Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Па дарозе з Сычына, не даехаўшы да Чэрыкава, мы спыніліся на скрыжаванні асфальтоўкі з лесавой, пясчанай, накатанай лесавозамі дарогай. Налева яна, лесавая, вяла ў Лімень, адкуль выязджалі ў Сычын, але цяпер звярнулі направа і неўзабаве пад’ехалі да брамы. Я выйшаў з машыны, адчыніў браму. За ёю ўзвышаліся старыя яліны, пад імі, на узгорку, стаяў дамок, за дамком праз алешнік блішчэў крынічна чысты ручай, стаяў стажок сена. У агароджы, якая замыкала гектараў дзесяць рознапароднага, пераважна лісцвянага, лесу, жылі алені, а хатка была прытулкам вальерных егераў, хоць называлася дамком паляўнічых. Мне гэта быў свой дамок, тут я жыў, бывала, што і падоўгу, тут пісаў «Пушчу» ды і не толькі гэты раман, адсюль выязджаў з егерамі паляваць кабаноў, ваўкоў, сюды вяртаўся з палявання, а Міхасю хатка была навіною.
Цяпер у хатцы нікога не аказалася, але ключ ад замка ляжаў у вядомай мне шчыліне, і мы яе адчынілі. Сцежкай спусціліся да рачулкі, абышлі кармушкі для аленяў, стажкі, хлявы, вярнуліся, селі за вялізны, на добрую каманду паляўнічых стол пад ялінамі. Міхасю спадабаліся і стол, і над ім яліны. Я прынёс вядро халоднай, з крыніцы, вады, пілі ваду, а тут і егер — Пятрок Ерафееў. 3 хаткі ён вынес каструлю са смажанай дзічынкаю, паўпляшкі сівухі. Сказаў, што быў на возеры, узяў качку, ужо не худая, не сорамна гасцей пачаставаць.
Міхась ад сівухі адмовіўся, разлілі на двух з Петраком. Калі з размовы ён дазнаўся, хто перад ім са мною побач, падняў каструлю са смажанкаю, выхапіў з-пад яе кніжку, на якой каструля стаяла, паклаў на стол перад Міхасём. Кніга аказалася Міхасёва, апавяданні ў перакладзе на рускую мову, — «Двое в лесу».
Міхась глянуў на мяне, я на яго. Крыху я разгубіўся, баючыся, што гэтакім прызначэннем кнігі, замест падстаўкі пад гарачую каструлю, Міхась будзе абураны, але ён спакойна ўзяў кнігу ў рукі, адгарнуў вокладку, за ёю знайшоў і асцярожна паклаў сабе на далонь шыгалінку, старонку адгарнуў, другую, знайшоў паміж старонак бярозавую галінку, з засохлымі пупышкамі, пагартаў кнігу далей, усміхнуўся засохлым у ёй камарыкам і крылцам матылька, знайшоўяшчэ кветачкі, лісцінкі, усё гэтае багацце пакінуўшы паміж старонак, склаў кнігу, перавярнуў яе ўверх апошняй вокладкай, падзівіўся на сляды тлушчу ад каструлі, меншыя — ад конавак, шклянак ды кубкаў, чырвоных — ад віна. I тут ужо я здзівіўся яшчэ раз і абрадаваўся: сябра быў у захапленні — выплеснула з усіх берагоў:
— Ну, Пятрок Кірылавіч, ну, дзякуй вам за гэтыя лясныя аўтографы. Ну, дагадзілі вы мне! Ну, парадавалі! Яшчэ я ні ў кога не бачыў гэтакіх аўтографаў. Га, у каго яшчэ? Ну, хто пахваліцца?
Міхась кідаў позіркі то на мяне, то на егера, і па яго вачах я бачыў, што кажа ён шчыра, але Пятрок пачаў апраўдвацца:
— Ты паглядзі на першую вокладку, чыстая? Адна толькі пячатка ад віна, пляшка стаяла. А што ад скавародаў, чыгуноў,
дык яны ўсе на апошняй вокладцы, дзе твайго — ні слова. Сам ведаеш, як гэта бывае, калі голай рукою выхапіш з агню пасудзіну. Сунеш пад яе што пад рукою, а пад рукою ў нас што? Твая кніга. Лесечка, абласны доктар, тут паляваў і чытаў, на ноч клаў пад падушку. Як ад’язджаў, нам пакінуў: чытайце.
Стральцоў стаміўся рагатаць — хіхікаў:
— Ну, кніжачка, ну кабета! Пабыла і пад чыгунамі, і пад патэльнямі, пад пляшачкамі. Нават пад доктарам!..
Жарт егеру спадабаўся:
— А хочаш, я раскажу пра генеральшу? He, не анекдот, чыстая праўда. Быў генерал у нас, стары, паляваў лася, ліцэнзія была, а генеральша ў яго маладая. I хлопцы тады тут начавалі, егеры...
3 маіх тутэйшых, на Ліменшчыне, лесавых сяброў Міхась найбольшую цікавасць меў да Петрака і Ягора Захаравіча Лісікава. Яны абодва людзі бывалыя, лясную акадэмію прайшлі ў лесе, у народзе, як кажуць, «ад» і «да», Пятрок з маленства ляснік і паляўнічы, а Ягор ляснік і рыбак. Ад прыроды і філосафы, натуральныя. Пятрок — яшчэ і ад вайны, на якой прайшоў праз Майданак, Дахаў, за што немцы, ужо новыя, мірныя, з ім да гэтага часу разлічваюцца і маркамі, і падарункамі. АЯгор пражыў сто чатыры гады, філосаф ад часоў рэвалюцыі.
Я знаходжу ў сваім архіве касету, стаўлю ў магнітафон, слухаю галасы дзеда Ягора, Стральцова, ліменскага ляснічага Карпенкі, таксама сябра-нябогі. Запіс зроблены ў Мірагошчы, ад Лімені — цераз Сож: Лімень з-за ракі глядзіць на Мірагошч, Мірагошч — на Лімень. Там, у Мірагошчы — дарэчы, Стральцову вельмі спадабалася назва вёскі, усё вышэптваў яе сабе ды ўсміхаўся, націскаючы то на «міра», то на «гошч», — жыў Ягор, тут, у Лімені, Пятрок. Запіс зроблены ў Мірагошчы, у Ягоравай хаце. Стары «баіць байкі», а Міхась зрэдку аздабляе іх вершыкам, часцей — рогатам. Вось стары кажа:
«Дзела было за рэвалюцыяй, і я, значыцца, як малады, шукаў выйсце насіць хромавыя боты, каб са скрыпам. Прыйшоў да новай уласці і кажу: хачу абезаружваць кулакоў, як ворагаў беднага пралетарыя і мужыка. У мяне пытаюцца: якім пуцём?
А такім, кажу, вельмі простым. Кулака сцеражэ сабака, а я буду яго абессабачваць. Уласць бачыць, што галава мая шурупіць — дала паперку, дакумент, што я маю на гэта дазвол рэвалюцыі, з пячаткаю, і пачаў я вайну супраць кулацкіх сабак».
Стральцоў рагоча, а Васільевіч, ляснічы, на поўным сур’ёзе вядзе допыт:
«Тутты, Ягор, як той дзед Шчукар...»
Старому гэтакі недавер да яго не падабаецца:
«Я ў партыю не падаваў, і Шчукар мне не таварыш».
Пра шолахаўскага Шчукара нашы леснікі чыталі, ведалі, калі хто не чытаў, дык чуў. Чуў і дзед Ягор.
«I ты страляў кулацкіх сабак?» — дапытваўся ляснічы.
«Ну, так...»
«А не хлусі. Душа ў цябе мяккая, добрая, з гэтакай душою страляць сабак ты не мог».
Ляснічы быў мудрэц, псіхолаг, зманіць перад ім было цяжка, кожнага ў лесе, у вёсцы бачыў навылёт, леснікі гэта ведалі, ведаў гэта і дзед Ягор, таму і пачаў раптам даваць задні ход:
«Дык я... дык я сабак сам не страляў, у мяне былі сябры, у іх былі ружжы, яны мяне за тое паважалі, што я быў рукавадзіцель, і яны стралялі...»
«А ты сабак лупіў?» — працягваў допыт ляснічы.
«Н-не, не лупіў...»
«Вырабляў скуры?»
«Н-не, не вырабляў, — губляўся стары. — У мяне быў друг яўрэй...»
«Ну, ты, Ягор Захаравіч, заліваеш. Сабак не страляў і не лупіў, скуры не вырабляў, а боты хромавыя насіў ды яшчэ са скрыпам?»
Ужо Стральцоў не можа стрымаць рогат, а дзед Ягор не можа стрываць, каб яму не верылі, аж з-за стала ўсхапіўся, даказваючы: «Дык я ж меў працэнт як рукавадзіцель!.. Што такое рэвалюцыя, таварыш ляснічы?.. Я яе зразумеў — гэта ўмець рукавадзіць!..» Туту старога, ад празмернага жадання даказаць, горла перацяло, закашляўся, ажно са свістам.
Дзедава хата разломвалася ад рогату. Нават старая Хадора прыбегла з двара, стаяла на парозе з сахаром, сціскала яго аберуч, не ведаючы, каго ёй тут ратаваць. Пакрысе рогат суціхаў, але даўжэй за ўсіх екатаў, угнуўшы голаў у плечы, Міхась — аж слёзы з вачэй каціліся. I ўжо плакаў насупраць яго, праз стол, дзед Ягор, ад таго, што ляснічы пры людзях сумняваўся ў тым, як гэта было, не хацеў даць веры чутаму пра хромавыя, са скрыпам, боты і кулацкіх сабак. Праўда, праз тыя свае слёзы і пасміхаўся блішчастым вокам на Міхася, маючы думку: хто не паверыў, а хто і паверыў — хай будзе так.
Іванкава неба — дзед Міхалка. Гэтае адчуванне Стральцоў добра ведаў, да скону насіў у сабе. Бязмежная дабрыня — на той мяжы, якую Міхалка адчувае ўжо як нешта небяспечнае, знак з неба, дарогу туды, на неба. Іншы, але таксама цікавы як тып дзед Трахім. I ці не ў гэтым шэрагу мудрых, усім патрэбных, вясковых дзядоў убачыўся Стральцову дзед Ягор? Бо вочы на яго загарэліся — вочы мастака.
Ёсць у Стральцова верш «Размова з часам» — споведзь і не толькі, прароцтва і не толькі:
Я — голас і думка, я — праўда і зрок.
Даў мову я камню, траве і расінцы.
Мой дзень — не імгненне, планеты віток, Друкую свой крок на сусветным гасцінцы. Спасцігнуць усё праз цябе я хачу, Табою маё ўсё няхай апякуецца.
Знай пункты гульні. А паруш — закрычу, Аж голас у веку наступным пачуецца.
Век новы, наступны, пачаўся. У ім добра чуецца голас Міхася Стральцова. Ён не проста жыве ды радуе. I ў новым веку ён вядзе, як той лоцман, карабель мастацкага слова, нашай нацыянальнай літаратуры, людскія душы і пачуцці да вышыняў, якія аднойчы назваў «гамбургскім рахункам» і замацаваў залатою «пячаткаю майстра».
2002
Ала Сямёнава
Пры ўрачыстым святле дня
Сустрэліся мы, канечне ж, выпадкова. Я спяшалася дахаты з Дома кнігі, пасля чарговай ночы з «хуткімі дапамогамі», без сну, зусім «не в лпце», і пабачыла спачатку нейкі недарэчны руды калматы каўнер са штучнага футра на шэрым паліто, а потым за каўняром згледзела знаёмую ўсмешку: Міхась. I ён быў заняты нейкімі сваімі думкамі, сваім клопатам. Неяк гмыкнуў іранічна: «Ну вось — сустрэліся». Таксама, мабыць, згадаў «урачыстае святло дня».
Пазней прынёс Айзэнрайха і маленечкаую драўляную скульптуру: жанчына, з палец, у стылі ўлюбёнага ім прымітывізму. Сапраўды я збірала яму чытаць нейкія часопісы, ён прыносіў мне толькі што набытыя ў кнігарні кнігі. Стасункі нашыя набылі ранейшы, звычны прыязна-дыстанцыйны кшталт, з інтэрлюдыямі-гаворкамі па тэлефоне, выпадковымі сустрэчамі.Часам,праўда,патэлефонеёнзгадваўнапаўжартам, як той вялікі, з Полыпчы: «Збяжым у Тамашуў». Былі, можа, як у Тувіма, свой Тамашуў і яшчэ якія падарожжы. Але гэта былі ўжо іншыя гісторыі. Больш рэальныя. 3 канкрэтнымі дзейнымі асобамі. He са мной. I тут — толькі канстатацыя факта. He роспач. He журба. He шкадаванне. He «уннчнженне» — наваттое, што «паче гордостн». Інакш не магло быць. У жыцці кожнага з нас кантрапункты пазначаліся паасобку. Лініі існавання ішлі паралельна. Паводле Эўкліда. Толькі часам выяўляючы логіку казанскага матэматыка — і перакрыжоўваючыся. Каб зноў сысці ў далёкія паралелі. I эпісталярныя нашы стасункі скончыліся выхавана-гжэчным шматкроп’ем. Ніякіх меладраматычных клічнікаў і пытальнікаў. Ніякіх кропак над «і».
Тым часам здавалася — хаця дыстанцыя нашага зямнога існавання перайшла даўно на другую палавіну, і ўсё ж — да той, канечнай, падзеі далёка.
А пакуль — кожны са сваёй самазасяроджанасцю. Раўнавага быцця. Раўнавага суіснавання. Ідылія духоўнай блізкасці. На адлегласці.