Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
I вось абед замоўлены, пляшка — таксама, ідзе размова... Зноў адчыняюцца дзверы, у кавярню заходзіць Стральцоў, ён з парога заўважае нас, усміхаецца, кіруецца да нашага стала, бо ёсць вольнае месца (а няма — можна прыставіць крэсла)... I тады хуценька ідзеш на кухню ды шэпчаш афіцыянтцы Галі: «Гарэлкі не трэба». I Галя, несучы якую халодную закуску, заўважыўшы новага чалавека за сталом, ухвальна ківае нам. Яна ведае тут усіх, і Стральцову таксама, як і мы, сімпатызуе.
I наогул, я пераканаўся, што ў яго шмат дабразычліўцаў.
Вось я сказаў, што ў Стральцова было шмат дабразычліўцаў. А можна было б сказаць: і нямала сяброў. I сябровак. Што жанчыны яго і любілі (як чалавека, літаратара), і кахалі (як мужчыну), дык тое не сакрэт. Кажучы аб рэдакцыі крытыкі выдавецтва «Мастацкая літаратура», я мушу згадаць абрэвіятуру МЛД — мілыя літаратурныя дамы. Так супрацоўніц рэдакцыі крытыкі назвала Святлана Марчанка. Дык вось, у той рэдакцыі ў жанчын быў, можна сказаць, культ Стральцова. Зрэшты, не аднаго Стральцова. I Брыля, і Разанава, і Галубовіча... Але калі ўлічыць, што загадчыца рэдакцыі Вера Сымонаўна Палтаран працавала з маладым Стральцовым у «Маладосці», што рэдактарка Ала Сямёнава — ягоная каляжанка-таварышка з філфака БДУ... Карацей: той пакой, які займала рэдакцыя крытыкі, можна было называць кумірняю. Я так і называўяго. Жанчыны не пярэчылі.
Нават самаму каханаму, самаму ўлюбёнаму чалавеку, мужчыну патрабуецца яшчэ і сябар.
Дух стральцоўскіх лістоў выдае адзіноту чалавека, патрэбу ў кімсьці, з кім можна было б пагаманіць шчыра, хто ўзяў бы на сябе ролю духоўніка — не толькі спаведніка, але і (гэта найбольш важна) настаўніка (не ментара, крый бог!), які б мог наставіць, дапамагчы і падтрымаць на гэтым шляху.
У Гегеля чытанае: падлетак можа прамаўляць глыбокія багаслоўскія ісціны, але гэта будзе глядзецца ненатуральна, і не будзе даверу да таго, што ён прамаўляе, іншая справа, калі тыя ж ісціны прамаўляе чалавек з жыццёвым досведам.
Да таго згадваю Гегеля, што, разумеючы адзіноту М. Стральцова, я мала чым мог парадзіць яму. Па-першае, бадай, усё жыццё пражыў без сям’і. Я б з радасцю прыняў Стральцова ў сваім доме, з радасцю звазіў бы яго на Палессе. Але ў мяне даўно не было свайго дома, свайго прытулку на Палессі і не было сваёй страхі ў горадзе (на той час я не меў нават пакойчыка). Дый псіхалагічны момант: у дачыненнях са Стральцовым я пачуваўся хутчэй пахолкам, чым паплечнікам. Гэта не ў апошні чарод тлумачылася ўзроставым чыннікам: што ні кажы, а адзінаццаць гадоў — розніца. Заўважыў я, што нават добра ўсітуяваныя мае равеснікі (як Алесь Жук, да прыкладу, ці Сяргей Законнікаў), якія былі са Стральцовым у добрых, сяброўскіх адносінах, не надаваліся на ролю ягоных душэўных сяброў, духоўнікаў. Патрэбен быў хтосьці з раўналеткаў, са старэйшых, хто б дапамог і тут, у Менску, быт наладзіць, і аднавіць разладжаныя сувязі з родным кутом.
Ці мог дапамагчы стральцоўскі аднакурснік Мікола Гіль? Міколу Сымонавіча найболып характарызуе адно ягонае пытанне.
Было гэта ўжо на пачатку XXI стагоддзя. Тэлефаную і прашу: «Мікола, дай для «Крыніцы» свае развагі пра сваё — філалагічнае — пакаленне». — «Ахто я такі?» — пытаецца Гіль. Па праўдзе сказаць, я не адразу знайшоў, што і адказаць яму: аглавушыў ён сваім пытаннем. А потым («хорошая мысля прнходнт опосля») я знайшоў адказ: ты ж колькі іх рэдагаваў, сяброў-таварышаў сваіх, ты ж іх як аблупленых ведаеш. Ясная рэч, што чалавек з такою ўстаноўкаю не мог стаць духоўнікам.
Вячаслаў Адамчык быў надта сямейны чалавек, каб праймацца чыімі там праблемамі. Дый адчувалася: яны — Адамчык і Стральцоў — раўніва сачылі адзін за адным. Што ні кажы, а два выдатныя навелісты ў сваім пакаленні. У канцы 50-х — на пачатку 60-х гаманілі найбольш пра іх. Іван Пташнікаў, хораша заявіўшы пра сябе як пра навеліста, доўга да гэтага жанру не вяртаўся. Якразу 1983-м, калі не памыляюся, і вярнуўся: прынёс нам (у «ЛіМ») «Эфку», якая не магла не парадаваць
аматараў жанру. А Кудравец і Карамазаў пачалі як навелісты пазней за іх.
Падумаць пра Івана Пташнікава як пра духоўніка нейк і не выпадала.
Барыс Сачанка? Дык з лістоў М. Стральцова відаць, як ён ставіўся да празаіка Б. Сачанкі тае пары.
Іван Чыгрынаў? Пра Святлейшага (такая мянушка была ў Чыгрынава) я тут зацемлю, што ён ведаў цану Стральцову — празаіку, крытыку і паэту. Дарма Міхась Лявонавіч пісаў, што «вершы ў наш час у актыў не залічваюцца». Залічваліся і залічваюцца. Чыгрынаў спрабаваў у маладыя гады рыфмаваць — не ўдалося, а Стральцову — удалося і не ў маладыя. Потым — і такое меркаванне: чалавек запамінальна напісаўпра Багдановіча, Гарэцкага... А пра яго, Святлейшага? Вось на чым залежала Чыгрынаву: надзелены густам і стылем Міхась — ды не піша пра ягоныя творы.
Чыгрынаў, як я здагадваюся, дапамог Стральцову на пачатку, па вяртанні адтуль. Але не за дарма (не за гэ, як кажуць на маім Палессі). Стральцову давялося пацешыць самалюбства Святлейшага: у кнізе «Пячатка майстра» сярод іншых твораў вы сустрэнеце «Свой і агульны клопат» — водгук на кніжку I. Чыгрынава «Новае ў жыцці — новае ў літаратуры» (1983). Да гонару аўтара, водгук напісаны на належным узроўні, з годнасцю. А кніжка? Звычайная кніжка «сакратарскае крытыкі». He горшая за іншыя выданні такога кшталту, а мо нават і лепшая за некаторыя з іх.
Такім чынам, з Чыгрынавым у Стральцова былі дзелавыя адносіны.
Рыгор Барадулін? Яны цанілі адзін аднаго. Два таленты, у якіх была адна бяда. Рыгор Іванавіч спахапіўся першы. У тым бліскучым, пра які гаманіла «ўся Беларусь», зборніку «Нагбом» быў верш «Лодкі», прысвечаны Міхасю Стральцову. Барадулінская работа! Зрэшты, каб зблытаць стыль Барадуліна з чыімсьці, трэба наогул не чытаць вершаў і добра не ведаць айчыннае паэзіі. Толькі Барадулін мог напісаць і ўразіць чытача радкамі:
Маладзік прарэзаўся танклявы, Быццам малады Міхась Стральцоў.
Гэтыя радкі з’явіліся ў друку пасля вяртання М. Стральцова адтуль. А перад вяртаннем Міхась Лявонавіч напісаў «Экспромт», які, мусіць, пацешыў Рыгора Іванавіча, бо там былі такія радкі:
I вось надзеямі гарым
Над нашым столікам прытульным, Што не падасца барадульным Наш верш, а значыць — і старым.
А пасля вяртання ён прысвеціць свайму калегу-аднакурсніку верш «Стаяў і я на гэтай кручы...».
Ці многа ў творах М. Стральцова эпіграфаў? Мне запомніліся два: з К. Случэўскага (я цытаваў яго) і з Барадуліна:
Зязюлямі гадоў пракукаваны бор галавы маёй.
А з эсэ Міхася Лявонавіча «Ад маладзіка да поўні» звязаны ў свой час славуты літаратурны анекдот. Што тое эсэ, апублікаванае спачатку ў «ЛіМе», а потым як прадмова да двухтомніка Р. Барадуліна, а затым і ў «Пячатцы майстра», — твор добры, тое я ведаў ад самага пачатку, як толькі атрымаў яго з рук аўтара і прачытаў. У «кумірні» мяне ледзь на «ўра» не падкінулі, быццам я — аўтар ці быццам нехта быў супраць публікацыі гэтага эсэ, а я, такі смелы, узяў і надрукаваў. Эсэ было надрукаванае без адзінае праўкі. I чытачам спадабалася. А потым было вось што. Сустрэў Міхася Лявонавіча ягоны цёзка Міхась Іванавіч. Калачынскі. Сустрэўдый кажа:
— Слухай, Міша, добра ты напісаў пра Грышу. Напішы ты, браце, і пра мяне.
Так мне пераказалі тую просьбу. У ёй мне асабліва спадабалася рыфмаванка: Міша-Грыша. Як у дзіцячым вершыкузабаўлянцы: «Міша, Грыша і Шчыпай
Ехалі улодцы...»
Міхась Лявонавіч сутнасці тае просьбы не абвяргаў. I не каментаваў. Гарэзліва ўсміхаўся ды з усмешкаю казаў: а ты думаў! хутка чарга да мяне выстраіцца...
I ўсё ж Рыгор Іванавіч таксама не мог стаць духоўнікам свайму даўняму сябру. Бо — не арганізатар, не кіраўнік, бо, кажучы словамі М. Стральцова, «трохі мітуслівы».
Мо яшчэ адзін стральцоўскі аднакурснік — Генадзь Бураўкін? 3 Бураўкіным у Міхася Лявонавіча былі паважлівыя адносіны. 3-за гэтых адносінаў я неспадзявана стаў аўтарам «Нёмана». Набліжаліся 50-я ўгодкі паэта (ён жа старшыня Дзяржкамітэта па тэлебачанні і радыёвяшчанні). Вось і кажа мне Стральцоў:
— Разумееш, старычок, тут мяне адзін аўтар падвёў і не напісаў абяцаны артыкул, а нумар вось-вось трэба здаваць. He тое турбуе, што Генадзь пакрыўдзіцца, хоць і турбуе, а тое, што ён, сам ведаеш, і паэт, і на службе многа для культуры зрабіў.
Такая сітуацыя называецца нявыкрутнаю: і Міхасю Лявонавічу няёмка адмовіць, і Генадзь Мікалаевіч — паважаны чалавек... I давялося мне рабіць аўральную работу.
Бураўкін — арганізатар, кіраўнік, ён мог бы дапамагчы Стральцову, але (што зробіш?) ён быў чалавек статусны, у мундзіры, хоць і ў цывільным хадзіў. Дзень у яго распісаны, графік жорсткі. Быць духоўнікам такі чалавек не можа.
Ды вось сышліся дзве душы, два вонкава — паводле тэмпераменту — непадобныя чалавекі. Працытую з аднаго маленькага твора М. Стральцова:
«...асоба дынамічная ды мабільная. Ледзь не сказаў — аўтамабільная, згадаўшы чамусьці ягоную «Ніву»...»
Пра каго гэта? «...пра Віктара Карамазава, чалавека, лёгкага на хаду...».
Пра «Ніву» Стральцоў не «чамусьці» згадаў, а не выпадкова. I Карамазаў на тым партыйным сходзе не выпадкова палымянскае начальства дакараў. Бо рупіла яму, бо шанаваў талент М. Стральцова і зычыў яму душэўнага камфорту. I «Ніва» (хто не бачыў карамазаўскае «Нівы», той не бачыў машыны, якая вйдывала вйды), тая «Ніва» паслужыла гэтай мэце — вяртанню пісьменніка ў родны кут.
Калі Міхась Скобла ўкладваў анталогію беларускае паэзіі XX стагоддзя, мне было цікава, ці ўлучыць ён у гэтую кнігу верш Стральцова «Бацькаўшчына».
Вось ён. Я цытаваў яго ў водгуку на зборнік «Мой свеце ясны» ў «Звяздзе», цытую зноў:
3 двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста На градах — блаславенне дню. Змрок у палях — там сіберна і пуста.
Узыдзе месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У нямым здранцвенні Паветра, далеч. Серабрыцца лог За сажалкай — на ім снуюцца цені.
О роднае маё! Як доўга да цябе
Ішоўя, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!
Агонь.
Саган.
Вуголле і трыножнік.
«3 двара прыйду...» Гэтазтаго, «ЛТПоўскагадвара». «...I сяду ля агню». Гаворка — пра агмень. Цяпло і святло гэтага агнюагменю падкрэслена ў чацвёртым радку: «Змрок у палях — там сіберна і пуста». У трэцяй страфе зноў агонь, зноў агмень... Адбылося вяртанне «у свет знаёмы і радзінны», туды, дзе