Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
Аляксандр Дракахрусгп. Посвяіценйе в поэты (с. 125). Друкуецца паводле выд. Дракохруст А. Что было, то — было: нз воспомнннаннй н запнсных кннжек (2006), дзе тэкст не мае назвы; загаловак — укладальніка.
Дракахруст Аляксандр (1923—2009) — паэт, перакладчык. Закончыў Маскоўскую ваенна-інжынерную навучальню і Хабараўскі педістытут, працаваў у рэдакцыях вайсковых газет. Аўтар кніг «Мон вы годыэшелоны», «Круговорот», «Мсповедь» ды інш.
Уладзімір Някляеў. Яго няма ў чым папракнуць (с. 127). Друкуецца паводле выд.: Шапран С. Уладзімір Някляеў: незавершаная біяграфія («Дзеяслоў», 2015, № 72); 5 цыкла «Знакі прыпынку» (с. 130). Тэксты друкуюцца паводле выд.: Някляеў У. Знакі прыпынку (2013) / Укл. і кам. С. Шапрана; Някляеў У. Выбраныя творы (2010) / Укл. і кам. В. Болдыравай; Някляеў У. Паэт з рысамі рыцара / Народная воля, 10 кастрычніка 2007 г.
Някляеў Уладзімір (нар. 1946) — паэт, празаік, грамадска-палітычны дзеяч. Завочна закончыў Мінскі педістытут, працаваў у рэдакцыях газеты «Знамя юностн», на Беларускім тэлебачанні, быў галоўным рэ-
дактарам часопіса «Крыніца» і тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», узначальваў Саюз пісьменнікаў. Аўтар кніг «Прошча», «Кон», «Цэнтр Еўропы» ды інш. Жыве ў Мінску.
Марына Наталіч. Позірк за небакрай (с. 132). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Марына Наталіч (сапр. Наталля Давыдзенка; 1950) — паэтка, перакладчыца. Пасля заканчэння філфака БДУ працавала ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», у Нацыянальна-асветным цэнтры імя Ф. Скарыны. Аўтарка кніг «Странннца», «Фрагменты жнзнн развесёлой», «Палыновая зорка» ды інш. Жыве ў Мінску.
Леанід Дранько-Майсюк. Устойлівае суседства (с. 136); Адзіноцтва зоркі (с. 138). Тэксты друкуюцца паводле час. «Дзеяслоў», 2005, № 18.
Дранько-Майсюк Леанід (нар. 1957) — паэт, празаік. Пасля заканчэння маскоўскага Літаратурнага інстытута працаваў рэдактарам у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Аўтар кніг «Над пляцам», «Акропаль», «Стомленасць Парыжам» ды інш. Жыве ў Мінску.
Уладзімір Ягоўдзік. 3 дзённікавых запісаў (с. 142). Друкуецца паводле выд. Ягоўдзік У. Белыя рысы на чорным полі (1995).
Ягоўдзік Уладзімір (нар. 1956) — празаік. Пасля заканчэння філфака БДУ працаваў на Брэсцкай абласной тэлестудыі, у рэдакцыях газет «Заря» і «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка». Аўтар кніг «Стронга», «Прыручэнне птушкі», «Сонейка, свяці!» ды інш. Жыве ў Мінску.
Алесь Пісьмянкоў. Настальгія па чыстым (с. 143). Друкуецца паводле выд.: Пісьмянкоў А. Я не памру, пакуль жыву (2000).
Пісьмянкоў Алесь (1957—2004) — паэт, эсэіст. Пасля заканчэння філфака БДУ працаваў у рэдакцыях «Літаратуры і мастацтва», «Полымя», у апараце Саюза пісьменнікаў. Быў галоўным рэдактарам «ЛіМа», часопіса «Вожык». Аўтар кніг «Белы камень», «Планіда», «Не знікай» ды інш.
Адам Глобус. Словы пра паэта Міхася Стральцова (с. 144). Друкуецца паводле газ. «Звязда», 28 ліпеня 2012 г.
Адам Глобус (сапр. Уладзімір Адамчык; нар. 1958) — паэт, празаік, мастак, кнігавыдавец. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, працаваў мастаком-рэстаўратарам, у рэдакцыі часопіса «Крыніца», узначальваў выдавецтва «Сучасны літаратар». Аўтар кніг «Парк», «Толькі не гавары маёй маме», «Койданава» ды інш. Жыве ў Мінску.
Фама Варанецкі. Ён так маўчаў, што заслухаешся (с. 147). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Варанецкі Фама (нар. 1938) — актор, педагог. Закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў у Дзяржаўным тэатры імя Якуба Коласа, у Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы, выкладаў у Беларускай Акадэміі мастацтваў. Жыве ў Мінску.
Аляксей Гардзіцкі. Парада сябра (с. 150). Друкуецца паводле час. «Полымя», 1998, № 3.
Гардзіцкі Аляксей (1934-1999) — журналіст, празаік. Закончыў Брэсцкі педістытут, настаўнічаў, працаваў сакратаром райкама камсамола, у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, у апараце Саюза пісьменнікаў. Аўтар кніг «Сябрына», «Зразумець як сваё», «Вачыма маіх сяброў» ды інш.
Рыгор Барадулін. Конь гуляў на волі (с. 151). Друкуецца паводле выд.: Барадулін Р. Аратай, які пасвіць аблокі (1995). Багдановіч нашага часу (с. 157). Друкуецца паводле выд.: Шапран С. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным (2012).
Барадулін Рыгор (1935—2014) — народны паэт Беларусі, перакладчык, эсэіст. Працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», узначальваў Беларускі ПЭН-Цэнтр. Аўтар кніг «Вечалле» (1980), «Евангелле ад Мамы» (1995), «Ксты» (2005) ды інш. Выйшаў Збор твораў у 4 тамах (1996-2002).
Анатоль Кудравец. За дальнім прычалам (с. 159). Друкуецца паводле выд.: Кудравец А. Задальнім прычалам (2007).
Кудравец Анатоль (1936—2014) — празаік, эсэіст. Завочна закончыў журфак БДУ, працаваў у рэдакцыі «Літаратуры і мастацтва», у выдавентве «Мастацкая літаратура», у апараце ЦК КПБ, быў галоўным рэдактарам часопіса «Нёман». Аўтар кніг «Радуніца», «Сачыненне на вольную тэму», «Смерць нацыяналіста» ды інш.
Алена Стральцова. Мая радасць і мой боль (с. 172). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Стральцова Алена (сапр. Буторына; нар. 1945), жонка М. Стральцова; працавала фотааператарам у Беларускім доме друку.
Віктар Карамазаў. I прадчуванне, і лёс (с. 181); Пейзаж знаёмы» (с. 193); «Мой голас і ў веку наступным пачуецца» (с. 204). Тэксты друкуюцца паводле выд.: Карамазаў В. Выбраныя творы (2013).
Карамазаў Віктар (нар. 1934) — празаік, эсэіст. Пасля заканчэння журфака БДУ працаваў у раённым і абласным друку, у рэдакцыях
«Звязды», «Літаратуры і мастацтва», «Полымя». Аўтар кніг «Дзень Барыса і Глеба», «Крыж на зямлі і поўня ў небе», «Проста ўспомніў я цябе» ды інш. Жыве ў Мінску.
Ала Сямёнава. Пры ўрачыстым святле дня (с. 214). Урывак з эсэ «Бэзавы попел». Друкуецца паводле выд.: Сямёнава А. Святло загадкі (1995).
Янка Брыль. 3 запісаў (с. 224). Друкуецца паводле выд.: Брыль Я. Вячэрняе (1994).
Брыль Янка (1917—2006) — народны пісьменнік Беларусі. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Працаваў у рэдакцыях часопісаў «Вожык», «Маладосць» і «Полымя», у Дзяржаўным выдавецтве БССР, у апараце Саюза пісьменнікаў. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі. Аўтар кніг «Жменя сонечных промняў», «Дзе скарб ваш», «Блакітны зніч» ды інш. Выйшаў Збор твораўу 5 тамах (1979—1981).
НАСТУПНЫ, ЯШЧЭ HE АБ’ЯЎЛЕНЫ ЗМЕСТ Літаратуразнаўчы дыскурс
Алесь Адамовіч. Міхась Стральцоў — учора і заўтра (с. 227). Друкуецца паводле выд.: Стральцоў М. Выбранае (1987).
Адамовіч Алесь (1926—1994) — празаік, публіцыст, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук. Удзельнік Другой сусветнай вайны. Пасля заканчэння філфака БДУ працаваў у Інстытуце літаратуры Акадэміі навук Беларусі, у Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР. Аўтар кніг «Браму скарбаў сваіх адчыняю», «Хатынская аповесць». «Уіхі» ды інш. Выйшаў Збор твораў у 4 тамах (1981 — 1983).
Янка Брыль. 3 добрай, сумнай усмешкай (с. 234). Друкуецца ў скароце паводле выд.: Брыль Я. Збор твораў у 5 т. Том 4. Тэкст — прадмова да кнігі М. Стральцова «Что будет сннться» (Масква, 1968).
Рыгор Барадулін. На сініх лугах маленства (с. 235). Друкуецца паводле час. «Полымя», 2002, № 3—4.
Леанід Дранько-Майсюк. Выгнаны патрыцый (с. 242). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Алесь Асташонак. За мяжою звычайнага (с. 252). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Асташонак Алесь (1954—2004) — празаік, перакладчык. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў. Працаваў перакладчыкам
на будоўлях у Алжыры, рэдактарам у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», у часопісе «Крыніца». Аўтар кніг «Фарбы душы», «Жоўты колер белага снегу».
Алесь Разанаў. Наступны, яшчэ не аб'яўлены змест (с. 254). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Разанаў Алесь (нар. 1947) — паэт, эсэіст, перакладчык. Вучыўся на філфаку БДУ (адкуль быў адлічаны з палітычных меркаванняў), у Брэсцкім педінстытуце. Працаваў у рэдакцыі тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у выдавецтве «Мастацкая літаратура», у часопісе «Крыніца». Аўтар кніг «Каардынаты быцця», «Шлях-360», «Паляванне ўрайскай даліне» ды інш. Жыве ў Мінску.
Валянцін Акудовіч. Вусцішнасць быцця (с. 255). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Акудовіч Валянцін (нар. 1950) — філосаф, эсэіст, крытык. Закончыў маскоўскі Літаратурны інстытут. Працаваў у рэдакцыях «Літаратуры і мастацтва», «Культуры», «Крыніцы», выкладаў у Беларускім калегіуме. Аўтар кніг «Мяне няма. Роздум на руінах чалавека», «Разбурыць Парыж», «Архіпелаг Беларусь» ды інш. Жыве ў Мінску.
Анатоль Сідарэвіч. Абраннік сонечнага Феба (с. 258). Друкуецца ў скароце паводле час. «Дзеяслоў», 2003, № 4.
Сідарэвіч Анатоль (нар. 1948) — гісторык, літаратуразнавец, палітолаг. Закончыў гісторыка-філасофскі факультэт БДУ. Працаваў у рэдакцыях тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», часопіса «Крыніца», выкладаў у Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа і Міжнародным дзяржаўным экалагічным універсітэце імя А. Сахарава. Жыве ў Мінску.
Сонечны Стральцоў: гутарка Ю. Залоскі з У. Бойкам (с. 289). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Залоска Юрась (нар. 1968) — журналіст, філосаф, тэолаг. Закончыў журфак БДУ і Люблінскі ўніверсітэт. Доктар філасофскіх навук. Працаваў у рэдакцыях «Літаратуры і мастацтва», «Крыніцы», цяпер — праваслаўны святар. Аўтар кніг «Праўда як рэлігія. Дыялогі з Васілём Быкавым», «Версіі. Шлях да храма idea sui», «Фнлософня релнгнм Любліінской школы» ды інш.
Бойка Уладзімір (1932-1996) — мастацтвазнавец, літаратурны крытык.
«Стральцова будуць чытаць заўжды»: гутарка М. Скоблы з Л. Дранько-Майсюком (с. 302). Гутарка прагучала на радыё «Свабода» 17 лютага
2007 г. Друкуейца ў скароце паводле сайта радыё: http://www.svaboda. org/a/754807.html.
Ціхан Чарнякевіч. «Журба і пасміханне павінны быцьу гэтым...» (с. 307). Друкуецца паводле час. «Дзеяслоў», 2011, № 50.
Чарнякевіч Ціхан (нар. 1986) — крытык, літаратуразнавец. Закончыў факультэт беларускай філалогіі і культуры БДПУ. Прайаваў у рэдакцыях тыднёвіка «Літаратуры і мастайтва», часопіса «Маладосць», цяпер — у апаране Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кнігі «Вандроўнік: пра паэта Уладзіміра Някляева».