Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Пісаць пра Стральцова пры ім, жывым, маглі Адамовіч, Бярозкін, Брыль. Майстры пра майстра. Калі гэта адбывалася, для чытача, які адчуваў мастацкае слова і мастацкую праўду, было свята. Як і тым, хто пісаў, пра каго пісалася. Пісалі і Барадулін, і Станюта — сябры. Пісаў і я. 3 прыемнасцю. Бо шмат што збліжала нас, найперш — абодвум родны край,
Прысожжа чэрыкаўскае ды слаўгарадскае. Пра яго пісаў як для сябе, сваё і сябе адчуваючы праз яго. I тое, што сказаў тады, калі ён быў побач, тое, што ён мае думкі і слоўкі пра яго і наша чытаў, тое, як чытаў, як напісанае ўспрымаў, дае мне сёння не толькі права і жаданне, але і абавязак сказаць яшчэ раз пра яго з нечаканай нагоды, хоць звонку і звычайнай — успамінчык з самых апошніх, свежых, былога сябра.
У літаратуру яны прыйшлі ў адзін час, з адной студэнцкай аўдыторыі і, як піша Барыс Сачанка, былі ў сяброўстве: «Мы, сябры...» Потым працавалі разам, хадзілі адным «сяброўскім гуртам на Камароўскі рынак,» «насілі чайнікамі віно», «свежавалі паўкабанчыка». Цудоўна, адным словам, жылі, бо былі ўжо пры літаратурных ганарарах, выпадала, што і не пры малых. Ну, а далей, пазней? «Яго пачала акружаць новая кампанія». Куды ж дзявалася старая? Старую Стральцоў пакінуў? Усё так: пакінуў, адышоў. I тут, каб зразумець Стральцова, задумаемся: чаму адышоў? На гэта Сачанка хоць не адказвае, але, сам гэта не заўважаючы, шмат што праясняе: «любіў кампанію», «спакойны, задумлівы стаяў...», узяўшы цыгарэтку, «маўчаў, з прыемнасцю зацягваўся дымком і слухаў, пра што казалі або спрачаліся, зрэдку ўстаўляючы сваё кароткае, але важкае, абдуманае слова. Яго больш цікавіла, што ў выніку, якая праўда, ісціна». Так. Стральцоў ужо тады не любіў слоў выпадковых, пустых, шукаў не лжывы шлях да мастацкай праўды, цудоўна разумеючы, як цяжка яго знайсці, не лжывы і не падманлівы, як лёгка ў жыцці хлуслівым самому збіцца на хлусню.
«Мы адарваныя ад сапраўднага жыцця, жывем не так, як трэба жыць», — скажа ён Сачанку, і дарэмна Барыс Іванавіч, згадаўшы яго думку, не надасць ёй значэння, на ёй не запыніцца, над ёй не задумаецца, бо для Стральцова яна і тады, і пазней была не выпадковай, магчыма — карэннай у жыцці літаратурным. Старэйшае пакаленне прынесла ў літаратуру жорсткі вопыт вайны, тым вопытам напоўніла свае творы. А з чым, з якім жыццёвым вопытам прыйшлі шасцідзясятнікі, так званае філалагічнае пакаленне? 3 ве-
даннем хатняй, у роднай вёсцы, гаспадаркі? 3 успамінамі маленства? 3 настальгіяй, часам падобнай на старэчую, па рачулцы ды гаёчку ў роднай вёсцы, па першым каханні? 3 ведамі жыцця, атрыманымі са школьных ды ўніверсітэцкіх падручнікаў! He толькі, вядома, але набытага жыццёвага вопыту было замала, каб рэалізаваць сябе ў літаратуры, асабліва ў прозе, як хацелася. I вось, робячы беглае апісанне стральцоўскіх думак і яго «заблытанага» жыцця, Сачанка ставіць тую думку сябра, што жывём «не як трэба», у іранічны падтэкст разам з назваю аповесці «Конь гуляў на волі...», якую Стральцоў нібыта задумаў напісаць і не напісаў, не паспеў, як не паспеў напісаць і шмат што іншае. Зрабіўшы гэты ўвенчаны шматкроп’ем радок назваю сваіх успамінаў, былы сябра дорыць нам, чытачам, і сваё, як бы таму радку лагічны працяг, недвухсэнсоўнае адкрыццё: конь гуляў... і дагуляўся.
Кожны вольны прачытваць творы, іх аўтарскія задумы і асобныя з іх выняткі па-свойму. Ёсць усяму гэтаму сваё прачытанне і ў мяне.
Што такое воля — Стральцоў ведаў з маленства. Хата ў Сычыне, вёсцы, стаяла на самай ускраіне, за ёю пачыналіся луг і лес. Пад вокнамі бегла да лесу Галуба, рачулка, спяшалася ў абдымкі прыгажуна Сажа. Свой хатні кот сядзеў на беразе і лапаю выцягваў з рэчкі то рыбіну, то рака. Зусім блізка жылі бабры. Ранічкаю, на ўзыходзе сонца, яны выплывалі з нораў, мыліся, пялёскаліся ў рэчцы, а Міхась неаднойчы сядзеў на гэтым самым беразе за кусточкам і ўглядаўся ў іх вольнае жыццё. Была і ў двары гаспадарка, тыповая для вёскі, сялянская, з каровай, свіннямі, цяляткамі, курамі ды гусямі. Але маці і бацька былі настаўнікамі, вясковымі інтэлігентамі, і побыт у доме быў чымсьці іншы, як у сялян. Яго вызначалі не толькі гаспадарка, але яшчэ, не ў меншай меры, кніга, сшыткі, размовы і пачуцці ўзвышаныя, якія таксама жыццю давалі свой асаблівы сэнс і лад. Воля воляю, але тут і яна ведала рамкі школьнага, інтэлігентнага выхавання. Міхась гэта з маленства адчуваў не толькі як дзіця вясковай прыроды,
але і як сын строгіх настаўнікаў. Ён быў інтэлігентам у другім, як мы кажам, калене, што шмат у чым вызначала духоўнасць ідэалаў з маленства. I той самы адыход ад некаторых сяброў — ці не адыход маладога інтэлігента ад яшчэ не інтэлігентаў і ўжо не сялян (хай яны даруюць мне гэтую вольнасць думкі), хоць і людзей ужо інтэлектуальнага выбару? Задумацца ёсць над чым, асабліва калі прасачыць далейшы шлях Стральцова, куды і да каго пайшоў, разышоўшыся з некаторымі сябрамі, і ў які бок пайшлі далей яны — што шукалі? А ёсць і гэтакае пытанне: ці быў ён з самага пачатку сваім у той тусоўцы, як мы тады казалі? Аб гэтым у аналітыка ёсць красамоўныя дэталі: «Ён браў у рот цыгарэтку, маўчаў і слухаў, слухаў, пра што казалі альбо спрачаліся суразмоўнікі... He, ён ніколі не падліваў алею ў агонь. Яго часцей цікавіла ісціна, праўда». Пра гэта прыгадваецца неаднойчы: слухаў, маўчаў, думаў. I тут узнікае яшчэ пытанне: ці не пра тое думаў, куды, у якую тусовачку трапіў?..
Але спачатку: якімі дарогамі пайшлі далей — яны і ён? Ну, разышліся. А далей? Якія каштоўнасці вызначылі яго ды іх выбар?
Жыццё Стральцова да самага апошняга дня было неўладкаваным у сэнсе побыту. Калі-нікалі сябрам, якія яго блізка ведалі, здавалася, што яно пачынае наладжвацца, але раптам ізноў разбуралася. Ён зведаў усё, што мог зведаць чалавек, якому ўсюды не шанцуе: бяздомнасць, холад і голад, страту сям’і і сяброў, працы, якая корміць і поіць, разводы не толькі з жонкамі, але са звычайнымі жыццёвымі ўтульнасцямі. Ён ад усіх нягод ратаваўся ў слове і думцы, у працы розуму і сэрца, але бываў пазбаўлены нават магчымасці пісаць свае цудоўныя апавяданні, эсэ, вершы. I разам зтымягоне назавеш няўдаліцай. Усё, што трэба, каб жыць прыстойна, ён мог займець раней за іншых. Былі розум, талент, абаяльнасць, аўтарытэт. Але ўсё, што іншыя шукалі доўга і ўпарта, чаго дамагаліся, чым даражылі, ён сам з ахвотаю, не зразумелай іншым, губляў лёгка і хутка. Навошта? Гэта ведаў толькі ён. Але пытанне наша, не яго. I які мы знаходзім адказ? Вышукваем у яго фатальнасць.
шчарбінкі ў характары, цынічна смакуем яго ЛТП — такая ахвота ў іншых праведнікаў ад літаратуры штосьці ў яго жыцці паставіць на сваю, толькі ім вядомую палічку. А для яго тых схем не існавала. Ён схемы адкідаў як хлам. I ў творчасці, і ў побыце. Што знаходзіў? Найперш — духоўную свабоду. I на руінах побыту? Так. Быў у гэтым небяспечна высокі кошт? Але гэтакае рэальнае жыццё — яно кошт выстаўляе. Стральцоў зразумеў гэта рана і выбар свой зрабіў даўно. Там і яго адказ на пытанне, якое закранае былы сябар: «Не гэтак мы жывём, як трэба жыць».
Калісьці паэт рэвалюцыі і яе ахвяра сказаў, што лодка паэзіі разбілася аб побыт. Стральцоў свядома разбіў свой побыт аб лодку паэзіі, каб не здарылася адваротнае. Іншага выйсця ў літаратуры не бачыў. Што адбылося б з ім, калі б застаўся ў ранейшым хаўрусе, дзе шанаваўся найперш побыт? Зрабіў бы тыя свае высновы? Гадаць нам цяжка. Але ўсе, хто там застаўся, ягонага выбару не паўтарылі. Там усё было па формуле паэта рэвалюцыі. Паэзія працавала на побыт, была яго служанкаю. Беглі радкі за радкамі, з’яўляліся кнігі за кнігамі, новыя і прыгожыя, каля канвеера стаялі напагатове нанятыя і загадзя аплочаныя рэцэнзенты-алілуйшчыкі, у выдавецтвах і рэдакцыях сядзелі свае выдаўцы і рэдактары, падвышаліся тыражы і ганарары, вярсталіся двухтомнікі, трохтомнікі. I гэта там, у тых тусоўках, з’яўляліся крылатыя ў той час радкі, падобныя на гэты: «Я твой трубач, таварыш камсамол!..»
А ўрэшце: каго жыццё на бераг вынесла і хто пайшоў на дно? Стральцоў сёння на беразе. 3 намі. Кажуць, што яго апошняе апавяданне «Смаленне вепрука» — лепшае беларускае апавяданне. Гэтак катэгарычна, магчыма, і не трэба. Хіба таго мала, што адно з лепшых нашых апавяданняў? Літаратура не любіць ацэнак катэгарычных, вызначэнняў са слоўкам «самае». Прывабнасць апавядання Стральцова ў непасрэднасці такой звычайнай, простай, без ілжы, рэальнасці, у таямніцы і загадках сціплай прыгажосці, якую мы так часта не заўважаем і якая жорстка разбіваецца аб грубы, халодны, пячорны побыт.
Стральцаў прыгожы быт любіў, любіў яго ўтульнасць і чысціню, любіў прыгожыя рэчы, чыстую вопратку, разумна-прыгожыя твары, разумна-прыгожыя думкі і словы, якія ўзвышалі і літаратуру, і побыт, сам узвышаўся духам, святлеў настроем ад іх прысутнасці ў сваім жыцці. Любіў з добрай кнігай у адной руцэ і цыгарэткаю ў другой сядзець у чыстым пакоі на канапе альбо ў мяккім крэсле, чытаць, спыняючыся на прыгожым слове, і лашчыць на калене вострую мордачку сваёй любімай Ліскі, сабачкі. Усміхаўся ёй і прачытанаму радку. Хоць усмешка ў яго на твары была часцей з гарчынкаю, схаванай у душы глыбока, там, дзе душа разгублена дваіцца. 3 большай ахвотай усміхаўся Лісцы, нібы малюнку з жывой кнігі маленства на беразе Галубы. Дык вось — быт. Стральцоў яго, утульны, непрымусовы ва ўзаемаадносінах з людзьмі, абставінамі, душою, дэмакратычны, любіў, у ім адпачываў. Але тады ці не занадта жорсткім, як ахвярнасць, выглядае яго пастаяннае разбурэнне свайго побыту? Ці не спрачалася ў душы адно з другім? He. Тут, як у яго ўсюды і заўсёды ўсё арганічнае, сваё. Гэтакім шляхам ён ратаваў сваю лодку паэзіі і ў ёй — таго самага вепрука. Пайшоў на іншую глыбіню жыцця. Адтуль, з новай глыбіні, падаваў сігналы бяды і ратунку былым сябрам: «Калі душа маўчыць, гібее розум наш...»
Але тыя, яшчэ нядаўна свае, яго не чулі. Душы тлусцелі, пачуцці не адгукаліся, вусны нагаворвалі новыя ды новыя томікі, ішло спаборніцтва — хто выдасць больш, томік не лепшы, а таўсцейшы. Ён зноў папярэджваў: «Але ж.... Але ж смяротныя і мы. Пенсіянерам па Інфарктэнштрасэ пацягнеш за сабою ўсе свае тамы...» He чулі. Тамы сыходзілі з канвеера адзін за адным — усё было мала. Ён ужо казаў з іроніяй: «Спярша на рукі хукай, пасля ўжо твары...» Яны яму не даравалі гэтага, і ўжо яго кніжачкі не з’яўляліся на свет, выляталі з выдавецкіх планаў, бо тыя сябры былі ўжо пры пасадах ва ўсіх часопісах і выдавецтвах. Толькі аднойчы задумаў сабраць напісанае ў двухтомнік, і ён ужо стаяў у выдавецкім плане, але ў самы апошні момант знік з плана. Тую гісторыю я добра ведаю, бо тады і мой двухтомнік з таго пла-