выходзіла з-пад яго пяра, была з радні прынцыповай няўступлівасці: «Сказаць хачу — і так, як я хачу». Ён адстойваў сваё «сказана» — як «vixi» (пражыта). Нават у дробязях, — праўда, дапускаючы пры гэтым спагадлівую саступку, магчымасць запярэчыць яму...
Прыкметная (ці то стылю, ці то характару?) асаблівасць, — нешта ж у гэтым тоіцца...
Перачытваючы эсэ і крытычныя нататкі Міхася Стральцова — разам, у адной кніжцы — нельга не заўважыць:
«Здаецца, яшчэ Пушкін казаў, што слова пісьменніка ёсць ужо ўчынак яго...»
«О еслн б без слова сказаться душой было можно!» Гэта, здаецца, Фет...»
«Море смеялось» — гэта, здаецца, з «Мальвы» — усё ж не лепшага горкаўскага апавядання...»
«Здаецца, у Горкага недзе ёсць сведчанне пра тое, як уражаны быў у старэчым узросце Талстой «празаічнай» дакладнас-
цю радкоў маладога Буніна: «Грмбы сошлн, но крепко пахнет / в овраге сыростью грмбной...»
«Кажуць, гэта трохі перайначаныя радкі з перакладу польскай песні...»
«Пра Гамера нехта сказаў, што ён не-не ды і прымгне вока над сваёй «Іліядай...»
«Калі не памыляюся, А. Нікалаеў не часта перакладае з беларускай...»
«Чэхаў у нейкім лісце, як на прыклад талстоўскага «ясновндення», спасылаўся на Карэніну, што бачыла ў цемрадзі... свае вочы! Чэхаў, захапляючыся, гаварыў непрытворна: «Ён мяне палохае!» (А, здаецца, пра Леаніда Андрэева Талстой аднойчы выказаўся: «Ён палохае, а мне не страшна!»)... He дзіўна, што Талстой разумеў навізну чэхаўскага пісьма. Пра гэта ёсць, калі не памыляюся, у ягоным нейкім інтэрв’ю пасля смерці Чэхава...»
Цікавыя і да месца, грунтоўныя па кантэксце сведчанні. Але чаму і навошта гэтыя «здаецца», «недзе ёсць», «у нейкім лісце», «кажуць», «нехта сказаў», «калі не памыляюся», «у нейкім інтэрв’ю»?.. Адкуль гэтая няпоўнасць (ці няпэўнасць) паведамлення?..
Можна, канешне, «падвярстаць» адпаведныя абставіны і зразумець Міхася Стральцова. Працуючы над сваімі тэкстамі, ён згадваў выказванні і сведчанні іншы раз, «карыстаючыся» выключна памяццю; звяраць жа іх, спраўджваць па арыгінале ці то часу не меў, ці асаблівай ахвоты, жадання. Ды і патрэбы: не навуковыя ж, нарэшце, трактаты піша, каб скурпулёзнай «пашпартызацыяй» займацца...
Так яно, прынамсі, уяўляецца...
А можа... А можа, гэта своеасаблівы стральцоўскі прыём? He дзеля бравады, а дзеля хітраватага літаратурнага шарму? Вось пабачце, як нязмушана, без натугі і вучонай пыхі, як проста ўсё ў мяне, без «цытатнага гальштука» і як бы мімаходзь...
I хоць гэта «здагадка» набліжае да ісціны, але не вычарпальна. He з такіх творцаў Міхась Стральцоў, каб разменьвацца на спробу «літпіжонства»...
Хутчэй за ўсё (і яно так) бачым мы тут спосаб — своеасаблівы, стральцоўскі — наблізіць сур’ёзныя высновы да гутарковадаверлівай інтанацыі: не «азадачваць» суразмоўцу, а даверліва, па-сяброўску яго дапускаць да свайго, запаветнага... A то і запрашаць, прыкладам: «Я то знаю, а ты засумняваўся — правер, пашукай, даследуй. 3 якіх сусекаў я чэрпаў, зачарпні і ты. I папраў мяне, калі што якое»...
Я аднойчы гэтак і «паправіў». Ну, не паправіў, а проста падказаў... У «Загадцы Багдановіча» згадваюцца Халопенічы, дзе нарадзіўся бацька Максіма Адам Ягоравіч. I назваў Міхась паселішча гэта вёскай. Я і заўважыў яму, што Халопенічы — не вёска, а мястэчка. 3 даўняй гісторыяй. Адным часам тут нават сеймікі праходзілі — калі цэнтр павета Орша быў захоплены маскоўцамі...
Міхась паслухаў, быццам і пагадзіўся. Дымнуў папяроскай, прытоена, як сам сабе, усміхнуўся ды і прамаўчаў... А ягоны «адказ» прачытаў я ў рэцэнзіі на адну з маіх кніжак: «Халопенічы — гэта, здаецца, родная вёска аўтара»... — Вось так, будзь ласкаў: і «здаецца», і «вёска»...
Наогул жа Міхась Стральцоў не аднойчы выказваў слова падтрымкі маёй творчасці — і вусна, у сяброўскіх гаворках, і пісьмова — у друку, і ў такім «жанры», як рэкамендацыя ў Саюз пісьменнікаў... He абыходзілася, пэўна ж, і без заўваг. А помніцца добрае... Помніцца, як пахвальна ён адгукнуўся на публікацыю ў «ЛіМе» раздзелаў з паэмы «Лукам’е», — пра агонь, у прыватнасці... Давялося наваттрохі «ахалоджваць» Міхася: «Ды ты ж яшчэ ўсяго твора не чытаў, можа, не тое загаворыш». На што ён толькі адмахнуўся: «Ну ты, старычок, гэта кінь...» Дапытваўся, як я ў гістарычным, па сутнасці, творы «выкручваюся» з мовай...
Да слова Міхась Стральцоў ставіўся пяшчотна. I пачціва, як бы нават сарамліва — перад Яго Вялікасцю. He толькі на пісьме, але і ў звычайнай, будзённай гаворцы. Іншы раз (і даволі часта) замаўкаў, — пэўна, даючы прамоўленаму слову прастору для палёту, перспектыву. А можа, і магчымасць сабрацца з думкамі суразмоўцу. Такім мне бачыўся ён і падчас гутарак