Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Кажу гэта не як «пацярпеўшы»: проста такі-сякі ўласны вопыт прымусіў паглядзець на каторыя праблемы, як ні дзіўна, не па-суб’ектывісцку, суб’ектыўная псіхалогія мне ўсё ж павінна быць бліжэй, паводле майго занятку. Памятаеш, у «Фаўсце»? «Мне нечего сказать о солнце н звездах — я внжу на земле страданье человека»5? Я пісаў табе, здаецца, ужо неяк пра гэта.
У мяне тут было не тое каб даволі часу (яго забіраў распарадак і розная звязаная з ім нікчэмнасць і лухта), даволі ўсё ж, каб па-
разважаць над тым, над гэтым. Той час, што фільтраваўся з гэтай нікчэмнасці і лухты, проста шкада было аддаваць дробязям свайго «я», тут, можа, было і падсвядомае жаданне нейкай кампенсацыі вымушанага марнатраўства — падсвядомы разлік.
Ведаеш, я зразумеў, што адзінота не так і згубная ў маім узросце. Цяпер я ведаю гэта, тым болып, што яна звыклай была для мяне і раней, бо твой пакорлівы слуга пазбаўлены так званах талентаў «обіцнтельностн» і трошкі «загартаваны» ў гэтым сэнсе. Мой «экзістэнцыялізм» памагаў мне.
Нешта загаварыўся я і «воспарнл». He буду.
Давай пра што іншае.
У Пальміры розныя я без цябе не паеду. Вось што мушу табе сказаць. Сёлета ўсё роўна позна. Гэта вучыцца толькі ніколі не позна, як, дарэчы, мондра разважалі тыя «соревнователн просвевцення», якія дбаюпь пра твой надзённы і духоўны правіянт. Вучыся і адпавядай пасадзе. Хлеб апраўдваць трэба, і вялікім пачынанням спрыяць трэба таксама.
Пра Скрыгана скажу, што гэта ў яго «пункцік» — з імёнамі мудраваць. Сам ён то Янка, то Ян (а жонка, здаецца, заве Янчыкам) то ён Ів[ана] Сіпак[ова] падаб’е Янкам звацца, то Цвірку закапыліць нос на манер Гадзіцкага нейкага6, то мяне Міхалем хрысціў, а на благі выпадак — Міхалам — слухай толькі яго! А ты завіся ўжо лепей Алінай, калі хочаш, а я табе нагадаю пушкінскі вершык:
Алнна, сжальтесь надо мною!
He смею требовать любвн:
Быть может, за грехн мон,
Мой ангел, я любвн не стою7,
Ну н т. д.
Макарэвічу не звані. Навошта яму вершы друкаваныя? Я пасылаў яму «лімаўскія», думаючы, што паспее да публікацыі пракруціць8, дадаўшы, можа, што з таго, што змарнавалі мінулы раз. (3 «палымянскіх» — памятаеш?) Ён змоўчаў. 3 гэтым народам ні ў лазні парыцца, ні ў мінскім метро (дарэчы, што яно?) на «чарніла» прасіць. Цьфу! — прабач!
Бывай. Пішы хутчэй. А часу — часу яшчэ хапае. Я ў верасні яшчэ буду тут, мусіць, сядзець.
Міхась.
1 Ваяўнічае племя нубійцаў жыло на берагах Ніла і здзяйсняла частыя і імклівыя набегі на Егіпет; славіліся таксама нубійскія лучнікі.
2	Кароль Лір — герой аднайменнай п’есы У. Шэкспіра.
' «Пусйіце Дуньку ў Еўропу» — цытата з п’есы «Любоў Яравая» (1926) рускага пісьменніка К. Трэнева. Азначала іранічныя адносіны да чыйгосьці захаплення жыццём ў замежных краінах.
4	Аўрора Дзюдзеван — сапраўднае імя французскай пісьменніцы Жорж Санд.
5	Дакладная цытата з трагедыі Ё. В. Гётэ «Фаўст»: «Мне нечегог сказать о солнце н звездах, / я вюку лншь однн мученья человека» (пер. М. Халадкоўскага).
6	Пісьменнік К. Цвірка часам выкарыстоўваў псеўданім ЦвіркаГадыцкі.
7	Цытата з верша А. Пушкіна «Прызнанне» (1826).
8	Паэт В. Макарэвіч працаваў у літаратурнай рэдакцыі Беларускага радыё.
21.	Але Сямёнавай
2верасня 1982 г. Дарагая Ала!
Я, можа, і сапраўды дабіваю недзе апошнія свае дні тут (не падумай, што я крыўляю якого-небудзь Хаіма ці Шлёмку). Як хочаш: наогул, дабіваю, дабываю, але каб сапраўды так.
Пісьмы твае я атрымаў усё ж, неўзабаве пасля пісьма Веранікі1. А вось ці атрымала ты мае? Я там табе агаворваў ролю нейкай бадай што патранэсы, настаўніцы моладзі і г. д., але вось ты пішаш, што размова ваша тэлефонная была паспешлівай, няўцямнай, ці што. Усё ж Вераніка мне напісала, што голас у A. 1. прыемны і малады — ты гэта адзнач. Гаворыць усё ж, заўважай, жанчына. Нешта ды значыць.
Напісала мне яшчэ ледзь не трактат наконт пасрэдніцтва, неўмяшання і г. д. Як табе гэта падабаецца? Мне, бадай што, спадабалася. Гэта добра, калі малыя прынсіпы свае заяўляюць.
Калі ўсё ж табе пазвоніць яшчэ (а я хацеў бы), прынаравіся неяк не на хапок пагаварыць: яна летам была ў тваёй любімай (чаму?) Рызе — паахайце адна перад адной з выпадку тамтэйшых дзівосаў розных. Вы, жанчыны, гэта ўмееце.
Навін у мяне ніякіх. Бібліятэку, лічы, перабралі2, — на тым справа і стаіць. Трэба акты, спісанне і г. д., а мае рэвізоры каторы дзень не паказваюцца. Сягодня сыбота, заўтра нядзеля, а што ў панядзелак — невядома.
Думаў я трапіць да вас пасля 7-га [кастрычніка], ды, мусіць, не. Каб хоць у сярэдзіне месяца. I то б нічога.
Як сустрэнемся? Ты мне столькі, яшчэ больш, чым Ніка, «маралаў» начытала (за ўвесь час), можа, не «маралаў», а блакаду нейкую павяла, пэўна — можа, столькі напамахвала перада мной і амаль незаўважна, як харошая дрэсіроўшчыца, смнрнтельным стэком, што старыя рэфлексы мае затармазіліся, новыя — не выпрацаваліся, і я стаю перад фактам разбурэння асобы, як яна ёсць. Вось што ты нарабіла!
Узваж, узваж усё гэта, даражэнькая, і перамянні гняўлівасць і жорсткасць на літасць.
Ну, але тым часам чакаю тваіх лістоў пакуль, пішы — не лянуйся.
Скажу табе што-небудзь харошае ў другім лісце, калі твой, праўда, не будзе надта сіберным.
Бывай пакуль.
Міхась.
1	Вераніка — дачка М. Стральцова.
2	У лячэбна-працоўным прафілакторыі М. Стральцоў загадваў бібліятэкай.
22.	Але Сямёнавай
27 верасня 1982 г. Добры дзень, дарагая!
Гэта, як уздых, — трохі стомлены, трохі безнадзейны, трохі з надзеяй на палёгку. «Даражэнькая» і «дарагая» — адчуваеш розніцу? Адчуўшы, адчуеш і мой настрой. Ну іх к Богу, нашыя праблемы і нашыя клопаты, наша свядомае ці міжвольнае хітраванне з самім сабой! Бо як падумаю, што чалавеку ў гэтым жыцці, па сутнасці, так мала трэба і што гэтае «малое» з такімі вялікімі пачаткамі (Дастаеўскі неяк прагаварыўся, што гэтае «малое», «простае», можа, настолькі сапраўды простае і малое, што чалавеку ў яго немагчыма паверыць), бо калі падумаеш так, сапраўды робіцца не па сабе і ад усялякіх нашых слоў, і ад нашых зважанняў на чужыя ці свае акалічнасці, і ад апраўдання гэтых нашых зважанняў — і тады нейкі лісток «засохшнй, безуханный»1 гаворыць нашаму розуму і пачуццю больш, чым усе нашыя акалічнасці. Ты добра зрабіла, што прыслала мне тэты лісток, запытаўшы тым часам, ці не пакрыўдаваў і г. д.
Пакрыўдаваў-такі, мусіць, даражэнькая (вось тут яно на месцы), і гэта ты, можа, адчуеш з майго трохі бурклівага пісьма, не гэтага. Адчуй і будзь са мной трохі шчырэйшай. Крый мяне Божа папракаць цябе ў няшчырасці наогул! Мне проста здаецца, што ты ў нечым шадншь мяне ці аберагаеш, а ў чым, зразумець не магу, — і ў гэтым недагаворанасць нейкая. Мо мне і здаеіша. Вось пабачу цябе на ўласныя вочы, пачую твой голас — і зразумею, можа, у чым тут справа і сакрэт.
He памятаю, ці пісаў табе (а больш, здаецца, каму?), што мая малодшая дарослая дачка пачала мне пісаць апошнім часам і нават прыслала свае вершы. Што яна піша, я ведаў і paHeft, а тут пабачыў на ўласныя вочы. Здаецца, нешта ёсць (кажу гэта аб’ектыўна). Але больш мяне суцяшае яе сур’ёз, неблагая філалагічная адукацыя, наогул, па-мойму, даволі мізэрная ў наш час у дзяўчатак (і не толькі) яе ўзросту. Я напісаў «адукацыя», а трэба было — пісьменнасць: адчуванне стылю, што мне асабліва даспадобы. Я гэта ўсё да таго, што хацеў бы, каб ты
неяк пазнаёмілася з ёй і ўзялася кіраваць хоць збольшага юнай душой: я гэта не ўмею ды і баюся адчужэння пэўнага — у жанчын узаемапаразуменне, можа, прасцей. Я прасіў Вераніку пазваніць табе (даруй, што без твайго дазволу, бо, дарэчы, прасіў даведацца, чаму вашэці маўчыць), прасіў, а званіла яна ці не, не ведаю, бо ты нічога не пішаш, а яна не адпісала пакуль.
Прыгарні, калі пазвоніць, да сябе дзіцё: мне, дальбог, хочацца, каб нехта меў на яе харошы жаночы ўплыў — інтэлектуальны і псіхалагічны.
Што ты думаеш пра ўсё гэта, напішы, але ведай, што мне хочацца настойваць на сваім хаценні.
Вершы «днтё» піша чамусьці па-руску, а варта было б скіраваць на што іншае, тым больш, што і вучыцца ў універсітэце на бел[арускім] аддзяленні. Вядома, я скажу пра ўсё гэта ёй і сам, толькі не ў лісце, можа, і не адразу. He адразу, бо хачу, пабачыўшы пасля году адсутнасці, уцяміць, што і як. А ты зачапі яе як-небудзь цяпер — зразумей толькі мяне правільна: я, можа, бянтэжуся трохі сваёй ролі і таму прашу ў цябе дапамогі, але не толькі таму. Галоўнае — у маёй упэўненасці, што твой уплыў можа быць найбольш дзейсным. Ты, можа, пасмяешся з маіх гэтых старанняў; але ж мне ў глыбіні душы ўсё ж нешта лесціць, што ў малой прысутнічае-такі філалагічная жылка і што яна можа аслабнуць без пэўнай увагі, бо вучыцца малая на вячэрнім (а мо цяпер і завочным?) аддзял[енні], а дзе там літаратурнае асяроддзе і г. д.?
Пра маю ўяўную чытацкую дасведчанасць ты, здаецца, трохі перамяніла думку, бо сапраўды — якое тут у мяне было чытанне? Канечне, я не чытаў тут, як не чытаю наогул, розную выпадковасць, лухту. Тое-сёе цікавае для сябе я і тут прачытаў, але вось навінкі?! А навінкі ўсе ў цябе, ды яшчэ вунь якія! Якраз усё тое, што трэба мне. Я чытаў з таго, што ты згадваеш, толькі Гесэ — і «Воўка», і «Гульню ў бісер»2.
Фільмы, вядома, не бачыў. «Амаркорд»3 асабліва хацеў бы паглядзець. Феліні чамусьці мой любімы рэжысёр. «Хрысціянскі» пачатак у ім цаню, адсутнасць бяздумнай жорсткасці і чалавечнасць і адухоўленасць сімволікі. Наіў, можа, пры гэтым. Наогул
наіў у мастацтве люблю — гэта нешта накшталт супермастацтва, ці што.
Але — даволі. Бібліятэку я перадаю, але — марудна, ты пакуль мне пішы. Зразумела? Калі прыйдзе час «закругляцца» — вестку падам.
He журыся, а я буду думаць пра сустрэчу.
Міхась.
1	М. Стральцоў спасылаецца на верш А. Пушкіна «Кветка», які пачынаецца радкамі: «Цветок засохшнй, безуханный, / забытый в кннге внжу я».
2	«Стэпавы воўк», «Гульня ў бісер» — раманы нямецкага пісьменніка Германа Гесэ.
3	«Амаркорд» — адзін з самых вядомых фільмаў італьянскага рэжысёра Федэрыка Феліні, зняты ў 1973 г.
23.	Але Сямёнавай
11 кастрычніка 1982 г. Дзень добры, Ала!
Можа здарыцца так, што пісьмо гэта сам даганю ў Менску. Але — пішу «с той горькой радостью» і т. д. Бацюхны-светы! Больш за год прайшло, адмалацілася, адгрукалася — і года, папраўдзе, не так шкада, як таго, што час упушчаны не для пісаніны нават (Бог з ёй!), а для вырашэння спраў жыццёвых і неадкладных. Вось выйду, а сам у цянётах большых і шчыльнейшых, чым быў раней. Вось што раз’юшвае! О багі!