Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Стральцоў... Стары, я прачытаў, маю сказаць...» He было слоў пустой пахвалы ці павярхоўнага незадавальнення — было аргументаванае ПЕРАЖЫВАННЕ таго, што табе ўдалося, а што — не...
Можна выводзіць Стральцова і... ад Чэхава. Бо прынцыпы яго літаратурнага і чалавечага існавання былі замацаваны на маральных імператывах лёсу і творчасці Чэхава. He ўспрымаць сябе занадта ўсур’ёз. Ён, Стральцоў, ніколі не ўспрымаў сябе «занадта ўсур’ёз» (як успрымаюць сябе многія сённяшнія літаратары). Да пісьменніцтва як да генеральства ён не ставіўся, у яго не было той надзьмутасці і пыхі, якой вее ад усякага «псеўда»... Ён быў сапраўдны пісьменнік і добра ведаў, што гэта накладвае шмат адказнасці. I ён тую адказнасць нёс. Балюча нёс — мы слушна кранаем гэты матыў...
Ю. 3.: I смерць яго была пакутнай...
У. Б.: Вельмі. Еэтая душа не заслужыла такіх пакутаў цела...
Р. S. Дыялог адбыўся «знянацку». Перачытаўшы тэкст, хацеў быў нешта дадаць. Аднак гэта стаў бы ўжо не той дыялог. Т аму — постскрыптум.
...Было шчаслівае лета, калі штораніцы сустракаліся на Камсамольскім возеры, не зважаючы на надвор’е, плавалі ў празрыстай, яшчэ не парушанай купальшчыкамі вадзе... Пасля ішлі снедаць і — праз утульныя зялёныя дворыкі Старажоўкі — да плошчы Перамогі, на вуліцу Захарава, у «ЛіМ»...
...Бывала, і пад выхадныя ўвечары ішлі з работы да яго — на Чарнышэўскага, размаўлялі, чыталі вершы да раніцы, а з ранішнім сонцам — ішлі да мяне, зноў гаварылі, чыталі вершы... Пра што гаварылі? Пра ўсё тое, што эскізна закранута ў гэтым дыялогу (натуральна, у інакшых фармулёўках), пра жыццё, пра ўсё чыста... Калі і напішу ўспаміны пра Міхася, дык размовы (напаўзабытыя) выдумляць, як гэта часам робяць мемуарысты, канешне ж, не стану. Але арыенцір для ўспамінаў, пра што гаварылі і часта, і падоўгу, знайшоў, напрыклад, у яго «Вузельчыку на памяць», пазначаным познімі датамі — 1982, 1985. Вось яно: «У Макса Фрыша... Ён — герой — пасля ночы блізкасці з каханай як бы мімаходзь адзначае сабе, «спадзяецца, што ў сне не хроп». I далей думае пра нешта падобнае. Вось
такая дробязь. А мне падумалася, як часта мы абыходзім вось такія дробязі, якім у мастацтве няма цаны. Каторы наш аўтар ці проста не звярнуў бы ўвагу на такое (банальна! дробязна!), ці такое, каб напісалася, выкрасліў бы маральна пільны рэдактар. Бо такое часам наша разуменне маральнасці і мастацкасці».
Пацверджанне таго, што не перабольшваю значэння Багдановіча для Стральцова, аказваецца, ёсць у Алеся Адамовіча: «I заўсёды з ім — можа, як самае радаснае, творча блізкае — Максім Багдановіч. Гэтане выпадкова...»
Пра Багдановіча (са Стральцовым) гаварылі шмат. Мабыць, асабліва шмат, калі даспявала яго «Загадка Багдановіча». 3 далёкіх часоў помняцца паэтычныя радкі Міхасёвы пра «жыцця зялёныя кругі», якія самкнуцца над галавой, калі «перагару я, ападу я» (як жа няблізка тады ўсё гэта вымалёўвалася...), пра яго адчуванне, што за ім «тыл з любві, пяшчоты, дабраты», нарэшце — пра выказанае ў адным з самых кароткіх яго вершаў: «Ноч. Сон не йдзе. Чую, як гарыць цыгарэта, кінутая некім на вуліцы, — пад ліпу, на ссохлы прыпылены дол. Нянавісці да сябе праз сцяну не пачую...»
Недзе ў Хэмінгуэя: «Мнр был ясный н четкмй, лншь слегка затуманенный по краям...»
I ўсё чыста, і апошнія сустрэчы (ён так хацеў, каб яшчэ ў якой рэдакцыі папрацавалі разам!..) асветлены былі пачуццём тых першых гадоў, калі столькі заставалася наперадзе, калі свет сапраўды здаваўся незамутнёным, «лншь слегка затуманенным по краям» (адліга! гэта пасля адлігі ўжо — розная муць...), калі над чыстаю, вымытаю дажджом травою, над спакойным люстэркам вады, сарваўшыся з пясчанай водмелі, чайка стартавала некуды ў блакіт...
Сонца... Нам шэнціла на сонечныя раніцы і дні і пазней, насуперак усялякай муці, што затуманьвала абсягі жыцця таксама пазней, пазней... «Мы, старычок, яшчэ папрацуем...» — чую Міхасёў голас.
He, Хэмінгуэй не памыляўся: «Трудно найтн настояіцне слова...»
Стральцоў — сонечны...
«Стральцова будуць чытаць заўжды...»
Гутарка Міхася Скоблы з Леанідам Дранько-Майсюком
Міхась Скобла: Леанід, дваццаць гадоў таму ў прадмове да стральцоўскага аднатомавіка Алесь Адамовіч пісаў, што Стральцова чытачы вельмі добра ведалі ўчора, сёння ведаюць не вельмі, затое будуць ведаць заўтра. Як ты лічыш, гэтае «заўтра» наступіла?
Леанід Дранько-Майсюк: У любой сферы чалавечай дзейнасці існуе, як вядома, попыт на майстэрства. У літаратуры — таксама, інаватупершуючаргу,чымдзе... Болітаратура — гэта перш за ўсё: не што напісана, а як напісана. I ў гэтым сэнсе Міхася Стральцова будуць чытаць заўжды. Чаму? Ды перш за ўсё таму, што ён — майстар. Для вытанчаных нашых чытачоў творы Стральцова цікавыя хараством пісьма, дасканаласцю думкі — увогуле, прыгажосцю беларускай мовы. А для людзей, якія проста любяць чытаць па-беларуску, Стральцоў цікавы сваёй нявыдуманасцю, сваёй цудоўнай жыццёвай зразумеласцю. I таму ягоныя апавяданні «Смаленне вепрука», «Свет Іванавіч, былы донжуан» чытаюцца як папулярныя раманы, а ягоныя аповесці «Загадка Багдановіча», «Дзень у шэсцьдзясят сутак», «Адзін лапаць, адзін чунь» успрымаюцца як эмацыйна-інтэлектуальнае падарожжа. У адным са сваіх артыкулаў Міхась Стральцоў пісаў пра Янку Брыля — маўляў, Янка Брыль — гэта той пісьменнік, чый талент не папсаваны таннай парадаксальнасцю. I талент самога Стральцова — празаіка, паэта, эсэіста, крытыка, выхавальніка літаратурнай моладзі — таксама не папсаваны таннай парадаксальнасцю. Досвед Міхася Стральцова вучыць: у літаратуры трэба пазбягаць і псеўдасур'ёзнасці, і элементаў цыркацтва. Калі я думаю пра будучыню беларускай літаратуры, то перш за ўсё думаю пра Міхася Стральцова — то бок, уяўляю літаратуру без надзіманай сур’ёзнасці і цыркацтва.
М. С.:Стральцоў працяглы час быўбеспрацоўным, лічылася, ён — на творчай працы. У адзін з перыядаў беспрацоўя (1973-
1980) у яго выйшлі тры кнігі. Прыгадай той час, ці можна было пражыць на ганарары?
Л. Д-М.: Калі не піць, не гуляць, не заводзіць пустых жанчын — словам, калі жыць сціпла і абачліва, асабліва калі не пазычаць грошай, то на ганарары можна пражыць і сёння. У савецкі ж час літаратары на ганарары жылі, і жылі даволі ўдачліва; я кажу не пра тых пісьменнікаў, якія часта выпускалі свае кніжкі, а пра тых, якія друкавалі свае зборнікі гады ў рады, а пераважна пісалі для выдавецтваў закрытыя рэцэнзіі. Напрыклад, шмат такіх рэцэнзій пісалі Сцяпан Гаўрусёў, Мікола Федзюковіч, Фёдар Яфімаў...
М. С.: Гэта такая платная паслуга выдавецтву?
Л. Д-М.: Так, за гэта плаціліся неблагія грошы. Сярэдняя рэцэнзія каштавала 30 рублёў. Можна сказаць, што ў 70-я гады мінулага стагоддзя Міхась Стральцоў быў вольным мастаком, а можна сказаць, што быў ён вандроўнікам. Дух вандроўніцтва жыў у ім; невыпадкова ж ён усклікнуў аднойчы: «Кіну, рынупакіну / гэты дом на гары. / Горкі дым успаміну / хай развеюць вятры. / Хіба гэтак няможна? / Дзе пасцелецца цень / ад капы прыдарожнай, / там і будзе пасьцель...» Да слова сказаць, пахвалюся: Міхасю Стральцову вельмі спадабалася назва майго першага зборніка вершаў «Вандроўнік».
М. С.: Апошняя прыжыццёвая кніга Стральцова — паэтычны зборнік «Мой свеце ясны». На кнізе пазначана: рэдактар Леанід Дранько-Майсюк. Ці лёгка было рэдагаваць Стральцова?
Л. Д-М.: Мне не спадабаўся адзін верш, і цяпер я вельмі шкадую, што сказаў пра гэта Стральцову. Міхась Лявонавіч тут жа гэты верш выкінуў са сваёй кніжкі. Нават не памятаю, аб чым быў той верш, памятаю рыфму з яго «віза — тэлевізар». Яна мне здалася няўдалай. Зрэшты, у працэсе рэдагавання не гэта было галоўнае. Сам аўтар быў незадаволены сваёй кнігай. Страшэнна незадаволены! Я яго супакойваў, як мог. Выхад кнігі па тэхнічных прычынах расцягнуўся амаль на два гады (па тым часе тэрмін неверагодна вялікі!), і ўвесь гэты час Стральцоў скардзіўся мне і пры сустрэчы, і па тэлефоне — на сябе, на свае
вершы... У маёй рэдактарскай практыцы такога сябененавіснага аўтара не было. Галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Серафім Андраюк прапанаваў выдаць «Мой свеце ясны» ў палепшаным афармленні, мастак Аляксандр Шэвераў зрабіў цудоўныя ілюстрацыі, Мікола Федзюковіч напісаў узнёслую рэцэнзію, Рыгор Барадулін — чулую анатацыю. Вясною 1986 года кніга выйшла, у Доме літаратара адбылася прэзентацыя ўжо адразу дзвюх кніжак (якраз паспеў з’явіцца і зборнік артыкулаў «Пячатка майстра»). Памятаю, тая прэзентацыя не палепшыла настрой Міхася Стральцова. Можна было падумаць, што ён не любіў сваю творчасць.
М. С.: «А знаеш што, а знаеш што, / мой дружа мілы, / ты ля душы маёй пастой / у час панылы...» Анатоль Сідарэвіч успамінаў, што акурат і не было каму «пастаяць ля душы». Сябра не было. Няўжо Стральцоў быў такі адзінокі?
Л. Д-М.: У Міхася Стральнова быў няпросты характар, і ў ягоных сяброў таксама — няпростыя характары. Гэтым шмат што тлумачыцца. Стральцоў не шукаў самоты, самота жыла ў ім, ён быў самотнікам. Вядома, ад людзей, якіх паважаў, ён хацеў разумення, і ад яго таксама чакалі разумення. Гэта звычайная, класічная сітуацыя. Яна скарачае жыццё мастака, але ўпрыгожвае ягоную біяграфію.
М. С.: Міхась Стральцоў асабліва і не перакладаўся на другія мовы. Хіба што на расійскую. Некаторыя беларускія пісьменнікі, каб выдацца ў Маскве, прыкладалі, скажам так, пэўныя намаганні. Тры стральцоўскія кнігі пабачылі свет у маскоўскіх выдавецтвах. Для іх аўтара такі выхад да чытача быў важным?
Л. Д-М.: Пра тое, каб надрукавацца ў Маскве, наколькі мне вядома, Міхась Стральцоў асабліва не клапаціўся. Але маскоўскія літаратары, якія любілі яго творчасць, усё рабілі дзеля таго, каб творы Стральцова з’яўляліся ў маскоўскіх выданнях. Эдуард Карпачоў, Пятро Кошаль, Вячаслаў Івашчанка, Павел Кабзарэўскі прапагандавалі імя нашага слаўнага пісьменніка. А калі ў часопісе «Дружба народов» у перакладзе Валянціна Тараса з’явілася апавяданне Стральцова
«Смаленне вепрука», то гэта сталася сапраўднай літаратурнай падзеяй у Маскве.
М. С.: Пра адносіны Стральцова з маскоўскімі выдаўцамі па маёй просьбе згадаў Уладзімір Някляеў:
«Я вучыўся ў маскоўскім Літінстытуце, ездзіў туды-сюды ўвесь час, цягнула дахаты. I мяне скарыстоўвалі многія, як паштара: хто перадаваў кавалак сала сваім перакладчыкам, хто — пляшку «Белавежскай», хто — пальцам пханай каўбаскі. Такія тады былі законы жыцця... Стральцоў ніколі нікому нічога такога не перадаваў. Ён перадаваў толькі кнігі, і яму адтуль перадавалі толькі кнігі».