Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
шчотным румянцам, апускаючы вочы з даўгімі вейкамі. I хіба не жаноцкасць яго характару, яго натуры абумовіла і тонкасць яго прозы, пранізлівую пяшчотнасць яго паэзіі? I разам з тым ён быў чалавекам мужным, нават зацятым у сваёй мужнасці, калі бараніў тое, у што верыў, у чым быў перакананы. Але бараніў не дрынам, не кулаком, а шпагай — зброяй шляхетнай і рамантычнай, зброяй кавалераў Прыгожай Дамы. Ды тут — у гэтым маім успаміне аб ім кажу пра гэта між іншым... А тады мяне проста ўразілі і расчулілі яго слёзы, і не аналізаваў я, чаму ён плача, і не думаў, што гэта плача гарэлка, якая, дарэчы, для каго проста згубная прывычка, а для каго — лёс...
Пастаялі, памаўчалі... Міша ўздыхнуў: «Спачуваю табе, старычок. Пойдзем да Паўлюка, памянём тваіх». I ён павёў мяне да Паўлюка, але не ў старожку, як я думаў, а некуды ўглыб могілак, туды, дзе былі самыя старыя магілы, яшчэ дваццатых, пачатку трыццатых гадоў. I падышлі мы да непрыкметнай магілкі ў гушчары кустоў, пад густымі зялёнымі шатамі дрэў, і там на сціплым, заімшэлым помнічку прачытаў я імя нябожчыка: ПАЎЛЮКТРУС.
«Ну, здароў, Паўлюк, — натуральна, нібы з жывым чалавекам, паздароўкаўся Міша. — Бачыш, нядоўга ты мяне чакаў. Сёння я не адзін, сябра са мною, Валя Тарас. Свой хлопец, Паўлючок, свой хлопец!.. Трэба нам тут разам з табою пагаманіць...»
Недзе каля самага помніка, у густой высокай траве, была ў Мішы схованка. Ён пакорпаўся там, дастаў гранёныя кілішкі, цэлафанавы мяшэчак, у якім былі відэльцы, адкрывачка, соль, нават папяровыя сурвэткі. Дастаў з кішэні і паставіў на траву бутэльку «Сталічнай». Усё гэта ўпарадкоўваючы, ціха прамовіў нібы сабе самому: «У школе вывучаюць, дысертацыі пра «Дзясяты падмурак» пішуць, а на магілу ніхто ніколі не прыходзіць. У Саюзе пісьменнікаў начальнікі нашы, відаць, і не ведаюць, дзе Паўлюкова магілка... Ну, сядай, старычок!.. Наразай батон, кілбаску...»
Мы доўга сядзелі каля той Паўлюковай магілы, выпівалі няспешна і гаманілі, гаманілі, гаманілі. Аб усім на свеце!.. Мне было лёгка з ім і проста, хоць і зусім розныя мы людзі, і ва
ўзросце розніца паміж намі была даволі значная: ён быў роўна на сем гадоў маладзейшы за мяне. Але ўсё ж нарадзіліся мы пад адным знакам — пад Вадалівам. Я — 9-га лютага, ён — у дзень святога Валянціна, 14-га, на мае імяніны. Таму, нягледзячы на ўсю розніцу характараў і жыццёвага вопыту, было ў нас і Hernia агульнае, блізкае і аднаму і другому. Мо таму і ўдалося мне хораша (ён сам казаў, што хораша) перакласці на рускую мову радкоўтрыста ягоных вершаў. На старонках «Нёмана» ён яшчэ ўбачыў іх, а ў асобнай — маскоўскай — кніжцы не ўбачыў, яна выйшла пасля яго смерці.
Але самае значнае, што я зрабіў для яго, — гэта пераклад выдатнейшага яго апавядання «Смаленне вепрука» (у перакладзе — «Смоленне вепря»), якое было надрукавана ў часопісе «Дружба народов», а потым уваходзіла ва ўсе анталогіі лепшых беларускіх апавяданняў у перакладзе на рускую мову, у анталогіі лепшага савецкага апавядання. Перачытваючы «Смаленне...» сёння, бачу, што ў ім — увесь Міша, з усёй яго трапяткой, пяшчотнай, чыстай душою, з яго тонкім, пранізлівым адчуваннем жыцця — светлага і трагічнага адначасова. I калі перачытваю, успамінаецца мне той летні, ці то ліпеньскі, ці то жнівеньскі дзень, як сядзелі мы каля магілы Паўлюка Труса, як хораша, хоць і сумна нам было за той горкай, але і салодкай чаркаю памінання... I ўспамінаецца другі Міша, якога вылечылі ад гарэлкі. I той самы, здавалася б, чалавек, і — не той. Адбылася ўсё ж нейкая падмена асобы, нешта штучнае, ненатуральнае з’явілася ў ім. I думаецца, што не трэба чалавека — дарослага — лячыць ад яго самога, не трэба яго перавыхоўваць, калі лёс ужо акрэслены, вызначаны Богам, наканаваны нябёсамі. Хай чалавек застаецца такі, які ёсць, быў бы ён — ЧАЛАВЕК, а ўсё астатняе можна і трэба сцярпець. Хоць гэта і цяжка...
3 таго дня Вайсковыя могілкі для мяне — не толькі апошні прытулак мамы маёй, дзеда Івана і дзядзькі Івана, не толькі боль па страчаных іхніх магілах, але і месца, дзе засталася часцінка Мішавай душы. I разам з уздыхам па маме, па дзеду і дзядзьку нараджаецца, цісне грудзі і ўздых успаміну пра сябра: Міша, Міша...
Уладзімір Мехаў
«Быццам апошні раз жыву на зямлі...»
Колькі разоў такое здаралася, асабліва апошнія год-паўтара яго жыцця!..
Прагна і неяк хапатліва зацягваючыся цыгарэтай, ён стаіць на бетонных сходах пры ўваходзе ў рэдакцыю «Нёмана» — па-мужчынску прывабны, падцягнуты, з неабыякавасцю да таго, што надыктавана модай, апрануты. Явачныя службовыя гадзіны на сёння скончыліся — будзем шчырыя, паўсюль, дзе ён служыў, яны заўсёды былі яму не надта па душы, цяпер тут, у «Нёмане», таксама. Відавочна не адышоўшы яшчэ думкамі ад таго, чым заняты быў у пакойчыку свайго крытычнага аддзела, — ад старонак недачытанага рукапісу ці ад нервовай размовы з якім не дужа сімпатычным аўтарам, — ён цяпер, відаць, у галаве прыкідвае, ці адразу яму спусціцца ў метро і кіравацца дамоў, ці спачатку зазірнуць яшчэ па не дужа пільным, але ўсёткі клопаце ў недалёкі Саюз пісьменнікаў, у недалёкую рэдакцыю «ЛіМа».
Жыхар таго самага дома, у якім размешчана рэдакцыя «Нёмана», я таксама іду гэтым часам са службы, заўважаю знаёмую постаць, узнімаю руку.
— Здароў, стары! — махае ў адказ Стральцоў, зычліва ўсміхаючыся; не думаю, што мне гэта здаецца. — He бяжы, давай парукаемся...
Мы не былі з ім блізкімі сябрамі. Адносіны паміж намі ніколі не пераходзілі мяжы, так сказаць, паважлівай таварыскасці, хоць знаёмства цягнулася гадоў, мабыць, пад трыццаць. Нікуды іх не дзенеш — розніцу ва ўзросце, розніцу ў абставінах духоўнага фармавання, розніцу асяроддзяў, з якіх паходзілі, розніцу, урэшце, у ладзе бытавання. Аднак жа выйшла так, што па нейкім часе, калі гэты лад бытавання ператварыўся ў яго ў поўнае бязладдзе, — не будзем тут дашуквацца прычын, але не будзем і змоўчваць па-фарысейску пра тое, што ў ягоным жыцці бывала ўсялякае, — прасіць прытулку, месца для начлегу ён часцяком прыходзіў і да мяне. I ў тыя вечары, у тыя
познія, заўсёды за поўнач, размовы (унутрана ўскаламучанаму, напятаму, яму не спалася, сядзеў і сядзеў, чытаў, курыў) Міхась па-чалавечы раскрыўся мне паўней, чым гэта сталася б ва ўмовах нармальных: пры сустрэчах у рэдакцыйных кабінетах, у кулуарнай балбатні, пры розных іншых акалічнасцях нашай літаратарскай мітульгі. Хоць прыходзіў ён, як бы гэта сказаць падалікатней, у розным стане...
Ці ж забыцца мне, напрыклад, як аднаго разу гадзіны са дзве запар ён чытаў нам на памяць Пушкіна. У такім быў настроі. Узрушана прасветлены, з павільгатнелымі вачыма — толькі ў боціку-попельніцы большала і большала недакуркаў. Чытаў не школьнае, не з верхняга хрэстаматыйнага пласта, а Пушкіна, якога ў масавых аднатомнічках не знойдзеш, у праграмах эстрадных чытальнікаў не пачуеш. Чамусьці ўсё вяртаўся да верша «Палководзец» — пра высакароднага Барклая дэ Толі. Пра крыўдную несправядлівасць і людскую няўдзячнасць, якую слаўнаму палкаводцу выпала перацярпець. Хваляваўся, акцэнтуючы асабліва пранізлівыя радкі:
14 в нменн твоем звук чуждый не взлюбя, Свонмн крнкамн преследуя тебя, Народ, таннственно спасаемый тобою, Ругался над твоей свяшенной седііною...
Ці ж забыцца, як прыгадаў я неяк ягоны даўні на час нашай размовы, бліскучы нарыс «Дзень у шэсцьдзясят сутак» і не згадзіўся толькі з ацэнкай, дадзенай там мімаходзь амерыканскаму фільму «Вялікі вальс» — што гэта звычайная пошласць, цудоўная ў фільме толькі музыка Штраўса. Ува мне ж з хлапечых гадоў «Вялікі вальс» жыў як грандыёзнае, ашаламляльнае свята красы. Міхась узняў брыво, не тоячы здзіўлення.
— Гэта гаворыш ты? Ну, стары!..
3 дасведчанасцю, якую пад сілу выявіць не кожнаму акандыдачанаму прафесійнаму кіназнаўцу, з інтанацыяй нейкай нават грэблівасці да банальнага, таннага ў мастацтве ён пераказаў славутую экранную гісторыю кахання кампазітара і спявачкі, як нешта невысокае, разлічанае на слінявую слязу абываталя.
Прытым відаць было, што ён не стаў у позу. Выспелая ў ім праз няспынную работу душы і думкі вышыня крытэрыяў даўно стала для яго арганічнаю...
He помню, ці дыскутаваў з ім тады, але цяпер, як кажуць, у дужках зазначу, што, прымаючы таварышаву пазіцыю ўвогуле, я ў дачыненні непасрэдна да «Вялікага вальса» застаўся пры сваім меркаванні: лічу фільм прыкметнай у гісторыі кінематографа з’явай. I было мне цікава (прыгадалася і колішняя спрэчка) прачытаць нядаўна ў «Лнтературной газете» прачулае слова пра гэтую карціну Віктара Астаф’ева. Пра тое, як уварвалася яна некалі сонечным промнем у яго спецпасяленцкае хмарнае юнацтва. Міхась у «Вялікім вальсе» гэтай сонечнасці не адчуў. Належаў ужо да іншага пакалення — з іншымі меркамі, з іншымі пунктамі адліку. Кіно ж старэе хутка, як ніякае з мастацтваў...
Ці ж забыцца з тых вечароў проста на штрыхі яго натуры. Скажам, як ня.многа яму трэба было, каб засмяяцца. Вядома, калі не гняло, не мучыла цяжкое.
Неяк прыйшоў ён нападпітку не адзін, з прыяцелем паэтам. Чалавекам мілым, даўно мне знаёмым, але госцем у маім доме ўпершыню. У цеплыні ды пасля чаю ў галовах прытуманілася. Міхасёву прыяцелю спатрэбілася пазваніць. Спытаўся, дзе тэлефон, я махнуў — у пакоі, маўляў, убачыш. Праз колькі часу заўважаем, нешта доўга яго няма і не чуваць, каб гаварыў. Іду ў пакой, дзе стаіць тэлефон, — нікога. Зазіраю ў суседні, дзе спіць ужо мой сын-школьнік, і ў паўцемры, у снопіку святла з калідора бачу карціну найпацешную: госць накручвае дыск апарата-цацкі, матчынага падарунка сыну з часу, калі хадзіў ён у садзік. Накручвае і не можа даўмецца, чаму не чуе адказу.
— Чорт, сапсаваўся, мусіць, тэлефон ці ў мяне, ці ў вас. 3 паўгадзіны набіраю нумар і без толку...
Што рабілася з Міхасём, не перадаць! Выціраючы слёзы і зноў пачынаючы рагатаць, ён даймаў небараку:
— Дзед, а ты педальную машыну ў парку Горкага за таксі не прымеш?
I, забрыдаючы наступнымі разамі — слалі мы яму ў сынавым пакоі, — неаднойчы ўсміхаўся, згледзеўшы цэлулоіднага ашуканца з дыскам: — Гэты?
У кагосьці з класікаў я чытаў, што па тым, як чалавек смяецца, можна вызначыць, ці добры ён чалавек. Калі гэта напраўду так, то Стральцоў смяяўся, як чалавек добры...