Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Я ў Мішы ў Сычыне не быў, але маму яго ведаў. Яна прыязджалаў Мінск, і мне надаралася быцьу Мішы акурату такія моманты, надаралася гутарыць і слухаць яго Марыю Міхайлаўну, і я ўслед за Мішам мог бы паўтарыць: «Якія яны аднолькавыя, нашы мамы!»
Ведаў я і сясцёр Мішавых — прынамсі, Валю і Ніну. Яны таксама неаднаразова прыязджалі ў Мінск, гасцявалі ў брата, і Міша часам запрашаў і мяне на тыя гасціны. Абаяльныя, прыгожыя былі дзяўчаты. Валя, калі не блытаю, была больш падобна да Мішы, чым Ніна. Абедзьве вылучаліся, як і іхні брат, нейкай невясковай выхаванасцю, інтэлігентнасцю, а ў дадатак і вабнасцю.
Бацькі ж Мішавага, Лявона Клімавіча, бачыць не давялося. Але чамусыіі думаецца, што Міша і знешне, і ўнутрана шмат узяў акурат ад яго, вясковага настаўніка. Mary, вядома, і памыляцца, але нешта ўва мне — цьмянаватая згадка аб скупой і нешматслоўнай любові Мішы да бацькі — гаворыць за тое, што так яно і было.
Дарэчы, Міхась стаў Лявонавічам з цягам часу, можна сказаць, у апошнія гады жыцця. Дый то гэтак звалі яго сябры, калегі-пісьменнікі і добрыя знаёмцы. Афіцыйна ж ён быў Лявонцьевічам, а бацька, адпаведна, Лявонціем Клімавічам. Бацькава імя якраз і гаварыла аб тым, што Міхасёва малая радзіма — на ўсходзе Беларусі, бліжэй да мяжы з Расіяй. Толькі там мог быць Лявонцій ды яшчэ Клімавіч! Многае ўзяў Міша ад бацькі, ды ўсё ж за выняткам ці не галоўнага для яго — мовы, беларускага слова. Тут прэрагатыва была, вядома, за маці і за матчыным бацькам — дзедам Міхалам. Ці не ў гонар дзеда атрымаў Міша сваё імя? Па ўсім, так. Мне чамусьці хочацца іменна гэтак думаць. Ну хоць бы таму, што і сам я таксама атрымаў сваё імя ў гонар дзеда, матчынага бацькі Мікалая Давыдавіча. Дзеда Міхала Міша любіў, часта згадваў яго і ягоную пасеку, сваё жыццё ў маленстве ў дзедавай хаце. I таму зусім невыпадкова, што ці не самы пранізліва-шчымлівы твор Міхася Стральцова, — пра дзеда Міхалку. Маецца на ўвазе аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь»...
Але ж вярнуся на колькі гадоў назад, балазе, гэтыя нататкі сапраўды пакліканы найперш згадкамі маладосці.
К канцу ўніверсітэта Міша ўжо займеў, як кажуць, літаратурнае імя, і таму, натуральна, без нейкіх асаблівых турбот трапіў на працу ў «ЛіМ». Гэта для яго аблягчалася і той акалічнасцю, што Міша паспеў да тае пары ажаніцца і стаць законным мінчуком, гэта значыць, набыць пастаянную мінскую прапіску. Жонкай ягонай стала Галя Зязюлькіна, мінчанка, студэнтка педінстытута. Хлопцы нашы хадзілі туды, у педінстытуцкі «жаночы манастыр», на танцы. От там Галя і кінулася Мішу ў вока.
Зрэшты, мо і не так было. Зусім не на танцах пазнаёміўся Міша з Галяй. Мішу, як сыну настаўніка, паводле тагачасных законаў так і не далі інтэрната. Нейкі час ён сяк-так перакідваўся, начуючы ў пакоі то аднаго аднакурсніка, то другога: ці ўдвух на вузкім студэнцкім ложку, ці, ссоўваючы два ложкі, клаліся ўтрох. Урэшце вымушаны быў шукаць прыватнае жытло. I знайшоў яго на вуліцы Чыгуначнай, у адной з кватэр двух-
павярховага дома барачнага тыпу. Ці не ў сям’і Зязюлькіных? А ў іх была дачушка-студэнтачка Галя. Вось вам і знаёмства, вось вам і завязка з будучаю развязкаю. Выпадковыя, як усё ў жыцці.
Ды, урэшце, якая розніца, дзе і якім чынам яны пазнаёміліся і хто каго знайшоў? Факт застаецца фактам: студэнтам трэцяга курса Міша пабраўся з Галяй, чарнявай і кучаравай мінчаначкай, дачкою вайсковага адстаўніка з мілагучным і надта ж наскім прозвішчам Зязюлькін. I неяк надта ж хутка (ці гэтак толькі здаецца на чужое ўспрыманне) нарадзіліся ў іх дзве дачушкі-красуні Віка і Ніка, на поўны лад — Вікторыя і Вераніка, якіх Міша любіў самазабыўна. А з гадамі гэтак жа моцна ганарыўся імі, найперш, як часцей і бывае, малодшай Веранікай, якая ўзяла ад бацькі не толькі прыгажосць і абаяльнасць, але і талент — стала ўдумлівым, назіральным, з тонкім і глыбокім (акурат стральцоўскім!) адчуваннем спецыфікі мастацтва слова, наогул краснага пісьменства крытыкам-літаратуразнаўцам.
Ды гэта я зноў пабег, як у маладосці, наперад...
Атады, памятаю, пасля другога курса паехалі мы з Мішам на першую журналісцкую практыку — у «вялікі» горад Дзяржынск паблізу Мінска (былое Койданава), у раённую газету. Прызначылі нас у сельгасаддзел. He ляжала да тэм і праблем гэтага аддзела душа ні ў Мішы, ні ў мяне: трэба было пісаць пра касьбу (нарыхтоўку кармоў), пра пасьбу кароў і надоі малака, праполку буракоў, падрыхтоўку тэхнікі да жніва... Але ж — пісалі. Каб трошкі разнастаіць гэтую надта ж посную тэматыку, прыдумалі для суботняга нумара рубрыку «Сёе-тое», дзе друкавалі кароценькія аповеды-замалёўкі пра розныя жыццёвыя здарэнні ды выпадкі, не так сумныя і трагічныя, як вясёлыя і смешныя.
Непасрэдным нашым начальнікам быў дужа сур’ёзны і заклапочаны загадчык аддзела, старэйшы за нас на гадоў восем Міхал Майсеевіч Замскі, які бязбожна крэсліў і нават перапісваў нашы «матэрыялы» і быў, па ўсім, зусім не задаволены такімі сваімі памочнікамі-практыкантамі. I дайце веры!
Прабеглі-прамільгнулі гады, і Замскі, неўзабаве ўслед за мною аказаўшыся ў «ЛіМе», узначаліўшы там аддзел публіцыстыкі, ужо прыносіў сваю журналісцкую «прадукцыю» мне як адказнаму сакратару, намесніку галоўнага і ўрэшце як галоўнаму рэдактару.
Жылі мы ў Койданаве — прабачце, Дзяржынску — не ў гасцініцы, хоць і была такая ўстанова ў тагачасным занядбаным райцэнтры. Жыць у гасцініцы было дарагавата, таму жылі мы на чыста вясковай пясчанай вуліцы кватарантамі ў хаце, дзе былі гаспадар з гаспадыняю, іх сын-пяцікласнік і бабуля — ці то цешча гаспадара, ці то свякруха гаспадыні. Гаспадара дома амаль не было, ён, здаецца, рабіў на чыгунцы, гаспадыня таксама ад цямна да цямна прападала на працы у КБА (камбінат бытавога абслугоўвання), таму часцей стыкаліся мы з бабуляю і ейным унукам, якія пастаянна сварыліся на... рэлігійнай глебе. Бабуля прымушала ўнука чытаць Біблію, а ён аднекваўся, не паддаваўся і ўпарта даказваў ёй, што ніякага Бога няма і што Біблія ніякая не святая кніга, а зборнік казак і небыліц. Сварка іхняя нас з Мішам пацяшала і весяліла, мы згадвалі гумарыстычную «Біблію» Кандрата Крапівы, часам знарок падтрымлівалі то бабулю, то ўнука. Я нават напісаў нешта кшталту гумарэскі «Бабуля, унук і Біблія» для тае нашай рубрыкі ў раёнцы, але, здаецца, яна не была надрукавана...
Туды, у Дзяржынск, да Мішы прыязджала Галя. Яшчэ не жонкаю, а, паўтару ўслед за слоўнікам, залётніцай. Тым днём, сонечным, спякотным, я быў, як казалі ў рэдакцыі, на раёне. Вяртаўся ў Дзяржынск пешшу (нейкі час ішоў берагам невялікай, але вельмі маляўнічай рэчкі Усы). I, дадыбаўшы ўрэшце ў райцэнтр, спаткаў іх — Мішу і Галю — на вуліцы: ён ужо праводзіў яе на станцыю. Мне падалося, што між імі няйнакш прабегла чорная котка — Міша, і без таго не весялун, быў нейкі асабліва пануры, нават ці не злосны.
Зрэшты, мо і не згадалася б гэта наогул, калі б не знаццё, што іхні саюз, нягледзячы на тое, што быў змацаваны дзвюма дочкамі, аказаўся ўсё ж недаўгавечным. Ніхто тут ім, Мішу і Галі, не суддзя. Мо не лепшым сямейнікам стаўся Міша —
душа ягоная лунала ў іншых вышынях, чыста гаспадарчыя, так званыя побытавыя праблемы займалі яго, па ўсім, мала. Мо і Галі штосьці перашкодзіла стаць сапраўднай спадарожніцай паэта — доля гэта нялёгкая, складаная, надзвычай адказная і не кожнаму падуладная. He бяру грэх на душу казаць тут He­rnia пэўнае і я, хоць сёе-тое чуў і бачыў, не аднойчы бываючы ў Мішы з Галяй і тады, калі яны яшчэ жылі ў бацькоў на вуліцы Розы Люксембург, і тады, калі Міхась атрымаў двухпакаёвую кватэрку ў блочным доме на вуліцы Чарнышэўскага, і тады, калі іхняя сям’я пераехала ўрэшце ў трохпакаёўку (таксама малалітражку) паблізу так званага Конскага базару ў раёне бульвара Шаўчэнкі. Ніякіх трацейскіх суддзяў тут сапраўды быць не можа, і таму загадзя прашу прабачэння ў Галіны Сямёнаўны, а заадно і ў Міхасёвых дачок, калі раптам неўспадзеў пакрыўдзіў іх самою гэтаю згадкаю.
Той паўвекавой даўнасці прыезд Галі ў Дзяржынск, той момант, калі Міша падаўся мне не толькі чымсьці засмучаным, але нават і злосным, прыпомніўся, бадай што, зусім з іншае прычыны. Хацелася яшчэ раз сказаць, падкрэсліць, што Міша ніколі не быў весялуном-рагатуном. Пачуццё гумару меў уга якое, любіў жартаваць і дасціпнічаць, але — не беспрычынна, пустога зубаскальства не прымаў і не цярпеў. Як і гумару, саштукаванага вакол таго, што ніжэй паясніцы і вышэй каленяў. 3 выстаўленага пальца не смяяўся. Гумар любіў тонкі, які трымаўся на нюансах і выклікаў не рогат, а тую самую згаданую ўжо датычна да Мішы сцішаную, то цалкам шчырую, то злёгку прыхаваную, з акрасам ледзь улоўнай іроніі, усмешку.
Увогуле Міхась быў чалавекам болып мінорнага, чым мажорнага складу.
I ці не ўсе творы ягоныя, як у прозе, так і ў паэзіі, маюць адценне ціхай светлай журбы-смутку, аднак жа не роспачнага, а, тым болын, не трагедыйнага гучання. Ён умеў бачыць весялосць, як сам пісаў, і «ў восеньскай журбе» і меў светлы спадзеў на лепшае ў цяжкія хвіліны тугі і адчаю. I ўрэшце з ім, пры ім нам, ягоным сябрам нашай агульнай маладосці, было ўтульна і няскрушліва. Ягоную нешматслоўную і неназойлівую, а тым
больш ненавязлівую дабрыню і падтрымку памятаюць многія і ўспамінаюць Міхася добрым словам шчырае ўдзячнасці.
Вельмі ўдзячны я лёсу за тое, што ў свой час трапіў на працу ў «ЛіМ» і зрадніўся з ім на ўсё, фактычна, жыццё, аддаўшы пісьменніцкай газеце амаль чатыры дзясяткі гадоў, прайшоўшы там усе рэдакцыйныя службовыя прыступкі: ад шараговага літраба да галоўнага рэдактара. А з чые падказкі, з чые добрае рукі? Ніколі не забуду кароценькае Мішава пісьмо, што адшукала мяне ў роднай Слабадзе ці не на самым пачатку 1961-га, у якім было усяго некалькі радкоў, і сярод іх такія: «Дай лёгкага выспятка мясцовай Дульсінеі і джгай у Мінск: у «ЛіМе» вызваляецца месца, і яно лёгка можа перапасці табе». Я, вядома ж, паджгаў у Мінск, хоць і без асаблівага спадзеву. I што? Апынуўся ў «ЛіМе»!
Апекаваўся Міша мною і пасля. Прынамсі, з яго дапамогай у тым жа «ЛіМе» быў надрукаваны першы мой, практычна чыста інфармацыйны, допіс. 3 яго блаславення пабачыла свет у часопісе «Маладосць» (Міша тады ўжо працаваў там) падборка з трох першых маіх апавяданняў. He без яго падказкі, а практычна з ягоным удзелам нарадзілася і першая мая кніжачка «Ранішнія сны».