• Газеты, часопісы і г.д.
  • Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

    Выгнаны патрыцый

    Кніга пра Міхася Стральцова

    Выдавец: Лімарыус
    Памер: 432с.
    Мінск 2017
    105.66 МБ
    Заўсёды любіў і люблю Вашы артыкулы — свежыя па думцы, разумныя і таленавітыя.
    У апошні час палюбіў і Вашу паэзію — сапраўдную, светлую, зразумелую, без ніякай падробкі пад актуальшчыну. Жывыя пачуцці нашых дзён (і вечныя).
    Жадаю Вам моцнага здароўя, новых творчых узлётаў, радасці! Рад, што некалі мне давялося разам працаваць. Шчасця і радасці Вашай сям’і. Паклон Вам і віншаванне ад Зоі Кірылаўны1.
    Моцна абдымаю — Пімен Панчанка.
    1 Жонка П. Панчанкі.
    18.	Данута Бічэль — Міхасю Стральцову
    11 лютага 1987г.
    Дарагі Міхась!
    Прабач, што так звычайна і прозай віншую цябе з 50-годдзем, на жаль, такі празаічны ў мяне пайшоў век. Але я памятаю нашу маладосць і твой натхнёны вобраз. Быў ты для мяне такім ідэальна беларускім сучаснікам-героем, што паставіць магла цябе толькі адразу за бацькам у сваім уяўленні — от, нейкі такі свойскі, сапраўдны, надзейны ты бачыўся мне на вялікай адлегласці нашага быцця ад Мінска да Гародні.
    Спадзяюся, што нешта чыстае, тое юнацкае шчырае і таленавітае ты пераносіш праз гэты бар’ер 50-годдзя. Жадаю табе шчасця, здароўя і натхнення, працы і працы. Хай тваё жыццё будзе запоўнена працай і хай прайа прыносіць радасць не толькі табе сваім плёнам.
    Данута.
    19.	Анатоль Вялюгін — Міхасю Стральцову
    [12лютага 1987г.]
    Ну, што, дарагі Міхась Лявонавіч?..
    От і сталасць палачкай пастукала ў твае дзверы, і ўсе 50 — як «сіні сон» на прылессі, за якім — веру! — кроніста зарунее пушча тваёй працы ў літаратуры, бо да талстоўскага жніўня яшчэ 32 гады!
    Абдымаю — Анатоль Вялюгін.
    20.	Янка Брыль — Міхасю Стральцову 14лютага 1987г. Шчыра віншую, дарагі Міхась, па-братняму хачу бачыць цябе шчаслівым, у добрым творчым настроі, хачу пачытаць
    тваё — прозу, паэзію, крытыку, з асаблівым націскам на першае, памятаючы незабыўнае адкрыццё...
    Абдымаю — Янка Брыль.
    21.	Сяргей Баруздзін — Міхасю Стральцову
    2января 1989 г.х Дорогой Мйхась!
    Поздравляю з рецензйей на «Нзбранное»2 й «Мой свет ясный» в № I нашей «ДН»! Кстата, обратйте внйманйе на наш нынешнйй Тйраж...
    й очень прошу Вас прнслать мне в редакцйю этй Вашй кнйгй, а также последнйе йздэнйя на белорусском с автографамй для нашйх нурекчан3: «Бйблйотеке «ДН» в йнтернацйональном Нуреке от старого дружбмнца...» й т. д.
    Хорошо? Очень жду!
    С наступаюіцйм Вас Новым, 1989-м! Я пусть этот Год Змен будет добрым для Вас!
    Нскренне Ваш — Сергей Баруздйн.
    1	М. Стральцова ўжо паўтара года не было на свеце, а галоўны рэдактар «Дружбы народов» працягваў пісаць яму лісты...
    2	Гаворка пра «Выбранае» 1987 г., якога аўтар ужо не пабачыў.
    3	Рэдакцыя «Дружбы народов» збірала бібліятэку для будаўнікоў Нурэкскай ГЭС.
    «Гатовы вам заўсёды дапамагчы...»
    Лісты Леаніда Дранько-Майсюка
    Часам хочацца, каб тыя лісты, якія ты лісаў у маладосці і пасылаў чорт ведае каму, зніклі — бо зазвычай яны паказваюць нягегласць думкі і нязграбнасць стылю, няшчырасць, a то і ўвогуле прыхоўваюць да пары нешта такое, ад чаго ўмомант на душы робіцца і сорамна, і брыдка.
    Аднак жа большая трывога ў сэрцы, як згадваеш свае даўнія пасланні людзям любімым...
    Калі паэт Міхась Скобла паведаміў, што адшукаў маю карэспандэнцыю да Міхася Стральцова, я напалохаўся, бо не памятаў ніводнага радка з таго, што пасылаў аўтару «Загадкі Багдановіча»!
    Вядома, не памятаў і колькасць пасланага — як выявілася, напісаў М. Стральцову трынаццаць лістоў.
    Што я, студэнт маскоўскага Літаратурнага інстытута, а крыху пазней рэдактар мінскага выдавецтва «Мастацкая літаратура», крэмзаў у сваіх пісьмах?
    Хіба што мог з пятага на дзясятае ўгадаць па атрыманых адказах — у сваім архіве маю дзесяць стральцоўскіх лістоў, і яны, гэтыя лісты — мастацтва і такая ж проза, як, скажам, «Смаленне вепрука» ці «Свет Іванавіч, былы донжуан», а часам — філасофскія разважанні, эмацыянальная эсэістыка і далікатная паэзія...
    Я не імкнуўся быць вучнем М. Стральцова, але незаўважна ён стаў эпісталярным маім настаўнікам, і, перачытваючы ягоныя пісьмы, я пераконваўся: лісты ж увогуле — нашы лепшыя творы, праўда, пры той умове, калі мы сапраўдныя самі.
    М. Стральцоў якраз такім і быў...
    Я палюбіў яго адразу, як толькі ўбачыў у часопісе «Маладосць» яго партрэт — так, спачатку, як толькі скончыў школу, напаткаў у часопісе фота пісьменніка, а творы пазней, і не апавяданні з вершамі — артыкулы.
    Калі ўжо служыў, маці прыслала мне ў казарму прыгожае выданне «У полі зроку» — стральцоўскі зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ. Па службе сваёй гэту кнігу я пакінуў маёру Казіміру Маслоўскаму, беларусу з Лагойшчыны, майму камандзіру...
    У Маскве, у Літінстытуце, студэнты з захапленнем гаварылі пра стральцоўскае апавяданне «Смаленне вепрука», і я пастанавіў: калі буду жыць у Мінску, то першае што зраблю — пазнаёмлюся з ім, Міхасём Стральцовым...
    Знаёмства ў Мінску і адбылося, улетку 1981 года — тады Міхась Стральцоў вандраваў, жыў сабе вольна і адначасова паходзіў на Поля Верлена і Сяргея Ясеніна...
    Праз паўгода я даведаўся, што ён апынуўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП) — знаходзілася тая сумная ўстанова ў нейкіх Міхалках пад Мазыром.
    Я напісаў туды — так і пачалося яно, наша ліставанне...
    А ранкам 28 студзеня 1982 года я сеў у аўтобус Давыд-Гарадок—Мазыр, а ўжо з мазырскай аўтобуснай у тыя Міхалкі за дзесяць рублёў мяне давёз таксіст.
    Пра гэта, пра сваю сустрэчу з Міхасём Стральцовым у казённым доме, я расказаў у нарысе «Устойлівае суседства», таму паўтарацца не буду.
    Скажу толькі: з Міхалак вяртаўся замаркочаны; ужо зусім сцямнела, і даехаў я толькі да Лельчыц і там заначаваў — за рубля касірка аўтобуснай пусціла мяне ў дарожную спальню з мулкай лавай.
    Я не спаў там — думаў пра яго...
    У Міхалках ён ужо быў падобны не на Верлена і Ясеніна, а на доктара Казіміра Ірмалевіча, героя рамана Кузьмы Чорнага «Сястра» — прынамсі, ён мог услед за гэтым чорнаўскім персанажам прамовіць: «Я звяў ад стомленасці, я пачынаю паддавацца ўсяму вакольнаму...».
    На жаль, была ж неабходнасць у яго знаходжанні на прымусовым лячэнні.
    У Міхалках ён хацеў пісаць сваё, бо так і паведамляў у адным злістоў: «...а пісацьхочацца...», аднак на мастацкае пісьмо бракавала спакою, хоць працу меў у спакойным кутку — у бібліятэцы...
    Другі персанаж «Сястры» вандроўны рамантык Ваця Браніславец ведаў пра сябе «...што не ўсё ў ім і ён не ўва ўсім, а ўсё вышэй і шырэй, а ён у маленькім кутку ўсяго, нізкім, цёмным і няважным...»
    Такімі, ці амаль такімі, былі і думкі Міхася Стральцова там, у Міхалках, за калючым дротам ЛПП, і мне хацелася хоць якнебудзь і хоць у чым-небудзь паспрыяць яму.
    Але што я мог, акрамя паштовых слоў: «Гатовы Вам заўсёды дапамагчы...»
    Першы ліст1
    Паважаны Міхась Лявонавіч!
    Зусім выпадкова даведаўся я пра Ваша апошняе месца знаходжання2. Пішу з такой мэтай: павіншаваць Вас са святам, а таксама даведацца — ці маеце Вы зараз больш-менш спрыяльныя ўмовы для сваёй працы.
    Хто я такі? Мусіць, Вы помніце мяне3 па апошнім леце. Тады я праходзіў практыку ў «Мастацкай літаратуры» ў рэдакцыі паэзіі4.
    Мы з Вамі нават некалькі разоў сустракаліся. Зараз я дабіваю сваю вучобу ў Маскве, у Літаратурным інстытуце. А недзе пасля 20 студзеня [1982 г.] збіраюся дахаты, на Палессе.
    Мне хочацца з Вамі сустрэцца. Ці будзе на гэта згода з Вашага боку5? Калі будзе, то мо нешта патрэбна Вам, пішыце, і я захаплю тое з сабой у дарогу6.
    А пакуль што буду развітвацца, спадзеючыся на Ваш ліст7.
    Адрас мойтакі: 117393, Москва В-393,ул. Профсоюзная, д. 60, к. 1, кв. 67.
    Леанід Дранько-Майсюк.
    1	Гэты ліст — навагодняя каляровая паштоўка«С Новым Годом!» Даты няма, але на штэмпелі маскоўскай пошты можна ўбачыць такое чысло: «28.12.81» — значыць, напісаў я гэту паштоўку 27-га ці ранкам 28 снежня 1981 года. Ліст пасланы на адрас: Гомелыжая вобласць, г. Мазыр — 11, ЛПП-2..:, штэмпель мазырскай пошты на канверце адсутнічае.
    2	Пра тое, што М. Стральцоў нечакана апынуўся пад Мазыром, у вядомай установе, паведаміла мне мая цешча Валянціна Шчадрына. У тыя гады яна працавала ў Саюзе пісьменнікаў СССР і перакладала на рускую мову прозу У. Караткевіча.
    3	У сваім першым да мяне лісце 7 студзеня 1982 г. М. Стральцоў пісаў: «...Ты трошкі крыўдзіш мяне, як бы нанова пачынаеш наша знаёмства. Ну, вядома, я памятаю цябе, нашы харошыя сустрэчы ў Мінску, памятаю пачуцце даверу адзін да аднаго, што засталося пасля іх — хіба гэта мала?..»
    4	У 1981 г. я, студэнт маскоўскага Літаратурнага інстытута імя М. Горкага, прыехаў у Мінск, у выдавецтва «Мастацкая літаратура».
    Збіраўся ў часопіс «Полымя», але паэтэса В. Коўтун параіла адбыць рэдактарскую практыку ў выдавецтве.
    5	У тым жа сваім першым да мяне лісце ад 7 студзеня 1982 г. М. Стральцоў пісаў: «...Бачыць цябе буду рады і нават вельмі...»
    6	На гэта ў двойчы ўжо згаданым лісце М. Стральцоў паведамляў: «...Везці мне нічога не трэба — могуць не ўзяць. Дробязь хіба якую...»
    7	Паводле штэмпеля маскоўскай пошты першае пісьмо ад М. Стральцова я атрымаў 14 студзеня 1982 г.
    Другі ліст
    14.Ц19]82г. Паважаны Міхась Лявонавіч!
    Ліст Ваш мяне вельмі ўсцешыў — Вы адгукнуліся, і разам з тым трохі засмуціў, асабліва радок «...для працы сваёй часу амаль няма». Сапраўды, нейкае безнадзейнае экзістэнцыяльнае становішча1. Дзякуй богу, што яно часовае. Дзякуй богу, што дзень пераходзіць у ноч, а ноч зноў у дзень. Прыйдзе час, і з’явіцца ў Вас тое новае, па маштабу свайму роўнае «Загадцы Багдановіча»2. Дарэчы, пра Багдановіча...
    Здаецца, у першым сваім лісце я гаварыў Вам аб вечары Багдановіча, які адбыўся ў ЦДЛ’. Прыйшло шмат людзей. Нейкая частка з іх, вядома, невялікая, чытала Багдановіча; большасць складалі людзі, якія толькі чулі пра паэта і то адным вухам; астатнія нават і не ведалі — хто гэта такі. Улічваючы ўсё [...], як мне здаецца, у гэтай маскоўскай зале ў першую чаргу павінен быў прагучаць шчыры асветніцкі матыў: трэба было масквічоў натхніць Багдановічам, па-чалавечы расказаць пра яго, спыніцца на яго лепшых творах. Я разумею, што гэта задача велізарнай складанасці і ўрэшце рэшт разбэшчанай маскоўскай публіцы напляваць на (нашага паэта). Але ўсё ж... Танк і Гілевіч [...] (проста) [...] вяшчалі Мой сябар са Славакіі5, якога я запрасіў на вечар, толькі ўздыхнуў: «Бедны Багдановіч!» А што мне было яму адказаць. За тыдзень да гэтага вечара я прынёс яму Вашу «Загадку», перакладзеную на рускую мову6. Ён прачытаў, і чытанне гэтае яшчэ больш