• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

    Выгнаны патрыцый

    Кніга пра Міхася Стральцова

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 432с.
    Мінск 2017
    105.66 МБ
    часам, у шумлівым разгары ягонай з людзьмі злагады і любові, нечакана задумлівым рабіўся ягоны пагляд, і здавалася тады, што цішыня, высокая і сцярожкая, вырастала за ім, і адчуванне было такое, нібыта нехта ў яго стаяў за спіной. I час надышоў, і пабурылася за спіною цішыня, і бяда пастукалася ў дзверы, і зазнаў ён тое, што хоць аднойчы ў жыцці зазнае кожны чалавек: і расчараванне, і адчай, і нудліва-вінаваты позірк сяброў, і нетрывалую ласку жаночага сэрца...»
    У Міхася Стральцова няма традыцыйнага ў беларускай літаратуры супроцьпастаўлення вёскі гораду. Як прызнаецца герой апавядання «Сена на асфальце», яму «хацелася, даўно хацелася прымірыць горад і вёску ў сваёй душы, і гэта была... самая патаемная і самая душэўная думка». Бо без прытулку іх у душы, яны халодныя сіроты — вёска і горад. Сена на асфальце — гэта сталася азначэннем не аднаго пакалення вяскоўцам, якія пацягнуліся ў горад па навуку, па капейку, нарэшце на ўцёкі з калгаснага прыгону. 3 вёскай іх лучыў сум, горад маніўся са скупасцю ліхвяра даць нешта накшталт радасці. Але дзеці вёскі ведалі, што «навучыцца смутку нельга, як нельга навучыцца і радасці». Вока помніла пару «ружовага промня і сумна-звонкай дзявочай песні», «панаванне прыцемку на мяжы святла», «халодны вобмарактравы», «яблык пераспелы і светлы, якдаўняя журба», вуха чула «вясною... самае маладое рэха», «спалоханы гэгат гусака на тарфянішчы, настылы звон калодзежнага вядра», голас памятаў, што «раніцай нелыа моцна гаварыць», каб не спалохаць, каб не абразіць яшчэ сонную цішыню.
    Відушчая памяць чуйная да шолахаў, пахаў, фарбаў.
    Такая цёплая вада, Такая жоўтая вада — Ад сонца, можа, у якога Агністым вехцем барада. Стаю ў вадзе, малы і босы, Між пальцы шчэміцца трава. А жабы кумкаюць. Як восы, У вочы промні. Галава Цвіце здзічэлаю сурэпкай.
    Ад рабаціння твар пячэ...
    I ўладай нечай, гэткай чэпкай, Я і дагэтуль там яшчэ.
    Вяртанне ў маленства — вяртанне да сябе, да вытокаў, да каранёў, якімі прараслі аблачынкі летуценняў, бо «на сініх лугах маленства вырастаюць надзеі».
    Гэта ў маленстве «стаяў маладзічок у купцы тоненькіх воблакаў, стаіўшыся, як рыбіна ў траве». Ён так і застаўся стаяць ва ўспамінах і згадках праз усё жыццё падлетка-маладзічка, няспуджаны, не прагнаны суравеямі зямных клопатаў.
    Цвердзяць, што душа можа пакідаць цела і глядзець на ўсё зямное з недасяжных вышыняў. I стральцоўскае адчуванне ў падтрымку таго: «Былі ў мяне незабыўныя, поўныя глыбокага сэнсу хвіліны: як бы збоку паглядзеў я на сябе, на сваё жыццё і злётаў душою і думкаю ў маленства». Пісьменнік, як гэта і належыць сапраўднаму творцу, уздымаўся над усім побытавым, зямным, уздымаўся над сабой самім плоцевым. I зусім натуральна гучыць, скажам, такое: «I яшчэ я адчуваў твой твар».
    Міхась Стральцоў быў летапісцам душы, яго цікавіла «жыццё душы, дрымотнае, як звон вады, тамлівае, як сіняя намітка смугі».
    Відушчая душа ўсё помніць, усё бачыць. Аднолькава няўтульна ёй і ў вёсцы, і ў горадзе. Адзіны паратунак — думка. Пакутная і суцешная, пякучая і халодная, як вечнае святло зорак. Майстра кінуў як бы мімаходзь, каб акрэсліць нараджэнне думкі: «Гэта было падобна на боль і не падобна на думку».
    Гадаванец сініх лугоў маленства ўсё прыкмячае ў горадзе, абжывае яго сваёй душою, пасяліўшы душу кватараваць у горадзе. Пісьменнік бачыць, як «ліхтары гарэлі асуджана-роўна, нібы не верачы ў сваё святло», як п’е газіроўку ўраніцы «сасмяглы ад кахання студэнт».
    Міхась Стральцоў пашанліва ставіўся да цішыні Сусвету, бо яму «пра ўсё расказвалі гукі». Лугі жыцця ў творах акварэліста і філосафа поўняцца краскамі і гукамі, яны, лугі жыцця, ахінутыя смугою думкі, якая зрэдчас дазваляе сабе пакунежыцца ў мурожнай духаце.
    Тыя, чыё маленства было абвуглена вайной, заўчасна пацягнуліся да шклянкі — спачатку самагонкі. Датычылася гэта і герояў Міхася Стральцова, як зрэшты і самога аўтара. I ішло гэта не ад добрага жыцця. У гэтым была сама змрочная наканаванасць. I ніхто з адначаснікаў у літаратуры не перадаў так балюча дакладна першы рух рукі да шклянкі пад нязлым прымусам старэйшых, як «дрыжэла ў яго рука; паднёс шклянку да рота і неўсвядомлена, сутаргава хапнуў паветра. Яму адразу ж заняло дых, і калі ўжо горла апякла вострая і душная гарката, калі на вочы навярнуліся злыя слёзы, невыносна стала ад думкі, што гэта, мабыць, не скончыцца ніколі...»
    У маладыя гады здаралася аднагодкам Стральцова ўцякаць у гарэлку, як у партызаны, ад рэчаіснасці, чарнейшай за гудрон, нудзыуючы па сініх лугах маленства. Здаралася і нам праводзіць афіцыянтку з рэстарана, праўда, не ўсе заўважалі, што ў афіцыянткі «незразумела халодныя рукі».
    Усё сваё нядоўгае жыццё Міхась Стральцоў шукаў узаемапаразумення з душой. Нялёгкія былі пошукі, і спатыкаўся на зямной дарозе, і падаў з абрываў духу. Ды ўсё ж знаходзіў узаемапаразуменне гэтае. Часта сняцца сны стральцоўскім героям. Сон — гэта кароткі адмежак часу, калі душа як бы ідзе ўпрочкі, падаючы чалавеку весткі пра сябе. Сон — як бы рэпетыцыя тых вечных прочак, у якія ўрэшце пойдзе душа. У сне чалавек спачатку расце, а потым старэе. У сне чалавек вяртаецца дамоў.
    I мне прысніліся дубровы
    I на таку дзіцячы след, Раней не сказаныя словы I на касьбе скупы абед.
    Дзень сарамлівы, дзень уцешны Глядзеў з-пад дзедавай страхі. I сон мой быў не так і грэшны, Хоць сніліся мне і грахі.
    Гэта вечнае прадчуванне развітання з зямным жыццём. Яго адчуваюць усе сапраўдныя паэты.
    Некалі Тарас Шаўчэнка ў выгнанні ўбачыў на гарачым пяску дзіцячы след і не мог стрымаць слёзаў. Ледзь не стаў той след, як у казках, капытковым з вадой зачараванай.
    Вуснамі аднаго са сваіх герояў Стральцоў кажа: «Я зразумеў, што галоўнае не ў тым, каб дасягнуць, не ў выніку, які з’яўляецца проста як вынік, адасоблена ад усяго, а ў адпаведнасці гэтаму выніку нас саміх. У адпаведнасці мэты выніку».
    У Міхася Стральцова была высокая мэта — далучыць беларускую душу да Сусвету годна і раўнапраўна, мудра і прасветла. I талент дасягнуў мэты.
    Па крыўднай традыцыі нашай (ды ці толькі нашай?) літаратуры творы Міхася Стральцова ацэньваліся па іхняй сапраўднай вартасці за межамі Беларусі. (Такое ж стаўленне было да Уладзіміра Караткевіча — пры жыцці новага класіка нашае літаратуры.)
    Хаця б адзін з багатых прыкладаў. Калі ў Англіі выходзіла як бы анталогія беларускай прозы, яна назвалася імем апавядання Міхася Стральцова «Смаленне вепрука». Мне аж захацелася было тады напісаць усмешлівы панігірык:
    Hi воўны, ані малака
    3 Пегаса —
    I паэт натхнёна
    Дагэтуль смалійь вепрука, Аж дым ідзе да Альбіёна. Навэндзіць лірык кумпякоў I зноў за прозу — Для вякоў!
    У сапраўднай загадкавасці сама яснасць, у сапраўднай яснасці сама загадкавасць.
    Нарадзіўшыся, чалавек пачынае развітвацца з жыццём. Творца рана адчуваў, як «краналася яго сваім крылом празрыстахалодная вечнасць, ці іначай — небыццё». Невыпадкова адну са сваіх кніг паэзіі Міхась Стральцоў назваў «Цень ад вясла». Ад вясла, якое падганяла човен па рацэ жыцця. I, неназвана, ад вясла, якім спаконвеку вяслуе Харон...
    У адным сваім вершы Міхась Стральцоў пісаў:
    Я сніў, што сам я адляцеў — Душа ўзяла і засталася.
    I глядзіць на нас душа Міхасёва. У позірку гэтым нязлы дакор і нястомлены сподзеў, чулае спачуванне і панавіты прымус наступнікам: жывіце і думайце, чуйце і адчувайце! I памятайце...
    Леанід Дранько-Майсюк
    Выгнаны патрыцый
    Пра Яго звыклі пісаць — паэт, празаік, эсэіст, крытык.
    Жанрава так яно і ёсць, але сутнасна быў Ён і застаўся перш за ўсё паэтам, хаця (парадокс?) найпаўней выказаўся ў прозе і эсэістыцы.
    Пра гэту дзіўную асаблівасць Яго таленту скажу крыху пазней.
    Што да Ягонай крытыкі, то мушу адзначыць — большасць артыкулаў, прысвечаных творчасці Янкі Брыля, Панчанкі, Барадуліна, Карамазава, Кудраўца ды іншых, абумоўлены аўтарскай прыязнасцю да названых пісьменнікаў і праз гэта шмат страцілі ў сэнсе мастацкай аб’ектыўнасці...
    Пра сябе, паэта, Ён сказаў:
    Мне звышнадзённай тэмы не падняць, Як не пазбыцца і лірычных трантаў. Як барытону можна заспяваць Напружана-задзірыстым дыскантам?
    Каб так зрабіў, каб гэтакі наіў Мяне завабіў на сцяжынку моды, Дальбог, павыміралі б салаўі На ўчастку мне адведзенай прыроды.
    Мне б так сказаць: «Я здолеў заручьшь Сябе з уласнай думкай, і свой голас
    Птушынай песняй здолеў надтачыць, — Сабраў расу, якою ўмыўся колас».
    Самаатэстацыя вычарпальная, і сваёй, у першай і другой страфе, іроніяй яна не надта заахвочвае пісаць пра Яго паэзію.
    Бо што можна сказаць пра гэту паэзію, якую генетычную тайну адкрыць, калі сам аўтар раскрыў ці не галоўную сваю творчую крэда-таямніцу: «...Я здолеў заручыць сябе з уласнай думкай...»?!
    Але, мусіць, ёсць неблагое выйсце ў тым, калі паспрабаваць аўтару пакінуць аўтарава, а сабе сваё — гэта значыць, няпэўныя здагадкі, заснаваныя на больш-менш уважлівым прачытанні вершаў.
    Хай будуць гэтыя, менавіта няпэўныя здагадкі, бо нешта ж таксама няпэўнае карціць, не дае душы супакоіцца, з трывогай прымушае думаць пра паэта, што «...сабраў расу, якою ўмыўся колас», што імкнуўся «...пабачыць, як свой кіне цень лясная елка на паляну», акумулюючы ў гэтым сціплым жаданні «пабачыць» і сэнс творчасці і, магчыма, сэнс жыцця.
    Так, няпэўныя здагадкі (пэўныя пакінем жывым класікам) найбольш прыдатныя ў гаворцы пра мастака, чый зямны шлях завершаны і чыя прыжыццёвая драма ўраўнаважваецца высокім спакоем...
    Калі б злы ці добры чараўнік ператварыў Яго ў музычны інструмент, то на гэтым інструменце можна было б граць толькі мінорную музыку.
    Я не хачу сказаць, што вясёлыя хвіліны (ці наогул радасць) заўсёды абыходзілі Яго. Вядома ж, не.
    Радасць (творчая, сямейная — нарэшце, інтымная) была.
    Адна з кніг яго, дарэчы, так і называецца «На ўспамін аб радасці».
    Аднак жа відавочна і тое, што не радасць дамінавала ў Яго характары, не весялосці выпадала быць запаветным пачуццём.
    Калі весялосць і з’яўлялася, то абавязкова ў журботнай афарбоўцы.
    Невыпадкова ж Ён прамовіў: «О весялосць у восеньскай журбе!»
    Невыпадковае і такое прызнанне: «Я вінават, што скрухай змучан...»
    А вось гэтыя радкі гучаць, як нейкі выдых псіхалагічнай устойлівасці:
    За днём зара ідзе, а ноч вядзе заранку