Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
Семантычнае поле прыкмет значнейшае і багацейшае за поле фактычных рэалій. Сюды ўваходзіць і ненапісанае.
Валянцін Акудовіч
Вусцішнасць быцпя
Увесь Ён — нязбыўны сум з прычыны непазбежнасці вяртання ў нежытво.
Мы ўсе прамінаем гэты шлях, але да пэўнае пары лішне не смуткуем з такога наканавання. А ён ці не ад пачатку ўзяў занадта блізка да сэрца неадпрэчнасць смерці — і тым жыў.
I таму так жыў, як жыў і пісаў пераважна з тае нагоды, што трэба будзе памерці (калі не фанабэрыўся, не падрабляўся, не блазнаваў).
Раней я думаў, што ягоная засяроджанасць на татальнай прысутнасці смерці ў жыцці паходзіць ад хранічнай любові да жыцця. Толькі гэта, здаецца, не зусім так. Жыццё ён, натуральна, любіў, але не больш хваравіта, чым нехта іншы. А вось адчуваў яго — зусімі пахамі, фарбамі, гукамі, — якмалахтояшчэ. 3 гэтага фатальна абвостранага ўспрыняцця існага і вынікала такое ж вострае пачуццё непазбежнасці страты ўсяго, што ёсць «пад гэтым небам сінім і любімым». Адсюль нязбыўны сум і нават у спякоту падняты каўнер, якім ён атуляўся ад сцюжы за спіной, адсюль жанчыны і віно, як марная вымога сагрэць заўсёды восеньскае сэрца, адсюль і сцішаны дакор, вымаўлены на паваротцы ў вечную засень: мой свеце ясны...
«Ёсць таленты... што самі нібы ўвасабленне пакутнага духу, адрынутага паводле нейкай незразумелай прычыны ад самога жыцця і асуджаныя трапятацца ў вечнай празе зліцца з ім».
Ён не стамляўся (і ў траве, і на асфальце) выглядаць жыццё, прагнучы адшукаць вечнае вымярэнне сваёй прысутнасці ў ім, але ўсюды з-за нечага паўставала нішто. Найдалей ад нішто было дзяцінства, і ён не аднойчы ўцякаў з даросласці туды — у свае раннія ды маладыя гады. Аднак і там заўжды Hernia (ці нехта) канала: само дзяцінства, юнацкае каханне, дзед Міхалка...
Кажуць,уягобылошматжанчын. Напэўна,гэтанасампраўдзе так, бо ён не любіў жанчын. Ён толькі персаніфікаваў жыццё ў той ці іншай жанчыне і такім чынам «заляцаўся да жыцця» «ў вечнай празе зліцца з ім». Але чым тужэй згортваўся ў каханні, тым тужлівей ападаў на сэрца сум. Бадай, з гэтага амаль адчайнага суму ён мог здагадацца, што той, хто хаваецца ад тэрору небыцця ў каханне — самахоць прыспешвае сваю невараць, бо чалавек найперш памірае ў жанчыне, а ўжо потым — сам у сабе... Ён не здагадаўся, хоць сэрцам адчуваў небяспеку і таму доўга не трываў жанчыну побач, хаваўся ад адной за другую, ці сыходзіў ад усіх да мужчын (сяброў) і віна.
Чуллівы і пяшчотны, ён шукаў у сяброўстве абароны і прытулку, а разам з тым непадманнага духоўнага хаўрусу, агульнай інтэлектуальнай прасторы, урэшце — высакароднага чыну.
I вобраз дружбы — даўні і нягоркі. Бо мы ж яшчэ, напэўна, не забылі, Як некалі яе адну любілі — Ну, дружбу нашу.
Помняцца спатканні Дзвюх нашых душ. Любоўныя расстанні Адна з адной. Да заўтра. Ненадоўга.
(«Прыехаў сябра»)
Але як цялесны саюз з жанчынай, так і духоўная мужчынская сувязь істотным чынам не мянялі перспектыву небыцця. Хованкі ў каханні набліжалі да смерці, хованкі ў сяброўстве трохі адсланялі яе, аднак ні тое, ні другое не яднала з жыццём. Яднала хіба — віно; праўда, ненадоўга, і таму віна трэба было многа, і ўсялякі раз, калі яно закончвалася, гульня таясамасці экзістэнцый (ягонай і жыцця) перапынялася яшчэ вялікшай тугой...
Жыццё, смерць, каханне, сяброўства, віно... Засталося — слова...
Ці слова было наперадзе ўсяго: і сродкам, і мэтай жыцця?
А калі адно спосабам немагчымасці жыць?
Часам мне здаецца, што ён нарадзіўся не жыць, а выглядаць смерць (у восеньскай смузе, у ціўканні сініцы, «у мінулым, сённяшнім, наступным»). Крэмзанне паперы «прозай» ці «вершамі» было ўсяго толькі адным са спосабаў (а, можа, як для яго, то і адзіным) гэтай «немагчымасці жыць». I ці не таму ён кангеніяльны, тоесны свайму скрушнаму лёсу-генію там, дзе ў яго адрэфлексавана развітанне, расстанне, кананне; там, дзе памірае маладым Максім Багдановіч («Загадка Багдановіча»); там, дзе памірае дзед Міхалка («Адзін лапаць, адзін чунь»); там, дзе гіне УСЁ — вяпрук, жыццё, надзея («Смаленне вепрука»).
Дух смерці лунае над гэтым геніяльным апавяданнем, напоўненым пахамі, фарбамі і гукамі нежытва: «Ідуць ужо халады, бяруцца прымаразкі — падаюць інеем сырыя туманы. Чарсцвее зямля, і цёмным, ільсняна халодным зяленівам б’е ў вочы парадзелая пры дарозе трава. Ужо выпетрала зябліва, пасівела ў гародчыках і пазванчэла бадыллё, і панішчымніла паветра. Неба ўдзень ужо ніжэй прыпаДае, ціснецца да зямлі. Яшчэ выганяюць на пашу кароў — далей ад вёскі, у лес. Пад вечар жывёла не хоча вяртацца ў хлеў, цаляе адбіцца ў прапахлае бульбоўнікам і сцюдзёным капусным водарам поле».
У «Смаленні вепрука» ён перажыў свой метафізічны сыход. Тут невараць урэшце запанавала ўсюды і найперш у ім самім. Ён сам быў тым, каго забіваюць, ён сам быў тым, хто забівае, ён сам з сябе склаў ахвярнае вогнішча і сам быў тым ахвярным дымам, што завершыў яшчэ адзін кругазварот быцця.
3 тым дымам ён і адышоў у нябёсы, «а душа ўзяла і засталася», затрымалася на нейкі час і вярэдзіць маю душу ягоным сумам па немагчымасці інакш пазбегнуць смерці, як толькі памерці.
Анатоль Сідарэвіч
Абраннік сонечнага феба
1
Вось жыву я цяпер у адным добрым месцы на адзіноце злесам, восеньскай цішынёй, з незразумелым пакуль мне самому набыткам свае душы.
«Дзень у шэсцьдзясят сутак», 1964
«Добрае месца» — Каралішчавічы. He вёска, з якое родам Язэп Пушча (ягоныя «Лісты да сабакі» я не чытаў яшчэ, але хутка прачытаю «з-пад крыса»), а Дом творчасці і адпачынку пісьменнікаў, што непадалёк ад гэтае вёскі. У гэтых Каралішчавічах у лістападзе 1964 года мы і сустрэліся першы раз.
Тады я ўжо ведаў, што ёсць пісьменнік Міхась Стральцоў, яшчэ малады, не сацрэаліст, бо ў апавяданнях ягоных няма камсамольцаў, партыйцаў, трыбуннасці і лозунгаў. Такая літаратура вабіла мяне.
У тагачасным Слуцку было дзве кнігарні: адна на Садовай вуліцы, амаль насупроць пятае школы, другая — на базары (о, Слуцкі базар!). Дык на Садовай я купіў кніжачку «Блакітны вецер». А на паўгода раней — напрадвесні 1964-га — я прачытаў у «Маладосці» апавяданне «Сена на асфальце», загаловак якога крытыка ўзяла «на ўзбраенне»: сенам на асфальце пачалі называць учорашніх вяскоўцаў, што ўцяклі ад фінагентаў і калгасных пустапарожніх працадзён у горад. У апавяданні літаральна адным мазком быў напісаны і вобраз фінагента, што здзіраў з вяскоўцаў падаткі, забіраў у іх за нядоімкі дабро. Звалі таго фінагента Куфар. Можна ўявіць, як ён вышуквае ў куфрах нядоімшчыкаў рэчы, прыдатныя для продажу ў гарадскіх камісійных крамах...
«Сена на асфальце» — гэта пакаленне, якое не магло прыжыцца або кепска прыжывалася ў месце. Гэта пакаленне і М. Стральцова, і маё. Тое апавяданне не толькі назваю ды настраёвасцю запомнілася. Яно вылучалася ў нашай навелістыцы і формаю. Незадоўга ж да нарады ў Каралішчавічах — у верасні 1964-га — мы чыталі ў «Маладосці» яшчэ адно апавяданне М. Стральцова — «На чацвёртым годзе вайны». Уразіў ужо эпіграф — радкі з невядомага нам Канстанціна Случэўскага: «й капля волн полна трагеднй / й нензбежностн полна».
У Каралішчавічах у мяне з М. Стральцовым, здаецца, не было ніякіх літаратурных размоў. Затое ён навучыў мяне гуляць з пушкаю з-пад запалкаў: пакласці пушку этыкеткаю дагары на краёк стала і знізу даць пстрычку; як, падляцеўшы, пушка ўпадзе этыкеткаю дагары, гульня пераходзіць да твайго партнёра, а як на этыкетку — 5 пунктаў, як на доўгі вузкі кант — 10 пунктаў, як на кароткі вузкі кант — 15 пунктаў.
Хударлявы, светлагаловы з трохі хвалістымі валасамі, шляхетна белатвары М. Стральцоў меўнягучны голас. He прамоўца. Мог нешта казаць, казаць лагічна, паслядоўна, адале збіцца
з тэмпу, нібыта збянтэжыцца і ўжо гаварыць больш самому сабе, каб змоўкнуць.
Я спачатку не мог зразумець, чаму гэтак. Потым, здаецца, зразумеў. Нешта тлумачыла любоў Стральцова да нехрэстаматыйнае расійскае класікі — Яўгена Баратынскага, Пятра Вяземскага, Фёдара Цютчава, Апалона Майкава, Афанасія Фета, Аляксея К. Талстога ды іншых. Заўважыў я, што два радкі з расійскае класікі («Мысль нзреченная есть ложь» і «Чем слово наше отзовется») заўсёды былі ў памяці ў Стральцова. Яго турбавала адвечная праблема адэкватнасці, сумеру думкі і слова, пачуцця і слова, праблема правільнага разумення ды інтэрпрэтацыі выказвання суразмоўцам. Калі падчас размовы не знаходзіў патрэбнага вызначэння ці параўнання, бянтэжыўся. Гэтым я тлумачу ягоную пэўную скаванасць у дыялогу. Гэтым я часткова тлумачу і непладавітасць, неразмашыстасць Стральцова-празаіка, Стральцова-крытыка.
Пад канец свайго жыцця ён нарэшце выкажацца пра суадносіны слова і пачуцця, слова і настрою сам:
Імгненні ёсць пакутлівага шчасця — Ірвуцца ўвысь і слова, і душа.
Ды толькі тое ўсё ў радок не ўкласці, Як ты яго, радок, не падвышай.
Бо адмыслова, самадастаткова, Само сабой гаворыць пачуццё. Тады абразай можа стацца слова, Тады адно — цудоўнасць і жыццё!
Я не могяшчэ сфармуляваць, але інтуіцыя мне падказвала, што пісьменніцтва для Стральцова — справа інтымная, духоўная. Але разам з тым і грамадская. He ў тым вульгарным разуменні гэтага слова, што мастак, маўляў, павінен служыць грамадству, вызнаваць прынцыпы партыйнасці і народнасці, а грамадская ў тым значэнні, што Стральцоў служыў слову. Сказана, магчыма, велягурыста, але мяркую, што сутнасць перададзена дакладна.
Хто ведаў, што ў той час у Каралішчавічах ужо быў напісаны нарыс «Дзень у шэсцьдзясят сутак» і што гэты нарыс
неўзабаве — у студзені 1965-га — будзе апублікаваны? (Пазней аўтар аднёс гэты твор да жанру апавядання.)
Нас, маладзейшых, прывабілі развагі пра літаратуру, пра Хэмінгуэя, параўнанне амерыканскага пісьменніка з Талстым і Чэхавым. I найперш ці не гэтыя словы:
«Хіба можна ўявіць Хемінгуэя, як і Чэхава, у позе натхнёнага, красамоўнага прапаведніка вядомых ісцін? Ён ведаў, што ісціны добрыя самі па сабе, але яны перастаюць быць ісцінамі, калі імі неасцярожна кідацца, як мячыкам. А можа, хто ведае, што Хэмінгуэй любіў разважаць пра натхненне? He, ён проста працаваў, хоць, вядома, многія выдатныя старонкі ягоных твораў не абышліся без таго, што завецца натхненнем. Чэхаў мог пісаць толькі тады, калі яго ніхто не бачыў. Нельга таксама ўявіць, каб ён, скажам, толькі што напісаны твор чытаў перад так званымі прыхільнікамі яго таленту. Хэмінгуэй, як мы ведаем, асцерагаўся чытаць што-небудзь «зацікаўленай публіцы» і выслухоўваць водгукі, накшталт такіх: «Гэта геніяльна, Эрнест. Праўда, геніяльна. Вы проста не ведаеце, што гэта такое». Сёння тая ж «зацікаўленая публіка» ім гаварыла б: «Гэта каласальна, Антон Паўлавіч! Гэта жалезна, Эрнест. Без дурняў. Са страшнай сілай»».