Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
8	БДАМЛМ, ф. 361, воп. I, спр. 2, л. 4—6. Рукапіс.
Заўвагі аўтара
Коратка пра Міхася Стральцова
14.2.1937 г. — нарадзіўся ў вёсцы Сычын, што на Магілёўшчыне. Бацька — Лявон Клімавіч Стральцоў — дырэктар мясцовай школы, маці — Марыя Міхайлаўна — хатняя гаспадыня.
1954 г. — скончыў Нова-Ельненскую сярэднюю школу і паступіў у БДУ на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта.
1957 г. — у «Маладосці» (№ 1) надрукавана першае апавяданне «Дома».
1959 г. — скончыў вучобу ў БДУ і да 1987 года працаваў у рэдакцыях беларускіх газет і часопісаў.
1962 г. — прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР; выдаў першы зборнік прозы «Блакітны вецер». У гэтую кнігу, аформленую Барысам Заборавым, увайшло сем апавяданняў — «Дома», «Мацеевы дровы», «Восеньскі ўспамін», «Блакітны вецер», «Двое ў лесе», «Суседзі», «Перад дарогай». У артыкуле «Ці існуе блакітны вецер?» Анатоль Вярцінскі адзначаў, што Міхась Стральцоў «...шукае свой стыль на шляху вобразнаасацыятыўнага мыслення».
1965 г. — выйшла ў свет кніга літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове», у якой выявіліся першыя подступы да стварэння аповесці «Загадка Багдановіча»: «Алгебра і гармонія... у Багдановіча настолькі з’яднаны, настолькі зрабіліся ягонай паэтычнай сутнасцю, што здаецца натуральным дапусціць, нібы не алгебрай павяралася гармонія, а гармонія павярала алгебру. Здаецца, каб можна было перакласці на мову алгебры гармонію, дык вершы Багдановіча разгарнуліся б у лагічную паслядоўнасць матэматычнай формулы. Здаецца, з кожнага верша Багдановіча можна вывесці закон «залатога сячэння» паэзіі».
1966 г. — выдаў другую кнігу прозы «Сена на асфальце», змест якой склалі наступныя творы — «Трыпціх», «На вакзале чакае аўтобус», «Там, дзе зацішак, спакой», «Сена на асфальце», «Добрае неба», «На чацвёртым годзе вайны», «Што будзе сніцца», «Роздум», «I зноў, зноў горад», «Свет Іванавіч, былы донжуан», «Дзень у шэсцьдзясят сутак». 3 гэтай кнігай у нашу літаратуру вярнулася (пасля ўзвышанскай прозы) прыгажосць стылёвага індывідуалізму: «Вось жыву я цяпер у адным добрым месцы на адзіноце з лесам, восеньскай цішынёй, з незразумелым пакуль мне самому набыткам свае душы. Днём лес свіціцца, засланы скурчаным сухім лісцем, халадок цверазіць
скроні, і такое адчуванне ў мяне, што калі разгадаю я цяперашнюю патаемнасць лесу, адзінокага на галінцы лістка, калі спасцігну простым словам пругкую выразнасць чорнага крушынавага ствала, калі спалучу я ў адным адчуванні скупы водар халоднай зямлі, журблівае святло неба і далёкі рокат трактара, і сарочы порсткі чэкат і — скрозь восень гляну я сабе ў душу, нібы ў крыніцу, адвяду рукой апалыя ў ваду пажоўклыя лісты...»
1968 г. — выдаў аповесць «Загадка Багдановіча», якая выклікала захапленне ў Алеся Адамовіча: «Якая культура думкі, пачуцця... I якое разуменне, што ў паэта не біяграфія, a — лёс. I тужлівае жаданне сабе іменна гэтага».
1970 г. — асобным выданнем выходзіць у свет аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь».
1973 г. — выходзіць першая кніга вершаў «Ядлоўцавы куст»; у 9-м нумары «Маладосці» надрукавана апавяданне «Асеннім днём» (канчатковая назва «Смаленне вепрука»), Маскоўскі крытык Вячаслаў Івашчанка адзначаў: «Традыцыйная «вясковая» і наватарская «інтэлектуальныя» плыні ў прозе Стральцова — не дзве асобныя мелодыі аднаго аўтара, а дзве тэмы, якія перакрыжоўваюцца, перагукваюцца і ўзбагачаюць адна адну... У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь», у апавяданні «Смаленне вепрука» адчуваецца відавочнае імкненне Стральцова да сінтэзу, імкненне спалучыць у прасторы аднаго твора і мінулае і сучаснае...» Алесь Адамовіч разглядаў «Смаленне вепрука» ў кантэксце пошукаў і знаходак Кузьмы Чорнага: «Здаралася, што малады Чорны свядома «супернічаў» з класікамі... пісаў апавяданне «Буланы», вядома ж, маючы на ўвазе «Халстамер». Тым самым правяраў самога сябе, беларускую мову, беларускую прозу... Міхась Стральцоў «супернічае» ўжо з Чорным — вучачыся такому ж смеламу суперніцтву ў таго ж Чорнага, — але пачуццё сучаснай прозы, мабыць, ужо не тое: бо ёсць ужо ўсё, «што і ў людзей»...»
1974 г. — выходзіць у свет кніга выбранай прозы «На ўспамін аб радасці». Праз дзесяць гадоў, перачытваючы гэтую кнігу,
Аляксандр Станюта сказаў пра яе аўтара: «Як сапраўдны нацыянальны талент, ён нікога не паўтарыў, не даўшы тым самым нікому паўтарыць сябе».
1976 г. — выходзіць зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ «У полі зроку». Каштоўнасць зборніка ў прызнанні, якое відавочна супярэчыла тагачасным афіцыйным стандартам адносна «правоў» мастака: «Трэба верыць у сваё права быць мастаком, і тады чытачы будуць пазбаўлены таго не вельмі прыемнага і не вельмі маральнага відовішча, калі пісьменнік, паэт ці празаік — усё адно баючыся, што чытачы-суайчыннікі не павераць у добрыя намеры апошняга, праз радок клянецца ў сваёй вернасці гэтым суайчыннікам-чытачам, кідаючы, тым часам адным вокам і на рэдактара».
1979 г. — выходзіць у свет другі зборнік вершаў «Цень ад вясла».
1981—1982 гг. — прымусовае знаходжанне ў мазырскім «лячэбна-працоўным прафілакторыі». У лісце ад 7.01.82 (ліст адрасаваны Л. Дранько-Майсюку) паэт так характарызаваў сваё мазырскае існаванне: «Тут, на адзіноце сярод людзей, асабліва пачынаеш цаніць усялякі нязмушаны, шчыры знак спагады ці ўвагі — у малых радасцях вялікі сэнс... Я нават думаю: вось месца, дзе найпрасцей падацца ў экзістэнцыю, як філасофію пражытага і перажытага імгнення ў яго самацэннасці. У нензбывной, кажучы па-руску, каштоўнасці. Нешта ў гэтым сэнсе, хоць экзістэнцыялізм, вядома, не толькі ў гэтым... Жыццё маё цячэ патрохі ў не мной прызначаным рэчышчы, для працы сваёй часу амаль няма — што зробіш? — ды і думка валюхаецца, як мокрае гарыць. Праўда, напачатку, як быў у каранціне, можа, болей імпульсіўна, са злосці, чым па натхненні, пісаў вершы (пісалася), цяпер — не... Як будзе далей — пабачым. Тое-сёе мроіцца ў галаве: з прозы — не прозы, з крытыкі — не з крытыкі — эсэі нейкія. Якжартуе Вера Сям[ёнаўна] Палтаран...»
1983 г. — у серыі «Бібліятэка беларускай паэзіі» выйшаў зборнік «Яшчэ і заўтра».
1986 г. — выходзяць з друку апошнія прыжыццёвыя кнігі «Пячатка майстра» (літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ) і «Мой свеце ясны» (вершы).
1987 г., вясна — цяжкое захворванне. Вычытаў падпісную карэктуру «Выбранага» (проза, паэзія, эсэ).
5	траўня — выходзіць у свет пераклад рамана Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» («1 вякуе дзень даўжэй за ноч»). Мяркую: праца над перакладам адыграла для М. Стральцова тую ж негатыўную ролю, якую ў свой час падобная праца адыграла ў творчым лёсе Ю. Казакова, творы якога, дарэчы, М. Стральцоў вельмі любіў. Перакладаючы трылогію казахскага пісьменніка А. Нурпеісава «Кроў і пот», Ю. Казакоў не ўзбагачаў свой лірычны талент, а незваротна яго выдаткоўваў, «губляў» у глыбіні чужога эпасу. Падобнае адбылося і з Міхасём Стральцовым на прыкладзе айтматаўскай прозы.
23	жніўня — смерць. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках у Менску.
Леанід Дранько-Майсюк
«У ЖЫЦЦІI ТВОРЧАСЦІ ПАВІННЫ БЫЦЬ ЗАГАДКІ» Архіўныя тэксты Міхася Стральцова
Аўтабіяграфія
Нарадзіўся я ў 1937 годзе ў вёсцы Сычын Слаўгарадскага раёна, на Магілёўшчыне. Вучыўся ў мясцовых школах, пераходзячы з адной у другую, бо нават сямігодкі ў роднай вёсцы тады яшчэ не было.
У 1954 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ул. I. Леніна на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта.
Першае апавяданне маё з’явілася ў 1957 г. у часопісе «Маладосць». 3 той пары пачаў выступаць у друку з апавяданнямі, крытычнымі артыкуламі, рэцэнзіямі.
У 1959 г., пасля заканчэння ўніверсітэта, стаў працаваць у газеце «Літаратура і мастацтва». Цяпер працую ў часопісе «Полымя».
У гэтым годзе ў Белдзяржвыдавецтве выйшаў зборнік маіх апавяданняў «Блакітны вецер».
1962
Пра Еўдакію Лось
У маёй памяці Еўдакія Лось неадлучная ад успамінаў пра пачатак пяцідзясятых гадоў. Неблагі тады быў час. Нешта такое асаблівае, падобнае на казытлівую прысутнасць надзеі, нейкіх спадзяванняў на перамены, лунала ў паветры, востра казытала пачуццё і думку.
Увачавідкі большала моладзі ў нашым пісьменніцкім Саюзе. Будаваўся дом на вуліцы Чарнышэўскага, дзе неўзабаве пасяліліся разам з выдавецкімі работнікамі і нашы літаратары.
Першым пасля наваселля летам шчыра цвілі на клумбах кветкі, на двары буяла кустоўе.
Зранку і падвечар Караткевіч выходзіў на балкон да сваіх галубоў.
На лаўцы ля пад’езда, сцішаны і ўсмешлівы, сядзеў Язэп Пушча.
Чарнявы, як грак, Антон Алешка, паціскаючы плячыма, ківаючыся, загаворваў да яго.
Выдавец і бухгалтар Пеўзнер паліваў клумбу.
Змрачнаваты Уладзіслаў Нядзведскі аднекуль у адзінкавай колькасці, самапасам, вяртаецца дамоў, іранічна-сур’ёзна выглядаючы нешта «канкрэтна на мясцовасці».
Еўдакія Лось з кветкамі ў руках вяртаецца з нейкага выступлення — святочная, зіхоткая, шамоткая (тады была мода на нейкія блішчастыя сукенкі). Бачу яе выразна, нібы было гэта ўчора, а ў памяці паўстаюць радкі з яе верша, які яна любіла сама і часта на сваіх выступленнях перад чытачамі згадвала на памяць. Там — пра малодшую сястру, пра яе бясхмарнае юнацтва, пра недададзенае самой паэтэсе і яе пакаленню ў пасляваеннай маладосці.
На танцы пайшла, харошая, 3 журбою пайшла маёй.
А ёй, паэтэсе, і сапраўды, можа, было недададзена пры жыцці — і дабротаў жыццёвых, і літаратурнага і іншага прызнання. I, можа, таму з вялікай ахвотай ішла яна сама да свайго чытача, ездзіла, выступала, перапісвалася. Насуперак абыякавасці крытыкі, самога літаратурнага асяроддзя. He будзем вінаваціць яе за гэта, як і за тое, што, ведаючы сабе цану, яна лішні раз і нагадвала пра тое нам. А нам замест таго, каб раздражняцца, варта было б зразумець яе, стаць да яе бліжэй, падтрымаць. А мы думалі, што яна сама сябе абароніць, што ёй гэта нічога не варта. Што гэта не так, мы зразумелі, калі яна захварэла.
Зразумелі яе мужнасць, яе дабрыню, шырыню яе пагляду на жыццё, зразумелі, што яна, можа, найболып чым хто іншы з яе паэтычнага пакалення, была ўражана і памяццю вайны, і памяццю гаротных пасляваенных год, здолеўшы сказаць пра свой першапачатковы жыццёвы вопыт непаўторна і балюча. Але мала гэтага. Тую меру разумення жыцця і чалавечага трывання яна перанесла і ў дзень сённяшні, зрабіўшы яго і паэтычным, і чалавечым працягам роздуму пра час, — не застаўшыся думкай і вопытам толькі там, на пачатку сваёй дарослай свядомасці.