Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Жылі мы (і працавалі) там сапраўды дружна. I весела. Удзень выбіралі бульбу — уручную, услед за плугам, што разганяў барозны. Конікам і плугам кіраваў вясковы хлапец, як і другім, запрэжаным у калёсы, на якіх выбраную бульбу адвозілі да будучага бурта. Сяды-тады і з адным канём, і з другім упраўляўся хтонебудзь з нас: усе пяцёра былі дзецьмі вёскі.
Зрэшты, не зусім. Найперш, хоць нарадзіўся і жыў у вёсцы (дарэчы, з незвычайнай назвай Сычын), не выглядаў вяскоўцам Міша. Па-першае, бацька яго быў настаўнікам, гэта значыць, вясковым інтэлігентам, што само па сабе вылучала ягоных дзяцей сярод астатняга дзіцячага гурту.
He зусім нехлямяжым вяскоўцам выглядаў і Слава Куцэнка з Талькі на Пухавіччыне. Талька — вёска, вядома, але і не зусім вёска, бо і колішняе мястэчка, і чыгуначная станцыя ў дадатак. А галоўнае, гадаваўся Слава не ў чыста вясковай, калгасніцкай сям’і: маці, зноў жа, была настаўніцай, а бацька — чыгуначнікам.
Сякую-такую выкшталцонасць мелі і Грыша з Віталем: абодва былі з-пад Белавежскай пушчы, з былой Заходняй Беларусі (тым часам яшчэ адрознай ад Беларусі Усходняй, здаўна савецкай і акалгасненай). Палякі-акупанты, каланізуючы край, спольшчвалі, а лічылі, што «акультурвалі», і апратку, і паводзіны, і побыт «тутэйшых». У сім-тым, трэба прызнаць, сапраўды акультурвалі: прымушалі, напрыклад, бяліць вапнай сцены хат і платы ўздоўж вуліц, забаранялі гнаць самагон і вырошчваць тытунь на гародах. Зрэшты, у галоўным — у мове — пальшчызна асабліва не адчувалася. Наадварот, Грыша з Віталем, як і Міша, размаўлялі бадай што чыста па-руску, і гэта
красамоўна сведчыла аб тым, што савецкія бальшавічкі не гэтак стараліся вынішчаць на колішніх «крэсах усходніх» пальшчызну, як — беларушчыну.
Па-беларуску — заўсёды і з усімі — размаўлялі толькі мы са Славам. А калі і зусім папраўдзе, дык — адзін я, грэшны, бо і ў Славы язык неяк надта лёгка, нават на дзіва лёгка траціў нашую беларускую цвёрдасць і зацвярдзеласць у вымаўленні шыпячых ды літары «р».
I хоць стамляліся на полі за дзень, класціся спаць не спяшаліся: маладосць брала сваё. Вечаравалі звычайна ў хаце ў дзяўчат. Гулялі ў карты (часцей за ўсё — у «падкіднога»), зрэдку — у фанты, круцілі на падлозе бутэльку, у выніку чаго тыя, на каго паказвалі рыльца і дно, павінны былі цалавацца. Вядома: якія самі, такія і сані.
Былі мы дзецьмі вёскі (тады яшчэ далёка не ўсюды нават электрыфікаванай), і гульні нашы былі таксама вясковыя. Дзяўчаты нашы, за выключэннем адной, таксама паходзілі з вёскі.
Міша крывіўся, гледзячы на нашы забавы. I не таму, пэўна, што яны былі яму чужыя. Умеў ён рэзацца і ў «дурня», знаў і гульню з пустою бутэлькаю. Але ўсё гэта было для яго пройдзеным этапам, акурат дзіцячымі забаўкамі, якія ён даўно перарос. Ён наогул быў сталейшы сярод нас — не па гадах, не фізічна, так бы мовіць, а маральна, духоўна, псіхалагічна. Нас уражвала ягоная начытанасць (ужо тады па памяці шмат чытаў Фета, Цютчава, Баратынскага, Пушкіна, Лермантава, Ясеніна, у той час як пра вершы першых трох, ды і апошняга, Ясеніна, мы, Мішавы равеснікі і аднакурснікі, мелі вельмі цьмянае ўяўленне, альбо нават і ніякага), мы з павагаю і ўвагаю ставіліся да ягонай сталай, мужчынскай разважлівасці, выхаванасці, акуратнасці, інтэлігентнасці. Гадамі ён быўроўны з намі, нават трошкі маладзейшы, аднак жа мы былі побач з ім самымі што ні ёсць жаўтароцікамі, «недорослямн».
Ягоны аўтарытэт і ў нас, хлапцоў, і ў нашых дзяўчатак быў неаспрэчны. Сталасць ягоная выяўлялася і ў іншым. Прыкладам, у тым, што ён заўзята, па-даросламу, са смакам курыў.
Акурат дзякуючы Мішу гэтым заганным заняткам спакусіўся і я з Грышам Казлюком. I як было не спакусіцца! Задажджыць на дзень-другі, і што рабіць? У полі працы няма. Якая праца, калі з хаты не выткнуцца? Ды і ў хаце сядзець няўтульна — у нашых бедных апратках дрыжыкі бяруць. Паратунак знаходзілі на печы, балазе ў бабы Ёўгі была яна, як зазвычай ва ўсіх старых хатах, вялікай, прасторнай. Усім нам хапала на ёй месца, нават яшчэ і аднакурсніца каторая месцілася, калі з якое нагоды прыходзіла ў нашу хлапечую «обнтель» (Мішава слоўка): маўляў, лезь, пагрэйся, не з’ядзім цябе тут, нават не заказычам [...].
Само сабою, разам з папяросай з’яўлялася на шырокай Ёўгавай печы і пляшка са звычайнай вясковай самагонкай-сівухай. He скажу, што і тут прэрагатыва належала Мішу, аднак жа ўпершыню здарылася тое не без яго ўдзелу. Умеў ён падлабуніцца да старой Ёўгі, асабліва ж — да ейнае дачкі Гэлі і выцыганіць у іх пляшку мутнаватай і далёка недухмянай вадкасці, якая, аднак, добра-такі гарэла сіняватым агнём не толькі на абмокнутай у яе паперыне, але і на пальцы.
Маладосць — залатая пара, вядома. Але ж яна і поўная небяспек, падманных спакус, гэтая самая маладая пара. I найпершая, і найжахлівейшая з іх — спакуса Бахусам. Калі тытунь разбурае цела, дык гарэлка — услед за целам, а мо найперш — душу. Пачынаецца з бяскрыўднага нібыта: пляшка — на пяцёх. Ды надта ж хутка там, дзе была адна, паяўляецца другая пляшка, трэцяя...
Гэтак было, бадай, і ў нас тым вераснем 1954 года ў Сіняле. Здаецца мне, што акурат там мы зрабілі першыя бяздумныя, а папраўдзе злачынныя крокі па шляху злоўжывання, як кажуць, алкаголем, а без эўфемізмаў — па шляху п’янства, якому кожны з нас (за выключэннем хіба Віталя Канавалюка) аддаў даніну спаўна, бо кошт гэтае платы-даніны сягае, не кажучы пра ўсё іншае, нават, на жаль, да кошту жыцця...
На той першай «бульбе» мы і ўлюбляліся. Па-хлапечы яшчэ, чыста платанічна. Прынамсі, магу сказаць гэта пра сябе і пра згаданага вышэй Віталя Канавалюка. Грыша Казлюк быў верны сваёй абранніцы-аднакласніцы, якая таксама стала сту-
дэнткай, але ў Брэсце. Славу Куцэнку не хапіла часу, каб скалануцца ад угледжанай дзявочай красы (быў ён магутным здаравяком, за пудоў шэсць вагою, скалануць «этакое богатое тело» мог толькі вельмі моцны любоўны ўдар), а Міша...
А Міша наш, здаецца, ужо ведаў дзяўчат, наогул жанчын нашмат глыбей, глядзеў на іх зусім іншымі вачыма, чым мы, маладыя неапераныя пеўнікі, — ну хоць бы я ды Віталь. Нам наогул не пашанцавала. Віталю ягоная Дульсінея з ходу не адказала ўзаемнасцю, а мая абранніца ўрэшце прызналася мне, што любіць... Мішу. А Міша зусім з іншымі намерамі пазіраў ці не на Ёўгаву Гэлю. Здаецца, і не толькі пазіраў...
Чым не шэкспіраўскія сюжэты і страсці?! I дайце веры: у нас з’явіўся свой Шэкспір. Спытаеце, хто? Вядома ж, гэта быў Міша.
Аднойчы на той самай Ёўгавай печы (хто думаў-гадаў тады, што печ з цягам стане славутасцю Сіняла: на ёй ляжаў сам будучы класік беларускай літаратуры Міхась Стральцоў!) ён прачытаў вершаваны вадэвіль пад назваю «Одна ночь, нлн Завоеванне плотн».
Дзейных асоб было ў ім столькі ж, колькі было нас у Сіняле. I ўсе — з празрыстымі прататыпамі, як пішуць крытыкі-літаратуразнаўцы. Сябе Міша вывеў (не пашкадаваў) пад імем Міхаіла Леанардавіча П’янчужкіна, мяне ахрысціў Мікалаем Сапфіравічам Страсцішкіным, згаданая аднакурсніца (мая абранніца без узаемнасці) стала Наталляй Багданаўнай Капрызінай, Віталь Канавалюк паўстаў у вадэвілі айцом Вінцэсіем...
Былі там і іншыя з нашага «бульбянага» кагала, але ў якой іпастасі — ужо не ўспамінаецца. Шкада, што твор не захаваўся. Зроблены ён быў па-стральцоўску. Але, але, ужо і тады — пастральцоўску. На рускай мове, вядома. Як я казаў ужо, Міша тады, на пачатку, беларускім словам не азываўся. I вершы, як неўзабаве высветлілася, пісаў па-руску, і друкаваў іх у першыя студэнцкія гады — прынамсі, ва ўніверсітэцкай газеце «За Сталінскія кадры» і ў «Сталннской молодежн» (цяперашняя «Знамя юностн»).
3 вадэвіля засталіся ў памяці ўсяго толькі асобныя радкі, пачатковыя.
ПЬЯНЧУЖКНН (одйн, трагйческй)'. Проклятне! С ума сойтм от скукн. й чем заняться в этакой дыре? Пнть? Но судьба храннт меня от пьянства: в кармане денег нет на зубочнстку! Взять у хозяйкн в долг одну бутылку? He то! Башмак заговорнт скорее, чем у неё сочувствне н совесть! Проклятне! А дождь всё льёт, скотнна! На небесах куда умнее Богн: всё водку пьют, а воду льют на землю...
СТРАСТНШКНН (входйт, меланхолйческй): й умер бедный раб у ног...
ПЬЯНЧУЖКНН (перебйвая): Капрнзной, взбалмошной девчонкн, в любвн прмзнаться не успев н не доев всего варенья! Я угадал? Ведь ты ндешь оттуда?
СТРАСТЙШКЙН: Ты угадал, мудрец. Но что ты понммаешь в любвн да, кстатн, м в варенье?..
Далей, хоць забі, нічога не прыпамінаецца. Твор жа быў досыць доўгі, на некалькіх лістках школьнага сшытка, густа спісаных прыгожым і дастаткова ўборыстым Мішавым почыркам. Прачытаны ён быў не толькі на печы бабы Ёўгі, але і на полі, у часе адпачынку, у прысутнасці дзяўчат. Чытаў там Мішаў твор я. Слухачы, зашыўшыся, каб было цяплей, у сухую жытнёвую салому, дружна і весела рагаталі.
Ды неўзабаве рогат той ледзь не вылез нам бокам. Пра вадэвіль нейкім чынам стала вядома нашаму ўніверсітэцкаму куратару. Дайшло і да вышэйшага начальства: маўляў, прапагандуецца распуста, маральная разбэшчанасць — вадэвіль жа, памятаеце, якую меў назву: «Одна ночь, нлн Завоеванне плотн»! Назва найперш і спарадзіла ўвесь пярэпалах, бо сам тэкст не даваў аніякіх падстаў для асуджэння ці выкрыцця нечага, — усё там было вельмі прыстойна, нават гжэчна. Іначай і быць не магло, з-пад Мішавага пяра аніяк не магло выйсці нешта пахабнае, паскуднае, не здатны ён быў — з прычыны сваёй выхаванасці, інтэлігентнасці і выключнага літаратурнага густу — на нешта падобнае.
Ды сігнал прагучаў, і, «кабы чего не вышло», камсамол быў абавязаны прарэагаваць-папрацаваць. Дзякаваць богу, да крутых мер не дайшло, адно паўшчувалі, прыгразілі, па-
пярэдзілі на будучыню: калі зноў нешта такое ўчыніце — пашкадуеце!
Такое вось было ў нас першае знаёмства з творчасцю будучага Міхася Стральцова. Усе мы, вядома, аддавалі Мішу належнае. «Адна ноч...» была напісана здорава. дасціпна і складна, у дадатак, зважаючы на лёгка пазнавальных прататыпаў, надта ж трапна, і таму ацэньвалася намі яшчэ вышэй, проста надзвычай высока. Тым не менш, нейкага асаблівага значэння твору мы, здаецца, не надавалі. I не надта звязвалі яго з Мішавай будучыняй. Тым больш, што надалей ён, здаецца, нічога чагосьці падобнага больш не пісаў. Прынамсі. не было ў яго звычкі з ходу, з прычыны ці без прычыны гуляцца-пракочвацца рыфмаю па сябрах ці знаёмых, як рабілі гэта іншыя нашы курсавыя ці факультэцкія паэты.