Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Літаратар ведае, якой цаны можа каштаваць такая перамога над сабой. А Еўдакія Лось заплаціла гэтую цану, будучы чалавекам грамадскім і грамадзянскім у сапраўдным значэнні гэтага слова. Адсюль і яе паэтычная раскрытасць, і адкрытасць усяму новаму ў жыцці, пачуццё адказнасці, адчуванне думкі народнай.
Як усяго гэтага не хапае нам сённяшнім, нягледзячы на тое, што вось зноў нешта зрушылася ў добры бок у грамадстве, што вось зноў час патрабуе і асабістага, непазычанага пафасу, і рызыкі, і болю. Я ўпэўнены, што Лось, не чакаючы дазволу, напісала б і пра Чарнобыль, і пра сасмаглае сёлетняе лета трывогі нашай.
На травінцы пад вясёлкай Крошка-кропелька дрыжыць. I спявае перапёлка
Ў Бараўлянах:
Жыць ды жыць!
Вусцішна трохі чытаць гэта наогул, а сённяшняй парой асабліва. Ёсць змрочныя сімвалы ў нашым жыцці, але ж ёсць і надзея, і адказнасць, і памяць — пра тых, хто быў да нас, пра тых, з кім разам ішлі, але хто дачасна падбіўся ў дарозе, завяшчаючы нам, аднак, ісці далей і далей. Еўдакія Лось аднойчы напісала:
Уся мая прафесія
Ў адным-адзіным сэрцы... Але яно, на жаль, Безабароннае.
На жаль... Але сэрца наша, на шчасце, безабароннае і перад праўдзівым і шчырым радком паэзіі, у тым ліку і паэзіі Еўдакіі Лось. Яе слова непрымусова і вольна пасяляецца ў ім, нашым сэрцы, прарастае нашай удзячнасцю і нашай любоўю да ўсяго вартага ў нашым жыцці.
Дзённікавы запіс
23 чэрвеня 1987г.
Глухата вырастае наўкол усё больш.
Заўтра трэба было б класціся на абследаванне ў анкалогію.
Ішлі перамовы праз Гардзіцкага. Ладуценка сёння не званіў.
3 работы не чутно ні гуку. Рашылі з Аляксеем перанесці маё лячэнне на 25 (раніцу).
Нечакана правакацыйны званок. Нахабны, добра пастаўлены голас:
— Як здароўе? Дзе жонка?
Падазрэнне закралася адразу. Здароўе нічога, жонка дома, ляжаў у бальніцы.
— Ну як, за гэты час многа напісаў?
Падазрэнне расло.
— Хто гэта? Барыс?
Мне падалося, хоць і не верылася, што Б. Фірштэйн. Падобны трохі голас, але, прыслухаўшыся, — не. I што другі Барыс, з якім быў у Мазыры. Але не. А той пацвердзіў, што Барыс.
Тут ужо я ўзарваўся... Той пачаў пагражаць:
— Забыўся пра Мазыр?
Пры чым тут Мазыр? 3 Мазыра са мной ніхто б не стаў так гаварыць. He даваў я для гэтага падстаў. I падобнай спробы нічыёй да гэтага не было і знаку.
Атой: — Тытак? Атыразумееш, штоя ведаюдарогу, паякой ты ходзіш дамоў?
Нахабства нечуванае. Я вылаяўся і кінуў трубку.
Цяпер думаю: хто? чаму? адкуль?
Яўна, што падлюга, што ведае пра хваробу і хоча, каб я не меў спакою.
Але хто за ім?
Нахабнік, але не дурань, добра пастаўлены голас — «інтэлігент», са стукачоў не іначай (сексот): хто?
Дарчыя надпісы на кнігах
На кнізе «Блакітны вецер»: «Рыгору Барадуліну, каб ведаў, што на свеце ёсць блакітны вецер, — М. Стральцоў. 5.06.62».
На кнізе «Блакітны вецер»: «Анатолю Сцяпанавічу [Вялюгіну] са шчырай павагай іўдзячнасцю — М. Стральцоў. 5.06.62».
На кнізе «Блакітны вецер»: «Дарагому Генку [Бураўкіну] ад колішняга «лімаўскага старога» М. Стральцова. Памаліся, каб твой пакорны слуга меў магчымасць падпісаць табе не такую мізэрную, худасочную, як гэта, кніжку. 6.05.64 г.»
На кнізе «Жыццё ў слове»: «Дарагому Феліксу [Мюндару], якога нязменна, непарушна люблю і паважаю. М. Стральцоў. 1.12.65».
На кнізе «Жыццё ў слове»: «Дарагому Барысу [Сачанку] шчыра — на празаік, на Н крытык — М. Стральцоў. 7.12.65».
На кнізе «Жыццё ў слове»: «Дарагому майму Рыгору [Барадуліну]. — Прачытай, стары, і рашы, колькі не хапае да інтэлігента напаўінтэлігенту з чацвярцінкай. Гэта афарызм пра мяне прыдумаў не. Але якая розніца! 11.12.65. М. Стральцоў».
На кнізе «Сена наасфальце»: «Дарагому Генадзю [Бураўкіну] з прыемнасцю ахвяруе ў бібліятэчны сяннік клок сена з асфальта — М. Стральцоў. 26.07.66».
На кнізе «Сена на асфальце»: «Дарагому Феліксу [Мюндару] з пажаданнем, каб быў заўсёды настроены на добры лад нашай старой дружбы. М. Стральцоў. 1.11.66».
На кнізе «Жыццё ў слове»: «Мікалаю Сымонавічу Гілю (Гілевічу) — крытыку, празаіку, публіцысту, гаспадару ўласнай кватэры, але, на жаль, халасцяку, — з добрымі пачуццямі. 2.02.67. М. Стральцоў».
На кнізе «Сена на асфальце» [Ніне Рабоце]: «Хай жыве талент! Г. Бураўкін. Ул. Паўлаў. Хай жывуць беларускія партызаны! А. Вярцінскі. Я за партызан Бягомля. Ю. Свірка. Уласнаручны подпіс Г. Бураўкіна, А. Вярцінскага, Ул. Паўлава, Ю. Свіркі сведчу — М. Стральцоў».
На кнізе «Что будет сншься»: «Дарагому Феліксу [Мюндару], як заўсёды — на брудэршафт. М. Стральцоў. 24.04.68».
На часопісе «Sowjetliteratur»’: «Дарагому Феліксу [Мюндару], з якім так-сяк гаварылі па-нямецку, няблага па-беларуску, зусім добра па-сяброўску. М. Стральцоў. 2.07.69».
На кнізе «Загадка Багдановіча»: «Дарагому Міколу [Гілю], думаючы пра тое, што ў жыцці і ў творчасці павінны быць загадкі. К.аб іх не было, іх трэба было б выдумаць. Дружба — загадка і таямніца. Яна і жывіцца загадкай. Трэба сябраваць. 12.06.70. М. Стральцоў».
На кнізе «Ядлоўцавы куст»: «Алесю Адамовічу з любоўю ідружбай. М. Стральцоў. 16.10.73».
На кнізе «У полі зроку»: «Тамары Міхайлавай на згон маркотаў, турботаў — на прыход вясны. М. Стральцоў. 10.04.76».
На кнізе «У полі зроку»: «Нікіцінай Ніне і Шкляравай Ніне сказаць я павінен, што ў тым я не вінен, калі прад паненкай упаў на каленкі. 19.11.77. М. Стральцоў».
На кнізе «Журавлнное небо» [Тамары Міхайлавай]: «Тома! Тнбе дарью подарок эта, в глаза сматрью тнбе с прнвета. Внсёлой будь!!! Нм позабудь!!! 13 сент. 1978. М. Стрельцов».
У нямецкім часопісе «Sowjetliteratur» (1969, № 2) была надрукавана аповесць М. Стральцова «Адзін лапаць, адзін чунь».
На кнізе «На ўспамін аб радасці»: «Ніне Шкляравай ад ayTapa, якога даўно ўжо неўзлюбіла проза, ашукала паэзія, але якому ўсё ж дала прытулак крытыка. 3.11.78. М. Стральцоў».
На кнізе «На ўспамін аб радасці»: «Леаніду Дранько. — «...Н я судьбу благословнл, Когда мой двор уедннённый, Печальным снегом занесённый, Твой колокольчнк огласмл». — Наўсё добрае, з удзячнасцю — М. Стральцоў. 28.01.82».
На кнізе «Ядлоўцавы куст»: «Леаніду Дранько-Майсюку з любоўю да ягонага таленту і з павагай да ягонай чалавечай удумнасці — шчыра М. Стральцоў. 3.09.83».
На кнізе «Журавлнное небо» [Леаніду Дранько-Майсюку]: «Браце Леанід! Мне здаецца, што ўсе ўжо забыліся пра маю прозу, і мне ж самому згадваць пра яе балюча — ці надару цябе чым новым? Маліся за мяне — твой М. Стральцоў. 3.09.83».
На кнізе «Жыццё ў слове»: «Леаніду Дранько-Майсюку. Ты нагадаў мне гэтай кніжачкай нешта маё маладое — ці то ўпірлівасць, ці то настырнасць маладую, і мне па-старэчы прыемна. Дзякуй за ўвагу. — М. Стральцоў. 20.09.83».
На кнізе «Яшчэ і заўтра»: «Дарагім Варанецкім з надзеяй здабыць куточак у іхнім сэрцы — М. Стральцоў. 10.11.83».
На кнізе «Яшчэ і заўтра»: «Уладзіміру Ягоўдзіку са шчырай прыхільнасцю, літаратурнай і чалавечай, на ўсё добрае — М. Стральцоў. 24.11.83».
На кнізе «На ўспамін аб радасці»: «Уладзіміру Ягоўдзіку, празаіку, крытыку, эсэісту, чалавеку, з якім заўсёды прыемна сустракацца і гаварыць — на службе і па-за службай. — М. Стральцоў. 8.01.86».
На кнізе «Мой свеце ясны»: «Анатою Сідарэвічу з тым, каб ён неўзабаве падрыхтаваў да друку зборнік сваёй крытыкі. Прозы — таксама. М. Стральцоў. 24.06.86».
На кнізе «Мой свеце ясны»: «Любаму Рыгору, паэту Барадуліну, земляку з удзячнасцю за пачуцці дружбы і еднасці — М. Стральцоў. 23.04.86».
На кнізе «Мой свеце ясны» [Наталлі Давыдзенцы]: «Наталі з добрымі пачуццямі, па сяброўску — М. Стральцоў. 26.06.86».
На кнізе «Мой свеце ясны»: «Любаму Рыгору [Барадуліну], адчуваючы гонар быць ягоным сучаснікам і сябрам, — М. Стральцоў. 15.08.86».
На кнізе «На ўспамін аб радасці»: «Пятру Рыгоравічу Макарэвічу са шчырымі пачуццямі — М. Стральцоў. 13.05.87».
На кнізе «Яшчэ і заўтра»: «Пятру Рыгоравічу Макарэвічу на добры ўспамін пра літаратурную сустрэчу — М. Стральцоў. 13.05.87».
На кнізе Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» («I вякуе дзень даўжэй за век»): «Дарагому Карласу Шэрману, перакладчыку, сябру, мастаку паводле натуры — дынамічнай і артыстычнай — М. Стральцоў. 14.07.87. Дзеньузяцця Бастыліі».
Міхась Стральцоў. Фота А. Каляды.
Бацькі — Лявон Клімавіч і Марыя Міхайлаўна.
Аднакурскнікі — Сымон Блатун і Міхась Стральцоў. 1955 г.
Міхась Стральцоў, Генадзь Бураўкін, Анатоль Грачанікаў, Раман Тармола, Васіль Сідарэнка, /ван Шальманаў, Мікола Маляўка і Рыгор Барадулін у гасцяху Міхаіла Ісакоўскага. Масква. 1964 г.
Яўгенія Янішчыц, Уладзімір Караткевіч, Валянціна Коўтун, Мікалай Маляўка (Гомель), Вацлаў Жыдліцкі з Ілонаіі Барадулінай, Міхась Стральцоў, Мікола Прашковіч, Ала Сакалоўская, Сяргей Панізнік.
Травень 1968 г.
Міхась Стральцоў. 1960 гг.
3 Генадзем Бураўкіным. 1974г.
Ніл Гілевіч, Уладзімір Дубоўка і Міхась Стральцоў сярод дэлегатаў пісьменніцкага з 'езду. 1965 г.
Аўтар першай кнігі. 1960-я гг.
«I цыгарэт выкурваеш болей, чым прамаўляеш слоў...»
Міхась Стральцоў і lean Пташнікаў. Фота У. Крука.
3 Піменам Панчанкам. Фота У. Крука.
3 Міколам Гілём і Сцяпанам Гаўрусёвым. Фота У. Крука.
«Журба — пачуццё здаровае...»
Міхась Стральцоў. 1976 г.
Сымон Герус, Васіль Хомчанка, Язэп Семяжон, Алесь Яскевіч і Міхась Стральцоў. 1968 г.
3 жонкай Аленаіі і дачкой Алесяіі. 1981 г.
3 Рыгорам Барадуліным ва Ушачах.
Зземлякаміў Чэрыкаве. 1984 г.
Змаці ў Сычыне. 1984 г. Фота В. Карамазава.
На юбілейнаіі вечарыне ў Слаўгарадзе. Сакавік 1987г.
Аўтографы землякам... Слаўгарад, сакавік 1987г.
Паштоўка Валянціну Аскоцкаму. Малюнак М. Стральцова. 1977г.
Апошні верш. Аўтограф. 7.7.87 г.
Надмагільны помнік на Чыжоўскіх могілках. Скульптар Г. Лойка.
«ГАЛУБІНАЯ ЛЁГКАЯ ПОШТА МНЕ ПРЫНЕСЛАТВАЁ ПІСЬМО» Лісты Міхася Стральцова
1.	Паўлу Кабзарэўскаму
21 марта 1966 г. Уважаемый Павел Семёновнч!
Мне было очень лестно получнть Ваше пнсьмо, дружеское н доброе, — оно мне напомннло н те ласковые слова, которые Вы когда-то сказалн по поводу моей первой кннжкн рассказов. Очень н очень Вам благодарен.
Сожалею, что «Свет Іванавіч»1 переведён был у нас, в Белорусснн. Еслн бы я знал, что Вы заннтересуетесь нм, этого бы не случнлось. Но, кажется мне, публнкацня в «Нёмане» — нзданнн не столь распостранённом, не помеха к опублнкованню рассказа в другом мсте. Так что я не возражаю, конечно, отнюдь.