Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Я Вам хачу паказаць свой верш, які трохі адпавядае гэтым сумным настроям6. У ім ёсць радок «сугучны стральцоўскай прозе». Верш пісаўся ў той час, калі я з вялікім задавальненнем чытаў Вашы апавяданні.
Яшчэ раз дзякую Вам за добрыя адносіны да мяне. Буду чакаць Вашых шчырых заўваг і думак.
Ваш Дранько-Майсюк.
1	Васіль Быкаў. Знак бяды / Полымя, 1982, № 8. Менавіта ў гэтым творы В. Быкаў раскрыўся, як вялікі нацыянальны мастак!
2	Адносна гэтага ў сёмым лісце 8 ліпеня 1982 г. М. Стральцоў так скіраваў маю ўвагу: «...У Быкава ёсць зыходны матэрыял, ёсць імкненне псіхалагічна-абагуленага даследавання, але і, па-сутнасці, таго жматэрыялу і няма, ёсцьтолькі імпульс, яго я, удадзеным выпадку, і разумею як матэрыял. \ далей... рацыяналізм... На рацыяналізм
хварэе і Адамовіч. Толькі ён яшчэ і «філасофствуе». He будзем абгаворваць феномен мовы. Айтматава цяжка зразумець, але яму памагае ў тым, чаго ён дамагаецца, пэўнасць менавіта нацыянальнай стыхіі... 3 нашымі Адамовічамі і Быкавымі тут складаней...»
3	«Чужая бацькаўшчына» (1978) і «Год нулявы» (1983). Апошні раман я чытаў у часопісе «Полымя» (1982, № № 3—5).
4	Радкі з вершаЯнкі Купалы «Летапіснае» (1928).
5	У П. Глебкі думка выказана так: «...Беларус (характарыстыка нацыі). А што такое беларус? Сам ён ніколі не называў сябе так. Адказваў на пытанне пра нац-насць: — He ведаю. Або: — Тутэйшы. He тое што паляк. Той адразу, нават з калыскі, адказваў: «Хто ты естэсь? Поляк малы». Але не думайце, што «тутэйшы» такі ўжо наіўны. Калі ў панскім маёнтку ён адказваў на пытанне: «Адкуль ты?» — «Тутэйшы», дык ён падразумяваў, што не сам пан тут гаспадар...» («Мая анкета», раздзел «Нацыянальнасць»),
6	Maeuua на ўвазе верш «Храм беларускі», які яшчэ на стадыі выдавецкага рэдагавання быў зняты з кнігі «Вандроўнік» (1983).
Адзінаццаты ліст
26.07.[19]82 г. [Давыд-Гарадок] Паважаны Міхась Лявонавіч!
Пасля Вашага ліста (за 21.07.1982 г.)1 ухапіўся я чытаць «Кала Бруньёна»2. Цешыўся добрай прозе і думаў, а няўжо няма ў нас свайго Бруньёна? Гумар і шчыры смех беларусам уласцівы гэтак жа сама, як і французам. I наогул наша душа мае ўсё тое, што b душа людская. У гэтым сэнсе Бог роўна падзяліў. А вось ці маем мы свайго літаратурнага Бруньёна? Мяркую, што не маем. Бо і незабыўнай душэўнай моцы дзядзька Антось3, і кудраўцоўскі Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі4, і мележаўскі Зайчык5, і купалаўскія прымакі6, і сучасныя байдуны7, і яшчэ нешта — усё гэта даволі здробнена ў параўнанні з раланаўскім героем. Бруньён шырэй і больш бесклапотна глядзіць на свет, чым гэта робіць коласаўскі Антось. Бог для Антося гэта мяжа, праз якую не пяройдзеш, а Бруньён такой мяжы нават не заўважае. Досціп Антося грунтуецца на вобразах жыцця навакольнага,
а Бруньёнаўскі, апрача гэтага, яшчэ і на «мудрасці кніжнай»8. Культура трошкі іншая і ў гэтым, відаць, уся справа. Але вылепіць [...] нешта сваё, адметнае, беларус яшчэ знойдзе сілу.
Што мне паказалася цікавым і вельмі істотным у раманах Адамчыка — думка пра шчасце, каханне, жыццёвы спакой і думка пра смерць. Усяго гэтага пазбаўлена гераіня раманаў Алеся. Нават падумаць страшна — пазбаўлена смерці! Жыві, а як жыць? У гэтым сэнсе фінал першай кнігі проста выдатны. У адрозненне ад мележаўскай Ганны Алеся парушае самае немагчымае для вясковай кабеты: «Не убнй!». Яна забівае, таму яна яшчэ і пазбаўлена даравання людскога і Боскага. Адамчык пераканаўча аб гэтым гаворыць.
Вы кажаце, што ў Адамчыка, у яго таленце, мала гармоніі і элемента «мысліцельнага»9. Здаецца, так я Вас зразумеў. Хочацца папрасіць у Вас тлумачэння, бо ў маім разуменні гэтыя раманы якраз і жывуць нейкай вялікай першароднасцю, яснасцю прыроды і чалавечага жыцця10.
29	ліпеня паеду ў Мінск, пасля ў Маскву на колькі дзён. Буду выпісвацца11, а таксама трэба атрымаць дыплом. У Мінску трэба шукаць жытло. Ніколі не шукаў, не ведаю, як гэта рабіць, з чаго пачынаць12.
Вельмі Вам удзячны я, Міхась Лявонавіч, за ўважлівае прачытанне майго верша13. Ваша падтрымка і добрыя словы для мяне, як пагода ў час жніва. He пакідаю думкі завітаць да Вас. Дай Бог, каб гэта спраўдзілася ў жніўні. Вельмі добра было б. Глядзіце сябе, не марнуйце дарма сілы (ці мала ёсць недарэчнасцяў, на якія яны зводзяцца?). Наперадзе яшчэ шмат цікавай работы.
Развітваюся з Вамі і як заўсёды чакаю Вашых лістоў. Пішыце ў Давыд-Гарадок.
Ваш Дранько-Майсюк.
1	У гэтым, восьмым паліку, пісьме М. Стральцоў, заўсёды непрыхільны да раманаў з працягам, даваў такую карціну: «...У нас на Беларусі, здаецца мне, акрамя іншага, нейкая Аўстра-Венгерская правінцыя («лоскутная») жыццёвых сопляў і душ — нам цяжка перамагаць гэта, і сведчаннем таму хаця б літаратура. I «Кала Бруньёнаў» не
нараджаецца, і «Працэсаў» кафкіянскіх таксама не адбываецца. Нейкія гіпертрафіраваныя (з галавой плеазаўра) эпапенцыі («На рубяжы вякоў» [раман А. Чарнышэвіча], «На парозе будучыні» [раман М. Лобана] і г. д.) Мележ зайшоў па гэтай дарозе ў тупік — навошта яшчэ і Адамчыку?..»
2	«Кала Бруньён» — аповесць лаўрэата Нобелеўскай прэміі, французскага пісьменніка Рамэна Ралана.
3	Персанаж паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (1923).
4	Герой прозы Анатоля Кудраўца — спачатку дзейнічаў у апавяданні, якое так і называлася «Ігнат Сцяпанавіч Вапшчэткі» (1979), а тады ўжо і ў рамане «Сачынне на вольную тэму» (1984).
5	Гарэзны Зайчык, у якога дзяцей поўная хата, — дзеючая асоба ў рамане Івана Мележа «Людзі на балоце» (1962).
6	«Прымакі» — сцэнічны жарт у адным акце, створаны Янкам Купалам у 1913 г.
7	Алюзія на дзівосную аповесць Янкі Брыля «Ніжнія Байдуны» (1975).
8	Словазлучэнне з верша Янкі Купалы «Мая навука» (1919): «Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці, / Мой бацька не мог даць раскошаў такіх — / Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці / I дум беларускіх без школы і кніг».
9	На гэты конт у восьмым лісце М. Стральцоў выказаўся гэтак: «... Баюся, што многія з нас бяруцца за пяро «без бога ў душы» — нават таленавітыя. Калі-небудзь пагаворым зтабой пра раманы Адамчыка — такі бліскучы талент, і так мала ў ім усё той жа гармоніі, не кажучы ўжо пра элемент «мысліцельны», што не абавязковы для рамана наогул...»
10	У наступным, дзявятым, лісце (14.08.1982 г.), дасланым у Давыд-Гарадок, М. Стральцоў даў разгорнутае тлумачэнне: «...Наконт Адамч[ыка]. Я, здаецца, выказаўся пэўна. He супраць паэзіі ягонай я, не супраць паўнакроўнасці ў адлюстраванні жыцця, калі не абыходзяцца «вечныя» праблемы чалавечага існення, — без гэтага [адно слова не чытаецца. — Л. Д.-М.] мастацтва сапраўднага наогул не бывае. Я казаў пра пэўную «безадноснасць» раманнай канструкцыі, раманнай формы — а ўвогуле — канцэпцыі рамана як жанру ў сучасных умовах. Што ў Адамч[ыка] раманы, і харошыя, — супраць гэтага пярэчыць можа хіба бурбон, гэтак жа, як і ставіць пад сумненне іх л/тдротурнае, г. зн. прафесійнае майстэрства. Я хацеў сказаць толькі, што аднаго гэтага мала. Зноў кажу, арыгінальнай думкі няма і раманнай (жанравай) і сугуба творчай, па-мастацку — індывідуальнай! Я ўвесь час пытаю сябе — дзеля чаго? Прывесці да нейкай развязкі
раманных калізій — калі ласка! Але як і якіхі Мы любім вырашаць усё грамадскай падзеяй, гісторыяй — якая адбылася — тут, маўляў, гіст[арычны] аптымізм, праўда аб’ектыўная гісторыі і г. д. і г. д. Але ж гэта ілюстрацыя і храналогія, якую, папраўдзе, наўрад ці схаваеш пад майстэрствам. Што далей? Абарваць раманы, іх працяг храналагічны, як гэта здарылася з Мележам, дзе «пасобілі» «боскія» акалічнасці, працягваць — дакуль? Бясконца? Вось я пра што!..»
11	Mae маскоўскія сябры і знаёмыя лічылі мяне вар’ятам, што па сваёй волі я адмовіўся ад маскоўскай прапіскі.
12	На некалькі месяцаў я знайшоў прытулак у Валянціна Акудовіча (дзякуй яму!), які жыў тады ў аднапакаёвай кватэры на вуліцы Пятра Мірашнічэнкі. У 1984 г. я пазнаёміў В. Акудовіча з Міхасём Стральцовым, які пранаваў тады ў рэдакцыі часопіса «Нёман». М. Стральцоў папрасіў В. Акудовіча напісаць пра Янку Брыля, і ў выніку з’явіўся бліскучы артыкул пра аўтара «Ніжніх Байдуноў» (В. Акудовнч. Быть собеседннком: заметкн о прозе Янкн Брыля / «Нёман», 1985, № 1).
13	Верш «Храм беларускі».
Дванаццаты ліст
[28.08.1982 г. Масква] Паважаны Міхась Лявонавіч!
Ваш ліст, датаваны 14.08, я атрымаў у Маскве. 3 Д[авыд]Гарадка' яго мне прывезла жонка. Наконт эпасу нашых эпікаў і ў прыватнасці наконт Айтматава увогуле згодзен2. Ёсць аднак нейкія дэталі ў мяне, пра якія і сапраўды варта пагаманіць пры сустрэчы.
Што раблю ў Маскве? Выпісваюся, пакідаю вялікую сталіцу, еду ў Мінск. На працу ўладкаваўся ў «Мастацкай літаратуры», у рэдакцыі паэзіі. Самае для мяне надзённае зараз — кватэра. Заходзіў у Саюз, напісаў заяву на імя Танка3. Недзе ў верасні павінны разгледзець. Спадзявання вялікага на тое, што ўсё вырашыцца станоўча, не маю, але ж нейкая маленькая надзея ўсё пацвельвае мяне. А раптам... Праўда, мяне яшчэ ў Мінску мала ведаюць як літаратара, таму «плошчу» могуць аддаць якому-небудзь шафёру ці бухгалтару літфонду. Хоць шчыра кажучы, і яны ж людзі, ім таксама патрэбна. Але хопіць пра гэта.
Як толькі ў Мінску з’явіцца ў мяне якое-небудзь жытло, адразу Вам паведамлю4.
Буду вельмі рады, калі Вы прачытаеце гэты мой верш5. А пішацца даволі скупа — верш у месяц. Пішыце мне пакуль што ў Д[авыд]-Гарадок. У верасні я туды збіраюся.
Жонка мая і мой малы Васіль жадаюць Вам самых вялікіх поспехаў.
Ваш Леанід.
1	Гэты ліст (дзявяты паліку) М. Стральцоў напісаў мне ў Давыд-Гарадок.
2	Згадваючы аб’ёмістыя, толькі з павярхоўным кірункам на эпас, раманы беларускіх празаікаў, у сваім дзявятым пісьме М. Стральцоў даводзіў: «...гэты эпас — запознены і не можа сур’ёзна ўплываць на літаратурны працэс [...], эпас патрэбен нейкі другі, калі патрэбны цяпер увогуле. У апошнім, напрыклад, я не дужа ўпэўнены [...]. Хіба ў Айтматава «мележаўскі», «сачанкаўскі», «адамчыкаўскі» эпас? У пісьменніка, які, здавалася б, павінен быць пад уплывам выразных форм нац[ыянальнага] эпасу, нацыянальнага ўкладу, традыцый, якія, сам ведаеш, куды больш пэўныя, адасоблена-закончаныя, чым нашыі X ён [Айтматаў], не перастаючы быць нацыянальным, гаворыць з намі вунь на якім узроўні думкі і формы...»