Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Ажно «провнденне» да ідылій і ілюзій не так часта ставіцца паблажліва. Драмы лёсу не было. Але фінал нашых адносін усё ж стаўся трагедыяй. 23 жніўня 1987 года Міхась Стральцоў пайшоў з жыцця. I трагедыя — не таму, што надышоў канец зямнога існавання: гэта натуральна. Трагедыя — таму, што не зжыў пазначанага біблейскага веку. (Хаця ў нас ад нязбытнага сацаптымізму і пра васьмідзесяцігадовых пішуць: заўчасна памёр.)
Перад тым — мы рабілі разам у часопісе «Нёман». Перад тым — ён святкаваў свой пяцідзесяцігадовы юбілей. Перад тым — была ўсё ж вандроўка.
У Слаўгарад. У Сычын. Рабілі тэлефільм пра Міхася Стральцова. Ці — болып правільна — передачу пра Міхася, дзе быў дваццаціхвілінны фільм. На тэлебачанні вырашылі выехаць на радзіму Стральцова. I былі тры цудоўныя дні: 20, 21,22 студзеня 1987 года. Перад тым стаялі страшэнныя маразы — да 30 градусаў. А як нам ад’язджаць — пацяплела, недзе толькі 10. Усё сляпуча-белае, блакітнае. Тэлебачанне едзе на сваім «рафіку», мы — Міхась Стральцоў з малодшай дачкой (ад другога шлюбу), светлай, лагоднай Алесяй, Рыгор Барадулін, Алесь Пісьмянкоў і я — аўтобусам. I гаворка, здаецца, ідзе звычаёвая, і п’ем мы звычайную каву з тэрмаса, што прынесла Алена Дзмітрыеўна (разам з іншымі ванзэлкамі, прызначанымі сваякам Міхася Лявонавіча), і ямо звычайныя піражкі з яблыкамі (майго вырабу), і нічога асаблівага не адбываецца, але прысутнічаюць у аўтобусе нейкія флюіды паразумення і разумення, што не выяўляюцца ў словах і ўчынках, але адчуваюцца неяк інакш (сёмым, дзясятым чуццём?). Настрой гэты — недзе ў паветры, у кіламетрах, метрах дарогі, у сыпучым, ясным снезе, у праменьчыках сонца. Мы ж едзем да тых дрэў, да тых стромаў, дзе гуляюць блакітныя вятры даўняй стральцоўскай мары. Маладога яго наіву. I юных парыванняў душы. I за вокнамі аўтобуса — стоеныя, таямнічыя лясы, абрусы заснежаных палёў, утульныя вёсачкі, гасцінныя гарады. Ідылія заснежаннай прасторы, ідылія з адлегласці, ідылія нязгаданага і згаданага, ідылія падарожжа — турботы і штодзённы
клопат засталіся на тых кіламетрах, што адлічылі колы нашага «Ікаруса», а мы недзе ў рэальных, але і прымроеных нашым уяўленнем прасторы і часе. У вэлюме дабразычлівасці і нават крыху сентыментальных ілюзій «радаснага саду», аддзеленага ад астатняга свету не толькі аўтобусам, але і агульнасцю вось гэтых, нядоўгіх, крохкіх, ламлівых сувязяў, суадносін — гэтага падарожжа.
I былі сустрэчы з аднавяскоўцамі Міхася Стральцова, з яго маці, што так спакойна, нібыта яна ўсё жыццё давала інтэрв’ю тэлебачанню, гаварыла: «Я заўсёды лічыла, што ён некім будзе. Літаратарам нейкім», з жанчынай, у якую ў юнацтве быў закаханы ўпершыню Міхась, з тымі дрэвамі, хатамі, — з той зямлёй, што памятала Міхася Стральцова, якому яшчэ толькі наканавана было стаць творцам, Майстрам.
Там, у Сычыне і Слаўгарадзе, ішло сваё, недатычнае да нас і незалежнае ад нас жыццё. Быў звычайны клопат дня. Але ў дачыненні да героя нашага падарожжа ўсё набывала асаблівы сэнс: жанчына, што мыла бялізну ў палонцы, цікаўныя вясковыя дзеці (іх было няшмат), вольныя, не прывязаныя, але не бадзяжныя, хатнія сабакі. Пажоўклыя здымкі ў хаце, дзе гадаваўся Міхась, каляндар прыроды, што вёў яго бацька. Нават зусім пашорхлыя, амаль неарганічныя ўжо, вязкі нейкіх зёлкаў пад столлю хаты, нават старыя табурэты і яшчэ нейкія седалы ў хаце і ў сенцах. I тая круча ў Слаўгарадзе, над якой Міхась чытаў свой верш, і старыя гасцінцы Магілёўшчыны. Там цяпер — і надоўга — нячутная і нябачная бяда. Але я не хачу распавядаць пра яе тут — тады пра гэта яшчэ мала хто ведаў (чарнобыльскія сакрэты захоўваліся пільна), — мы таксама занятыя былі іншым.
Нават і вячэры — у Сычыне, у Слаўгарадзе, у Доўску (на шляху ў Менск) — былі не тое каб рытульна-ўрачыстыя, але ў іх адчувалася магія прысутнасці талентаў — Міхася Стральцова і Рыгора Барадуліна, незаўважны гіпноз падпарадкаванасці ўсіх астатніх іх асобам. Усё другаснае набывала нечаканую галоўнасць існага і важнага, усё ўзбуйнялася, набывала новыя адценні, нюансы, стваралася асобная атмасфера. Хаця не было
сур’ёзных гаворак, спрэчак — нейкія аскепкі, бліскаўкі, іскры. Але бліскаўкі — вясёлкі, іскры — месячнага святла, аскепкі — вялікай казкі жыцця.
Гэта было і пазней — калі ў Менску запісвалі сваё слова Васіль Вітка, Віктар Карамазаў, Карлас Шэрман. I потым працягвалі студыйную гаворку ў кавярні. I маўклівая мудрасць Васіля Віткі, нейкія філасофская лагоднасцьі ціхамірнасць Карамазава, якая раптам выбухала нечаканай весялосцю. Усё гэта жывілася прысутнасцю Міхася Стральцова. Героя, юбіляра. Ён з нейкай добрай радасцю глядзеў на свайго сябра, які ўзяў ды і прайшоўся кругам упрысядку ў кавярні. «Віця», — неяк заўсёды пяшчотна і лагодна згадваў Карамазава Міхась.
Так, былі перад’юбілейныя дні. I перадача з фільмам выйшлі да юбілею. 1 я гарэла ад сораму. Усе выдатна гаварылі, усе былі на экране роўныя самі сабе ў жыцці. Але той перадачы і таго фільма, які я сабе ўяўляла, не атрымалася. He толькі таму, здаецца, што я не мела вопыту ў кіно і на тэлебачанні. Рабіла я сцэнарый (па просьбе Міхася — гэта была яго ідэя, калі ён даведаўся, што збіраюцца рабіць фільм пра яго) паэтычналірычны. Прыехаўшы ў Слаўгарад і пазнаёміўшыся з рэжысёрам, я зразумела, што мы маем на ўвазе розныя рэчы. Добра перамовіліся, я ўсю ноч не спала і вырашыла вяртацца ў Менск. Дзеля чаго я тут? Няўломак, няўдаліца. Міхась Лявонавіч і Рыгор Іванавіч неяк усё гэта «стушевалн», але я па сутнасці толькі прысутнічала пры тым дзействе. Уладзімір Таміла рабіў усё, што ён лічыў патрэбным. Рэдактар Саня Шлег ажно квітнеў ад радасці — фільм пра сябра. Аператар лавіў настрой героя і прыроды. Рыгор Іванавіч высакародна ўзяў на сябе ролю вядучага. I абодва яны — Міхась Стральцоў і Рыгор Барадулін — разумеючы мой афронт, зрабілі рабочую няўдачу ўдалай жыццёвай імпрэзай.
Міхась пазней усё суцяшаў мяне: «Не перажывай. Мы паедзем да цябе ў Наваградак, зробім фільм пря Янку Брыля». Янка Брыль — не толькі любоў удзячнага вучня. Ён быў «дарагі яму літаральна кожным радком». I ў гэтым абзацы з «Пячаткі майстра» — стаўленне да пісьменніка і чалавека выяўляецца.
можа, найбольш выразна: «Брыль наогул пісьменнік, надзелены вялікай здольнасцю пастаяннай апрабацыі вышэйшых маральных каштоўнасцяў і ўдакладнення іх для сябе і для сваіх герояў. Гэтая якасць, пры яшчэ надзвычайнай духоўнасці брылёўскага мастацкага свету, выгадна вылучае яго сярод сучасных нашых празаікаў — гэтым ён прыналежны да непарушных традыцый вялікай літаратуры».
Вось гэтае — «апрабацыя вышэйшых маральных каштоўнасцяў і ўдакладнення іх для сябе і для сваіх герояў», мастацкі свет Брыля — было для Міхася Стральцова неабходным, патрэбным, меціла яго ўласную філасофію існавання, надавала ёй, мне так здаецца, важкасць і пэўнасць. Часам ён, мабыць, і не пагаджаўся ў душы з Іванам Антонавічам, але ўласныя, яго, Стральцова, разгубленасць і разумовыя пошукі, яго «няшчасная свядомасць» (Гегель), яго «пункцірны» сацыяльны і асабісты побыт — знаходзілі тут і сталую грунтоўнасць усведамлення, і ахоўную свядомасць, і нібыта блізілі яго да нейкіх першасных, анталагічных асаблівасцяў нашага быцця ў свеце. I блізкасць мастацкага метаду недзе набліжала, а недзе адштурхоўвала Міхася Стральцова ад Брыля («Смаленне вепрука», напрыклад). Але Брыль быў заўсёды неабходны Стральцову. I ў апошнія дні Міхася Лявонавіча — калі яму на нейкі час стала лепш — яны паўтары гадзіны вялі размову. Гэта было 2 жніўня 1987 года, пазней мы ўсе заходзілі ў палату на хвіліну — аддаць паклон. Рыгор Барадулін з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай, актор Павел Дубашынскі, Вераніка Стральцова і я.
Янка Брыль вёў рэй і ўлетку, у ліпені 1986 года, калі быў вечар Міхася Стральцова. I пазней, на вечарыне ў дзень юбілею ў доме Міхася Лявонавіча і Алены Дзмітрыеўны за хатнім багатым сталом. Знешне нішто, дарэчы, не нагадвала пра «падводныя плыні» ў іх сямейным жыцці. Было гасцінна, утульна, смачна. Было весела і цёпла. Праўда, дарослых дачок ад першага шлюбу — Вікторыі і Веранікі — не было.
У 1987 годзе Міхась Стральцоў — гэтаму вельмі спрыяў Рыгор Барадулін — наладжваў некалькі вечароў. У сакавіку — у Доме
літаратара, пазней — у Гародні, недзе яшчэ. Тады многім здавалася: мнагавата. Нават і мне. Хаця ў Доме літаратара, прыканцы красавіка, я таксама брала чынны ўдзел. Здаецца, крыху больш удалы, як у тэлевізійнай перадачы.
Міхась Стральцоў ціха-здаволена згаджаўся на ўсе вечары. Ці таму, што ўсё гэта было пацвярджэннем ягонага вяртання ў літаратуру і літаратурны свет, ці таму, што прадчуваў — ужо апошнія месяцы жыцця. Так ці інакш — добра, што былі вечары, што ён зноў адчуў сябе прызнаным, слынным літаратарам.
Між іншым, калі Стральцоў вярнуўся з Мазыра, як сведчыў у гаворцы са мной Вячаслаў Івашчанка (ён на тую пару заходзіў да Міхася Лявонавіча, што якраз супала з нашай працай над кнігай Івашчанкі), быў той замкнёна-разгублены, пачуваў сябе адстаронена і адчужана ад звычнага літаратурнага атачэння. I тут нельга перадаць увагі ўчынкам Рыгора Барадуліна і Анатоля Кудраўца. Рыгор Барадулін, як мог, спрыяў заказам на нейкія пераклады, уключэнню ў план яго кніг, тэлефанаваў Міхасю і ўранку, і ўвечары, нават, як гаварыў сам Стральцоў, купляў яму месячны білет для праезду ў менскім транспарце.
Анатоль Кудравец, галоўны рэдактар часопіса «Нёман», вядомы празаік, не збаяўся папярэджанняў адміністрацыйных асоб: што, Стральцова на сталую працу? А было гэта ў гады, калі за складам рэдакцый пільна сачыла не адна ўстанова. Міхась Лявонавіч быў узрадаваны і ўражаны — пазваніў! запрасіў! сам галоўны радактар!
Праца ў аддзеле крытыкі — спачатку літсупрацоўнікам, потым рэдактарам (загадчыкам) аддзела — вярнула яму яго грамадскае рэнамэ. He творчае — гэта ў яго ніхто не мог забраць, а менавіта літаратурна-грамадскае. Ён вярнуўся ў пэўнае кола. He толькі як таленавіты творца, але і як чалавек, што здольны выконваць службовыя абавязкі. Чалавек, што адпавядаў пэўным нормам. Для таленту нават і супрацьпаказанае — норма, але для вяртання «на кругн своя» патрэбны ўчынак. Міхась Лявонцьевіч адчуў грунт пад нагамі.
Ды і з грашмі стала лягчэй. З’явіўся невялікі, але сталы заробак. Як мне здаецца, на той момант, калі ён пасля ўсіх пярэкрутаў лёсу вярнуўся ў Менск, сталая праца, служба былі яму неабходныя. Як неабходныя былі стасункі з Янкам Брылём, Васілём Віткам, Алесем Адамовічам... 3 сябрамі: і толькі што згаданымі, і з Віктарам Карамазавым, Анатолем Грачанікавым, Васілём Зуёнкам, Таццянай Арловай, Міхасём Тычынам, Аляксеем Гардзіцкім, Аляксандрам Станютам... Яму былі неабходныя прыязнасць і разуменпе Алеся Разанава, Генадзя Шупенькі, Варлена Бечыка, Анатоля Сідарэвіча... Пільная ўвага маладых: Леаніда Дранько-Майсюка, Сяргея Дубаўца, Уладзіміра Арлова, Адама Глобуса, Алеся Асташонка...