Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
3 У 1982 г. Максім Танк з’яўляўся старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі.
4 Аднапакаёвую кватэру я атрымаў у лютым 1983 г.
5 Маецца на ўвазе верш «Паэзія», упершыню надрукаваны У. Някляевым у газеце «Знамя юностн» за 20 кастрычніка 1983 г. Пазней верш быў уключаны ў зборнік «Вандроўнік», а таксама ў кнігу «Гаспода» і ў новай рэдакцыі ў кнігу «Места і свет».
Трынаццаты ліст
18 верасня [ 19]82 г. [Давыд-Гарадок] Паважаны Міхась Лявонавіч!
Учора я прыехаў у свой Давыд[-Гарадок], марыў знайсці тут Ваш ліст1. Заўтра ўвечары збіраюся зноў у Мінск, маці ўжо
ўзяла білета. Дарэчы, Вы можаце мне напісаць на выдавецтва: 220600, пр. Машэрава, 11.
Шмат у мяне пакуль хатніх спраў. 3 прапіскаю, здаецца, усё абыходзіцца няблага2, а вось з кватэрай невядома. Кажуць, што будуць нешта даваць у Саюзе, заяву я напісаў.
Заходзіў з вершамі да Вялюгіна3. Ён адабраў вершаў 12 і шчыра са мной пагаманіў. А мне такія рэчы заўсёды прыемныя.
У выдавецтве работы хапае. Рукапісаў шмат, і амаль палова з іх нічога не вартая. У нас перамены. Вадзім [Спрынчан] будзе загадваць рэдакцыяй, Ул. Андр. Паўлаў пайшоў на месца Шахаўца. А «Папа»4 на пенсію.
Пішыце мне, Міхась Лявонавіч.
За апошні месяц я ўжо занадта паглыбіўся ў сваё ўласнае, таму, відаць, наша перапіска нешта страціла прывабнае для нас абодвух.
Ваш Дранько-Майсюк.
Р. S. Заходзіў у машбюро і бачыў, якдзяўчаты5 перадрукоўвалі вершы з «Ценю ад вясла»6. Гэта, відаць, на тую кнігу, якая запланавана ў перавыданнях7.
1 Дзясяты (апошні) ліст ад М. Стральцова я атрымаў у Мінску 6 кастрычніка 1982 г.
2 Мяне прапісаў у сваёй кватэры (Мінск, вуліца Карла Марксад. 36, кв. 24) Уладзімір Караткевіч.
3 Гэта значыць, я заходзіў у рэдакныю часопіса «Полымя».
4 «Папа» — такую жартоўную мянушку насіў у выдавецтве У. Шахавец.
5 Супрацоўніцы выдавецтва С. Расянчук і Л. Ганчарэнка.
6 «Цень ад вясла» — зборнік вершаў М. Стральцова, які быў выдадзены ў 1979 г.
7 Маецца на ўвазе рэдакцыя перавыданняў; кніга выбраных вершаў М. Стральцова ў гэтай рэдакцыі (серыя «Бібліятэка беларускай паэзіі») «Яшчэ і заўтра» ўбачыла свет у 1983 г.
Уступнае слова і заўвагі Леаніда Дранько-Майсюка
ДАДАТАК
Рэкамендацыі М. Стральцову для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў
1
Гады паўтара ў адным з нумароў газеты «Літаратура і мастацтва» я прачытаў апавяданне, падпісанае невядомым мне тады імем — Міхась Стральцоў. Апавяданне мяне парадавала тым, што аўтар яго, адчуў я, удумліва, сур’ёзна глядзіць на жыццё, дбайліва, патрабавальна ставіцца да якасці твора, да мовы. Прыемна было адчуваць, што ўжо на гэтым апавяданні была адзнака і бясспрэчнай таленавітасці аўтара, і немалой творчай культуры.
Першае ўражанне, як я потым пераканаўся, не было памылковым. 3 наступных апавяданняў яшчэ больш выразна акрэсліліся асаблівасці Стральцова, як празаіка: строгасць і сціпласць пісьма, непрыхільнасць да ўсялякай позы, крыклівасці, фальшу, паэтычнае бачанне звычайнага, паўсядзённага ў жыцці, уважлівая работа над мовай.
Я перакананы, што з Міхасём Стральцовым у нашу літаратуру ідзе сур’ёзны, таленавіты празаік і рэкамедую яго прыняць у члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
ІОлютага 1962 г. Іван Мележ
2
Міхась Стральцоў выдаў кніжку апавяданняў «Блакітны вецер». Гэтая кніжка вельмі прыемна чытаецца. У ёй Стральцоў заяўляе аб сабе не як барзапісец, а як мастак. Ён скупы на слова, эканомны ў выбары мастацкіх сродкаў, шукае яркасці, тыповасці, адчувае мяжу мастацкага. Ад гэтага відзён характар, чутна атмасфера, жыве вобраз. Можна смела сказаць, што
Стральцоў займаецца літаратураю ад патрэбы душы, а гэта ўжо гарантыя, што з літаратураю ён звязвае сябе невыпадкова.
Апроч апавяданняў Стральцоў даволі актыўна выступае з рэцэнзіямі, з аглядамі літаратуры — у «ЛіМе», «Беларусі», «Нёмане», «Полымі» — і ў гэтых артыкулах выяўляе сябе таксама, як чалавек удумлівы, сур’ёзны.
Раю прыняць Міхася Стральцова ў члены СП.
блютага 1962 г. Янка Скрыган
3
Я, Пташнікаў Іван Мікалаевіч (член Саюза пісьменнікаў, білет № 5905), рэкамедую ў члены Саюза пісьменнікаў СССР Стральцова Міхася Лявонавіча.
Апавяданні Міхась Стральцоў пачаўдрукавацьяшчэў 1957 г. у часопісе «Маладосць» і выступаў пасля рэгулярна ў перыядычнымдруку: друкаваўсяўчасопісах«Полымя»,«Маладосць», у газеце «Літаратура і мастацтва».
Яго апавяданні «Перад дарогай», «Двое ў лесе», «Суседзі», «Блакітны вецер» прасякнуты роздумам над жыццём, лірызмам; вобразы ў іх свежыя, поўныя, акрэсленыя, выпісаныя выпукла, раскрыты глыбока і пераканальна. Наогул, Міхась Стральцоў — мастак, і мастак сучасны.. Тэматыка яго твораў — наша сучаснасць, з яе героямі і канфліктамі.
Апавяданні Міхася Стральцова выйшлі ў 1962 годзе ў Белдзяржвыдавецтве ў кнізе «Блакітны вецер».
Міхась Стральцоў выступае яшчэ часта з крытычнымі артыкуламі па пытаннях літаратуры ў газетах і часопісах.
Міхася Стральцова варта прыняць у члены Саюза пісьменнікаў, як чалавека таленавітага і сціплага, які звязаў сябе з літаратурай.
7лютага 1962 г. Іван Пташнікаў
КАМЕНТАР
ПРЫ ЎРАЧЫСТЫМ СВЯТЛЕ ДНЯ Успаміны пра Міхася Стральцова
Ала Сямёнава. «Раніцай яснага мая...» (с. 15). Урывак з эсэ «Бэзавы попел». Друкуецца паводле выд.: Сямёнава А. Святло загадкі (1995).
Сямёнава Ала (нар. 1938) — празаік, літаратуразнавец. Пасля заканчэння БДУ працавала рэдактарам выдавецтваў «Навука і тэхніка», «Мастацкая літаратура», у аддзеле крытыкі часопіса «Нёман». Аўтарка кніг «Слова сапраўднага лад», «Святло загадкі», «У святой краіне выгнання» ды інш. Жыве ў Мінску.
Таццяна Арлова. Грустные улыбкй XX века (с. 26). Друкуецца паводле выд.: Свет блнзкнх звёзд: эссе н очеркн выпускннков факультета журналнстнкн БГУ / Сост. Л. Саенкова (2014).
Арлова Таццяна (нар. 1935) — тэатразнавец, педагог. Пасля заканчэння БДУ працавала ў рэдакцыі газ. «Знамя юноста», у выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя», выкладала ў БДУ. Аўтарка кніг «Ты і я», «Купалаўцы: эйюды пра актораў», «Тэатральная крытыка новага часу» ды інш. Жыве ў Мінску.
Аляксандр Станюта. Астатняе — у маўчанні (с. 35). Друкуецца паводлечас. «Крыніца», 1994, № 9.
Станюта Аляксандр (1936—2011) — пісьменнік, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук. Закончыў БДУ (1960), дзе ўсё жыццё выкладаў рускую класічную літаратуру. Аўтар кніг «Плошча Свабоды», «Стэфанія», «Сцэны з мінскага жыцця» ды інш.
Алесь Жук. Памяць аб радасці (с. 40). Друкуецца паводле газ. «Новы час», 25 кастрычніка 2013 г.
Жук Алесь (нар. 1947) — празаік, перакладчык. Пасля заканчэння філфака БДУ працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», у апараце ЦК КПБ, галоўным рэдактарам тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», часопіса «Нёман». Аўтар кніг «Паляванне на апошняга жураўля», «Праклятая любоў», «Вечаровае сонца» ды інш. Жыве ў Мінску.
Анатоль Вярцінскі. Ладарожжа да Міхася Стральцова (с. 50). Друкуецпа ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Вярцінскі Анатоль (нар. 1931) — паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газет, у апараце Саюза пісьменнікаў, галоўным рэдактарам тыднёвіка «Літаратура і мастацтва», дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі. Аўтар кніг «Чалавечы знак», «Ветрана», «Хлопчык глядзіць» ды інш. Жыве ў Мінску.
Васіль Зуёнак. Той куст ядлоўцавы... (с. 56). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Зуёнак Васіль (нар. 1935) — паэт, перакладчык, эсэіст. Пасля заканчэння БДУ працаваў у апараце Саюза пісьменнікаў, галоўным рэдактарам часопісаў «Маладосць» і «Бярозка», узначальваў СП Беларусі. Аўтар кніг «Крэсіва», «Жніўны дзень», «Паміж небам і зямлёй» ды інш. Жыве ў Мінску.
Ніна Шклярава. Азірніся! (с. 66). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Шклярава Ніна (нар. 1947) — паэтка, перакладчыца. Закончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, інструктарам райкама камсамола. Аўтарка кніг «Дзічка», «Аберуч», «Аканіцы» ды інш. Жыве ў Гомелі.
Мікола Гіль. Мой сябра Міша Стральцоў (с. 70). Друкуецца ў скароце паводле час. «Полымя», 2016, № 1—2.
Гіль Мікола (сапр. Гілевіч', нар. 1936) — празаік, публіцыст. Пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях перыядычных выданняў, быў галоўным рэдактарам тыднёвіка «Літаратура і масташва» і часопіса «Мастацтва». Аўтар кніг «Пуд жыта», «Кім і Валерыя», «Бралася на дзень» ды інш. Жыве ў Мінску.
Ніна Работа. «Гэй, дзень добры! Жыву!» (с. 104). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Работа Ніна (сапр. Кішкурна', нар. 1940) — педагог. Пасля заканчэння БДУ працавала настаўніцай у школах на Міншчыне, у сталічных установах адукацыі. Жыве ў Мінску.
Данута Бічэль. Легенда Стральцова (с. 107). Друкуецца ўпершыню; тэкст напісаны адмыслова для нашага выдання.
Бічэль Данута (нар. 1937) — паэтка, эсэістка, перакладчыца. Пасля заканчэння філфака Гродзенскага педінстытута імя Я. Купалы настаўнічала, працавала дырэктарам Музея М. Багдановіча, узначальвала абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. Аўтарка кніг «Дзе ходзяць басанож», «Хадзі на мой голас», «Мост святога Францішка» ды інш. Жыве ў Гродне.
Фёдар Яфімаў. Яснае святло з суседняй вуліцы (с. 114). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Яфімаў Фёдар (нар. 1933) — паэт, перакладчык. Служыў у Савецкай арміі на афіцэрскіх пасадах, завочна закончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага. У 1968 г. быў звольнены з працы і выключаны з партыі за асуджэнне савецкай акупацыі Чэхаславакіі. Аўтар кніг «Армня», «Светлые знмнне ночн» «Перейтн поле» ды інш. Жыве ў Мінску.
Валянцін Тарас. Міша, Міша... (с. 116). Друкуецца паводле час. «Крыніца», 1994, № 9.
Тарас Валянцін (1930—2009) — паэт, публіцыст, перакладчык. Пасля заканчэння журфака БДУ працаваў у рэдакцыях газеты «Звязда» і часопіса «Нёман». Аўтар кніг «Пазіцыя», «Дань временн», «На выспе ўспамінаў» ды інш.
Уладзімір Мехаў. «Быццам апошні раз жыву на зямлі...» (с. 121). Друкуецца паводле час. «Полымя», 1988, № 10.
Мехаў Уладзімір (сапр. Няхамкін:, нар. 1928) — празаік, публіпыст. Пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях «Чырвонай змены», «Літаратуры і мастацтва», на Беларускім радыё. Аўтар кніг «Зарево», «Старадаўняя гравюра», «Сустрэчы ў радыёстудыі» ды інш. Жыве ў Мінску.