• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

    Выгнаны патрыцый

    Кніга пра Міхася Стральцова

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 432с.
    Мінск 2017
    105.66 МБ
    Гэта, вядома, не значыць, што я не хацеў бы, скажам, пайсці з табой у тэатр — хоць на «Запарожца за Дунаем»8 — калі ласка! I людзі няхай ходзяць у тэатр і ў кіно, і на танцпляцоўкі ці на «карчы», як іх называюць у парках.
    Во — хацеў я аднойчы напісаць апавяданне пра танцпляцоўку (даўно), і задума, здавалася, цікавая была. Нябожчыку Рылько нападпітку неяк расказваў, а ён уталопіў вочы ў мяне, доўга глядзеў, неяк тужліва-хітравата, як гэта ён умеў, а потым кажа нешта накшталт гэткага: а ты даўно, хлопча, каровы пасвіў, касіў ці дровы пілаваў? I пра Дастаеўскага нешта сказаў, і пра ягоную «хромоножку» са Стаўрогіным9 — маўляў, вывіх і выбрык.
    Разумны быў чалавек, і мы, гадамі розныя, сябравалі, можа, па-сапраўднаму, а болын ён нібы бацька мне быў. А пра Даст[аеўскага] ён сказаў нездарма: у мяне ў той задуме нейкім саматужным Фрэйдам патыхала, ён гэта неяк адразу зразумеў. А задума ці не забылася, памятаю толькі і цяпер чамусьці ўпэўнены, што, далібог, неблагая была. Калі-небудзь, можа, успомню, нечага з другога вопыту дадам і, дадаўшы, можа, напішу. Бо начытаешся, як Z. з F. «жнвопнсуют» жанчын і каля, дык не па сабе неяк робіцца: і тэмы шкада, і праўды шкада, той праўды, пра якую стары Талстой (у адносінах да жаноча-мужч[ынскай]
    прабл[емы|) выказаўся неяктак: я пра тое голас падам, калі адной нагой у труне буду і выкажуся, шасну ў труну і векам накрыюся.
    Так, здаецца, Горкі перадае — чалавек, які выдумаў сябе і выдумляў другіх, страшная ў яго гэтая ўласная выдуманасць, упэўненасць дзяка ці царкоўнага начотчыка. Можа, адзіны з рускіх літаратараў, [які] вёску не разумеў і не любіў. Яно дык любіць, канечне, мала за што можна, але... ягоная яўная, а часцей схаваная, варожасць да інтэлігенцыі даказвае толькі тое, што ён самавук, і тое, што інтэлігентам трэба нарадзіцца. Прапаведваць веды, з аднаго боку, услаўляць волю і нейкага чалавека, паднаўляючы, зноў жа саматужна, Ніцшэ, і забыць пра Акакія Акакіевіча10, як гэта было ў Горкага, — гэта і не па-руску неяк, і не па-асветніцку нават. Пану грамата цяжка даецца, а калі даецца, дык прымаўкай робіцца нездарма
    Надвор’е ў нас даўно ўжо сапсавалася — сырасць, макрэча, не ведаю, як у вас. Радыё я не слухаю, ды і ўключаюць яго прапары цэнтралізавана, так сказаць, калі захочуць. Футбол я не гляджу. Вось пішу табе раніцай, палова восьмай, да паверкі — дождж шастае, а ў мяне круцяцца рубцоўскія радкі:
    Седьмые суткн дождь не умолкает —
    М некому его остановнть!
    Все чаше мысль угрюмая мелькает,
    Что может всю деревню затопнть.
    Цытую па памяці, таму і сумняваюся. Неяк так. Там яшчэ, здаецца, ёсць радкі: «На кладбнше, как будто крокоднлы, ворочаются, спятмвшн, гробы»11. Бр! Мальчмшка. Часто «смешной н мнлой» кажется у него эта страсть пугать млм легкомысленннчать. Вроде:
    Прозрачно небо голубое,
    Прозрачен воздух голубой.
    Какое место вам? — Любое!
    Любое время, край любой!12
    Ах ты, божа мой!
    Як яму ў тым абраным ім ці некім другім краі цяпер — адзін бог ведае. Напрадракаўся: «Я умру в крешенскне морозы»13. Так, здаецца, і было.
    Някрасаўскі пейзаж нейкі над намі, да Кальцова не дараслі ці перараслі, — паспяшаліся. Але нешта я сумнае пад дождж пачаў — не буду. Вось табе зноў славянская рыса.
    I не пытаюся ўжо аб падарожжах тваіх. Здаецца, што і цябе дожджык заспеў. Калі не, напішы. А я скарачацца буду. Бо і час: паверка тая ж.
    Бывай. Успамінай калі. Міхась.
    Кветкі ў мяне на стале стаяць. Ахвярую колькі пялёсткаў. М.
    1	Парафраз верша П. Броўкі «Аты ідзі» (1965).
    2	Маецца на ўвазе вядомы на ўвесь СССР Панявежыскі драматычны тэатр, заснаваны ў 1940 г. літоўскім рэжысёрам Юозасам Мільцінісам.
    3	Гаворка пра тэлеспектакль «Па шчасце, па сонца» (1971), пастаўлены паводле твораў Я. Купалы (рэжысёры — В. Раеўскі і В. Акімушкін, аўтар сцэнара — М. Стралыіоў, кампазітар — С. Картэс).
    4	«Верачка» — лірычная камедыя А. Макаёнка, апублікаваная ў «Нёмане» (1980, № 3).
    5	Відань, маецца на ўвазе Пегі Эшкрафт (1907—1991) — англійская акторка, уладальніца прэміі «Оскар» (1985).
    6	Пульхерыя Іванаўна — гераіня аповесці М. Гогаля «Старасвецкія памешчыкі» (1835).
    7	Арына Радзівонаўна — гераіня п’есы А. Макаёнка «Верачка».
    8	«Запарожай за Дунаем» — украінская опера кампазітара С. ГулакАртымоўскага (паст. у 1863 г.).
    9	Стаўрогін — галоўны герой рамана Ф. Дастаеўскага «Бесы» (1870— 1872).
    10	Акакій Акакіевіч Башмачкін — галоўны герой аповесці М. Гогаля «Шынель» (1842).
    11	Дакладная цытата з верша М. Рубцова «Седьмые суткн дожджь не умолкает...»: «На кладбніце затоплены могнлы, / Вадны еіце оградные столбы, / Ворочаются, словно крокоднлы, / Меж зарослей затопленных гробы».
    12	М. Стральцоў недакладна цытуе верш М. Рубцова. Трэба: «Прекрасно небо голубое! / Прекрасен поезд голубой! / — Какое место вам? — Л юбое. / Л юбое место, край любой».
    13	Радок з верша М. Рубцова «Я умру в крешенскне морозы» (1970).
    17.	Але Сямёнавай
    12чэрвеня 1982 г.
    «Добры вечар — кажу гэты раз і гляджу ў акно, за якім сапраўды вечарэе, але на захадзе ні барваў, ні бліскавак, хоць па-навальнічнаму пахмурна і ветрана. Зеляніна нейкая вайскова-адчужаная, без тонаў, колеру, бо замгліла неба, а ці надоўга, не ведаю.
    Учора атрымаў тваё пісьмо, адпісаў, нават заклеіў, і вось яно ляжыць на стале, як не маё ўжо, без маёй улады на яго, якраз такое, якім прачытаеш яго, якім яно табе падасца. А якім, не ведаю. Рэчы, мусіць, таксама ведаюць адчужэнне, як і праніклівасць, можа, сваю. Я, напрыклад, редка бываю ў згодзе з імі, і яны, мусіць, адчуваюць гэта, бо ніколі не затрымліваюцца ў мяне, як бы баяцца нейкай неўладкаванасці самога гаспадара — мо, найперш, душэўнай.
    Дык вось, пісьмо табе ляжыць неадпраўленае і будзе ляжаць аж да панядзелка, прыйдзе разам з гэтым, а мо і не — на тое ёсць свае паштовыя дзівосы.
    Значыцца, так. Надвор’е, мяркую, і ў вас сапсавалася, і ты, мусіць, так і не здзейсніла мой наказ павандраваць на крэсах нашага раёна з «французской кннжкою в руках»1 a-la belle Таццяна2, памаркоціцца ля возера ў часы, калі там мала ўжо вульгарных купальшчыц і купальшчыкаў, але яшчэ і не затаіўся ў прыбрэжных хмызах сумна-задумлівы Пан, каб высочваць нетутэйшых наяд, — не пагражае табе, хіба сустрэча з маім імгненна-прывідным ценем над той вадой: ён нагадвае табе, можа, лермантаўскія радкі, якія згадваў я некалі над тым, з дазволу сказаць, возерам. Вось такія радкі:
    Окончен труд дневных забот.
    Я часто о тебе мечтаю.
    Бродя вблнзн пустынных вод, Вечерннм выстрелам вннмаю.
    14 между тем, как чередой Глушнт волнамн нх седымн, Я плачу, я томмм тоской, Я умереть желаю с ннмн3.
    Кажется, так. А ўспаміналіся мне там, можа, «нные берега, нные волны»4. А цяпер я хачу бачыць цябе менавіта на нейкіх здратаваных берагах нейкага менскага возера, — і крый Божа, не ў Палангах і не ў Адэсах шумных! Крый Божа!
    Ці не эгаізм гэта? I па праву якому, га?
    Як бы там ні было, пасылаю табе трохі «божых слёзак». А наогул жа, няхай анёлы з табой гуляюць, а ты, калі хочаш, узносся з імі на неба — ненадоўга, праўда, бо ў мяне забаляць вочы глядзець на анёльскае гэта відовішча.
    Бывай. Пішы. Жыць асабліва не спяшайся. А маркоціцца — тым болей.
    Міхась.
    1	Радок з рамана ў вершах А. Пушкіна «Яўгеній Анегін» (1823—1831).
    2	A-la belle Таццяна (з франц.) — нібы прыгожая Таццяна (гераіня «Яўгенія Анегіна»).
    3	Цытата з верша М. Лермантава «Любнл с начала жнзнн я...» (1829).
    4	Радокз верша А. Пушкіна «Вновья посетнл...» (1835).
    18.	Але Сямёнавай
    21 чэрвеня 1982 г.
    О, у мяне не такі ўжо і благі быў дзень! Як бы там ні было, тое-сёе ўтаргаваў усё ж у цябе. Цяпер хаджу, надзімаюся, як паўлін, ну а ты — ці адчуваеш сябе павай? Магчыма, можа, але не з той нагоды, як хацелася б мне. Во пакруціў я тваё пісьмо і так і гэтак і бачу, што вялікі ты дыпламат. Абвяла мяне вакол
    пальца, папярэдне не паманіўшы нават! Хітранькая ты! Усе захады мае абышладыяшчэ мне, як Анегін1 нейкіўспадніцы, марал вунь які за мае прамаскавецкія сімпатыі (быццам бы) прачытала. А наастачу яшчэ напалохала тамтэйшым востранькім каблучком, які непазбежна патопчацца па мне. Да апрашчэння завеш, але не з сабой (sic!), акулярчыкі мне спрытненька ўціраеш, а сама смяешся. Кіпцюрыкі-шпілечкі, маўляў, нехта іншы пакажа няхай... He, давядзецца мне, мусіць, аб’яву ў тую рыжскую газету, якую ты згадвала неяк, пісаць. А што? Закажы на будучае выразкі ў менскім бюро даведак — пацеха будзе!
    Але чакай. Я нейкі іншы ход прыдумаю супроць цябе. Мы яшчэ паваюем! Напалохалася?
    Тады будзем пра іншае.
    Барадулін ліст прыслаў. Шчодры, як сам гаспадар. Але добра, што азваўся. Вершы новыя абяцае ўключыць. Адсутнасцю дат папікае. Але табе я ўжо наконт датаў тых пісаў. На назве раіць спыніцца: «Яшчэ і заўтра»2. Гэтым ён палесціў мне. Мне самому пакрыёма падабалася з усіх. Пакідайце, калі можна.
    Слухай, даражэнькая, Вялюгіну, вядома, я напішу, але ці не «напусціць» на яго Рыгора [Барадуліна]? Вялюгін, мусіць, баіцца майго цяперашняга «рэнамэ», але ж не вечна я буду сядзець тут! Пакуль ён друкаваць збярэцца (ведаем ягоны разварот!) ды надрукуе пакуль, дык я яго, можа, ля Круглай плошчы3 з галаварэзам якім-небудзь тутэйшым (тут называецца «кент», «кенцяра») перайму. Якім данясе сябе новай жонцы? Жарт, вядома — няхай не страхуецца, а вершы друкуе. Рыгора, Рыгора трэба напусціць!
    Рэцэнзію для Масарэнкі я найхутчэй як-небудзь агораю, перасілюся. Бяда — не лезе нічога ў галаву. Лаяцца не хочацца, а ваду ліць я неяк не ўмею. А гэта не заўсёды добра.
    Ну бывай.
    Хочаш ведаць, які вершык прыслаў мне Барадулін?
    Лёг спакой на халадок атавы, Вытрасшы трывогі з рукаўцоў. Маладзік прарэзаўся танклявы, Быццам малады Міхась Стральцоў4.
    Во дае! Во ў каго ты дыпламатыі вучышся! Ведаю цяпер.
    Рыгору пра вершык не кажы. Што ягоны выбар загалоўка спадабаўся, скажы. Тутён сапраўды як бы палесціўмне. Я рады.
    Міхась.
    1	Яўгеній Анегін — галоўны герой аднайменнага рамана ў вершах А. Пушкіна.
    2	«Яшчэ і заўтра» — кніга выбраных вершаў М. Стральцова; выйшла ў 1983 г.
    3	Круглая плошча — ранейшая назва Плошчы Перамогі.
    4	Страфа з верша Р. Барадуліна «Маладзічком» (гл. зб. Маўчанне перуна» (1985).
    19.	Але Сямёнавай
    12жніўня 1982 г.