Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
Нешта падобнае да невялічкага катаклізму адбылося надоечы ў маім жыцці. Для здароўя і самаадчування майго карысным было прызнана двухгадовае знаходжанне ў паўднёвых мясцінах спагаднага і мілага нашага краю'. Вось і абзываюся адтуль, з самага дна колішняга мора Герадотавага, спакойна і павольна, як у зачарованым сне2, апетага сённяшнімі тэбульцамі [так у тэксце] X., Z., R. і інш[ымі] шаноўнымі
турамі пяра. О, я на родмне этнх мужей, телом тучных й голосом рыкаюшнх. Хвала нм! Бессмяротнае слова іх падтрымлівае і мяне ў сумную хвіліну, а пазней, думаю, натхніць і на сціплы подзвіг пяра — чаму не натхніцца вартым пераймання прыкладам? Так што хутка я запішуся, калі прымуць, у секцыю «чаюшнх воды». (Як гэта хораша і глыбакадумна сказана ў рамане Z.: «Усюды — куды ні глянь — была вада»! А было гэта ў часы сусветнага патопу, і Z. нейкім чынам давялося прысутнічаць пры гэтым у якасці духу боскага, ці як? — «Н божнй дух носмлся над водою»3. Глыбака капаюць і высака лятаюць палешукі!)
А слухай усё ж: мясціны гэтыя мне былі і раней трохі знаёмыя — быў некалі непадалёк адсюль на вайсковых зборах. I тое-сёе ў маім тутэйшым бытаванні нагадвае колішняе. Але толькі тое-сёе. На жаль.
К.ПП. Там круціцца пласцінка, Хрыплаватым голасам пяе.
«Ты — галінка, я — твая расінка»,—
Мне чуваць у голасе яе. Я міну лінейкі і газоны, Гэткія, як некалі раней, Успамінак даўні, гарнізонны Ціхім смуткам сэрца мне кране4 іг. д.
Але хопіць. Ты павінна здагадацца ўжо, што напісаў гэта я толькі затым, каб атрымаць ад цябе ліст. He палянуйся га? Пішы — мне ўсё будзе цікава.
Міхась.
1 Маецца на ўвазе Мазырскі лячэбна-працоўны прафілакторый № 2, дзе М. Стральцоў знаходзіўся сажніўня 1981 палістапад 1982 г.
2 Цытата з аповесці Я. Коласа «Дрыгва» (1933).
3 Цытата з Бібліі (Быццё, 1:2).
4 Гл. верш «Адвячоркам круціцца пласцінка...» ў зб. «Мой свеце ясны».
13. Але Сямёнавай
31 кастрычніка 1981 г. Дзень добры, Ала!
He сумую сягоння: навошта? Мо цягнік пастараўся, а мо Галубіная лёгкая пошта Мне прынесла тваё пісьмо.
А чаму не паслаць было чаіц Ад шумлівых тваіх берагоў, Каб вясёласць маю прывячалі Над маркотай асенніх лугоў? Іх маркота хаця б з нагоды, Што, зняверыўшыся ў жальбе Лістападаўскае прыроды, Свет зняверыўся і ў сабе, Што ўжо рэкі, палі і сёлы, I прадзьмуты вятрамі лес У задумнасці невясёлай Пакарыліся восені спрэс, — Хоць ад замеці ліставея Скразнякамі святло ў барах, Хоць і ў сэрцы трымціць надзея, Як лісток на тугіх вятрах.
Гэта ўсё так табе знаёма! He падумаю я з тугой, Што ты бліжай цяпер да дому, Чым я дома да дому свайго, — Проста гэту асенню замець, Гэты лес у асеннім агні Пасылаю табе на памяць: Мне вясною яго вярні!1
А ты ўжо ў Мінску... I з вершыка майго можаш заключыць, што натхненне маё не паспявае за тваімі перамяшчэннямі:
Пегас мой кульгае. Ат, вершык усё ж прымі — хіба я дарма стараўся? I ў адказ напішы, што я харошы хлопчык, і што ты гладзіш мяне па галоўцы. Мне будзе прыемна, дальбог. Я сантыментальным яшчэ не стаў, але здагадваюся ўжо, што нешта падобнае чакае мяне наперадзе. Гэта, мусіць, ад адзіноты: уяві сабе многа-многа мужчын у адным месцы, да таго ж, падобных адзін на аднаго, як шпакі. Н все с болячкамн, с пупырышкамн — душевнымн, конечно, — бр-р!
Хочаш даручэнняў? Прысарамаць Паўлава (а ён адзіны, хто называе мяне «дзедам» — такой прывілеі мне давядзецца яго пазбавіць!) — прысарамацьтым, што «дзяды» «дзядоў» не забываюць, калі на тое пайшло, што грэх на душу стары бярэ з большай абачлівасцю, чым юны стрыкуліст. Справа ў тым, што ён не адказаў на мой ліст — і не лысы.
А прасіў жа я яго дазнацца пра лёс маіх вершаў у Вялюгіна2: даўнавата аддаў і забыўся пра іх, хоць і абяцаў (цяпер успамінаю) Вялюгіну дадаць да падборкі новыя вершы. У Мінску гэтага не зрабіў, йбо мнозм там боролн мя страстн3, — час вунь які мінуўся, Вялюгін, можа, пра тыя вершы і забыўся. Калі наогул іх не згубіў (а дзе я іх цяпер вазьму, тыя вершы?). Я, на жаль, не Ставер, каб ведаць свае вершыкі на памяць. Дык вось: трэба націснуць на Вялюгіна (ці ёсць у яго вершы? калі будзе даваць?). I цвёрда ад майго імя паабяцаць колькі новых вершаў у дадатак. Я гэта зраблю. Толькі няхай з друкам не цягне. Вялюгіну напісаў бы сам, але ведаю яго эпісталярную глухату: лепш браць галубка голымі рукамі на месцы.
Вось тады я табе і вершыкі прышлю, і пазлоўжываю тваёй дабрынёй, просячы іх перадрукаваць. Згода?
А пакуль падстаўляю галоўку пад твае далоні і развітваюся. He забывай мазырскага палонніка.
Здаровенькая будзь. Міхась.
1 Канчатковая рэдакцыя верша — у зб. «Мой свеце ясны».
2 А. Вялюгін быў загадчыкам аддзела паэзіі ў часопісе «Полымя».
3 Цытата з царкоўнага песняспеву падчас Усяночнай службы (глас 4, антыфон 1).
14. Але Сямёнавай
14сакавіка 1982 г.
Пішу табе на выдавецтва ў надзеі, што пісьмо неяк перададуць. Сказаць, што ты мяне засмуціла, мала: мне пачало здавацца немаведама што, і вялікая крыўда ўзнялася на пана Бога, маўляў, калі ён бэсціць і карае мяне, можа, і не надта вернага свайго халопа, дык навошта яшчэ і людзей, якіх я шчыра люблю і за якіх малюся? А любая, па-мойму, са шчырых малітваў павінна даходзіць да яго, калі ў ягонай нябеснай канцылярыі вядзецца правільна іх улік і талкова складаюцца дайджэсты. А мо не чытае, а мо не перадаюць?
Я і тут табе скажу, таечка, што рабіць. Ты з ангеламі, з душкамі іх нечапанымі, гаворку вядзі. Калі анёльчык сумны трохі, пёрка з крыльца выскубі і пёркам яму так лагодненька за вушкам павядзі — за жывоцік адразу і схопіцца. А ты яго казычы, казычы. Запросіць пардону — ты яму просьбу сваю. I тут ён табе паабяцае, як Барадулін, усяго, а ты ўжо яму, як Асіпенка: не, ты абажджы, цяперыцька я цябе, як у зеркалі, панімаеш, бачу — што ў цябе ў думках праваліруе, правабладае, га? He падзяляеш?
3 імі трэба толькі так.
Смешкі смешкамі, а я як найхутчэй чакаю весткі ад цябе — і харошай. Вясна ж ідзе! Мне, чалавеку, што зарокся, можа, і радасці, і то на душы шчымліва — хораша бывае, як вясновы ветрык шыбане ў наздру, як у вушах палошча, як перавярне някепскіх успамінаў адну-другую скібу — душа тарганецца весела, а чарвячка сумненняў тут жа склюе, падскочыўшы паслужліва і ўдобры час, непаседа-грак. Мацуйся і кінь дурное, як нехта казаў, зрабі ласку мне і людзям, якім ты патрэбна — ачуньвай хутчэй і мне пішы.
Я табе кветачку пасылаю. Пазаўчора праклюнулася ў мяне на акне. Будуць і яшчэ. Сіняя кветачка, харошая. А на сонейка сама часцей глядзі.
У наступны раз я табе вершык напішу, калі хочаш. Даўно ўжо не пісаў, а табе напішу.
Здаравейшай будзь, пішы.
Міхась.
15. Але Сямёнавай
5мая 1982 г.
Дарагая Ала!
Адчуў я за радкамі твайго пісьма, як турботліва і нясоладка зараз табе самой, і сорамна мне крыху стала за сваю дакуку і пісьмовы імпэт. Ты, калі ласка, даруй.
Будзем спадзявацца, што ўсё неяк уладзіцца, улагодзіцца і пацішае: клопаты, вядома, застануцца, але, можа, дадуць перадых і сабе, і нам. Хоць трохі палёгкі.
У нас тут бадай што вясна, і надоечы, колькі дзён таму, выдарылася нейкая асаблівая прасветлінка ў прыродзе, і так зранку ўзялася нясмела-соладка, з прыхапкам журбы, торгацца сэрца, такая надзея нейкая, па-маладому дурная, патрэпала крылы, што я аж спалохаўся і тут жа сцяўся ўнутрана: баюся я такіх хвілін! Баюся сурочыцьтыя харошыя хвіліны, якія, можа, яшчэ наканаваны недзе пасля. А страпянуўся, паляцеў душою насустрач шчымліваму падману — пішы прапала! He далей як праз дзень-два тыцнецца да цябе жытуха з такою абразай-прозай, што закаешся «возлетать»! Далібог. Са мной заўседы так, праверана гэта — і тут я забабонны.
Таму і душу «прекрасные порывы»1. Пераймаць мяне ў гэтым не трэба, вядома, гэта мая ўласная містыка, але ж ці не занадта мы танкаскурымі сталі — вось пра тое я думаю іншы раз. С. у такіх выпадках раіць пакутаваць, ледзь не свядома, — браткі-славяне на ўсё і дзеля ўсяго прыдумаюць [неразб.] — і куды там якому-небудзь біццю па левай і па правай шчацэ! Мы уже м ногу іюпнраюшую лобызать счнтаем превелнкой мнлостыо, н корнн н акрвды кажутся нам пмшей райской, а зловонне подземелнй — дуновенмем райскнх крыл! Абрыдлі мне
гэтыя прапаведнікі пакут [...]. Да сокрушшся царствне нх! Але калі — о божа!
Добра. Хопіць. Пішы мне, што надарыцца, і калі выпадзе час — я палагоднею на тую пару і табе што-небудзь лірычнае напішу.
Што ў вас там за пленум? Абмалюй.
Прывітанне вашаму крытычнаму цэху — небось, воскуряете самодельнымн зажнгалкамн фнмнамы, а як наконт прыкурыць?
Ну, добра, добра. Бывай здарова і пішы.
Р. S. Яшчэ раз віншую са святам. М.
1 «Душн прекрасные порывы» — радок з верша А. Пушкіна «Да Чаадаева» (1818).
16. Але Сямёнавай
5 чэрвеня 1982 г. Дзень добры, Ала!
Аж самому няёмка, што так надакучаю табе пісьмамі, — і гэта я, катораму яшчэ нядаўна старонку Дзюма (во дзе кара!) было б адолець лягчэй, чым адказаць каму-небудзь на ліст або напісаць па сваёй ахвоце. Таму будзем думаць, што ўплываеш ты на мяне дабратворна, калі змагла абудзіць ва мне гэтую, я думаў, атавістычную страсць або хэнць. Я, можа, глядзі, і раскалыхаюся душэўна, а ты, значыцца, як гаварыў незабыўны Броўка: а ты пішы, а ты пішы1...
I па тэатрах ты, вядома, хадзі, не надта турбуючыся, што паселіш у маёй душы чорную зайздрасць. Тэатрал я невялікі, мне ўсё роўна, ходзяць болып у тэатр ці кіно, або наадварот. I хто там каго пераможа, якая дзясятая ці адзінаццатая муза — мне справа сапраўды дзясятая. Сучасны тэатр не ведаю, не бачыў, вядома, нічога з рэжысёрскіх феноменаў Гратоўскага, панявежцаў2 якіх-небудзь нават не бачыў, не ведаю, што там вырабляў у тваім тэатры Любімаў, а вось з ягоным вуч-
нем Раеўскім (так ён сябе сам называў) рабіў Купалу3, бо тут сапраўды было нешта (у Купалы) ад «паэтычнага» тэатра. 1 спрэчкі розныя пра дыктат рэжысуры і акцёрскае самавызначэнне неяк абыходзяць мяне: я не за надакучнае выдыганне і выкаблучванне аднаго правінцыйнага Рэйнхарда перад другім, я і не за «салонны» нейкі рэжысёрскі стыль, асабліва ў трактоўцы класікі, як і не за аголена мадэрны, а проста ўбогі, т. зв. сучасны. Я быў бы проста, можа, за тэатр, але што гэта такое? [...].
Я не ведаю, дзе той сучасны тэатр і дзе той стыль. У макаёнкаўскай «Верачцы»4 хіба? Даруйце. На санвузле, прабач, і якая-небудзь Пегі5 сучасная глядзіцца не надта каб, а тут яшчэ Пульхерыя нейкая Іванаўна6 чамусьці завецца аж Арынай Радзівонаўнай7. Авохці мне!