Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
узмацніла яго жаданне перакладаць Багдановіча. Тэадор (імя сябра) хоча бачыпь Багдановіча па-славацку. Са свайго боку я спрыяю (ягонаму) жаданню. Раблю падрадкоўнікі, тлумачу асобныя словы. I ёсць яшчэ ў мяне задума — паказаць Тэадору Беларусь; як перакладчыку, яму гэта спатрэбіцца. Замінка толькі вядома ў чым — няма грошай. А на паездку іх трэба багата7.
Ну ды годзе. Я ўжо надакучыў Вам сваімі плёткамі. Дахаты збіраюся пасля 20-га студзеня. Колькі дзён пабуду ў сваім Давыд-Гарадку, супакою бацькоў (даўно мяне бачылі)8, а пасля да Вас9. Думаю, што перашкодаў ніякіх не будзе, і мы сустрэнемся, як і некалі сустракаліся.
У «Полымі» (адзін з апошніх нумароў) знайшоў Вашыя вершы'°. Здзівілі мяне радкі пра Купалу і Ахматаву11! Але пра гэта шчэ пагамонім.
Яшчэ раз Вам дзякуй за ліст, ён даў магчымасць узнікнуць нашаму дыялогу.
Буду рады кожнаму Вашаму радку. Да пабачэння.
Ваш Дранько-Майсюк.
1	Пра «мазырскі прафілакторый» М. Стральцоў пісаў, як пра «...месца, дзе найпрасцей падацца ў экзістэнцыянісцкую веру...»
2	«Загадка Багдановіча» — аповесць М. Стральцова, якая ўбачыла свету 1968 г.
3	ЦДЛ — Цэнтральны дом літаратара ў Маскве. Тут у снежні 1981 г. прайшла вечарына, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.
4	Меркаванне студэнта, які знаходзіўся ў палоне максімалізму. На той вечарыне, дарэчы, змястоўную вусную лекцыю, прысвечаную вершу М. Багдановіча «Агата», прачытаў Мікалай Улашчык, a Н. Гілевіч зрабіў цікавы разбор рэцэнзіі М. Багдановіча на пераклад М. Гумілёвым паэтычнай кнігі французскага паэта Тэафіля Гацье «Эмалі і камеі».
5	Тэадор Крыжка (нар. 1956) — славацкі паэт.
6	«Загадку Багдановіча» на рускую мову пераклаў П. Кабзарэўскі.
7	Паездка адбылася ў красавіку 1982 г.
8	3 Давыд-Гарадка ў Маскву я выехаў 29 жніўня 1981 г. — значыць, бацькі мяне не бачылі паўгода.
9	У мазырскім ЛПП мы сустрэліся 28 студзеня 1982 г.
10	Згадка пра публікацыю вершаў М. Стральцова ў часопісе «Полымя»(1981,№ 12).
11	Маецца на ўвазе верш «Жалейка» (пазнейшая назва «Купала»).
Трэці ліст
9лютага [ 19]82г. Масква Паважаны Міхась Лявонаваіч!
Едучы ад Вас у свой Давыд-Гарадок, я ўвесь час шкадаваў, што мала Вам пакінуў сала. Маці1 мне давала вялізны кус, але я неяк пасаромеўся везці Вам столькі багата. Маці раіла — бяры больш і г. д.... Гэтае прыкрае пачуццё і дагэтуль не знікла. I ліст да Вас пачаў я пад яго ўплывам2.
У Маскву [...] выбраўся не зусім удала. Прыехаў у Мінск — была нядзеля. Да Барадуліна не дазваніўся, Сямёнаву не ўбачыў. Зайшоў да Вадзіма Спрынчана. Вашу просьбу Вадзіму пераказаў (заяўка, пераклад, кніга выбранага і г. д.) і папрасіў, каб ён пагутарыў з Алай Сямёнавай’.
Яшчэ з Давыд-Гарадка пазваніў В. М. Шчадрыной. I тут, у Маскве, мне ўжо казалі, што яна выходзіла на Законнікава (здаецца, ён з ЦК) і, відаць, была ў яе размова з Макаёнкам4. Пра ўсё гэта можа Вы ўжо ведаеце з яе ліста5. А калі ліста гэткага не было, то, я мяркую, варта напісаць свой да яе і распытаць аб усім.
Выйшаў «Дзень паэзіі-81». Кніга нечаканая, асабліва для мяне — мяне ў ёй перахрысцілі з Леаніда ў Міхаіла. На 73-й старонцы так і стаіць — Міхаіл Дранько-Майсюк6. Жарт лёсу або маладой наборшчыцы.
Сёння зранку пазваніў Аскоцкаму. Ён запісаў Ваш адрас, распытаў — дзе Вы, што Вы, як Вам...
Тэлефон В. Івашчанкі я не знайшоў. [...] Шукаў у старым даведніку, трэба зазірнуць у новы. Там, пэўна, будуць яго каардынаты7.
3 Мінскам пакуль што ў мяне нічога не атрымліваецца. Прапіска? Хата? Работа? Відаць, застануся ў Маскве8. Буду вам пісаць і буду гатовы Вам заўсёды дапамагчы.
Ваш Леанід.
1	Мая маці — Люба Дранько-Майсюк (дзявочае прозвішча Нічыпорка) (1933—2009).
2	У сваім другім лісце. напісаным 16 лютага 1982 года. М. Стральцоў супакойваў мяне: «Дарагі Леанід! Ну чаго ты так засмучаешся, браце, — ты і так для мяне надта многа зрабіў і, галоўнае, па ўнутранаму парыванню, нязмушана, шчыра: для мяне ў мае ўжо не такія харцэрскія гады гэта важна і ад гэтага цяплей на душы...»
3	Гаворка вялася пра будучую кнігу выбраных твораў М. Стральцова.
4	В. Шчадрына вяла перамовы і з I. Шамякіным наконт датэрміновага вызвалення М. Стралыдова з ЛПП. Па яе просьбе 1. Шамякін званіў пракурору Гомельскай вобласці. Таксама ж па просьбе В. Шчадрыной М. Стралыіова ў ЛПП у першай дэкадзе снежня 1981 года наведаў яе старэйшы брат В. М. Кохненка (1922—1987) — на той час рэнтгенолаг супрацьсухотнага дыспансера ў Нароўлі.
5	В. Шчадрына напісала М. Стральцову каля дзесяці пісьмаў.
6	У лісце за 16 лютага 1982 г. М. Стральцоў так мяне разважыў: «... Наконт памылкі ў друку не перажывай, хонь я і ведаю, як прыкра бывае гэта. У мяне вунь горш: ёсць Б. Стральцоў, з якім мяне (ці яго) доўга блыталі, пакуль не прайшоў час і не стала ўсё на месца, а цяпер вось аднекуль выкаціўся нехта М. Стральчэня, а Вялюгін нічога лепшага не прыдумаў, як надрукаваць нас у адным нумары. А можа тут ёсць і мондры разлік, і сярмяжная праўда: няхай чубяцца, можа хто і адступіцца. Я жартую, вядома. He надавай твайму факту значэння: у цябе ўсё наперадзе, будзе час і напамінаць аб сабе чытачу, і запомніцца яму...»
7	Да В. Івашчанкі я ўсё-ткі дазваніўся і паведаміў яму, што М. Стральцоў знаходзіцца ў Мазыры. У тым жа лісце за 16.02.1982 г. можна прачытаць такія радкі: «Слухай: нечакана і хораша адгукнуўся
Слава Івашчанка! Я чакаў найперш ліста ад Аскоцкага, а Слава, добрая душа, яго апярэдзіў. I я крыўдую трохі на Валянціна [Аскоцкага]: усё ж добра, што ты да яго [В. Івашчанкі] «дапяў»...»
8	У вышэйзгаданым лісце М. Стральцоў прапаноўваў: «Прапіску табе мо неяк зробім, толькі была б цвёрдая гарантыя работы. Прапісацца можна, урэшце, і ў Каралішчавічах, а жыць у Мінску. Я сваю кватэру мяняю, седзячы тут, і аднапакаёўка ў мяне будзе — значыць, будзе дзе прыткнуцца па першым часе і табе...» Улетку 1982 г. я завяршаўсваю вучобуўЛітаратурным інстытуце і меркаваўз Масквы перабірацца ў Мінск. Так яно пазней і сталася. 3 работай дапамог Міхал Дубянецкі — уладкаваў у выдавецтва «Мастайкая літаратура», дырэктарам якога на той час ён з’яўляўся, а з прапіскаю паспрыяў Уладзімір Караткевіч — прапісаў у сваёй кватэры.
Чацвёрты ліст
23.02.[ 19]82г. Паважаны Міхась Лявонавіч!
Ваш ліст1 мяне супакоіў, дакладней сама яго інтанацыя — нібы мы зноў сустрэліся і пагаманілі. Сумаваць Вам апошнім часам не давялося — я маю на ўвазе візіты сяброў, а таксама патрэбныя лісты з Мінска2. Гэта ўсё добра, і разам з тым цяперашняе Ваша жыццё не падстава для супакаення. Калі я званіў Івашчанку, гаворачы пра Вас, ён абяцаў пайсці да Сураўцава ў вялікі Саюз3 і праз яго дапамогу нешта зрабіць. He ведаю, ці хадзіў ён? Сёння абавязкова сустрэнуся з Валянцінай Міканораўнай Шчадрыной, даведаюся ў яе, што чуваць на фронце нашай агульнай справы. Апрача Законнікава яна званком з Масквы турбавала яшчэ нейкага пана. Думаю, Вам яна аба ўсім напіша.
Што робіцца ў мяне асабіста? Рыхтуюся да свае абароны, яна 4-га сакавіка. Учора прачытаў два водгукі на свой дыплом. Яны станоўчыя, але першы (пісаў В. Дзяменцьеў) вельмі павярхоўны, адпісачны, другі ж — мяне па-сапраўднаму здзівіў. Напісаны з цеплынёй, з веданнем справы і г. д. Зрабіла яго выкладчыца нашага інстытута Г. I. Сядых. Дзякуй ёй!
У Маскве ў колах літаратурных і калялітаратурных зараз горача абмяркоўваецца артыкул Кожынава («Наш современннк», № 114), прысвечаны русафільскім праблемам. Гаворка ў артыкуле ідзе таксама пра касмапалітызм і нацыяналізм. Паводле Кожынава, з’явы гэтыя, кожная ўвасобку, небяспечныя. Трэба, каб яны не размяжоўваліся. А ўсім славянам наогул трэба згуртавацца. На якой падставе? Здаецца, Кожынаў пра гэта не гаворыць. Але, вядома, што ў (такім) яднанні руская нацыя павінна адыграць выключную ролю, ролю гегемона, ці як. Шчыра кажучы, гэта мне не зусім падабаецца, і наогул пра гэта [...] не хочацца думаць. Галоўнае ўсё-ткі — [...] добрыя вершы. А хто іх напісаў — беларус ці яўрэй, дальбог, знаку вялікага не мае5.
Аперацыя «перасяленне ў Мінск» пакуль што замарожана. Хоць мне трохі і крыўдна робіцца, быццам ужо беларусы Мінску непатрэбны. Жонка мая6 перадае Вам сваё прывітанне, і хлопчык мой Васіль7 таксама дзядзьку Міхасю маша ручкай.
Буду чакаць Вашыхлістоў. Да пабачэння, Міхась Лявонавіч.
Леанід.
1	Маецца на ўвазе пісьмо М. Стральцова ад 16 лютага 1982 г.
2	У вышэйзгаданым пісьме М. Стральцоў паведамляў: «Падарожцы, праторанай табой, нядаўна пабывалі ў мяне ўніверсітэцкі аднакурснік Іван Шуцік (рэдакт[ар] «Железнодор[ожннка] Белорусс[нн]) і Анат. Аўруцін... Прывезлі лісты ад Барадуліна, Паўлава, Эд. Валасевіча...»
3	Тут у сэнсе: пайсці ў Саюз пісьменнікаў СССР.
4	Згадка пра артыкул В. Кожынава «М назовёт меня всяк сушнй в нейязык» (часопіс «Наш современннк», 1981, № 11).
5	Імя і філасофія В. Кожынава ў стральцоўскім трэцім лісце (7.03.1982 г.) адгукнуліся гэткім чынам: «...хай бы... ўсё ж мяне адсюль неяк хутчэй выдзіралі. На сваіх айчынных я таксама, як і ты, вялікай надзеі не маю, бо «несть пророка в отечестве своём» — няхай масквічы аб’ядноўваюцца, хоць і па кожынаўскіх рэцэптах, але дапамагаюць...»
6	Вольга Шчадрына.
7	Гаворка пра нашага з Вольгай сына, якому на момант напісання гэтага ліста было сем месяцаў.
Пяты ліст [16.03.1982 г.] Паважаны Міхась Лявонавіч!
Учора ўвечары званіў я В. Івашчанку. Чалавек ён, мяркуючы па голасу, цудоўны і вельмі спагадлівы. 3 такімі людзьмі хочацца сябраваць. У Мінск на імя Я. Сіпакова ён даслаў ліст, у якім (што ў ім было канкрэтна, я не ведаю, але здагадваюся) амаль што рускім матам прайшоўся і па самому Янку1, і па другіх нашых «затлусцеўшых» класіках, якія зараз дзеляць дзяржпрэміі, пасады, кватэры і якім цяжка пальцам зварухнуць, каб зрабіць нешта сапраўды добрае і карыснае. Сіпакоў, за што яго можна паважаць, адказаў Івашчанку — нешта ён там тлумачыў, нешта абяцаў, адным словам, пачаў варушыць пальцам. Але ж Вы самі разумееце, Міхась Лявонавіч, гэтае варушэнне яшчэ не дапамога. Івашчанка пра [...] свой ліст і пра іншыя свае заходы ў гэтым кірунку, як мне здаецца, лепш раскажа сам, калі ўжо не расказаў. Я яшчэ ведаю, што ён сустракаўся з Валянцінай Міканораўнай, а пра што яны гаварылі?.. Недзе ў канцы сакавіка ён едзе ў Мінск, а адтуль мае намер наведаць Вас2. Валянціна Міканораўна ліст Вам напісала, Вы яго павінны атрымаць. Яна вельмі заклапочана Вашым становішчам, і ўсё што можна было ў Мінску абзваніць, яна абзваніла. Але ізноў жа — людзі дзеляць пасады, прэміі і г. д. Гэта якраз прыклад да Вашага разважання пра браткоўбеларусаў, пра іх свінства і зачуханства3. Са свайго боку я амаль нічым дапамагчы не здолею, хіба што толькі яшчэ раз прыеду да Вас, прывязу нейкія не зусім патрэбныя маскоўскія навіны, вось і ўсё4. Ніхто са мной ні тут, ні ў Мінску размаўляць не будзе. Я ўжо спрабаваў нешта рабіць [...], але выніку станоўчага не было. Здаецца, 20 сак[авіка] ў Мінску адбудзецца нейкі пленум5, прыме ўдзел у яго рабоце Валянціна Міканораўна. Яна, відаць, паспрабуе выкарыстаць гэты час для Вашай справы.