• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

    Выгнаны патрыцый

    Кніга пра Міхася Стральцова

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 432с.
    Мінск 2017
    105.66 МБ
    перайшоў я да «Чалавека з Малой Багацькаўкі», і няма адчування, што гэта зноў жа перачытванне, а ёсць, як новае і паэтычна мудрае, можа, і нароўні з мастацкай прозай ці з вершамі бачанне жыцця — на сусветны яго размах і агульналюдское паглыбленне.
    ...Тыя далёкія, на дальнім водшыбе, Чыжоўскія могілкі, дзе ён, Міхась, назаўсёды прылёг каля маленькага сына, адзінага сярод дачок. Хутка ўжо будзе і дзесяць гадоў, калі я маўчаў на яго пахаванні...
    I цяпер, памаўчаўшы, можна зноў да яго і Максіма Гарэцкага.
    НАСТУПНЫ, ЯШЧЭ HE АБ’ЯЎЛЕНЫ ЗМЕСТ Літаратуразнаўчы дыскурс
    Алесь Адамовіч
    Міхась Стральцоў — учора і заўтра
    Мы можам ужо гаварыць пра сапраўднае багацце нашай беларускай літаратуры, і не толькі на паэзію, як калісьці, але і прозу.
    Але вось што адбываецца ў літаратуры, з літаратурай, калі яна раптоўна пабагацее — руская зноў жа можа быць тут павучальным прыкладам: нават цікавыя, «дабротныя» пісьменнікі, творы XIX і пачатку XX стагоддзяў выцясняліся ў «запаснікі», не вытрымліваючы параўнання з больш вартымі чытачоўскай увагі, а такіх на рускім небасхіле паяўляецца ўсё больш і больш — цэлае сузор’е, галактыка! Калі ёсць Пушкін і Гогаль, ды Талстой з Дастаеўскім, ды Чэхаў з Буніным і шмат хто яшчэ, калі нават «сярэдні ўзровень» — гэта творы, якія маглі б упрыгожыць любую добра развітую літаратуру, тады проста «дабротным» — A. К. Шэлеру-Міхайлаву, I. А. Солаву, A. А. ЦіханавуЛугавому, У. М. Патапенку проста ўжо не хапае месца ў нашай калектыўнай памяці. Час ад часу іх зноў выцягваюць, дастаюць з «запаснікаў» (як мы сёння): глядзіце, хіба не вартыя ўвагі? I глядзім, перачытваем: сапраўды вартыя, каб іх ведалі, помнілі, дабротныя: дай бог і нам такіх!
    Аднак ёсць, ёсць у гэтай жарсткаватай працы самога часу па адборы і сартыроўцы, па параўнальным адборы (назавём гэта так) свая неабходнасць і справядлівасць. Гэта як бы своеасаблівая
    228 Наступны, яшчэ не аб’яўлены змест: Літаратуразнаўчы дыскурс «пераатэстацыя», літаратурна-гістарычная: пакажы, дакажы, што адпавядаеш! Для нармальнага, здаровага функцыявання літаратурнага арганізма гэта во як карысна!
    Нешта падобнае калі ўжо не адбываецца і ў нас, у беларусаў, дык непазбежна пачне рабіцца ў бліжэйшыя часы. Ды і цяпер, калі 20-я і 30-я гады ўжо не штучны вакуум, як было да 1956-га, а 60-я і 80-я дык і наогул сталі па-добраму «завозныя», багатыя на новыя імёны і творы, як колішнія базары-фэсты на ўсякі плён працы гаепадарскай — ужо і цяпер параўнальны адбор ідзе. У чытацкай свядомасці. У крытыкаў, навукоўйаў, саміх пісьменнікаў памяць на такія рэчы, вядома, болын учэпістая, аб’ёмная, але дойдзе.
    Ну, а што застанецца «на плыву» і што пойдзе ў «запаснікі» (ці наогул знікне, як кажуць, «кане»)? Шмат чаго, бо ёсць ужо з чаго выбіраць.
    Калі гадаць-прыкідваць, кожны зробіць гэта па-свойму. Я дык, напрыклад, упэўнены, што сярод таго лепшага, што будзе выразней заўважацца заўтра, хрэстаматыйна загучыць назва такіхтвораў: «На чацвёртым годзе вайны», «Адзін лапаць, адзін чунь», «Смаленне вепрука», «Загадка Багдановіча»...
    Так — гэта творы Міхася Стральцова. А названае — жамчужыны сярод напісанага ім. Гэтаму, такому жыць доўга і побач з лепшым у літаратуры.
    Іншы з сучасных, асабліва маладзейшых чытачоў, добра такі аглушаных інфармацыйным шумам (у тым ліку і літаратурным), можа недаўменна затрывожыцца-заклапаціцца: Міхась Стральцоў? Чытаў я ці не? Нешта не вельмі пра яго каб і пісалі!
    Калі не чыталі — вось том яго выбранага. А наконт таго ці пісалі: учора — шмат, а што не вельмі сёння, дык будуць заўтра! Прачытаеце яго — думаю, спрачацца не пачнеце, згодзіцеся.
    У літаратуру Міхась Стральцоў прыйшоў — ён нараджэння 1937 г., з Магілёўшчыны — разам з тымі, сярод каго нямала сёння ўжо знакамітых пісьменнікаў. Тых, хто выбралі паэтычную ліру (ці каго яна выбрала), Міхась нагадвае сам у адным з бліскучых сваіх артыкулаў (не чакаючы, каб пра яго, сам пра іншых часта піша):
    «Калі-небудзь хто-небудзь напіша пра тую пару, калі ў нашым сталічным універсітэце на адным курсе ці паралельным (філолагі — журналісты) вучыліся Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак, Юрась Свірка, Сымон Блатун, Таццяна Арлова, Мікола Гіль, Алесь Станюта...»
    He, тут не толькі паэты будучыя, але і празаікі, крытыкі.
    Пакаленне гэтае адразу ж атрымала вызначальную назву (ці не ад Яскевіча?) — «філалагічнага». Ну, а потым узнікла вызначэнне і болып паэтычнае: пакаленне, абпаленае вайной!
    Дабавім: душу, свядомасць іх, як і ўсіх нас, абпаліла яшчэ і пякучая праўда, што адкрылася ў другой палове пяцідзесятых гадоў — пасля XX з’езда партыі...
    Нам, трохі старэйшым, хлопцы гэтыя былі блізкія шмат якімі рысамі, былі ў нас агульныя і надзеі, і заблуджэнні. Хіба што імунітэт у Быкава, ці Брыля, ці Панчанкі, альбо ў Карпюка да рэцыдываў ранейшых ілюзій і паводзін быў трохі больш праяўлены — бо мы больш і вірусаў таго «культу» захапілі, і куды сур'ёзней, вастрэй перахварэлі...
    А так, і мы і яны — дзеці адной нязбытай да канца бяды і агульнай невымернай радасці: вайны і Перамогі. Мы ніяк з гэтым не можам у творчасці «расстацца», але не могуць і яны.
    «Не скора, не адразу, — удакладняе сам Стральцоў, — абазваўся ў нашай творчасці той ваенны і пасляваенны вопыт. Усведамленне важнасці яго расло разам з намі, з чалавечым і грамадзянскім пасталеннем. Так было з усімі пісьменнікамі майго пакалення. Ужо дарослымі мы па-сапраўднаму адчулі сябе дзецьмі вайны. I тады напісалася апавяданне «На чацвёртым годзе вайны», аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь». Там — уражанні ваеннага дзяцінства, першапачатковы, можа, самы галоўны жыццёвы вопыт. Там шмат свайго, дакладна біяграфічнага».
    Так, дакладнасць, «перажытасць» усяго — моцная адзнака лепшых твораў Міхася Стральцова. Але іх асаблівасць — яшчэ і ў шырокім, вольным дыханні думкі, па-сапраўднаму мастацкай. Гуманізм, чалавечнасць, што ідзе ад самой душы народнай, ёю выпраменьваецца, — вось тая нацыянальная ідэя, на якой ён пагаджаецца найперш і канчаткова.
    He выпадкова так радасна для сябе Міхась Стральцоў адкрыў Гарэцкага, калі гэты наш класік вярнуўся да свайго чытача. I якраз драма «Антон» яго асабліва зацікавіла — мабыць, запознена адкрытым супадзеннем сваёй і Гарэцкага думкі пра нацыянальны характар беларуса. Дзед Міхалка з аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» — ці не самая затоеная і ўстойлівая праўда-думка Міхася Стральцова пра тое лепшае, што пранёс народ, збярогшы праз невымерныя пакуты свайго гістарычнага жыцця, лёсу.
    Потым з’явіліся «старыя» Валянціна Распуціна і нашых — Віктара Казька, Анатоля Кудраўца, Алеся Жука, але гэта потым, пасля... А напачатку быў — калі браць не проста «тэму», а ўзровень мастацкай думкі — ён, Міхась Стральцоў, ён, дзед Міхалка...
    I што яшчэ характарызуе глыбіню і ўзровень прозы Міхася Стральцова, дык гэта тая лёгкасць, з якою можам уявіць лёс яго герояў у зусім іншай сітуацыі і нават у іншым часе. Бо яны жывыя — кожнай сваёй думкай-клопатам, кожным пачуццёмперажываннем.
    Чытаеш пра хлопчыка, маці, бабулю, якія неяк трымаюцца за жыццё і на чацвёртым годзе вайны, хоць столькі іх, куды мацнейшых, ужо сцёрта на порах яе бязлітаснымі жорнамі, і такое рэальнае пачуццё страху за іх — бо ўяўляеш, як гэта проста бывала: наляцелі карнікі і сям’ю гэтую таксама сцерлі з зямлі, і не за нешта, а заадно ўжо — бо некага там лавілі ці палілі.
    Таксама без намаганняў уяўляеш іх і ў пасляваенны час, ужо мірны, але такі нялёгкі для іх такіх. «Ташноцікі» — дранікі з мёрзлай, вясной адкапанай бульбы, — пра якія ўспамінае не раз як пра адзнаку-памяць свайго дзяцінства сам аўтар, — і гэтаму доўга яшчэ будуць рады ў такой вось хатцы. Жорсткая спадчына ваеннага ліхалецця ў гэтых «ташноціках» і той самы бяздушны «культ» — перапляліся.
    Шмат у каго з пісьменнікаў ёсць тайны субяседнік і дарадца. У літаратуры. На ім правяраеш сябе і сваё: не сорамна яго вачыма паглядзець?!
    Пачынаў Міхась Стральцоў, як і многія з яго аднагодкаў, пад моцным і дабратворным уплывам мастацкага слова Кузьмы Чорнага і іменна яго ранняй, «імпрэсіянісцкай», умоўна кажучы, прозы, апавяданняў найперш.
    Потым адкрыў для сябе Максіма Гарэцкага.
    1	заўсёды з ім можа, як самае радаснае, творча блізкае — Максім Багдановіч. Гэта так не выпадкова для найбольшага «філолага» (у высокім значэнні) з асяродку таго самага «філалагічнага пакалення»!
    Калі жывое жыццё гаспадарыць у думках, у пачуццях пісьменніка, тады кніга, кніжны вопыт яму не на шкоду як творцу — бо гэта таксама жыццё, яго неабходная частка. Тым больш што «філалагічнае» (таксама як і наша) пакаленне да кнігі, да бібліятэкі, культуры прарывалася, як да хлеба, да самога жыцця праз здзічэнне наўкол, праз спусташэнне душ, якое спрабаваў узаконіць, нормай зрабіць фашызм.
    Толькі той, хто люта галадаў, адчувае ўвесь смак хлеба. Тое ж самае можна сцвярджаць і пра «хлеб культуры». He, «кніжнасць» Міхася Стральцова зусім не тое, што ў некаторых сённяшніх літаратурных дзяцей НТР: наіўныя «спробы, — як піша Міхась Стральцоў, — па-мастацку ілюстраваць рознага гатунку абывацельскія сенсацыі або пераказваць, як-кольвек белетрызуючы, вычытанае ўчора ці сёння ў «Нностранной лмтературе» або ў «Науке н жнзнн»...
    Якая культура думкі, пачуцця, эстэтычная культура стаіць за адным толькі эсэ «Загадка Багдановіча»! I якое разуменне, што ў паэта не біяграфія, a — лёс. I тужліва-шчырае жаданне сабе іменна гэтага.
    «Сплятайце свае вянкі. He старайцеся адшчыкнуць хоць адзін лісток ад тых лаўраў: тыя лаўры, перш чым стаць імі, былі цернямі».
    Адно з апошніх па часе апавяданняў Міхася Стральцова — «Смаленне вепрука». Піша мастацкі твор, але мучыць яго тое, ад чаго пакутуюць толькі сапраўдныя майстры: немагчымасць дацягнуцца словам да ўсёй, што ўжо адкрылася пачуццю, паўнаты жыцця. Тое, што раней служыла спраўна, дапамагала
    творцу, сёння «муляе», перашкаджае — сама жанравая акрэсленасць апавядання, табой і не табой выпрабаваная, ужо перашкода. I таму не апавяданне піша, а ўжо як бы міма яго і наогул «міма» ўсёй літаратуры прарываецца да жыцця, да самых яго вытокаў, каб з ім застацца і чытача пакінуць з жыццём адзін на адзін... He апавяданне, а «калі б я пісаў апавяданне». I гэта не адмаўленне ад дасканалай формы, не разбурэнне ў імя разбурэння — гэта абнаўленне. I формы. I сябе як мастака. Гэта — крызіс. Слова, якое крытыку нашу найчасцей палохае. I якім яна палохае.