Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
I, вядома ж, на тым, што Багдановіч адзначыў: Сальеры — гэта ўвасабленне няспешнай, удумлівай, цяжкой працы...
Няспешная, удумлівая, цяжкая праца — як гэта блізка нам!
Ён меркаваў, што аўтар «Вянка» ўбачыў у стылі і характары зняслаўленага італьянца акрамя ўсяго іншага яшчэ і нешта беларускае — магчыма, залатую крупінку нацыянальна-звычаёвай нашай памяркоўнасці...
Р. S. Міхась Стральцоў памёр пакутлівай смерцю 23 жніўня 1987 года, і вось ужо які год яго імя свеціць у нашай літаратуры тым самотным зорным святлом, без якога літаратуру нельга назваць класічнай.
Уладзімір Ягоўдзік
3 дзённікавых запісаў
28.08.85. Па дарозе з «Нёмана» ў Дом літаратара да нас улімаўскую рэдакцыю зайшоў Міхась Стральцоў. Прысеў каля майго стала, бліжэй да форткі, закурыў... Гаворка, зразумела, пайшла пра літаратуру. Я пытаўся, а ён адказваў:
«Пташнікаў — вельмі таленавіты празаік, але ў яго даўно зацяжная і, відаць, невылечная хвароба. Ягоная «Алімпіяда» — як выклік і чытачам, і крытыкам. А як яшчэ растлумачыць гэтую прагную звышнатуралізацыю ўсяго, што бачыць вока?..»
11.09.85. Як заўсёды з густам апрануты, з дабразычліваю ўсмешкаю на твары — Міхась Стральцоў. Толькі-толькі вычытаў на палосах свой матэрыял, што з’явіцца ў нумары за 13 верасня. Бачу — задаволены.
«Хацеў, каб атрымалася зліццё мастацкага слова з навукай, — закурыўшы, тлумачыць мне Міхась Лявонавіч. — Сухая крытыка цяпер нікому не патрэбна. Зразумела, прыходзіцца самому раскрывацца. А чаго баяцца? Максім Гарэцкі не баяўся. Прымайце такім, як ёсць. Цяпер жа некаторыя наіндычацца вучонасцю, а пачнеш чытаць — суцэльная кампіляцыя: ні думкі, ні пачуцця. Другая крайнасць — сачанкаўскія «Думкі ўроссып». Назва сама за сябе гаворыць: от ужо дзе боб з гарохам! Адзін факт з газеціны вышчыкне, другі па тэлевізары пачуе, трэці — смажаным яго ахрысцілі — нейкая бабка бабцы пераказала... Як называецца такое печыва? Ды называй хоць «залатым россыпам» — прозаю тут не пахла. У прозе найперш павінен прысутнічаць музычны лад. Калі хочаш — сімфанічнасць. I не важна, што ты пішаш, — раман ці мініяцюру. Вазьмі прышвінскія дзённікавыя запісы... Чытаеш — не адарвацца».
Алесь Пісьмянкоў
Настальгія па чыстым
3 двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста На градах — блаславенне дню. Змрок у палях — там сіберна і пуста. О роднае маё! Як доўга да цябе Ішоўя, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!
Агонь. Саган. Вуголле і трыножнік.
Кожны раз, калі да мяне прыходзяць гэтыя элегічныя радкі Міхася Стральцова, перад вачыма паўстае яго светлы вобраз. Успамінаецца зімовая паездка ў ягоны Сычын. Блізіўся 50-гадовы юбілей пісьменніка, і Алесь Шлег з тэлевізійнай групай здымаў фільм пра яго жыццё і творчасць. У той незабыўнай паездцы хвалявала многае: і сама прысутнасць Стральцова, яго блізкасць і прыязнасць, і, вядома, само запрашэнне наведаць радзіму разам з Рыгорам Барадуліным і Алай Сямёнавай было для мяне нечакана прыемным.
Памятаю, як з марознай стыні мы зайшлі ў яго бацькоўскую хату і з цікавасцю разглядалі рамачкі з фатакарткамі. Іх было многа — цэлы іканастас, цэлая галерэя фрагментаў і момантаў з жыцця роду Стральцовых.
Здаецца, гэта была акурат тая хата, што так любоўна апісана ім у шчымліва-пранізлівай аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь». Але не гэта мяне тады ўразіла — у нас на ўсходняй Магілёўшчыне такія іканастасы звычайная з’ява. На ўбітым у сцяну цвічку вісеў «лімаўскі» артыкул Алеся Станюты «Настальгія па прозе Міхася Стральцова». Міхась Лявонавіч неяк вінавата пасвяціў сваёй асаблівай стральцоўскай усмешкай і расчулена вымавіў: «Стары чытаў...»
I яшчэ быў на тым цвічку тоненькі школьны сшытачак, а ў ім запісы, зробленыя рукой нябожчыка бацькі: «Сёння на Сажы падняўся лёд» і г. д. Здавалася б, звычайны каляндар прыроды.
але веяла ад таго сшытачка нечым старажытна-летапісным, спадчынным...
Увечары мы доўга сядзелі ў гасціннай хаце суседа-настаўніка, былога вучня яго бацькі. Было светла ад шчырасці і цёпла ад бярозавага агню, што весела палаў у адкрытай грубцы. Якраз як у тым вершы: «3 двара прыйду і сяду ля агню». Ён і сапраўды сядзеўля агню. Шчаслівы і расчулены.
А потым праз чуйную вясковую цішыню мы моўчкі ішлі да нашага «рафіка». На лютаўскім марозе ярка гарэлі зоркі, a no634 са мной трывожна ўспыхваў агеньчык стральцоўскай цыгарэты.
Гэта была яго апошняя сустрэча з родным.
Пазней я прачытаю ў Рыгора Барадуліна: «У кулаку Міхася Стральцова акурак зоркі».
Адам Глобус
Словы пра паэта Міхася Стральцова
Дзіцячая чыгунка
Стаяў цёплы пачатак лета, была нядзеля, Чэсь Адамчык і Міхась Стральцоў выправіліся на дзіцячую чыгунку. Чэсь быў з шасцігадовым сынам. Міхась — з шасцігадовай дачкой. Hi Чэсь, ні Міхась не пайшлі б на тую чыгунку. Іх выправілі жонкі — Міхасёва Галя і Чэсева Ніна. Яны нават сабралі дзецям і мужам у дарогу «зсабойкі» — хлеб з маслам ды сырам. Маленькі цягнік завёз маленькія вагончыкі з бацькамі і дзецьмі ў лесапарк. Там можна было з’есці бутэрброды, запіць іх купленым ліманадам і пагуляць пад высокімі соснамі. Так і рабілі: елі, запівалі, гулялі. Потым вярнуліся ў маленькія вагоны, і маленькі цягнік пацягнуў вагоны ў горад... Шасцігадовым сынам Чэся Адамчыка ў той нядзельнай вандроўцы быў я. Запомніліся цёплае святло, духмяны водар сасонніку і ўсмешкі Міхася Стральцова. Ён той летні падарожны дзень збольшага прамаўчаў і праўсміхаўся.
Пазначанасць
Міхась Стральцоў быў незвычайны чалавек. Незвычайнасць адразу кідалася ў вочы. У яго на шыі ружавела вялікая радзімая пляміна. Нібы апёк, нібыта вогненны малюнак, быццам таемны знак... Мне ў дзяцінстве, яшчэ ў школу не пайшоў, хацелася дакрануцца да гэтай пляміны. Здавалася, што цёмная ружовафіялетавая скура павінна быць гарачай, як кіпень. Сяброўства са старэйшай дачкою Міхася Стральцова Вікай дазволіла мне бессаромна папрасіць пра магчымасць дакрануцца да радзімай пляміны. Яна была такая ж прахалодная, як і астатняя скура на шыі. Спатоліўшы цікаўнасць, я ўсё ж застаўся перакананым, што дзядзька Міхась — незвычайны чалавек, таму і пазначаны плямай.
Чытач
Нехта, здаецца, ці не Анатоль Сідарэвіч... (Дарэчы, гэта ж так па-стральцоўску: пачаць абзац са слова «нехта».) Пэўна, Сідарэвіч, седзячы ў пракуранай рэдакцыі часопіса «Крыніца», сказаў, што для яго ці не найлепшы вобраз, створаны Міхасём Стральцовым, такі: нехта пад ліхтаром чытае газету. Горад, ноч, ліхтар, чытач, газета. Самотны чытач у начным горадзе — стральцоўскі вобраз, безумоўна. Няважна, хто тое заўважыў — Анатоль Сідарэвіч ці Алесь Асташонак. Дакладна, што Сідарэвіч расказваў, як яны — студэнты, паэты і пісьменнікі-пачаткоўцы — чакалі апавяданняў Міхася Стральцова. Чакалі, а дачакаўшыся — чыталі, перачытвалі, зачытваліся, абмяркоўвалі... Хто цяпер чакае газетнае ці часопіснае апавяданне? Хто, стоячы ў начным горадзе пад запаленым ліхтаром, чытае газету? Усё змянілася. Большасць са змененага і замененага пазабывалася. Усё яшчэ зменіцца пару-тройку разоў, пра нас забудуцца, можа, нават забудуцца пра пісьменніка Міхася Стральцова, але чалавек самотны будзе чытаць.
Шакаладны торт
Віцы Стральцовай споўнілася сем. На дзень народзінаў мяне запрасіла не Віка, а яе маці — Галіна Сямёнаўна. Быў куплены
шакаладны торт. У той безграшовы час такі торт — невераемная раскоша. Акрамя мяне, торт пакаштавала сама імянінніца, пакаштавала яе сястра Ніка, Галіна Сямёнаўна, мая маці і бацька імянінніцы — Міхась. Мы пілі гарбату і елі салодкае. На стале больш нічога і не было. Аскетычная раскоша. Больш за ўсіх з’ела Ніка. Яна замурзалася ў шакалад. Бацька сказаў ёй, каб пайшла і памыла твар. А яна заўпарцілася: «Не пайду, буду сядзець, як і ўсе!» Пэўна, каб надаць сабе даросласці і вагі, Ніка сказала, што яе бацька з’еў чарвяка. Еў яблык. Чарвяк выпаўз на той яблык, а бацька ўзяў і з’еў яго. I Ніка, і Віка бачылі белага чарвяка, але не паспелі сказаць і папярэдзіць бацьку. Яны закрычалі: «чарвяк-чарвяк!», — але бацька яго ўжо праглынуў. Паглынанне чарвяка адбылося ў вёсцы пад Слаўгарадам. Дзяўчаты былі страшэнна ўражаны гэтым здарэннем, а Міхась Лявонавіч казаў, што так бывае, і нічога страшнага ў тым, што ён праглынуў чарвяка, няма. Невядома, колькі б яшчэ за святочным сталом згадвалі беднага яблычнага чарвяка, каб не Галіна Сямёнаўна. Яна — школьная настаўніца — загадала спыніць размовы пра чарвяка. Размовы спыніліся, Ніка пайшла мыць твар, і святкаванне шакаладнага дня народзінаў скончылася.
Месцы
Калі бацькі атрымалі кватэру на Маркса, у якой раней жыў Брыль, дык Стральцоў пераехаў у нашу вызваленую трохпакаёўку на Прытыцкага. Такое адбылося вялікае перасяленне пісьменнікаў. Зразумела, што з Міхасём Лявонавічам я любіў пагаварыць пра кватэры і пра месцы, дзе яму добра жылося. Ён хваліў раён мясакамбіната, яму там жылося добра. Здавалася б, і смурод, і аэрапорт з аглушальным самалётным гудзеннем над галавою, а Стральцову там добра жылося. Кепска жылося Стральцову на бульвары Шаўчэнкі. Ціхі раён, возера, конскі кірмаш з птушкамі, рыбкамі ды жывёламі. Камароўскі кірмашзсадавіной-гароднінай. Усёпобач. Нежылося. Пілося. Сваркі дома. Для Стральцова бульвар Шаўчэнкі застаўся кепскім месцам. Раён вуліц Чарнышэўскага і Чорнага быў для
Стральйова нейтральны, як раён Прытыцкага ды Апанскага. Мне Мінск выглядаў інакш. Я любіў і вуліцу Чорнага, і вуліцу Прытыцкага, любіў бульвар Шаўчэнкі і зусім кепска ставіўся да раёна вакол мясакамбіната. Карацей, у кожнай вуліцы свой паэт.
Аўтапартрэт
«Ну і я стаю. Hi сумкі, / ні авоські у руках», — так пра сябе сказаў Міхась Стральцоў у вершы «На аўтобуснай станцыі». Дакладна сказаў, лепш не скажаш. Ёсць людзі з лёгкай летуценнай душою, у такіх рукі заўжды вольныя. Такім не вельмі трэба ўсе нашы матэрыяльныя даброты. Свет такіх людзей спрабуе лавіць у свае сеткі, але злавіць не можа.
Фама Варанецкі
Ён так маўчаў, што заслухаешся
У вялікага француза Экзюперы ёсць такія словы: «Самая вялікая радасць на зямлі — гэта радасць чалавечага сумоўя». Сапраўды, кожны добры чалавек, а тым больш таленавіты, працуе, стварае для людзей. Гэта яго радуе, у гэтым сэнс яго жыцця.
Успамінаецца ўсмешка Міхася. Яна адразу асвятляла не толькі ягоны твар, але і ўсё навакол — дабром, цяплом, душэўнасцю... Так усміхаюцца толькі дзеці.