Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Але ўсё гэта — «філасофія», ад якой табе мала карысці. А па сутнасці просьбы тваёй?2 Я кансультаваўся з юрыстамі высокай установы. Безумоўна, я напішу афіцыйную просьбу. Але, як мне растлумачылі, станоўчы вынік будзе залежаць ад установы, дзе ты зараз працуеш — ад іх, кажучы афіцыйнай мовай, характарыстыкі.
Ждаю табе ўсяго добрага: упэўненасці, веры, жадання тварыць.
3 прыветам — lean Шамякін.
1	М. Стральцоў прасіў I. Шамякіна паспрыяць яго хутчэйшаму вызваленню з Мазырскага ЛПП.
11.	Карлас Шэрман — Міхасю Стральцову
8чэрвеня 1982 г. Мінск Дарагі Міхась!
Дзякуй вялікае за цёплы ліст, за добрыя словы твае. Я задаволены тым, што прынёс кроплю радасці.
Выбачай, што пісаў месяц назад; я разумею, як цяжка чакаць адказу ў такой сітуацыі, але... акрамя звычайных і, як сам ведаеш, заўсёды тэрміновых спраў, мяне знайшлі і іншыя: якраз калі ты пісаў ліст, я трапіў у вір нечаканай чорнай паласы. Прыехаўшая да нас дачка яшчэ ў бальніцы, маленькі мой унук застаўся ў нас, адразу «падлажыў свінку» і слухаецца толькі дзеда, у Ніны Мацяш памёрла маці, гэта значыць, нельга было не ехаць у Белаазёрск і г. д. Адначасова заканчваю вельмі адказны пераклад невядомай дасюль п’есы Гарсія Лоркі (тэкст знайшла і перадала мне маскоўская іспаністка). Карацей кажучы, завал.
Дачку абяцалі выпісаць на днях; мо тады заеду?
У Саюзе [пісьменнікаў] усё няпроста, і ты гэта таксама добра ведаеш. 3 Чыгрынавым гаварыў. Ён паспрабуе нешта зрабіць1, але я не ўпэўнены, што менавіта ён зможа. Таму раю напісаць Івану Антонавічу ці, скажам, Пімену [Панчанку], і дакладна растлумачыць, што ўзнікла пэўная магчымасць, і твая справа ўладзіцца толькі з дапамогаю Саюза, калі будзе хадайніцтва.
Mae размовы з кіраўніцтвам — што таполевы пух для гарадскога «вумніка»: лезе ў вочы ды асядае на асфальт. Ялавы, значыць, і прыкры. Барадулін абяцаў дапамогу, але ён амаль не бывае ў Мінску, наш фігара. Сёння буду ў Караткевіча, пагавару з ім.
He забывайся на тое, што дзяльцы ад літаратуры, мусіць, радуюцца: ты на пэўны час, кажучы па-руску, «вне нгры». 3 гэтае прычыны некаторыя «вялікія» не захочуць працягнуць бессмяротную руку. Калі ты і не напішаш сваю галоўную кнігу, лепей будуць выглядаць бездапаможныя шэдэўры квазікласікаў. Гэта не мараль, браце, гэта не падуладная маралізацыі ісціна: ты Майстар, павінен разумець.
Лена — мужная жанчына, яна робіць усё, каб ты вярнуўся хутчэй да яе, да нас, да літаратуры роднай.
Змагайся, браце! Да хуткай сустрэчы!
Твой Карлас.
1	Гаворка ідзе пра датэрміновае вызваленне М. Стральцова з Мазырскага Л П П.
12.	Рыгор Барадулін — Міхасю Стральцову
15чэрвеня 1982 г. Мінск Дарагі Міхась!
Хоць вялікі тэарэтык і практык казаў: «незаменных няма», але хочацца яму запярэчыць на тваім прыкладзе.
Нельга цябе замяніць ні ў прозе, ні ў крытыцы, ні ў паэзіі. Нельга замяніць цябе ў звычайных сустрэчах і ў паразуменні.
He хапае цябе, любы старэча. Чакаю з глыбока затоенай радасцю таго моманту, калі вынырнеш ты са свайго тхла.
На ліст не адказаў адразу па дзвюх прычынах: закруціўся і не закончыў верш, які так закругляецца:
Лёг спакой
На халадок атавы,
Вытрасшы трывогі з рукаўцоў.
Маладзік прарэзаўся
Танклявы,
Быццам малады Міхась Стральцоў.
Гэта прыблізна.
Наконт твайго зборніка ў «Бібліятэчцы паэзіі» ўсё нармальна. Дададзім і новыя. Гэта не праблема.
Мне болей даспадобы загаловак «Яшчэ і заўтра». Тут ёсць міхасестральцоўская лірычная ўсмешынка.
Адно, што вымагае серыя, — даты пад кожным вершам. Нізкамі з кніг бібліятэка не даецца. Тут табе трэба праставіць даты.
Пішу нешта не тое, што сказаць хачу, пра [што] думаў і перадумаў.
Адну фразу хачу сказаць: хутчэй вяртайся, дарагі, незаменны, неабходны Беларусі і ўсім паспалітым чытачам!
Заўсёды твой Рыгор.
Р. S. He цярпіцца яшчэ сябе працытаваць.
Пра падонкаў слоў няма —
Іх не трэсла, не касіла.
Рухае іх род сама
Дзярма
ядзерная сіла.
Хай знікнуцьусе падонкі! Хай у вяках будзе Міхась Стральцоў!
13.	Карлас Шэрман — Міхасю Стральцову
20ліпеня 1982 г. Мінск
Дарагі Міхась!
Доўга не пісаў без аніякай крыўды, проста супакоіўся, як толькі перамаглі ў С[аюзе] п[ісьменнікаў]; па тэлефоне Лена казала, што адразу напіша, парадуе. А тут бягучыя справы замучылі, і я адклаў адказ. He ламай голаў, усё нармалёва. Справа ў тым, што ты не ведаеш дробязную акалічнасць —
у мяне алергія на эпісталярны жанр, гэтым звычайна займаецца Тамара, і то без належнага энтузіязму. Рыгор [Барадулін] жа вельмі тады дапамог, а цяпер паехаў у Чэхаславакію.
Мушу пісаць нядобрую вестку: сёння я быў у Мікалая Дзмітрыевіча1, майго старога друга (ці памятаеш галоўнага ўрача Літфонда?). Ён казаў, што Лена ляжала ў бальніцы дасюль, і яе справы дужа кепскія: ва ўсякім разе ёй патрэбна грунтоўнае лячэнне нервовай сістэмы, інакш яна можа трапіць на аперацыйны стол зноўку. Я і не ведаў, што раней хварэла сур’ёзна, нават на што хварэла — не ведаю. Мікалай гаварыў, мабыць, думаючы, што я ў курсе, я ж не стаў дапытвацца — гэта як шпіёніць, таму што вы самі ніколі не падзяліліся гэткімі трывогамі.
Магчыма, ты ўсё гэта ведаеш ад яе, а можа, і яна сама ведае (урачы звычайна не адкрываюць усе карты). [...] Канешне, я не ведаю, як ты мяркуеш жынь далей, гэта, дарагі, твая справа, а ўсё ж мы сябры, таму я не раю, не, крый божа, а мушу прасіць: падумай — ёй, хоць здалёк, патрэбна твая ласка, без тваёй дапамогі яна не выратуецца. Паклапаціся, праяві клопат, не замыкайся ў сваіх праблемах, інакш наклічаш злыбяду.
I яшчэ вось: не прагаварыся, што я хоць нешта ведаю, мне будзе няёмка.
У СП мёртвы сезон, але Васілеўская абяцала прапанаваць усім твой маршрут; я ж пакуль хварэю. Недзе 5 жніўня дачка з унукам паедуць дамоў, на Поўнач, тады, магчыма, я змагу выступіць там, але чамусьці веру, што хутчэй убачымся ў Мінску. Чакае Алеся, чакае Лена, чакаюць сапраўдныя сябры, чакае матухна-літаратура... Пакінь усе гаркоты на месцы, Міша, чакае Слова!
Твой Карлас.
1	М. Ладуценка — галоўны лекар паліклінікі Літфонда.
14.	Пімен Панчанка — Міхасю Стральцову
7ліпеня 1984 г.
Дарагі Міхась!
Я шчыра ўдзячны Вам за вельмі добры артыкул пра маю творчасць, пра мяне («Беларусь», № 6)'. Артыкул арыгінальны, не падобны да артыкулаў іншых аўтараў. Няма перажоўвання банальных ісцін, а ёсць свой погляд, сваё разуменне, свой голас.
Я люблю Вашу паэзію і прозу. I тое, і тое вельмі самабытнае і таленавітае. Дай Вам бог здароўя і добрага новага ўраджаю.
Шлю Вам прывітанне з Каралішчавіч. 3 павагай і любоўю — Пімен Панчанка.
1	Гаворка пра артыкул «Слова з нагоды» (пазнейшая назва — «Разам з людзьмі»).
15.	Марыя Стральцова — Міхасю Стральцову
ЗОавгуста 1985 г. Здравствуйте, мон дорогне!
Что у вас нового? Я опять пншу вам. Может, вы н не нуждаетесь монм пнсьмом, но скучно мне очень. Я тянусь своей душой к детям, нша утешенне у нх. Ведь мне очень тяжело морально, ннкак не забыть всего утраченного'. Недавно Нюра ехала в Сычнн н забежала на ммнутку к Ннне2, я была дома одна, она только повернулась, спешнла в Сычнн, так как время было под вечер. Оттуда ехавшн, опять забегала, тоже в спешке — боялась опоздать на автобус на Крнчев. Говорнла, заходнла на наш двор, когда шла от фермы, постояла, посмотрела на всё. Двор, говорнла, зарос травой, н в огороде стонт укроп. Как это всё жутко н больно, что укроп в огороде нзвеіцает о жнзнн здесь нашей. Как коварна жнзнь, что она может прнноснть людям ненсправммые душевные удары, которые нельзя ннкак отсечь от себя.
Много за этот год мной передумано, перестрадано, переплакано, но неотвязчнвая тоска не поквдает меня. Осталнсь дома н нашн вевцн, онн там н згннють. Все туда бояться ехать, что так очень больно отзовётся всё в душе, что нет там уже ннкого.
Еслн бы я могла там жмть, то я бы поддержнвала память нашего двора, но вот склалась моя судьба так нелепо. Поэтому я н плачу без конца. Почему нменно так получнлось? Вопрос загадочный, н разгадать его невозможно. Вндно, н наследственное есть невезенне. В нашей роднтельской семье не было счастлнвых ннкого. Бывала, мой отец всегда говормл на Бондарькова Л. (Дрюка), что онн очень счастлнвые, н это есть в самом деле.
Вот уже на нсходе год, как умер отец, скоро годовншна co дня смертн его. Отмечать годовшнну, внднмо, нужно 21 сентября, так как 23 сентября сеголета попадает в понедельннк, а хочется у выходные справмть обед, потому что всем нужно в понедельннк на работу. Будет обед у Ннны. Прнедете лн вы с Леной? Нужно прнехать, чтобы отец не обнжавсь. Напмшмте, прнедете лн.
Ну, на этом буду заканчнвать своё пнсьмо. Алесе счастлнво в школу. Целую.
Ваша мать н бабушка М. Стрельцова.
1	Маці М. Стральцова ў 1985 г. пераехала з Сычына да дачкі ў Слаўгарад.
2	Ніна — сястра М. Стральцова.
16.	Віктар Стрыжак — Міхасю Стральцову
9 лютага 1987г. г. п. Акцябрскі Міхась Лявонцьевіч, добры дзень!
Крыху перарабіў набытую машынку. Але, як самі бачыце, почырк у яе застаецца кульгавым ці, хутчэй, нагадвае почырк вядомага бычка... Ну, ды нічога не паробіш. Каб давесці яе да ладу, патрэбен майстар. Я ж пакуль і такой картавіцы вельмі рады.
Як Вы прасілі, пасылаю 12 вершаў. Спецыяльна не выбіраў, а аддрукаваў тое, на што рука трапіла. Акрамя «На магілу
Ул. Высоцкаму». Што датычыць гэтага верша, то ён напісаны адразу пасля смерці. Праўда, у некаторых радках былі варыянты. Здаецца, гэты верш я Вам некалі чытаў. Толькі тады строфы гучалі з апаясанай рыфмай. Ад якой пазней па некаторых прычынах давялося адмовіцца.
Словам, вось вершы, і, можа, нешта знойдзецца сярод іх, вартае пэўнай увагі.
На гэтым заканчваю. Зараз нагадаю аб сабе Астапенку, a то мо пакрыўдзіўся, што маўчу. Усяго добрага. Віктар.
Р. S. Наколькіяпамятаю, МіхасьЛявонцьевіч, Вынарадзіліся ў гэтым месяцы. Віншую з днём анёла. Шчыра жадаю Вам моцнага здароўя і творчага шчасця. Пазваню. Вышліце, калі ласка, кнігу.
17.	Пімен Панчанка — Міхасю Стральцову
9лютага 1987г.
Дарагі Міхась Лявонавіч!
Ад усяго сэрца віншую Вас, выдатнага празаіка, паэта, крытыка з Днём нараджэння, з 50-годдзем!
Люблю Вашу прозу, асабліва «Сена на асфальце» (гэта была першая ластаўка пра сапраўднасць нашага жыцця), «Адзін лапаць, адзін чунь» і многія іншыя.