• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

    Выгнаны патрыцый

    Кніга пра Міхася Стральцова

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 432с.
    Мінск 2017
    105.66 МБ
    I раптам вестка — Стральцоў у Бараўлянах, у безнадзейным стане. Я некалькі разоў яго наведала...
    А потым было развітанне з ім у Доме літаратара, пахаванне на Чыжоўскіх могілках. Я паклала яму ў труну чырвоныя вяргіні.
    Міхась Стральцоў быў сапраўдным паэтам. Яго паэзія — бляск афарызмаў, у яго крытыцы — філасофскі роздум над літаратурнымі з’явамі. Як празаік ён таксама дасягнуў высокіх мастацкіх вяршыняў. Ад яго чакалі эпічнага твора. Пры пэўных умовах ён мог бы яго напісаць — апавяданне «Волька» нагадвае раман Флабэра «Мадам Бавары» ў мініяцюры.
    Літаратурная спадчына Стральцова шматгранная. Ён «бульбін зоры браў у баразне» (Р. Барадулін) і сам стаў зоркай на літаратурным небасхіле.
    Я чую яго голас: «Гэй, дзень добры! Жыву!»
    2016
    Данута Бічэль Легенда Стральцова
    Паэты — рамантыкі і адчуваюць сябе маладымі, пакуль б’ецца сэрца.
    Калі я засталася сам-на-сам са сваёй адзінотай далёка ад літаратурнага тлуму, і сябры мае, не толькі равеснікі, але і маладзейшыя, паціху пачалі адыходзіць у лепшы свет, у доўтія ночы бяссонных болесцяў цела, сумаўляючыся з Богам, са
    святым паэтам Францішкам з Асізі, чытаючы святога Яна Паўла II ды дзённік святой Фаўстыны, — цяпер разумею, што літаратурная творчасць, як жывое цела, мае свой поспех, сваю біяграфію, жыццё, асобнае ад аўтара; удала складваецца лёс літаратурнага твора, калі аўтар валодае мудрасцю прадбачання, нават провіду. Ён ставіць перад сабой ясна акрэсленую мэту і настойліва дасягае яе.
    А яшчэ поспеху твора спрыяе асяроддзе, цеснае кола аднадумцаў. У беларускай літаратуры не толькі супрацыіалярныя творчыя саюзы, супольнасці, абласныя ды раённыя адцзяленні, але і гэтыя цесныя асяродкі чужых кусаюць, з’ядаюць, ігнаруюць.
    Міхась Стральцоў апынуўся ў добры час у самым цэнтры літаратурнага жыцця, у сталіцы, у рэдакцыях газеты «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Полымя» і «Маладосць», у коле сваіх аднадумцаў і равеснікаў, і Бог яму даў шмат, каб быць сапраўдным творцам, быць узорам, і стаць легендай.
    Цяпер легенда пераўтвараецца ў пасмяротную славу — ва ўспаміны, у перавыданні, пераасэнсаванні яго здабыткаў.
    Я ацаніла талент Міхася Стральцова, калі ён напісаў «Загадку Багдановіча» (1968). Я тады працавала настаўніцай у вячэрняй школе, і нават у марах у мяне не было, што некалі Бог узнагародзіць мяне працай — збіраць і ствараць музей Максіма Багдановіча ў Гродне, ды я гэты музей збірала несвядома, калі толькі прачытала першыя вершы паэта: «Здароў, марозны звонкі вечар....», «Па-над белым пухам вішняў...». I эсэ Міхася Стральцова легла ў мае зборы цудоўным экспанатам.
    Сустрэчаў з Міхасём у мяне было няшмат. Аднойчы ён прыехаў з пісьменнікамі ў Гродна на літаратурнае мерапрыемства, якое ладзіў Аляксей Карпюк — пасля паседжання ў Летнім кінатэатры нам паказвалі новы фільм па камедыі Андрэя Макаёнка. Стральцоў прысеў побач і ўзяў мяне за руку. Нешта знаёмае я адчула ў гэтым заляцанні. Мы выйшлі, не даглядзеўшы фільм, і ён мне прыгадаў, што аднойчы ў Мінску, у цёмным зале Саюза пісьменнікаў нехта патрымаў маю руку і ўцёк. Я не ведала, што гэта быў ён.
    Горад наш у той час быў не такі расцягнуты, яшчэ не пабудавалі «шпулек», «Аўтамагнітолы», а за Нёманам, дзе я жыла, не было «Хімвалакна». Вуліца Паповіча забудавана была толькі па цотных нумарах, а з боку Фолюша цвіло поле. Мы і дайшлі да таго поля.
    Пасля дня літаратурных спрэчак шпацыраваць па мосце і па вулках Гродна было прыемна. Праўда, я ўвесь час памятала, што гэта маршруты, па якіх я хаджу са сваімі дзецьмі і з мужам Эрыкам, крыўдзіць іх мне не хацелася. Але з гэтым спадарожнікам развітацца проста было немагчыма. Ён адразу захапіў маю ўвагу размовай пра паэзію і наша пакаленне. Прыдзіраўся:
    — Паглядзеўшы на цябе збоку, ніяк не скажаш, што ты працуеш на ферме ці ў вясковай школе. Чаму ты пішаш так, як твая маці спявае — пра буслянку, цётчыну студню, цялушку. Паміж Коласам, Чорным і нашым пакаленнем стаяць салдаты вайны, якія праехалі на танках па Еўропе. Яны ўнеслі ў літаратуру новы пульс, няроўнае дыханне. Дык нам цяпер вяртацца да спакойнага сузірання, як цячэ паміж мурожных лугоў бацька Нёман?!
    — Нам трэба раскідаць сена на асфальце?
    — Ну, гэта ў падтэксце. Нашы дзяды сядзелі ў садзе, назіралі, як ападаюць жалуды, і пісалі пра тое, што бачылі. Яны не чыталі вершаў Гарсія Лоркі і Пабла Неруды. А цяпер нас падганяе савецкая літаратура — ад Сіманава і Твардоўскага да Межалайціса. А грузіны ды узбекі ўжо маюць рубрыкі ў маскоўскіх выдавецтвах. Разам з маскоўскімі габрэямі крычаць на стадыёнах у рупар свае вершасказы! I іх слухаюць!
    — А навошта крычаць? Мы ціхія. Хіба Ахмадуліна лепшая за Ахматаву?
    — Можа, не лепшая. Але яе ведаюць. Яны ідуць шчыльнай сценкай. Напэўна, унутры гэтай сценкі ёсць свае інтрыгі, але, гледзячы збоку, яны адна банда. А перад імі — армія ваеннай прозы, у якую залічаны з нашых адзін Васіль Быкаў. Ён з табой не дзеліцца тактыкай вядзення бою?
    — Можа, і дзяліўся б. Ды мне гэта не трэба. Я пішу не для чытачоў, а для некага аднаго, хто стаіць у вачах, калі верш мяне
    непакоіць. Ты праўду кажаш, мне ў вёсцы не было месца, і тут я не свая. Таму пішу аб тым, аб чым сню. Mae вершы — як дзявочы альбом.
    — Але аддаеш у друк.
    — Ну, не стрымалася. Захацела сябе праверыць збоку. Пасля ўцягнулі.
    — Я пачаў прыдзірацца, каб ты не ўцякла. Нават у паэзіі трэба хітраваць. Зрэшты, вершы не мусяць быць прывязаныя да вёскі ці да горада. Вершам можна абняць усё і выйсці за межы часу.
    — Варачы бульбу паміж урокамі ў вячэрняй школе, наўрад ці ўдасца.
    — А ты спрабуй, не падай духам. Сама спланавала сабе біяграфію.
    Самалёт ляцеў з Мінска, спускаўся на пасадку, за Фолюшам быў аэрапорт...
    Калі я прыязджала ў часопіс «Маладосць», са мной размаўляў пераважна Мікола Аўрамчык. Стральцоў быў заняты: піў гарбату з пячэнькамі, якія прыносілі сталічныя паэткі. Мяне на гарбату не запрашалі. Але пасля той прагулянкі па Гродне ў яго знайшоўся час, ён спытаў, ці надоўга прыехала і дзе спынілася. У той дзень адлятала дадому, трэба было забраць сумку ў Ірыны Крэнь, ён сарваўся з-за стала, каб мяне правесці. У перапоўненым людзьмі трамваі нас прытулілі, яго рукі мелі ўсяленскую пяшчоту.
    Трамвай, як сараканожка...
    He, не падабаецца мне гэтае параўнанне.
    Параўнаю трамвай лепш з вожыкам, што цвёрда і шпарка, бяжыць па падлозе — тук! тук!
    Ад Ірыны трэба было спяшацца. Сталі ў чаргу па таксоўку. I тут падбегла Вера Палтаран з сяброўкай. У руках трымала туфлі на высокім абцасе, купіла ў ЦУМе. Урэзаўся ў памяць гэты малюнак, бо з маімі нагамі на такія абцасы я станавілася рэдка. Вера крыху какетліва сказала:
    — Нам, старым, і такая радасць засталася — прыгожыя туфелькі!
    Я спазнялася на самалёт, спяшалася, але мы ехалі ў адной таксоўцы з Верай Палтаран — яна дадому, мы ў аэрапорт.
    Як жа пашэнціла! Самалёт на Гродна затрымалі. Мы пайшлі наверх у рэстаран, адтуль было відно лётнае поле. Глыталі па кроплі каньяк, назіралі, як самалёты ўзляталі і садзіліся. За суседнім столікам чакаў таго ж рэйсу гродзенскі актор Грачынскі. Хацеў перасесці да нас, але мы размаўлялі.
    3 вуснаў Стральцова я пачула верш, якога тады не ведала. «Шынок» Поля Верлена ў перакладзе Максіма Багдановіча быў надрукаваны толькі ў «Творах» 1927 года. Я не мела магчымасці пачытаць гэтае выданне. Пасля ў Музей Максіма Багдановіча адзін том аддаў Янка Брыль, другі — Вольга Іпатава. Але гэта ў 90-я. 3 першых слоў у вершы дзейнічае магія перасялення ў дзіўны свет шынка:
    Ужо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць.
    I ўраз — чырвоны дах, мур белы між цянька.
    I вывеска «Спакой» — вясёлы знак шынка.
    Ёсць мяккі хлеб, віно і паспарту не спросяць...
    Тут спяць, пяюць і п’юць, тут кураць і галосяць...
    ...Вы слышыце, саган, здаецца, ўжо чуваць, Як ён гадзінніку вясёла падпявае!
    Даль поля праз акно адкрытае відаць.
    — Калі прадоўжыць нашу размову, то адзіны, каму ўдалося выйсці ў бязмежнасць, гэта Максім Адамавіч. 1 робіць ён гэта, карыстаючыся канкрэтнымі прадметамі і тыпажамі.
    — Але не напісаў верша пра самалёт.
    — Чаму? «Пагоня» — пра няспынны палёт нас, несмяротных, праз стагоддзі, у неперарыўнасці пакаленняў. Уяві: твой самалёт — гэта Максімавы коні.
    Стральцоў напісаў таямнічы верш пра зорку — там ляціць самалёт:
    Ноччу тым часам, як спаў,
    Зорка свяціла ў акно.
    Ціха самотны павук
    Ткаў для той зоркі мярэжы.
    Потым ляцеў самалёт — Гул яго біўся аб шыбы. Кінуў мярэжы павук, На падваконні стаіўся.
    Тою хвілінаю я
    Вочы расплюшчыў, прачнуўся.
    Плакала зорка ў акне — Ну, а чаго, яшчэ ў сне Я здагадаўся.
    Пасля ў Стральцова пайшлі выпрабаванні, звязаныя з хваробай. Да Гродна даходзілі чуткі, што яго адправілі на прымусовае лекаванне...
    Неяк занесла мяне на літаратурную сустрэчу ў доме адпачынку на Магілёўшчыне. Памятаю, чытала вершы, а ў паўзмроку залы пары прытуляліся, цалаваліся. Арганізатарка сустрэчы сядзела збоку з брыдкім выглядам зводніцы. I ў гэтым чадзе я сустрэла Міхася Стралыдова. Ён быў стомлены, змучаны. Пасля заканчэння афіцыйнай часткі мы сутыкнуліся ў цесным праходзе паміж лавамі.
    Вось тут, далёка ад сталіцы, Ал ісцін новых і старых, Жыву, як выгнаны патрыцый, Грыбы збіраючы ў бары...
    Стральцоў адразу пайшоў у наступ. Ён далікатна высмеяў маю прамову і мілосны рэпертуар. Параіў мне пагаладаць, каб ачысціць цела і розум ад шлакаў і выйсці ў творчасці на новы віток. Бываюць такія сустрэчы, якія ўсё марнуюць. Такая ж празаічная сустрэча адбылася яшчэ ў Наваполацку, але змыліся дэталі.
    Мне цікава было вывучаць хлопцаў з усходу, таму што я з захаду. Гэтыя ўсходнікі, у якіх сэрцы б’юцца паверх рэбраў, прыкідваюцца прастачкамі, але хаваюць шмат таемных чараў
    і хітрасці, якімі яны карыстаюцца, нібы еўрапейцы. У Стральцова ёсць адзін верш без назвы, у якім ён расказаў сам пра ўсіх сваіх дзяўчат, асабліва не дбаючы пра мастацкую форму верша.
    Ты, ты, якую не спазнаў,
    Якую блізка ці спазнаю, Чаму цябе, навошта ўзяў У суддзі строгія, — не знаю...
    Ён пералічвае іх, на кожную адводзіць па два радкі, дае ім сваю ацэнку і звяртаецца да той, якую выбраў за суддзю над ім і над імі, а можа, гэтак заляцаецца да яе:
    Ты па сабе або па мне,
    Рукамі твар закрыўшы, плачаш?