Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Відаць, гэтыя жанчыны сёння жывуць, памятаюць яго чары, не мелі яны перад ім ніякай абароны, ніякага ратунку. Ён кожнай з іх, напэўна, шмат абяцаў, але не доўга трымаў абяцанні. Ён у цемры толькі дакрануўся да мае рукі. Мая рука памятае яго руку.
3 сённяшняй адлегласці няма апраўдання той азіяцкай, татара-мангольскай неахайнасці паводзін, якая ад Масквы да Мінска была ў модзе ў савецкіх творцаў. Хацелася б пачаць ад пачатку ды перапісаць біяграфіі любімых паэтаў і празаікаў, каб у іх была адна шчаслівая жанчына, святая сям’я. Хацелася б, каб так пражыў жыццё таленавіты пісьменнік Міхась Стральцоў, каб ён аберагаў сваю адзіную каханую жанчыну, як аберагаў Зосю Міхайлаўну Уладзімір Калеснік, Ніну Міхайлаўну Янка Брыль. Любоў Андрэеўну Максім Танк. У савецкі час сям’ю знарок разбуралі, з адзінокім творцам справіцца проста.
Я запытала ў прадстаўніка наступнага пакалення літаратараў, што ён думае, чаму пісьменнікі співаліся. Ён адказаў, не думаючы:
— Занадта добра вы жылі.
Мы жылі добра. Нарадзіліся перад вайной і не памерлі ад голаду, агню і мору. Мы выраслі не зусім здаровыя, але нармальныя.
Мы не маглі, як след разагнацца, выкарыстаць духоўны патэнцыял. Адставалі ад другіх народаў. Мы былі вёскай. Наша літаратура заўсёды стваралася на патрэбу людзей, якія жылі тут і цяпер. Многія пісьменнікі зусім не ўмелі пісаць. У Стральцова бацька — настаўнік, ён пісаць навучыўся ў школе. Калі мы пачыналі, пачыналася адліга. Была цэнзура, але неяк яе абхітроўвалі.
Адам Міцкевіч напісаў «Пана Тадэвуша» за надта кароткі час і пасля ўжо амаль нічога не напісаў, згарэў, як высахлая пожня. Стральцоў таксама плённа папрацаваў у маладосці. Гэта — як бег на кароткія дыстанцыі. Спрынтары хутка заканчваюць сваю спартыўную кар’еру.
Добра, вядома ж, пражыць жыццё ў ціхім сузіранні, у працы, у болесцях і цярпенні, дапамагчы дзецям знайсці сваё месца, падзяліцца з імі сваімі памылкамі, папярэдзіць, хоць яны і не слухаюць...
Гучаць у маёй памяці галасы многіх сяброў, духоўных братоў і сёстраў. Голасу Міхася Стральцова не памятаю.
2016
Фёдар Яфімаў
Яснае святло з суседняй вуліцы
3 Міхасём Стральцовым мы не былі асабліва блізкія, але мелі ўзаемную, як хочацца думаць дасюль, прыязнасць адзін да аднаго. Ён звяртаўся да мяне па імені, я таксама. He адступлюся ад гэтага і цяпер...
Разрыў з сям’ёй Міша перажываў страшэнна. Па ўсходнеславянскім звычаі піў. Герцэн некалі пісаў, што піць з гора не такая ўжо дрэнная звычка, як аб ёй думаюць. Але віно не памагала, і такая тонкая душэўная арганізацыя, як у Мішы, адгукнулася, відаць, на непазбыўнае гора смяротнай хваробай. Ён быццам адчуваў гэта. У застойна-нерухомыя 70-я пасля работы ў «малым Доме друку» мы ішлі ў магазінчык на супрацьлеглым баку Плошчы Перамогі. Там разлівалі таннае віно. Міша
хутка п’янеў і, калі выходзілі пакурыць, штосьці прагаворваў для сябе і час ад часу, адлучана гледзячы не на субяседніка, а кудысьці ўдалечыню, паўтараў, зноў-такі для сябе аднаго: «Скоро стану добычею тленья. Тяжело умнрать, хорошо умереть...» Някрасаў напісаў гэта за тры гады да смерці. Таксама адчуваў? Ці апраўдваецца сказанае камусьці з паэтаў Барысам Пастарнакам: не прарочце ўласную смерць — збываецца?..
Часта праходзячы па вуліцы Прытыцкага, гляджу на акно вуглавой кватэры на 8-м паверсе. Бываў там, калі ў ёй жыў Вячаслаў Адамчык. Аднойчы туды прыйшоў Міша з першай жонкай, было добрае застолле. Потым хадзіў ужо да Мішы з перакладамі для кнігі «Свет мой ясный». Перакладаў доўга і цяжка, таму што я, з дазволу сказаць, паэт графічны, а Міша — акварэльны. Акварэль — прадмет маёй зайздрасці: думаеш пра пяшчотны каляровы мазок, а выходзіць чорная «сацыялагічная» лінія. Як сапраўдны лірык, Міша жыў самадастатковым жыццём пачуцця і думкі, за якімі, аднак, неназоўная сацыяльнасць адчуваецца, можа быць, нават глыбей і вастрэй, чым у іншых адкрыта палітычных вершах. Міша стрымана хваліў пераклады і з усёй яго далікатнасцю змоўчваў пра графічнае ажыццяўленне ягоных акварэляў. Зрэшты, яго паэтычная палітра многае ўбірала і ад яго «зоркай» прозы, была ў ёй таксама яснасць выяўлення цяжкавымоўнага.
Мгновенйя мучйтельного счастья, Что выпадают на твоем веку. Нй целйком, нв даже малой частью He зэключйть й в лучшую строку. Любое слово станет оскорбленьем Для золотого чувства твоего, — Тогда жйвет оно самодовленьем, Тогда в ней только жйзнь как волшебство.
Такіх імгненняў у кнізе «Свет мой ясный» шмат, яны апраўдваюць слова «свет» у яе назве, і хай не будзе банальнасцю сказаць, што сам ён быў СВЕТЛЫМ чалавекам, і чорныя гады яго жыцця толькі адцянілі гэта. За ўвесь немалы час няблізкага, але
і не шапачнага знаёмства я не пачуў ад яго ніводнага дрэннага, брыдкага, агіднага ці проста злога слова ні ў чый адрас. He магу ўявіць яго пагардлівым, грубым, хітрым, двурушным. Канечне, у кожнага чалавека свае ўяўленні аб добрых людзях, але я перакананы, што ў стаўленні да Міхася Стральцова такія ўяўленні ў тых, хто ведаў яго, супадуць. Увесь сакрэт мастацтва, гаварыў ЛеўТалстой, — у ДУШЫ мастака...
Апошняя, як аказалася, наша сустрэча адбылася на праспекце Машэрава. Выйшлі з выдавецтва «Мастацкая літаратура», чакалі 39-ы тралейбус, нам было па дарозе. Гарбачоўская перабудова танула ў словаблуддзі. Міша быў хмурны, як заўсёды ў апошні час, адлучаны, паглыблены ў сябе (ведаў ужо?), негаваркі і толькі сказаў з прыкрасцю не зусім яму ўласцівае: «Ннчего... чем хуже — тем лучше!..» — па-руску. Я зразумеўяго: горш за супакойлівую хлусню, якая працягвалася, ужо нічога не можа быць. I згадзіўся з ім: хай раскрыецца ЎСЯ глыбіня бездані, даякой мы коцімся!..
Усміхнуўся, кіўнуў галавой ад пярэдніх дзвярэй і сышоў на вуліцы Прытыцкага...
Для мяне Міхась Стральцоў — адзін з тых, чыё фізічнае і духоўнае аблічча ўспамінаецца разам са шчымлівым вершам В. Жукоўскага: «О ммлых спутннках, которые наш свет / Свойм сопутствнем для нас жнвотворнлн, / He говорн с тоской: нх нет, / Но с благодарностню: былн». Прыгожы быў чалавек, і мая памяць аб ім — светлая.
Валянцін Тарас
Міша, Міша...
Вайсковыя могілкі, што на вуліцы Казлова (для мяне — на Даўгабродскай, бо ў даваенным дзяцінстве маім Даўгабродская пачыналася не там, дзе цяпер, а з таго вугла, дзе стаіць сёння Палац мастацтваў), дык вось, Вайсковыя могілкі гэтыя — мой вечны боль. Там быў пахаваны мой дзед, мамін бацька, Іван Панцялеймаў, і дзядзька мой, таксама Іван, — трапіў пад трам-
вай у ліпені 1938-га года, у семнаццацігадовым узросце. Там была пахавана і мама — у жорстка марозным студзені 1940-га, падчас «фінскай вайны», калі павымярзалі ўсе сады. Каб выкапаць маме магілу, доўга палілі касцёр, адагравалі зямлю хоць трохі, бо і лом яе не браў у тым студзені...
Помнікаў усім траім паставіць не паспелі — над дзедам і над дзядзькам стаялі драўляныя каталіцкія крыжы, а над мамай слупок з бляшанай таблічкай: Галіна Іванаўна Тарас. 1913-1940.
Магілы тыя згубіліся. Я не знайшоў іх у сорак чацвёртым, калі вярнуўся з партызан. Крыжы зніклі, слупок таксама, усё вакол парасло быллём і папараццю, і варонка ад бомбы чарнела на тым месцы, дзе былі магілы. Ва ўсякім разе, мне здавалася, што менавіта на тым. Дакладна паказаць месца магла б бабуля, але і яе я не знайшоў, вярнуўшыся з лесу, — яна была далёка, у Германіі, куды яе вывезлі немцы разам з маёй сястрычкай Таечкай і цёткай Люсяй, пра што я тады не ведаў. А потым яны апынуліся ў Полыпчы, адкуль паходзілі бацькі бабулі, — яе, сястрычку і цётку я адшукаў у Познані толькі праз шаснаццаць год пасля вайны. Але і цётка, калі наведала Менск (бабуля была ўжо зусім старэнькая, нямоглая, так і памерла, не ўбачыўшы родны горад), магілы тыя не знайшла... Вось ужо і паўстагоддзя прайшло з тых дзён, як згубіліся яны, а боль па іх не адпускае, і час ад часу, калі бывае асабліва сумна і горка, я іду на Вайсковыя могілкі, на тое прыкладна месца, дзе былі, як мне здаецца, родныя магілы, і моўчкі размаўляю з мамай, з дзедам і з дзядзькам...
Аднойчы я пабываў там разам з Мішам Стральцовым.
He памятаю дакладна, калі гэта было, — недзе ў 1978-м ці 1979-м годзе. Помню толькі, што было лета і што якраз у той дзень было мне асабліва горка і сумна.
Сустрэліся з Мішам на праспекце, тады — Ленінскім, перад скрыжаваннем яго з Даўгабродскай і Варвашэні. Міша ўзрадаваўся сустрэчы, сказаў: «Нешта ты нейкі дужа сумны, старычок! Здарылася што? Ці проста кошкі на душы шкрабуць? Мо прагонім нягодніц? У мяне ёсць чым!..» I паказаў на сваю кішэню — там была пляшка гарэлкі.
Я і сам думаў пра тое ж: каб неяк «прагнаць кошак», але спачатку трэба было завітаць на могілкі, і я хацеў сказаць яму, што іду на могілкі, што, калі ён згодны, пойдзем разам, а потым можна будзе падумаць наконт «кошак», але ён апярэдзіў мяне і здзівіў тым, што нібы прачытаў мае думкі, і сам прапанаваў пайсці на могілкі: «Давай, старычок, пойдзем на Вайсковыя, да Паўлюка! Там у мяне ёсць усё, што трэба: і кілішкі, і відэльцы, і адкрывачка. Пайшлі?» Я падумаў, што Паўлюк — гэта, напэўна, нехта з абслугі могілак, мо вартаўнік ці які адміністратар, у якога Міша трымае «ўсе, што трэба». Спытаў: «А што за Паўлюк?» «Там убачыш, — усміхнуўся ён. — He бойся, ён свой хлопец!..»
I мы пайшлі. Купілі батон, кілбасы, бляшанку кансерваў, бутэльку мінеральнай вады...
На могілках я сказаў яму, што спачатку пойдзем «на маё месца», да Паўлюка потым, і пачаў расказваць пра гэтае «сваё месца» — пры тыя страчаныя ў сорак чацвёртым магілы, пра маму сваю, як і ад чаго яна памерла ў студзені саракавога, як палілі касцёр, каб даць рады чыгуннай ад марозу зямлі, пра няшчаснага свайго дзядзьку Івана, пра дзеда, якога амаль не помню — памятаю толькі пах тытуню і люльку ягоную ў выглядзе галавы Медузы-Гаргоны, блакітныя вочы і залацістыя вусы, іх мяккі, нібы шаўковы, дотык, калі ён мяне казытаў імі. I зноў пра маму, якую смерць прыбрала гэтак рана — на дваццаць сёмым годзе жыцця...
Расказваючы. азірнуўся на Мішу. I ўбачыў, што ён плача, што вочы ў яго поўныя слёз. I толькі тут у мяне ў самога выступілі слёзы, і горла перасмыкнула плачам. А Міша заплакаў амаль рыдам.
Вядома, нехта скажа, што гэта гарэлка плакала, а не Міша. Што ж, гэта праўда. Але і няпраўда таксама. Злосная няпраўда. Бо піў ён (а піў часам страшэнна, тут няма чаго наводзіць на яго «хрэстаматыйны глянец») праз неабароненасць сваёй душы, праз яе дзіцячую, ці, хутчэй, нейкую дзявочую чуллівасць. Нездарма ён і быў падобны на дзяўчыну, нясмелую, далікатную, сарамлівую, і чырванеў як дзяўчына — лёгкім пя-