Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
3 тым жа Экзюперы здарыўся такі выпадак: аднойчы яго захапілі ў палон, хацелі расстраляць. Антуан у канваіра, які вёў яго на расстрэл, жэстам рукі папрасіў закурыць. I ўсміхнуўся. Канваір зірнуў у твар Антуану і нечакана для сябе таксама ўсміхнуўся... I гэта выратавала жыццё палоннаму! На жаль, чароўная ўсмешка не выратавала Міхася ад цяжкой хваробы.
Сяброўства наша не было працяглым. Жылі побач, а знаёмымі не былі... Пазнаёміла нас сем’ямі Таццяна Дзмітрыеўна Арлова — яны вучыліся на адным курсе і сябравалі ўсё жыццё.
Мы пасябравалі адразу, як быццам абодва чакалі гэтага моманту. Міхасю падабалася мая жонка Ніна Мікалаеўна, а я быў у захапленні ад яго жонкі Алены Дзмітрыеўны. (Прызнаюся — у захапленні да гэтага часу: ад яе расповедаў пра Міхася, пра ягоныхсяброўУладзіміра Караткевічаі Рыгора Барадуліна, пра тагачаснае жыццё-быццё.)
А вось Міхась быў маўчун. Але маўчаў вельмі выразна. Маўчаў так, што заслухаешся.
Сядзім на лаўцы ў садзе, на лецішчы ў Арловых. Няспешна пра тое, пра сёе гутарым. Міхась курыць (шмат курыў). Размова зайшла пра аднакурснікаў — хто кім стаў, хто куды падаўся. Некаторыя выйшлі ў вялікія начальнікі. Чаму іх туды пацягнула? Маўчанне. Міхась курыць, напружана думае. Раптамузбуджана гаворыць: «Вось у нас, беларусаў, ёсць такая рысачка — як дабраўся да карытца, дык усіх, хто побач, лычом ва ўсе бакі» (паказвае, як парсюклычом адпіхвае ад карыта другіх).
Я пярэчу: «Чаму толькі ў беларусаў? Гэтак не толькі ў беларусаў». — «Але чаму ў беларусаў?!»
I зноў маўчанне.
Я тое-сёе малюю... Прыйшоў Міхась да мяне ў госці. Пачаў разглядаць мае акварэлі. Перад адной спыніўся надоўга. Сюжэт акварэлі быў такі: сярод палёў, калі невялічкага возера — маленькая вёсачка, а высока ў небе — бусел, які адлятае ў вырай.
Міхась доўга маўчаў, думаў. А я ўважліва слухаў яго думкі. Нарэшце ён прамовіў: «Гэта пра мяне».
На што я адказаў: «Акварэль твая — забірай».
Карціна тая потым упрыгожвала кабінет Міхася.
Алена Дзмітрыеўна потым расказала мне дзіўную, містычную гісторыю, якая адбылася з карцінай. Незадоўга да смерці Міхася яна звалілася са сцяны, шкло разляцелася на драбнюткія аскепкі. Адначасова разбіліся на аскепкі люстэркі — у калідоры і ванным пакоі...
Міхася не стала... На жаль, сяброўства наша працягвалася вельмі кароткі час. Я палюбіў гэтага слаўнага чалавека і вялікага паэта на ўсё жыццё.
Для мяне любоў — панятак дзейсны, таму я рабіў для памяці Міхася ўсё, што мог. Mae студэнты з акторскага аддзялення Акадэміі мастацтваў чыталі яго творы на іспытах, на здачах курсавых работаў, на канцэртах, на тэлебачанні і радыё. Найчасцей — верш «Накцюрн»:
Над краем гэтак міла-міла Увесну сонейка свяціла — Свіціўся ліст, свініўся свет. I быў для сэрца не замкнёны, I быў душою бласлаўлёны Птушыны свіст і траўны цвет. Уранку гэтак ветла-ветла, Уранку гэтак светла-светла Зырчэў туман, трымцеў прамень. I з промнем гэтым заручоны, Надзеяй ціхай пазлачоны, Прыходзіў дзень, праходзіў дзень... Дык не маніце, дык скажыце, Што перапёлка змоўкла ў жыце, Што восень лісця намяла, Што нешта ў свеце адбылося, Што нешта ў свеце не збылося I што чаромха адцвіла.
Чаму душа мая так прыкіпела да гэтага верша? У ім — тонкае адчуванне прыроды, адчуванне прыроды як дзеяння, як здарэння. А сёння людзям так не хапае гэткага адчування, каб быць у ладзе з прыродай, быць з ёю заадно, берагчы яе як сябе, раўняцца на яе літаснасць і прыгажосць. На жаль, мы часта ставімся да матухны Прыроды, як да ворага, і заўважаем яе толькі, калі — снег на галаву. Вось чаму трэба чытаць паэтаў, вучыцца ў іх вобразнаму ўспрыманню свету, адносінам і пачуццям. У вершы Міхася Стральцова ўсё гэта ёсць. А яшчэ ёсць сум, адвечны сум душы паэта...
Аляксей Гардзіцкі
Парада сябра
Міхась Стральцоў, хоць сам пісаў прозу, паэзію, крытыку, адначасова жыў творчасцю сваіх сяброў, калег, не пабаюся гэтых слоў, сваіх вучняў. Аднойчы ў мяне на дачы, за год да яго смерці, адпрацаваўшы паўдня на градах, мы, трое літаратараў, другую палову дня сядзелі за чаем, — а Міша любіў моцна завараны, — і гаварылі пра маладую літаратуру. He было такога аўтара, якога б ён не чытаў і на якога не меў бы свой погляд, на творчасць якога ў час гаворкі ён бы не адгукнуўся. Нехта з нас пацікавіўся, як ён наогул глядзіць на сучасную маладую літаратуру. Міхась адказаў:
— Сярод маладых многа здольных, таленавітых людзей, аднак у іх няма лідара. Ім мог быць Варлен Бечык, але, на жаль, яго не стала.
Маладыя гарнуліся да Міхася Стральцова, да яго чулай душы, ішлі па дапамогу, па кансультацыю, асабліва ў апошнія гады яго жыцця, калі ён прапаваў у «Нёмане». Бывала, зойдзеш у рэдакцыю часопіса, абавязкова нехта сядзіць поруч з ім. Аднойчы я спытаў, ці не замінаюць яму гэтыя наведвальнікі.
—	Лёша, — неяк сцішана вымавіў ён. — Яны не прыходзяць з цэлым стосам напісанага, а прыносяць па адным вершыку і сціпла чакаюць, калі я вызвалюся.
На той самай дачы Міхась, абапёршыся на граблі, раптам сказаў мне:
—	Табе трэба ісці далей, брацца за нейкі новы жанр. Вось ты публікаваў інтэрв’ю, гутаркі, дыялогі. Вазьміся за нешта новае, скажам, пішы мініяцюры пра пісьменнікаў. У цябе павінны яны атрымлівацца, база ўжо закладзена, а матэрыял сам у рукі ідзе, ты ж штодня сустракаешся з літаратарамі. Давай я табе адну гісторыю раскажу, потым запішаш.
Надыходзіла паўстагоддзе празаіку С. (ён назваў прозвішча. — А. Г.). Падумаў, беспамылкова будзе, калі закажу юбілейны артыкул яго аднакурсніку па універсітэце, найлепшаму, неразлучнаму сябру. Званю.
—	Я табе хачу заказаць...
—	Братка, не магу, не магу, не магу.
— Дык я табе хачу заказаць артыкул да юбілею твайго сябра. Сам ведаеш, там можна і не крытыкаваць.
—	He кажы, не кажы, не кажы.
—	Паслухай, ты адразу згодзішся, калі я табе назаву прозвішча юбіляра.
—	He называй, не называй, лепш закажы другому.
Мусіў Міхась шукаць іншага аўтара. Такім ён быў, так глыбока пранікаўся ў творчую працу як старэйшых і маладзейшых літаратараў, так і сваіх таварышаў, сяброў.
У сваёй адзіноце ён цягнуўся да людзей, да прыроды. Відаць, невыпадкова марыў купіць на вёсцы хату, як ён паўтараў, дзенебудзь на ўскрайку. А пабыўшы на Лысай гары, папрасіў мяне, як толькі я пачую, што нехта прадае дачу, адразу сказаць яму.
He давялося Міхасю займець сваю хату, неўзабаве ён пайшоў ад нас, пайшоў на вечны спачын.
Рыгор Барадулін
Конь гуляў на волі
У музычным свеце, у музыказнаўстве маецца паняцце «абсалютны слых». Паняцце гэтае льга прымяніць і да літаратуры, хутчэй за ўсё да вылучнага пісьменніка, хіба што з невялічкім удакладненнем — абсалютны слых і абсалютнае адчуванне слова, ягоных магчымасцяў, ягонай незаменнасці і дакладнасці ўжывання. Гэта, відаць, болей, чымся ў музыцы, у літаратуры талент надзвычай рэдкі.
Вырай беларускіх паэтаў і празаікаў пачатку 60-х гадоў шчаслівы быў тым, што ў ім з першага прылёту быў Міхась Стральцоў, які меў прыроджаны абсалютны літаратурны густ. Сказаць пра яго — талент, будзе правільна, асоба — таксама. Але, бадай, слова з’ява трохі акрэсліць маштабы Міхася Стральцова. У свой час сярод іншых сяброўскіх эпіграмаў пісаў я свайму сапраўды сябру і такую:
За Гамера спрачалася сем гарадоў.
Тры секцыі
За Міхася Стральцова: Празаік Стральцоў, Лірык Стральцоў.
Крытык Стральцоў?
За вечнасцю слова!
Вечнасць скажа сваё слова пра ўсіх. Але на тое яна і вечнасць, што не звыкла спяшацца, бо часу, калі можна так сказаць, у яе нямерана, няважана, нялічана. Міхась Стральцоў ведаў пра характар вечнасці, таму і не мітусіўся, не мітаўся, як адначаснікі ягоныя, каб хоць у імгненні затрымацца, каб палюбавацца на сябе ў люстэрку бяглівых дзён. Ён проста працаваў і думаў, шмат думаў. He адна змена ў беларускай літаратуры вырасла пад апекаю ягоных слованастаўленняў, пад апекаю ягонай падтрымкі і ўвагі, пад апекаю ягонае творчасці.
Міхась Стральцоў даў інтэлектуальны пачатак сучаснай яму прозе, пачуццёвую глыбіню эсэістыцы, шырыню і гарызонтнасць крытыцы, акварэльнасць і адухоўленасць паэзіі ад класічнага радка да верлібра. Да Стральцоўскіх ацэнак прыслухоўваліся ад самакаранаваных убурэлых класікаў да самых утрапёных нізрынальнікаў усяго ў прозе і ў паэзіі. Дзе б ні працаваў Міхась Стральцоў, да яго хвасцілася чарга, як пасля вайны на млын. Так было ў рэдакцыях «Маладосці», «Літаратуры і мастацтва», «Полымя», «Нёмана». Які б аддзел ні ўзначальваў Міхась, у ім засяроджваліся ўсе аддзелы — і прозы, і паэзіі, і крытыкі, і публіцыстыкі.
Міхася, крытыка і даследчыка, бядзіла загадка Максіма Багдановіча. Думаю, што нашых літаратуразнаўцаў мусіць зацікавіць загадка Міхася Стральцова. Адкуль гэтакія веды, гэтакая празарлівасць, гэтакая нястомнасць? Асабліва нястомнасць. Бо фармальна спадчына Міхася Стральцова не дужа ўжо і шматтомная (помніцца, як прыжмурыста ўсміхаўся патрабавальны да сябе майстра з аднагодка, што налічыў сваёй прадукцыі на збор твораў у шасці тамах), яна пераважыць тысячу і адну ноч адначаснікаў-эпапеістаў. А варта ўлічыць толькі адну
акалічнасць — колькі раманаў, аповесцяў, кніг крытыкі і саветызаваных нарысаў ён перапісаў. Якраз перапісаў, пра праўкі, заўвагі, пра перапісаныя падборкі вершаў і не кажу. Стральцова расцягвалі, разбіралі, як той Акропаль турысты, сябры, знаёмыя, проста выпадкоўцы, каму хацелася быць сваім чалавекам у літпрацэсе. Праўда, адзіныя, хто, пэўна, даваў знаўцу ўсяго вытанчанага і ўзнёслага сілу і натхненне, былі дамы як з адвечным, так і з літаратурным клопатам. Цяпер, калі не стала Міхася ці Мішы (як каму пяшчотней было называць), некаторыя калегі, каб хоць як узвысіцца ў сваіх жа вачах, пачынаюць крычаць пра сваё ледзь не мецэнацтва, падкрэсліваць любоў Стральцова і да чаркі.
Гэтак жа плявузгалі і пра Караткевіча. У так званыя застойныя часіны ў застолле ішлі, як у партызаны, уцякалі ад хлусні, ад маны, ад абавязку славіць догмы, уцякалі, душу ратуючы. Было, што Стральцоў браў і лішнюю чарку, але ж ён не дапіўся да пасады рэдактара часопіса, сакратара Саюза пісьменнікаў, да члена ЦК КПБ — не выслужыў сабе тытулаў. Кіраўнікі Саюза пісьменнікаў, сакратары пісьменніцкай партарганізацыі абавязкова са згоды ЦК складалі спісы на выбраныя шматтомнікі і аднатомнікі, спісы, часткова прывязаныя да юбілеяў творцаў. Усім было адшчодрана па два і болей тамоў, акрамя Міхася Стральцова да ягонага пяцідзесяцігоддзя. Фармальна ўсё зацвярджалася ў Маскве, вядома, з падачы рэспублік. He ў заслугу сабе стаўлю, але не забыўся, як давялося ехаць у СП СССР да Юрыя Верчанкі хадайнічаць за сябра. Добры па натуры чалавек, майстра кабінетна-апаратных гульняў Верчанка званіў у Камітэтпадруку свайму сябру, прасіў, кабдадаткова ўключылі ў план аднатомнік Міхася Стральцова. Пачынаў з уступу, з успаміну, як ён, Верчанка, разам адпачываў з камітэцкім чыноўнікам на поўдні. Пад дазвол Стральцову ў нашым камітэце па друку старшыня дадаў другі том Гаўрылкіну. Па-зямляцку. Толькі карэктуру паспеў вычытаць Міхась свайго першага аднатомніка.