Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
3 гэтым непераадольным (і непераадоленым) адчуваннем боязі, няпэўнасці, нерэальнасці задуманага ехаў я і на экзамены. ГТачуццё боязі было, бадай, болыпае, чым падчас падачы дакументаў у прыёмную камісію.
Прыцёгся з фанерным куфэрачкам (тагачасным «дыпламатам») ва ўніверсітэцкі скверык з бетонным хлопчыкам у сухім фантане, сеў на лаўку і... стаў чакаць. Чаго? А ліха яго ведае!
Ну не вялі мяне ногі ў тую прыёмную камісію, куды, паводле атрыманага запрашэння, я павінен быў звярнуцца. He хапала ў мяне рашучасці вось так, з ходу, пайсці туды. Трэба было, няйнакш, супакоіцца, перадыхнуць, астынуць.
Каб не сядзець проста так, дастаў з куфэрка падручнік «Эканамічная геаграфія СССР», разгарнуў яго, спрабуючы засяродзіцца на лоўленых вачыма радках. I, мусіць жа, засяродзіўся папраўдзе, бо не адразу заўважыў, што паблізу ад мяне, на тую ж лаўку, прысеў хлопец. Схамянуўся тады, калі той, падсунуўшыся бліжэй, торкнуў пальцам мяне пад локаць і спытаў:
— Старнчок, у вас н в школе географня была по-белорусскн?
Я зірнуў на яго. Відочна не вясковы хлапец. Апрануты не ў вельветавую футболку (ці камізэльку) з замочкамі-кішэнькамі на грудзях, а ў самы што ні ёсць касцюмец, і чаравікі — не брызянтовікі, навэцганыя для бляску гуталінам, а цалкам скураныя. I нават тварам не вясковы. Чысты, светлы твар, не ўрудзелы-абсівераны. I вочы — разумныя, учэпістыя. Чаго ж тады пра дурное пытаецца? Усё па-беларуску было, дык чаму геаграфія будзе выключэннем?! Сусед жа нечакана спытаў:
— На экзамены прнехал?
— Ага.
— А куда поступаешь?
— На філфак, аддзяленне журналістыкі.
— Ну даешь, старче! Такняже нажурфак!..
— А ты адкуль прыехаў, што гэтак пытаешся?
— Co Славгорода Могнлёвской областн.
— Дык а ў вас што, не па-беларуску вучылі?
— По-русскн, старнчок. Всё по-русскн. Я впервые такую кннжку внжу. Н ты поннмаешь всё? Ну-ка, переведн по-русскн этот абзац!
Дзівак нейкі, падумаў я пра нечаканага суседа па лаўцы. Магілёўшчына — гэта ж Беларусь, дык чаго прыкідваецца гэткім русаком? He верыць, што я і па-руску ўмею? Ці бачыш, перакладзі яму! Я трошкі паспешліва і, напэўна, не надта складна пераказаў паказаны ім абзац па-руску. Хлапец усміхнуўся, сказаў, бы пахваліў:
— Да-а... А у нас такой практлкм нет. В смысле — навыков. Ты же й с русского на белорусскнй можешь так же?
Я кіўнуў.
— В прнёмной был уже?
— He яшчэ...
— Тогда пошлн, покажу. Рядом койку займёшь. Была свободна. Кстатн, меня Мнхашюм звать. Атебя?
Так адбылося маё знаёмства з... Міхасём Стральцовым, якое перарасло ў добрае сяброўства і доўжылася не адзін дзясятак гадоў. А калі дакладна, дык роўна трыццаць гадоў і тры гады, бо сустрэліся мы ў жніўні 1954-га, а развіталіся назаўжды ў 1987м, таксама ў жніўні, калі яго забрала гэтак заўчасна, у самы, як кажуць, поўдзень веку бязлітасная смерць...
У той далёкі — Божа, прайшло болей за паўстагоддзя! — і незабыўны дзень Міша (гэтак звалі яго мы, сябры-аднакурснікі, асабліва напачатку, першыя тры-чатыры курсы сумеснай вучобы, да той пары, калі ён пачаў друкаваць апавяданні і крытычныя артыкулы і набыў новае, літаратурнае, афіцыйна замацаванае імя — Міхась) узяў нада мною шэфства (якое, зноў жа, доўжылася шмат гадоў), завёў у прыёмную камісію, дзе зафіксавалі маё прыбыццё на экзамены, дапамог атрымаць накіраванне ў інтэрнат і «определнл» на суседні са сваім ложак у аграмаднай спартыўнай зале хімічнага корпуса.
А галоўнае — мы разам пераадолелі ўсе сем бар’ераў уступных іспытаў — экзаменаў было акурат сем: такая вось шчаслівая лічба-колькасць. Сталіся яны для нас сапраўднай эпапеяй, пра якую грэшна не расказаць.
Сачыненне па рускай мове і беларускую дыктоўку мы абодва напісалі на чацвёркі. Літаратуры — беларускую і рускую — здалі на выдатна. Згаданая геаграфія СССР прынесла нам, зноў жа, па пяцёрцы, як і гісторыя таго ж СССР. Засталася — замежная мова, а папраўдзе і для Мішы, і для мяне — нямецкая. Самае наша, як цяпер кажуць, слабое звяно: і мяне, і Мішу нямецкай мове вучылі, бадай што, былыя сяржанты-старшыны, якія вярнуліся з пераможанай Германіі і трошкі «шпрэхалі» панямецку.
Што рабіць, як адолець гэты апошні і самы небяспечны бар’ер? Міша прапанаваў:
— Пойдём, старнчок, последнймй. Пусть немка устанет, й все мы ей осточертеем!
Экзамен прымалі дзве «немкі». I дасюль памятаю прозвішчы абедзвюх, але згадваць тут іх не буду. Адно скажу, што адна з іх лічылася «добрай», другая ж — «лютай». Мы з Мішам сталі ў чаргу, само сабою, да «добрай». Ды трапіць да яе нам не собіла. Калі паперадзе нас пад дзвярыма кабінета заставалася двое-трое такіх жа пакутнікаў, «добрая» прачыніла дзверы і сказала:
— Вас четверо? Даже пятеро? Нзвйнйте, но всех прйнять я не смогу — мне к пятн надо быть в другом месте. Пожалуйста, вы, двое последнйх, перейдйте в другой кабйнет, я скажу, чтобы вас прйнялй там.
Ну што тут скажаш? Сапраўды: як сіраце жаніцца, дык і ноч кароткая! Панік я, павесіў hoc. А Міша казырыцца:
— Нйчего, старче! Будет й на нашей улйце празднйк! Ндём, как договарйвалйсь, последнймй. А там — Бог не выдаст й свйнья не сьест!
Прыйшла ў рэшце рэшт і наша чарга. Зайшлі мы, як апошнія, разам, не паасобку, абілеціліся, селі за сталы рыхтавацца. Першым «лютая» запрасіла да свайго стала мяне. Тэкст я сяктак пераклаў, нешта спрабаваў бэкаць-мэкаць пра скланенніспражэнні... He даслухала мяне «лютая», запыніла:
— Сядьте, обожднте. Послушаю вашего товарйіца. Товарйіц ведь, да?
Міша бэкаў-мэкаў ці не горш за мяне. Замежныя мовы, па ўсім, даваліся яму з цяжкасцю, сведкам чаго даводзілася быць і пасля, калі мы разам, ужо студэнтамі, спрабавалі асіліць англійскую і здавалі так званыя «тысячы» — аб’ём перакладаў вылічваўся ў тысячах друкаваных знакаў.
«Лютая» гэтак жа, як і мяне, не даслухала і Мішу. Нечакана звярнулася да нас абодвух:
— Вы не спешйте? Пожалуйста, собернте чернйльнйцы й словарй й занесйте в деканат. Я там буду.
1 пайшла. Завіхнуліся мы з Мішам, паскідалі на падносік чарніліцы і ручкі, паскладалі ў стосы слоўнікі, занеслі ў дэканат. «Лютая» — там. Паглядзела на нас, сказала:
— Спасйбо. Хорошйе вы, вйдно, ребята, й вашй экзаменацнонные лйсткй мне не хотелось бы портнть, но больше тройкй постэвйть вам не могу. О6ойм! Вйдйт Бог, не могу!
Я маўчаў. Бо — што тут скажаш? Праўда на яе баку. А Міша падаўся наперад, сказаў:
— Мы знаем, что больше тройкй не заслужйваем. Но с тройкой — не поступйм, конкурс не пройдём.
— Точно не пройдёте? — неяк няўпэўнена спытала «лютая».
— Стопроцентно! Трйдцать одйн балл — непроходной! — адчаканіў Міша.
— Что же делать, ребяткй? Жаль мне вас, но...
— Еслй поступйм, мы перейдём в группу начйнаюшйх англййского языка! — вадхапіў Міша.
— Ах, так вы немецкого еіцё й не любйте?! Ну, знаете...
Села за стол «лютая», чыркавула штосьці ў нашых экзаменацыйных лістках, хуценька падала іх і рукой махнула, выправоджваючы нас задзверы:
— Берйте! Всё!
Выскачылі мы на калідор, зірнулі ў лісткі, а там — і ў мяне, і ў Мішы — «хорошо»! Анямелі мы ад радасці, ногі ў нас здранцвелі. Першым ачомаўся, вядома, Міша, — зрэшты, я ці не з першае хвіліны знаёмства пакорліва вадларадкаваўся яму ва ўсім, бадай. Адчыніў ён дзверы дэканата — рыўком, без стуку — і сказаў-выгукнуў:
— Спаснбо! Обеіцаем: йзначально энглййскйй!
I сёння не ведаю, ёсць Бог ці няма яго, але тое, што нешта звышняе ўсё ж ёсць, не буду аспрэчваць. Як-ніяк, а студэнтамі мы сталі. Ці не адны з трыццацю двума баламі.
А праз нейкі пяток дзён паехалі мы на першую студэнцкую «бульбу» — памагаць так і не акрэплым за дзесяць паваенных гадоў калгасам выбіраць-ратаваць, каб не пайшоў пад снег, «другі хлеб».
Пра штогадовыя восеньскія выезды на «бульбу» варта, проста неабходна сказаць таксама асобна. «Бульбу» мы і пракліналі (асабліва калі верасень надараўся дажджлівы і халодны), і бласлаўлялі. Месяц, праведзены ў калгасе, асабліва на пачатку, быў часам нашага збліжэння, сяброўскага яднання, акурат там завязваліся повязі дружбы, успыхвалі першыя сапраўдныя пачуцці, што прыходзілі на змену ранейшым школьным закаханасцям. Сумесная і нялёгкая праца, жыццё і сталаванне ў хаціне адзінокіх (часцей за ўсё) жанчын спрыяла таму, што кожны з нас адкрываўся, так бы мовіць, сваімі лепшымі і, вядома ж, нялепшымі якасцямі, і ў выніку ўзніклыя там узаеміны вызначалі стасункі аднаго з адным на многія будучыя гады — не толькі студэнцкія. Там проста нельга, немагчыма было прыкідвацца добранькім, лепшым, чым ты ёсць на самай справе. Калі ты гультай, дык гэта абавязкова неўзабаве выяўлялася. Калі хамула, нявыхаваны чалавек, нягжэчны кавалер і наогул абдзелены пачуццём мужчынскай годнасці — гэта таксама не магло надоўга схавацца ад чужога вока, найперш — ад дзявочага.
«Бульба», можна сказаць, была безумоўна таксама нашым «універсітэтам», найперш, вядома, маральна-выхаваўчым. Больш за тое! Хто не прайшоў праз «бульбу», той і свой галоўны ўніверсітэт прайшоў, як кажуць, не на ўсе сто. Недарэмна ж хлопцы-паэты прысвяцілі «бульбе» нямала вершаў, а Іван Якаўлевіч Навуменка, наш выкладчык, дарэчы, які акурат тады, у сярэдзіне 50-х, заявіў пра сябе і як таленавіты аўтар лірычнай прозы, напісаў нават аповесць з гэткай роднай, смачнай, дарагой і памятнай назваю — «Бульба».
Дык вось, літаральна на пяты дзень нашага студэнцкага жыцця апынуліся мы ў вёсачцы Сіняло пад Мінскам, паблізу славутых «Каралішчавічаў» — пісьменніцкага Дома творчасці. Дэсант наш складаўся з дзесяці чалавек, падзеленых акурат пароўну: пяцёра дзяўчатак і пяцёра нас, хлапцоў. Канкрэтна: Міхась (не, яшчэ проста Міша) Стральцоў, Слава Куцэнка, Грыша Казлюк, Віталь Канавалюк і я.
Мы атабарыліся ў адной — невялікай, не надта дагледжанай хаціне стараватай ужо кабеты-ўдавы, якая жыла са сваёй
дачкой-пярэстаркай, дзяўчаткі нашы — у другой, трошкі лепшай, прасторнейшай хаце, з чыстай палавінай. Мы ў сваёй бабы Ёўгі (гэтак, здаецца, звалі нашу гаспадыню) спалі на падлозе, на трох бярэмях разасланае саломы, а дзяўчаткі — на ложках, хоць і не ўсе паасобку, лягалі і па двое.
Харчаваліся мы разам, у «дзявочай» хаце: нашы аднакурсніцы па чарзе гатавалі немудрагелістыя стравы з калгасных прадуктаў (малако, мяса, бульба) на ўсю нашу дружную дзясятку.