Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Далей — зноў прыпынак: «Как передать те чувства, с которымн смотрел я, мысленно вйдя там, в этой комнате, Лйзу?» I далей: «Как выразйть чувства, с которымй мы вышлй утром йз вагона?» Нарэшце: «Я вдруг почувствовал эту Россню».
Пачуццё! Як магутна яно рухае думкі Буніна, усю яго прозу! Ён шукаў яго пастаянна, нечаканае і дакладнае, ім правяраў усё і ўсіх, самога сябе. I калі гаварыць пра ўладу яго прозы над чалавекам, дык гэта ж улада сэрца над сэрцам. Ці не гэта ён хацеў сказаць аднойчы і маладой пісьменніцы: «Вы умнйца й многое отлйчно чувствуете».
I ці не блізкае да гэтага — хоць бы ў «Роздуме» Стральцова: «I так хораша, жыва паўстаюць у памяці ранейшыя радасць і смутак, і так шкада, як падумаеш, што не вернеш ужо назад ні такой, як тады, радасці, ні такога смутку. А яны ж так трэба йяпер мне: навошта мне, каб радасць, пасталеўшы, стала ціхамірнасцю, а смутак — журбой? I так трывожна і боязна...»
Заўважым: радасць і смутак? I прыгадаем іншыя творы пісьменніка: як часта палярныя пачуцці суіснуюць пад адной сарочкай? He проста суіснуюць — ствараюць свет, глыбокі і ёмісты. I гэта ўжо не тыя пачуцці, адчуванні, што толькі ад прыроды, ці, як кажуць, ад Бога. Лёсам трэба спазнаць, што надта радавацца рызыкоўна, а доўгая журба невыносная, як «размінаецца душа з другой душой — і плача вецер», што «дарога — то хмель на ёй, то дзераза», а «надзея... тыя ж болькі...». Сімбіёз перажыванняў параненай душы і душы мудрай? А чаго яшчэ?.. Адзіноты?..
Адзінота — лёс гордага генія. Адзінокімі былі Талстой, Дастаеўскі, Бунін. Ці адны яны? На вяршыню Парнаса амаль усе, здаецца, узыходзілі пад ярмом адзіноты. Натоўпам туды не ішлі. Леў Талстой казаў, што раіцца драбяза, вераб’і, напрыклад, толькі арлы не пакідаюць гордае вышыні адзіноты.
Сёння, у нашым прагматычным грамадстве, гэтая вышыня не ў пашане. Дружным табуном лягчэй пражыць. Постаць мастака, які адбіўся ад талакі, чарады, застолля, групоўкі — як тут ні назаві,— стала рэдкасцю. Але ж ярмо адзіноты блаславёнае найвышэйшым знакам літаратуры. Самім Львом Мікалаевічам. I Пушкіным: «Поэт!.. Ты царь: жнвн однн».
He пра тое размова, каб мастак жыў адзін, як пустэльнік. Пра тое, што ён не павінен баяцца адзіноты. Каб з гонарам нёс яе крыж. Тым больш што адзінота мастака пладаносная.
I тут з нейкай прачула-абвостранай павагай, з пачуццём светлага вызвалення бачыш Стральцова, яго задумліва-самотную постаць у нашай сённяшняй літаратуры. Ну а што такое «Загадка Багдановіча», стварэнне, бясспрэчна, залатога пяра, як не рана, прыкладзеная да раны? Што гэта, як не Максімаў боль, зразуметы сваім болем? I ці было б гэтае эсэ нашай нацыянальнай класікай, калі б «ядлоўцавы куст» ягонага чалавечага лёсу выдаўся не такі жорстка-калючы, а ягоная паэтава сцежка на нейкім цяжкім віражы прымкнула да дружна-змоўніцкай талакі? Яшчэ адна асаблівасць Стральцова здзіўляе і радуе: пакутлівая вернасць мастацкаму слову, высокамаральнай місіі пісьменніка, вернасць, якая ніколі і ні ў чым ні ў якай меры не трацілася, як бы ні складваўся асабісты лёс. Жыць і пісаць даводзілася ў розным стане душы, розных абставінах, спрыяльных і немагчымых, у стане творчага ўзлёту і ў стане прыгнечанасці, але патрабавальнасць да слова заставалася самай высокай, мастацкія крытэрыі не размываліся. Пісаў рэцэнзіі на кнігі сяброў, але ў ніводнай з іх няма ніводнай ацэнкі, па-сяброўску завышанай. Пісаў пра творы тых, з кім сэрца не дзяліў, але і гэта не ўплывала на аб’ектыўнасць ацэнак. Літаратура заставалася вышэй за асабістае.
Проза, паэзія, крытыка, эсэістыка. Так, талент Стральцова шматгранны.
Каб рэалізаваць сябе ў слове дарэшты, патрэбны не толькі ўмовы, талент, але і сілы. Ну, а калі іх не стае? Пісаць напаўсілы? Маўчаць? Гэта можна. Гэта не амаральна. Але ж Сальеры радуецца, калі маўчыць Моцарт. Можа, дагадзіць Сальеры? He варта, маючы мужчынскі характар. Ёсць іншае выйсце: пісаць тое, што можна пісаць і не маючы свайго пісьмовага стала, на калене, скажам, тое, на што, магчыма, і сіл хопіць. Вершы? Ну, а калі і на вершы не момант? Тады — эсэ? А яшчэ выйсце — рэцэнзія?..
Жанравы чатырохсценак нагадвае майстэрню Моцарта, у якой душа творцы кідаецца ад сцяны да сцяны, чуючы цень Сальеры.
На падтрымку свайго адчування адкрыем яшчэ раз паэтычны зборнік «Мой свеце ясны»:
I рытмы тыя, ды ўжо лад
Другі. I ў сэрцы холад цупкі...
Першыя радкі верша, пачатак — на разгон думкі і пачуцця. А што ў канцы, у апошняй страфе?
Ды скруха скорыцца журбе, Душа ізноў рахманай стане, I твой зласлівец на цябе У неспакоі раптам гляне!
Верш стрыманы. Годнасць паэта на вышыні. Але ў жыцці ўсё гэта куды больш жорстка і канкрэтна.
Палеміка — не галоўная якасць паэзіі і прозы Стральцова, нават ягонай крытыкі і эсэістыкі. Іх найпершая якасць — лірычнасць. Лірыка акварэльнай прыгажосці. Асабліва — у прозе. Акварэльная пластыка, акварэльная чысціня і празрыстасць, акварэльная адухоўленасць і лёгкасць слова-мазка, слова-вобраза.
Мне ўспамінаецца выдатны беларускі акварэліст Мікалай Лукіч Тарасікаў. Калі мы — Міхась Стральцоў на год пазней, а я на год раней — вучыліся на аддзяленні журналістыкі ўніверсітэта ў Мінску, ён выкладаў нам факультатыў па выяў-
ленчым мастацтве. Гэты таленавіты жывапісец і найдабрэйшы чалавек быў зусім не педагог, студэнты на яго лекцыях рабілі што хацелі, а ён губляўся і чырванеў. I вось аднойчы нехта з нас, студэнтаў, разглядаючы акварэльны партрэт маладой жанчыны, спытаў у выкладчыка: «А скажыце, як гэта так намалявана, што пад сукенкаю відаць жаночае цела, нават яго колер? Сукенка блакітная, мы бачым, што блакітная, але пад ёю бачым ружовае цела. I грудзі... якія грудзі!.. Які колер і тон!..» Тарасікаў разгубіўся і маўчаў, усё мацней чырванеючы. А студэнт не супыняўся, заўважыўшы, як разгубіўся выкладчык: «На чым, скажыце, гэтыя фарбы разведзены? He на вадзе ж, вядома?..» I тады наш незвычайна сціплы выкладчык рэзка ўскінуў галаву, чырвань умомант схлынула з яго твару, твар збялеў. Ён рашуча рушыў на студэнта і ў самы твар яму выкрыкнуў: «На чым разводзяцца фарбы?.. Вы не ведаеце?.. На слязах, малады чалавек!.. На болі!..»
Амаль што разам з кнігай «Мой свеце ясны» выйшла і яшчэ адна новая кніга Стральцова — «Пячатка майстра», пад вокладкаю якой сабраны літаратурна-крытычныя артыкулы і эсэ апошніх гадоў. Кніга пра пісьменнікаў, якія ў сэрцы аўтара, каго ён аднойчы спаткаў на сваёй дарозе і з імі побач, радуючыся гэтай блізкасці, доўжыў свой шлях служэння нацыянальнай літаратуры. Пра Купалу, Бядулю, Гарэцкага, Чорнага, Хадыку, Мележа, Пысіна, Брыля, Панчанку, Вялюгіна, Зарыцкага, Барадуліна. Пра іншых. Аналітычна, з грунтоўнай літаратуразнаўчай эрудыцыяй, а разам з тым без акадэмічнай мудрагелістасці, разбураючы звыклыя літаратурна-крытычныя штампы, віртуозна спалучаючы навуковы аналіз з публіцыстычным, а дзе і белетрыстычным словам, Стральцоў аргументавана вызначае месца выбраных ім празаікаў і паэтаў у рэчышчы гістарычных нацыянальных традыцый і жывой літаратурнай плыні, у той жа час даючы іх жывыя партрэты. Культура думкі, свой лад і стыль, высокія, без збою, крытэрыі, тонкі, адметна стральцоўскі густ і такт ва ўсім робяць кнігу своеасаблівым самапартрэтам Стральцова — даследчыка і мастака, які, калі пакарыстацца ягоным вызначэннем ролі Максіма Багдановіча,
«творыць і аналізуе, аналізуе і творыць. I пастаянна трымае руку на пульсе літаратурнага працэсу». I тут ужо тое высокае вызначэнне літаратурнай працы, што вынесена ў назву кнігі, хочацца адрасаваць самому аўтару: так, «пячатка майстра» — і ў ягонай руцэ.
А гэта ён усім нам даводзіць ужо шмат гадоў.
За начнымі шыбамі маёй крычаўскай хаты злуе халодны восеньскі вецер, нервова лепіць у шыбы дажджом і размяклым лісцем з яблынь. Я адчыняю старую, яшчэ бацькаву, кніжную шафу і раптам, побач з кніжкамі і бутэлькаю некалі недапітага віна, бачу аркуш паперы з пасевам раўнюткіх радкоў машынапісу:
«...А пакуль проста молішся няўзнак не запарушанай зайздрасцю жыццёвай удачы: памажы нам яшчэ калі-небудзь тут зноў, няхай хоць ва ўспамінах, а найболей памажы нам там, дзе будуць з намі гэтыя ўспаміны і яшчэ, можа, звыш таго. Нешта пакідаю я тут, нешта бяжыць наўперад мяне па дарозе. Тутэйшае, яно ці не хоча, апярэдзіўшы, пазнаць мяне дома і адчыніць вароты».
Вось і яшчэ напамін аб тых, двухгадовай даўнасці, вандроўках па Магілёўшчыне. У тое лета тут, на стале каля шафы, стаяла мая пішучая машынка. Мы з Міхасём тады вярнуліся з Лімені. А вось і пра яе — далей:
«У Мінску пазваню табе, дружа, каб падзячыць за радасць сустрэчы з нечым неад’емна сваім, нашым, што там, у Лімені, цярпліва чакала нас і, дзякаваць богу, не прачакалася. Наталіўшы, яно адпусціла нас, хочацца думаць, з лёгкім сэрцам, але наказала вяртацца сюды, можа, і з цяжарам на душы — па цудадзейныя свае лекі. Няхай будзе бласлаўлёная ўлада ўсяго роднага нам».
Вярнуўшыся з Лімені, мы тады ж вярнуліся і з Сычына. Але... што там, раней, у гэтых нататках я не дагаварыў, апраўдаўшыся шматкроп’ем? Пра страту паэтам вёскі?..
А можа, гэта страта неабходнай чалавеку, кожнаму, тым больш — паэту, упэўненасці? Ад таго, што вёска не так, як жадае душа, ды і яна сама, калі ў яе запытацца, мяняецца? Можа,
адчуванне страты — ад разгубленасці, як перад той забруджанай канаваю, у якой дзіця Галубы не магло пазнаць сваёй любай рачулкі?..
Помню яго пытанне — немаведама да каго:
— Навошта загубілі Галубу?..
I думку цяжкую:
— Ці гэта лад?.. Ці гэта бязладдзе?..
Дык ці не ў гэтай разгубленасці прычына страты і вёскі, і многіх-многіх ненапісаных акварэляў у прозе, якіх мы, чытачы, даўно чакаем ад Міхася Стральцова?
I ўсё ж... няхай...
«Няхай будзе бласлаўлёная ўлада ўсяго роднага нам».
1987
Пейзаж знаёмы
Пісаць пра пісьменніка пры яго жыцці альбо пісаць пасля яго смерці? Здаецца, пытання няма. Пішы пры жыцці, пішы і пасля. Але калі да гэтага пытання дадаць яшчэ адно: пра каго размова? Калі ўдакладніць, што пра Стральцова? Тут крытыкі падзеляцца натых, хтомог гэта рабіць пры ім,жывым, і натых, хто пры ім, жывым, рабіць гэта не мог альбо з прычыны той, што не знаходзілася глыбокіх думак і дакладных слоў, альбо перашкаджала рэўнасць, зайздрасць. А яшчэ выплываюць і тыя, каму пісаць цяпер, як ён пакінуў нас і адышоў з зямнога раю ў нябесны, нялёгка, душой і сэрцам цяжка, і тыя, каму якраз цяпер рабіць гэта прыйшлі жаданне, смеласць. Быў ён жывы — быў сам сабе суддзя. Чый суд у літаратуры быў вышэйшы? I вось — яго няма. Цяпер хто суддзі? Вядома — мы, жывыя.