Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
А ў мяне набеглі нейкія свае клопаты. 18 сакавіка трэба будзе выступаць на тэлебачанні. Гэта будзе толькі запіс6, а калі выйдзе перадача, яшчэ невядома. Справа для мяне зусім незнаёмая, але павінен я вытрымаць
Міхась Лявонавіч, за гэты «міхалкаўскі час», а ён немалы, на жаль, што-небудзь зроблена Вамі? Мне гэта вельмі цікава ведаць. Можа, апавяданнне вырасла ці артыкул? Хоць я разумею — для жывой работы ўмоў няма.
Буду Вам пісаць, буду чакаць Вашых слоў, буду спадзявацца разам з Вамі.
Да наступнага ліста.
Дранько-Майсюк.
1 Мусіць жа, В. Івашчанка блізка сябраваў з Я. Сіпаковым, калі пасылаў яму такія «шчырыя» пісьмы.
2 Здаецца, гэты добры намер так і застаўся намерам.
3 У трэцім сваім лісце (7.03.1982 г.) М. Стральцоў з відавочным балючым жалем даводзіў: «...Канечне, у браткоў-беларусаў многа свінства, зачуханства, хутаранства, непавагі да саміх жа сябе [...] і гэта праяўляецца нават у людзей далёка не пасрэдных. Мы дарослыя людзі і абмежаванасць сваю нацыянальную павінны называць абмежаванасцю, як і абмежаванасць расейскую, якая таксама існуе і часта заключаенца ў тым, што квас бессаромна разбаўляецца бражкай, а на лапці начэпліваюцца падкоўкі і г. д.».
4 3 маёй другой паездкай у Міхалкі не склалася.
5 Пленум Саюза пісьменнікаў БССР.
6 Запіс адбыўся ў маскоўскай тэлевізійнай студыі Астанкіна.
Шосты ліст
26.4. [19]82 г. Мінск Паважаны Міхась Лявонавіч!
Неяк мы з Вамі згубілі сувязь. На свой апошні ліст я чакаў адказу і не прычакаў. Мусіць, ліст мой не дайшоў да Вас1. I такое здараецца ў нашай краіне. Калі сцісла паведаміць аб сваіх навінах, то яны такія — сыну майму ўжо 10 месяцаў, дыплом свой я абараніў, збіраюся ўладкоўвацца ў Мінску. А зараз з Тэадорам Крыжкам (славацкі паэт, пра яго я пісаў Вам) ездзім па Беларусі, чытаем Багдановіча і марым убачыць «Вянок» паславацку.
Я ведаю, што Шамякін узяўся за Вашу справу. Хочацца думаць, што ўсё атрымаецца. Толькі калі... ад гэтага і ўся гаркота. Вядома, ёсць у Мінску людзі, якім Ваша хуткае вяртанне не надта спадабалася б. [...] Толькі так я магу вытлумачыць тое, што і па гэты дзень Вы ў Міхалках. Нехта з моцных Вам хціва зайздросціць, a то і проста ненавідзіць. Хто ён? Некалі даведаемся, калі ўсе сыдземся ў адным месцы, якое вылучаецца найвялікшай дэмакратыяй.
Міхась Лявонавіч, дасылаю Вам красавіцкае «Полымя». Тут шмат вершаў, ёсць і мае радкі. Толькі, калі ласка, не чытайце першы верш «Удовы»2. Ён дрэнны, дый яшчэ Вялюгін руку прыклаў...
Пішыце мне на мой ранейшы маскоўскі адрас. Буду вельмі чакаць.
Дранько-Майсюк.
1 Гаворка пра мой пяты ліст. Ён дайшоў да адрасата, як і дайшоў чацвёрты ліст, у якім я паведамляў, што сына назваў Васілём. 7 сакавіка 1982 г. М. Стральцоў перадаваў «...прывітанне шчырае жонцы і міламу сынку, якога ты добра-такі назваў Васільком. Харошая кветка мужчынскага роду...»
2 У сваім чацвёртым да мяне лісце (16.05.1982 г.) М. Стральцоў паведамляў: «Надумаў я адразу, як прачытаў «Полымя» з тваімі вершамі, адгукнуцца на іх у «Ліме», загарэўся гэтай думкай, а далей пайішіо не так, як марылася. He выбраў, браце, часу [...]. Вершы мне твае спадабаліся. Сказаць так — сказаць мала. Найперш, яны арыгінальныя — не вонкавай нейкай аздобай, а спосабам мыслення — «паганскім» (языческнм) [...]. Як паэт, мысліш ты па-свойму [...] мовай паэзіі, вяртаючы вобразу першароднасць, а не падмяняючы яе, першароднасць, адно бачнасцю тропа. Адчуванне ў цябе непадробнае, цэльнае — вось што галоўнае. Табе не падабаецца першы верш [...]. Я прачытаў уважліва [...]. Ты дарэмна, верш харошы [...]. «Ты магутнікам стань на зямлі...» — вельмі спадабалася. «Да цябе яна йдзе з агароду» [апошні радок верша «Ты магутнікам стань на зямлі!..» — Л. Д.-М.] — вельмі хораша, так проста, па-харошаму нечакана і «наіўна-світальна». Віншую. «Я чуў салоўку зблізку...» — таксама добра. «I ў кветку майго слыху залётвала пчала» [фінал верша «Я чуў салоўку зблізку...» — Л. Д.-М.] прымусіла мяне па-харошаму зноў жа ўсміхнуцца, прыгадаўшы сваё
нешта, у якім, памятаю, сумняваўся. Неяк гэтак: «...так пчала апошні раз цалуе памяць кветак». Значыць, падобная логіка вобраза можа быць натуральнай — ці не так? «Стог нечакана пахіліўся / I, палымнеючы, паплыў / У захад» [радкі з верша «Прагрукаў нечаканы воз...» — Л. Д.-М]. Здаецца, драбніца, на першы погляд, але як пачуццёва і зрокава выразна. Па-сапраўднаму экспрэсіўна і нават сюррэалістычна. Віншую Папярэдзь мяне наконт новых тваіх публікацый Я загадзя падрыхтаваўся б і нешта напісаў пра твае вершы — шчыра, з ахвотай, бо яны блізкія мне і, здаецца, я разумею, чаго ты хочаш ад верша наогул. Ці дамовіліся, ці згода?..»
Сёмы ліст
[20.05.1982 г.]
Паважаны Міхась Лявонавіч!
Мне было вельмі прыемна чытаць Ваш ліст1. Яшчэ ніхто з беларусаў такога дакладнага і ўважлівага слова пра мяне не казаў. Было болып эмоцый, чым патрэбнай удумлівасці2.
У чэрвеньскім нумары «Юностн» павінны з’явіцца некалькі маіх вершаў у перакладзе адной маскоўскай кабеткі3. Нумар гэты я Вам прывязу (калі выйдзе ён), і разам падумаем4 над адным з самых складаных пытанняў — пытаннем перакладу.
А зараз пра справы больш цікавыя. Я заходзіў у «Дружбу народов» да Іны Сяргеевай. Гаварылі пра рэчы не зусім абавязковыя, а калі я перадаў Ваша прывітанне, яна ажывілася. Вельмі хораша гаварыла пра Вас як празаіка — «...он создан для прозы» і г. д. Прасіла, каб я ў наступным лісце перадаваў Вам яе прывітанне і яшчэ... Прасіла, каб Вы даслалі свае пазнейшыя рэчы (апавяданні, крытычныя нататкі ці проста назіранні, або лірычныя запісы), адным словам, усё, што Вы лічыце вартым і што, вядома, яшчэ не друкавалася ў «Др[ужбе] нар[одов]». Уласна я мяркую, [...] на гэта трэба адгукнуцца. Як Вы лічыце5?
1 чэрвеня [1982 г.] з сям’ёй збіраюся ў Давыд-Гарадок. Недзе 8-га зноў вярнуся ў Маскву. 22-га — уручэнне дыпломаў. А пасля зноў на ўсё лета дамоў. Вось мой палескі адрас: 225540, Брэсцкая вобл., г. Давыд-Гарадок, вул. Жданава, д. 18.
Наконт «Маладосці». Трэба будзе завітаць да Грачанікава, можа нешта і атрымаецца.
Тэадор пераклаў ужо 16 вершаў Багдановіча. Пакуль што хоча зрабіць публікацыю ў браціслаўскім літаратурным тыднёвіку «Новэ слово». А далей будзе рыхтаваць кнігу. Справа, як мне здаецца, цікавая і патрэбная. Багдановіч у Славакіі яшчэ не выдаваўся.
Учора чытаючы брылёўскія мініяцюры, падумаў — няўжо ўсё патрэбна друкаваць? Ну, сонца ўзышло, ну, раса заззяла, ну, вольна дыхаецца раніцай і г. д. Калі палічыце патрэбным, скажыце пра гэта мне — пра Брыля і яго запісы7.
Са спадзяваннем на ўсё лепшае развітваюся з Вамі. Калі пісаў, дакладней, калі пачынаў пісаць гэты ліст, хацелася быць і шчырым, і ўважлівым да Вас, а зараз, перачытаўшы ўсё напісанае, бачу, што якраз гэтага трохі і не стае. Думка страціла належную плынь.
Да 18 чэрвеня [1982 г.] пішыце мне ў Маскву, а далей — будзе Д[авыд]-Гарадок.
А зараз перада мной Ваша кніга «Что будет сннться», «Мол[одая] гвардня» [ 19]68 г. Чытаюць мае хатнія.
Ваш Дранько-Майсюк.
1 Пісьмо за 16.05.1982 г., у якім, дарэчы, просячы папярэдзіць яго адносна маіх новых магчымых публікацый, М. Стральцоў параіў мне аднесці вершы і ў рэдакцыю часопіса «Маладосць».
2 Дагэтуль мае творы ацэньваліся толькі ў Літінстытуце.
3 У часопісе «Юность» (1982, № 6) была надрукавана падборка маіх вершаў у перакладзе М. Вірта.
4 Гэтае цвёрдае «разам падумаем» хіба не сведчыць аб тым, што ўпэўненасць студэнта Л. Дранько-Майсюка часам заскоквала ў самаўпэўненасць.
5 У пятым сваім лісце (9.06.1982 г.) М. Стральцоў даў такі адказ: «...Рады твайму ўспаміну пра Іну Андрэеўну — прыемна мне было. Нейкае харошае, бадай улюбёнае пачуццё да яе ў мяне засталося — таму і прыемна. Толькі вось прозы, на жаль, прыслаць ёй не магу. Хіба з часам прышлю ёй нешта накшталт нататак [...]. А наогул жа, паспра-
бую напісаць ёй і сам. Пакуль жа вітанні перадавай, скажы, што рады яе ўвазе, што скаланулася ва мне нешта добрае ў адказ, тое, што я чапаць баюся, а проста рады, што яно недзе прыхаванае ёснь...» Дарэчы, у «Дружбе народов» з 1968-га па 1977 г. друкаваліся самыя знакамітыя творы М. Стральцова — аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь», апавяданне «Смаленне вепрука», іншыя апавяданні, а таксама вершы.
6 Зноў такі настраёвая думка студэнта, які знаходзіўся ў палоне ацэначных крайнасцяў. Цяпер перачытваю гэта з горкай усмешкай, бо Янка Брыль — мой любімы пісьменнік, аўтар «Марылі», «Гуртавога», «Ніжніх Байдуноў», «Муштука і папкі» — твораў, без якіх не ўяўляю сваё чытацкае жыццё.
7 У пятым лісце М. Стральцоў прапанаваў такі аналіз: «...ягонае [Янкі Брыля] юнацкае захапленне Талстым, талстоўская прага споведзі, культ маральнай пакуты — у нейкім дзіўна і часам [...] скажоным выглядзе, абіўшыся [так у Стральцова. — Л. Д.-М.] у цяперашнім проста Іване Антонавічы, паўстае з ягоных мініяцюр...»
Восьмы ліст
20 чэрвеня [ 19]82 г. [Давыд-Гарадок] Паважаны Міхась Лявонавіч!
Я доўга не адказваў на Ваш апошні ліст', збіраў да гурбы свае растрэсеныя думкі, марудзіў і нават свядома марудзіў. Вялікая шчырасць жыве ў Вашым лісце, а я палохаўся сваёй раптоўнае няшчырасці.
Маскву пакінуў увечары 17-га |чэрвеня 1982 г.]. Інстытут [...] скончыў, наперадзе, каліўсё будзе добра, чакае працаўвыдавецтве. Увечары 19-га выправіў у Мінск сваю жонку2. У яе пачынаецца чарговая сесія. А сам да канца ліпеня застануся ў Давыд-Гарадку, буду глядзець свайго Васіля. А клопату з ім пакуль што хапае.
Чытаў і перачытваў Ваша выказванне [...] пра «юнацкае захапленне Талстым»3 [...] Нешта такое бачыцца мне і ў Адамовічу, які [...] мерае ўсё па [...] Дастаеўскім. Дарэчы, чаму яго лічаць беларускім празаікам, калі ён піша па-руску? Нейкая таксама гульня ў беларусаў «русскнх». Мне гэта так не падабаецца4.
Калі быў у Мінску, заходзіў у «Маладосць». Макаль дазволіў пакінуць шэсць вершаў. Трохі дзіўным паказаўся мне гэты чалавек і паходзіў ён у час нашай сустрэчы не на загадчыка аддзела паэзіі «Маладосці», а на літкансультанта райгазеты. Вельмі хочацца, каб [...] маё раптоўнае ўражанне было памылковым. Вершы ў «Маладосці», калі пойдуць, то некалі ў канцы года. А што не прыняў Макаль, занёс я Жуку ў «Лім». Вось такія ў мяне рэдакцыйныя справы. I яшчэ — «Юность» (№ 6) надрукавала тры маіх вершы ў перакладзе М. Вірты. Ёсць у гэтым нумары вершы Барадуліна і Бураўкіна.