Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
У Маскве паспрабую быць у жніўні. Абавязкова зазірну ў «Дружбу народов». Можа да гэтага часу Вы зробіце для іх рукапіс.
Валянціна Міканораўна Шчадрына некалькі разоў ездзіла да Ів. П. Шамякіна ў «крамлёўку»5. Ён абяцаў, як толькі выйдзе, адразу ўзяцца за гомельскае начальства. Вашым лёсам ён глыбока заклапочаны. Я думаю, усё ў гэтым сэнсе будзе добра, бо Шамякін, слава богу, яшчэ з’яўляецца ў нашым свеце той сілай, якая здольная дапамагчы.
У Мінску бачыўся з Р. I. Барадуліным. Ён якраз з’яўляецца рэдактарам маёй кнігі6. Казаў мне, каб да верасня я падрыхтаваў рукапіс у канчатковым варыянце. Спрабую гэта рабіць.
Хлопчык мой спіць. А я, пакуль дайшоў да гэтай старонкі, некалькі разоў падбягаў да яго ложачка. Спіць ён варухліва.
Думка зноў вярнулася да Адамовіча. Як Вы лічыце, наколькі яго сённяшняя вядомасць (я гавару пра яго, як аб празаіку) адпавядае ісціне7?
Міхась Лявонавіч, можа пашчасціць, і некалі бліжэй да жніўня я прыеду да Вас. Вельмі хачу гэтага. 1 паспрабуйце для «Др[ужбы] нар[одов]» падрыхтаваць матэрыял. Мне здаецца, улічваючы ўсё, што такая публікацыя з усесаюзным выхадам проста неабходна. Калі ласка, пішыце ў [Давыд]-Гарадок.
Ваш Лёня.
1 ПісьмоМ. Стральцова за 9.06.1982 г.
2 Мая жонка Вольга Шчадрына ў 1982 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ.
3 Такая ацэнка — акрамя ўсяго іншага, яшчэ і вынік абставін; не трэба забываць, М. Стральцоў знаходзіўся ў той рэжымнай установе, якая не магла спрыяць душэўнаму спакою... У іншых умовах (на волі!) ён пісаў пра бескарыслівую праўдзівасць Янкі Брыля, што ў ягонай прозе яму падабалася новае разуменне эпічнасці. што слова аўтара «Птушак і гнёздаў» — слова ўплывовае і што Янка Брыль — гэта непрыманне самазадаволенасці. А яшчэ паводле М. Стральцова Янка Брыль — пісьменнік добрага паэтычнага слыху, і наогул у беларускім апавяданні існуе школа імя Янкі Брыля.
4 Таксама студэнцкае меркаванне. Алесь Адамовіч — беларус па ўсёй глыбіні сваёй душы. аўтар выдатных твораў пра Якуба Коласа, М. Гарэцкага, Кузьму Чорнага, Янку Брыля, I. Мележа. У маскоўскім універсітэце ён чытаў бліскучыя лекцыі па беларускай літаратуры, а лепшую сваю празаічную рэч — «Хатынскую аповесць» — спачатку надрукаваў па-беларуску, а тады ўжо па-руску, што даволі сімвалічна.
5 Цэнтральная клінічная бальніца 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР; знаходзілася ў Кунцаве пад Масквой.
6 Гаворка пра першы мой зборнік вершаў «Вандроўнік» (1983).
7 У шостым сваім лісце да мяне (28.06.1982 г.) М. Стральцоў толькі намеціў адказ: «...Пра Адамовіча. калі хочаш, пагаворым іншы раз, у наст|упным], скажам, лісце. Можа, у звязку з Быкавым нават...» Свой адказ ён адклаў з той прычыны, што ў гэтым, шостым, пісьме даволі шырока выказаўся пра іншых пісьменнікаў і, гэта бачна, не хацеў у шэраг іншых ставіць Адамовіча. Невыпадкова ж даў знаць мне: калі ўжо гаварыць пра Адамовіча, то толькі ў звязку з Быкавым! Аўтар «Загадкі Багдановіча» і ў эпісталярным жанры пільнаваўся стылю!
Дзявяты ліст
2 ліпеня [ 19]82 г. Паважаны Міхась Лявонавіч!
Учора я атрымаў шмат лістоў, сярод якіх адшукаўся самы жаданы — Ваш1. Я нават і не чакаў, што ў ім столькі будзе пра Макаля2. А зараз, пішучы свой адказ, разумею, што столькі і патрэбна было — маладому пеўніку навука. Дзякуй Вам за гэта. Учора ж я перагарнуў макалёўскую кніжку «Дотык да зямлі» 1975 г. Уражання, на жаль, аніякага. Адчуваецца, што
тэхнічны бок справы ім засвоены добра. Але той жывінкі або, скажам гучна, — паэзіі, няма, ізноўтакі на жаль3. У гэтым сэнсе Вярцінскі на шмат галоў вышэй за свайго сябра.
Званіў у Мінск. У нейкім нумары «ЛіМа» збіраюцца друкаваць мае вершы. Даведаўся, што ёсць нейкія заўвагі. Калі яны, лімаўцы, будуць людзьмі, то, спадзяюся, пакажуць мне свае заўвагі. A то аднойчы яны вырабілі штуку — далі маю падборку4, у якой, ці не геній Свіркі папрацаваў, было 50 маіх слоў, a 50 іхніх.
А хатніх клопатаў у мяне зараз даволі. Хлопчык на руках — 29 чэрвеня яму быў годзік. I наварыць трэба, і папраць і кніжку даць новую, каб ён раздзёр (асабліва любіць «полмтмздатовскне» выданні), і спаць пакласці. А пра песні я ўжо і не кажу. Спяваю яму, што ў галаву ўзбрыдзе, нешта накшталт таго — хлопчык маленькі, хлопчык залаценькі, хлопчык будзе спаткі, бацьку анігадкі. А ён слухае і засынае.
3 1-5 жніўня збяруся ў Мінск. Буду ўладкоўвацца на работу, шукаць кватэру. 3 работай, здаецца, прасцей — бяруць у «Маст[ацкую] літ[аратуру]» да Ул. Паўлава. А з кватэрай трэба падумаць. А пакуль што не думаецца. Штодня маю трычатыры гадзіны вольныя. Спрабую чытаць. Неяк так атрымалася, не ведаю чаму, што ўсё ніяк не даходзілі рукі да польскай літаратуры. I вось ухапіўся за Б. Пруса, як за нешта нечуванае, у перакладзе Брыля. Прачытаў апавяданняў пяць-шэсць і падобраму ўсміхнуўся. Зрабіў вывад — ранні Брыль («Сірочы хлеб», «У сям’і» і яшчэ некалькі твораў) выйшаў адсюль. Здаецца, нават і сама інтанацыя прусаўская, толькі ў паляка болей кплівасці або гумару. У Брыля няма гэтага. Ёсць, відаць, больш засяроджанасці на рэчах, якія вакол дзіцяці.
А пра Адамовіча хацелася б пачуць, хоць і ў звязку з Быкавым. Справа ў тым, што мяне апошнія часы непакоіць такая даволі значная рэч — як адносіны да вайны. Талент Быкава [...] (накіраваны ў адзін бок) Я гавару пра тое, што тыя аповесці, якія з’явіліся пасля «Сотнікава»5, амаль што нічога не прыбавілі да агульнай карціны — беларус на вайне. Пра нештадругое, новае, Быкаў, пэўна, пісацьужо не можа6 таму
толькі перасоўвае акцэнты («Яго бат[альён|», «Воўч[ая] згр[ая]», «Пайсці і не вярн[уцца]»7). Адамовіч жа (даводзіць), што гэта «новы крок»8 і г. д. [...] Адсюль мой неспакой і раздражнёнасць. Відаць, я не зусім маю рацыю, хоць нешта і адчуваецца [...] запраграмаванае зверху. У 6-м нумары «Дружбы народов» на тэму вайны выказаліся шэсць «ведушнх пнсателей Белорусснн» (словы редакцыйныя) — Адамовіч, Казько, Жук, Шамякін, Быкаў. Брыдка было [...] чытаць9. Але хай жыве і гэта.
Развітваюся з Вамі, Міхась Лявонавіч. Прыехаць паспрабую, можа нават з Мінска. Шануйце сябе, каб яшчэ паваяваць. Я ў Вас ніколі не пытаўся пра здароўе. Баюся нават пытацца. Хай яго будзе столькі, колькі Вам патрэбна.
Зірніце, калі ласка, на гэты верш10. Ці варты ён увагі?
3 павагай Л. Дранько-Майсюк.
1 Шосты ліст М. Стральцова (28.06.1982 г.), дасланы ў Давыд-Гарадок.
2 Падаўшы некананічны партрэт П. Макаля, М. Стральцоў звяртаўся да мяне гэтак: «...Ты добра робіш, што хочаш людзей зразумець, не націскаючы на эмоцыі. Зразумець глыбінна — і псіхалагічна, і біягр[афічна], і праз літаратурны лёс...»
3 Сёння творчасць П. Макаля я ацэньваю больш памяркоўна — ён, безумоўна ж, паэт, і ў ягоных кнігах ёсць «жывінка» — то-бок, паэзія.
4 Мой няўдалы лімаўскі дэбют: Лявон (?) Дранько-Майсюк. Вершы «Прытча», «Ручай», «У тыхмінулыхснах...», «Ты мне што-небудзьраскажы...», «Выплісне з калодзежа вада...» (уступнае слова В. Коўтун) — «Літаратура і мастацтва», 12 снежня 1980 г.
5 «Сотнікаў» (1970 г.) — аповесць В. Быкава.
6 Дарма малады максімалістЛ. Дранько-Майсюк рабіўтакія высновы! Якасна новыя творы В. Быкаў напісаў — гэта і «На чорных лядах» (1994), і «Жоўты пясочак» (1995), і «Сцяна» (1997), і «Доўгая дарога дадому» (2002).
7 «Яго батальён» (1975), «Воўчая зграя» (1974), «Пайсці і не вярнуцца» (1978) — аповесці В. Быкава.
8 Алесь Адамовіч шмат цікава і змястоўна пісаў пра творчасць Васіля Быкава. А што да маіх тадышніх ацэнак, то яны, мякка кажучы, вельмі і вельмі спрэчныя.
9 Названыя пісьменнікі даволі блякла адказалі на пытанні часопіснай анкеты «Што нам сёння дае памяць пра вайну?» Тое, штоя чуў пра вайну ад бацькі і маці. было нашмат цікавейшым.
10 Далей у лісце — верш «Ігруша», які быў упершыню надрукаваны У. Някляевым у газеце «Знамя юностн» за 20 кастрычніка 1983 г.
Дзясяты ліст
13.07.[19]82г. [Давыд-Гарадок] Паважаны Міхась Лявонавіч!
Дзякуй Вам за шчырасць, за ўвагу да мяне. Добрая гэтая гутарка, што так нечакана пачалася паміж намі, ужо дапамагла мне ў такой вялікай справе, як свая ўласная ўстойлівасць або цвёрдасць падчас сустрэч з розным або з рознымі.
Пра Быкава адзін масквіч, якога я вельмі паважаю, гаварыў мне: «Лёнечка, ну н что ж такого... У Быкова слабо чувствуется нац[нональный] колорнт, язык м проч., ну н пусть не чувствуется. Быков пясатель обшеевропейского масштаба, незачем ему встряхнвать одежкамн нац[нонального] своеобразня...» Але такая абскубаная еўрапеізацыя мяне ніколі не цікавіла, дакладней кажучы, не захапляла. I разам з тым, усё напісанае Быкавым я ахвотна прачытаў. I зараз чакаю яго новай аповесці «Знак бяды» (8-мы нумар «Полымя»1). А раптам ён падужае свой рацыяналізм2?
Мне было прыемна адшукаць у Вашым лісце добрыя словы аб Адамчыку. Мне здаецца, што яго два раманы’, вельмі значныя для нашай літаратуры, якраз і пераадольваюць тое вузкае фальваркоўства, пра якое Вы згадалі, відаць, маючы на ўвазе апавяданні Адамчыка.
Неяк, а так заўсёды здараецца ў мяне, калі душа напечана паганымідумкамі, зрабіўя прыкладнатакізапіс: «Ацітрэбаабараняць усё беларускае? Ці само яно патрабуе абароны? Маецца на ўвазе сапраўднае беларускае — Купала, Багдановіч, нашы песні, казкі, наша гісторыя і г. д. Калі яно сапраўднае, то ж яно і моцным павінна быць, і такім чынам яго ніколі не захлісне
брудная хваля русіфікацыі. А сама гэта хваля, якая штогод MauHee і шырыцца, некалі сама задушыцца ў сваім уласным брудзе. I адсюль такі выснаваўся вынік — усё ідзе сваім ладам, і трэба спакойна рабіць сваю работу».
I аднак жа гэта заспакаенне не супакойвае. Таму спакойна працуючы, мы нічога не зменім нават калі і створым шэдэўры. Бо шэдэўры тыя з цягам часу, можа і так здарыцца, ужо ніхто не прачытае. Ратунак, відаць, можна было б пашукаць на тым полі, якое называецца дзяржаўнасцю. Беларусы ніколі гэтага поля не ўраблялі. Хоць працавалі і працуюць шмат, ды ўсё на карысць чужым. Здаецца, дарэчы прыгадваюцца купалаўскія радкі: «Вораг польскі і рускі / Шчыра множыў курганы, — / He было Беларусі, / Толькі быў «Край забраны»...4
Цяжка мне пра гэта гаварыць, бо калі я звяртаюся з нейкімі такімі пытаннямі да сваіх сяброў, суседзяў, нават бацькоў, усе здзіўлена на мяне глядзяць. Некалі Глебка гаварыў, што паляк яшчэ не паспее нарадзіцца, а ўжо крычыць: «Я поляк малы»5. А беларус сябе ніколі беларусам не назаве, назаве сябе тутэйшым альбо рускім — у залежнасці ад таго, куды ён ходзіць: у царкву ці ў касцёл. Зноў жа можна супакоіцца і палічыць усё вышэй сказанае нашай нац[ыянальнай| адметнасцю. Шматхто так і робіць.