Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
М. С.: У паэзіі Міхася Стральцова адчуваецца туга па сусветнай культуры. У гэтым сэнсе яго можна было б назваць акмеістам «у адзінкавым экземпляры»: «Жыву, як выгнаны патрыцый...» — мне ў гэтым радку чуецца шкадаванне, усё ж савецкая рэчаіснасць была ізаляваная ад сусветнага культурнага працэсу. Хто бачыцца табе папярэднікам Стральцова ў беларускай літаратуры?
Л. Д-М.: Перш за ўсё Максім Багдановіч, але таксама ж і Максім Гарэцкі, і Кузьма Чорны, і Уладзімір Дубоўка, і Уладзімір Жылка. Безумоўна, Багдановіч у гэтым залатым пераліку займае выключнае месца, невыпадкова ж аўтару «Зоркі Венеры» Стральцоў прысвяціў сваю лепшую аповесць «Загадка Багдановіча». Постаць Максіма Багдановіча Стральцоў успрымаў як тую нацыянальную праграму, паводле якое беларусы могуць вярнуцца і да сваёй мовы, і да сваёй культуры.
М. С.: Стральцоў ці не адзіны з крытыкаў пісаў пра «нацыянальнасьць метафары», цытаваў пры гэтым Купалу: «і стагнаў яловы плот, / хохлік бегаў ля варот». Ці правамерна гаварыць пра «нацыянальнасць» выяўленчых сродкаў у паэзіі?
Л. Д-М.: Метафара, як вядома, гэта паэтычны моўны выраз, ужыты ў пераносным значэнні. Менавіта ў пераносным, таму невыпадкова ў 1920-я гады гэтае грэцкае слова па-беларуску менавалася «пераносняй». Метафара — гэта не толькі мастацкая з’ява, але і псіхалагічная, таму Міхась Стральцоў меў рацыю,
калі пісаў пра «нацыянальнасць метафары». Згадаем самога Стральцова: «I ранняй восені пара / з яе бадзёрай адзінотай / з прысадаў, саду і двара / ужо глядзіць зусім не ўпотай — / не зварухні, не закрані! / Няхай халодна грані граюць, / пакуль кляновыя агні / красой апошняю палаюць!»Дык вось, гэтыя радкі — як увасабленне нашай нацыянальнай памяркоўнасці: маўляў, не трэба чапаць тое, што створана не намі. А вось прыклад украінскай метафары, з паэзіі У. Самійленкі: «Люба веселочко! Будь тн й мені за ознаку надіі, / шо не потоне народ наш без сліду в народностях іншнх!» А вось польскі прыклад, з паэзіі Галчыньскага: «О, tajemniczosci staroswiecka tych lisci nad murem browaru. Za tym murem oszalaty Augustyn topi w studni zofte pantofle». Адразу чуецца нязвыклая для нас містыка і бачацца незразумелыя для ўраўнаважанага беларускага характару выбрыкі... А вось самапахвальба імперскага паэта: «Я памятнмк воздвнг себе нерукотворный...» Параўнаем са сціпласцю Янкі Купалы: «Я не паэта, о крый мяне Божа!.. — і яшчэ раз пераканаемся: меў рацыю Стральцоў — ёсць яна, ёсць нацыянальная метафара.
М. С.: Наколькі прысутны Стральцоў у сучаснай беларускай літаратуры? Наколькі ён прачытаны, засвоены, зразуметы?
Л. Д-М.: Прозу, паэзію, эсэістыку Міхася Стральцова павінны ўважліва прачытаць найперш нашыя літаратурныя пачаткоўцы, маладыя пісьменнікі. Імі, на жаль, Стральцоў не надта засвоены, бо не надта прачытаны. I таму я прашу маладых: не трэба жыўцом класціся ў труны, а трэба кожны дзень уважліва чытаць, вывучаць творы Гарэцкага, Чорнага, Стральцова, каб нарэшце ўпэўніцца ў простым: мы жывыя, бо ёсць наша цудоўная літаратура!
Ціхан Чарнякевіч
«Журба і пасміханне павінны быць у гэтым...»
Гісторыя тэксту аповесці «Конь гуляў на волі»
Гэтак павялося: няспраўджаны твор вядомага пісьменніка вярэдзіць душу чытача значна больш за тыя, што даступныя, апублікаваныя, даўно знаёмыя кожнаму. Хвалююць пажар Александрыйскай бібліятэкі, другі том «Мёртвых душаў», страчаныя (ці прыхаваныя) архівы пісьменнікаў «расстралянага адраджэння», працяг «Каласоў пад сярпом тваім»... Адным з такіх літаратурных міфаў сталася і ненапісаная аповесць Міхася Стральцова «Конь гуляў на волі». Пра яе згадваюць многія блізкія знаёмыя пісьменніка, а мемуарныя тэксты Р. Барадуліна і Б. Сачанкі нават і носяць аднайменную назву.
Увага на гэты твор М. Стральйова звярталася перадусім таму, што пасля 1973 года, калі было апублікавана «Смаленне вепрука», Стральцоў адышоў ад прозы і так і не вярнуўся да яе. Гэты крок быў, мякка кажучы, зусім нехарактэрны для літаратурнага жыцця таго часу. Пісьменнікі, якія былі заўважаныя і зарэкамендавалі сябе ў пэўнымжанры, у большасці сваёй імкнуліся да часцейшага публікавання, выдання новых кніг і, адпаведна, да пэўных выгодаў, што прадастаўляліся пісьменніцкай арганізацыяй, літфондам і г. д. На шляхуда гэтых выгодаўтворцы нярэдка збочвалі з вузкай сцяжыны высокай літаратуры на вытаптаны гасцінец макулатурна-літаратурнай шэрасці. Паводле сведчанняў мемуарыстаў, М. Стральцоў заўсёды заставаўся ў рашучым супрацьстаянні падобнай завядзёнцы, патрабуючы ад пісьменніка ашчаднасці на слова і адказнасці за слова.
Пенсіянерам па Інфарктэнштрасэ Пацягнеш за сабою ўсе свае тамы —
папярэджваў ён сваіх калег. У 1973-м Стральцоў-празаік замаўчаў. Аднак у кулуарах хадзілі чуткі, што рыхтуецца, пішацца нешта новае, была і назва — аповесць «К.онь гуляў на волі».
У часопісе «Маладосць» неаднаразова анансаваўся яе выхад. I неаднойчы пераносіўся. Рукапіс у рэдакцыю не паступаў. Урэшце, пасля смерці Стральцова ў 1987 годзе, сам твор стаўся своеасаблівым міфам. Што перашкодзіла з’яўленню гэтага твора — нежаданне паўтарацца? Боязь правалу пасля трыумфальнага «Смалення...»? Самакрытычнае стаўленне да напісанага?
Сёлета, працуючы ў архіве над укладаннем збору твораў Міхася Стральцова, мне пашчасціла крыху праясніць сітуацыю.
Наогул фонд Стральцова ў Беларускім дзяржаўным архівемузеі літаратуры і мастацтва — адзін з самых сціплых. Гэтаму «пасадзейнічалі» многія фактары. Бадай, што сам пісьменнік не асабліва рупіўся пра збіранне і захаванне ўласнага архіва. Гэта па-першае. Па-другое, жывыя яшчэ дзясяткі родных, сяброў, сучаснікаў і знаёмых Міхася Стральцова і, адпаведна, многія ягоныя аўтографы застаюцца па-за сценамі архіўнага фонда. Напэўна, гэта нармальна. Але ў той жа час, калі брацца за сапраўды навуковае вывучэнне рукапіснай (і машынапіснай) спадчыны Стральцова, яго біяграфіі, то даследчык апынецца ў незайздросным становішчы. Напрыклад, у фондзе захоўваецца ўсяго два лісты пісьменніка, з апавяданняў — толькі некалькі. На пальцах можна пералічыць фатаздымкі. Крыху лепшая сітуацыя з вершамі і крытычнымі артыкуламі. Яны захаваліся ў дастатковым аб’ёме і ў асабістым фондзе, і ў фондах літаратурных часопісаў, дзе друкаваўся Міхась Стральцоў. Фактычна на сённяшні дзень Багдановіча значна прасцей даследаваць і рыхтаваць да выдання, чым Стральцова. Парадокс, пра які пісаў некалі Сяргей Аверынцаў, — тэкстаў пісьменнікаў XX стагоддзя нярэдка застаецца менш, чым Геракліта і Анаксагора.
Але вернемся да прадмету размовы. Як і да знаёмства з архівам, так і пасля лёс аповесці «Конь гуляў на волі» застаецца нявысветленым. Аднакудалося адшукаць сляды работы Міхася Стральцова над ёй.
Першы накід з’яўляецца ў нататніку 1970-х гг.:
Конь гуляў на волі
Шукаў канструкцыю і сюжэт. Сюжэт павінен быць просты, як просты, трохі элегічны, светлы павінен быць агульны тон. Hi меладраматызму, ні ўяўнага завастрэння дзеяння. Гэта не трэба, ды гэта і не маё.
Пры знаёмым табуне
Конь гуляў на волі...
Журба і пасміханне павінны быць у гэтым.
I чаканне лепшага (спакойнае чаканне) і надзея.
Юныя ў юнацтве, старыя ў старасці, мы і г. д.
Трагічнае падаць праз Паўла.
Былое і сённяшняе замаруджана цячэ над усімі. Сухое лета. Трывожліва-спакойныя дні. Лясы гараць. Сена косяць.
Экспазіцыі (дзве) — аб’ектыўна. Усё астатняе — ад «я».
1.	Дзядзька Рыгор
2.	Цётка Каця (прытварэнніца, ласуха, любіць хадзіць у магазін, любіць падоўгу гасцяваць у горадзе, сабірае лекі)
3.	Пасёстры (Ніназ Сашкам?)
4.	Тома (Трохі ад Веткі?)
5.	Арсей (Гарэлік). Вясковы філосаф і летапісец. Да яго прыязджае Павел.
6.	Нябожчыца маці і бацька
Гэта — асноўныя.
Няхай будзе любоўны трохкутнік — не страшна. Без пэўнай рэалізацыі яго. Стылізацыя, так сказаць.
He забыць: лазня, сенакос, наведванне магілы маці, старая хата. Старыя ў вёсцы (як паміраюць).
Дзе-небудзь увесці Пятра Іванавіча (можа, разам з Арсеем).
Чалавек, калі перажывае страту, нязладжанасць у сабе, знаходзіць гэта лягчэй за ўсё і перш за ўсё гэта і ў другіх. Тут як бы напружанасць пачуцця, агаварыць гэта.
Параспытацьу мамы яшчэ пра партызан (Калечык), пра Куцалапа, пра Здрася.
Пра ўмовы касьбы на Клінаўскім лузе.
Паўлу шукаць больш пэўны прататып, падрабязнасці яго жыцця.1
Першы план аповесці не датаваны. Прыблізную дату яго напісання падказваюць папярэднія, дзённікавыя, запісы ў нататніку, звязаныя з падарожжам М. Стральцова на Магілёўшчыну, у свае родныя мясціны:
26. VIII. 72
Ітут сухмень. Як ехалі ад Слаўг[арада], у лесе [неразб.] пташкі — недзе гарэўлес. Пахла дымам. Вечарэла і было ціха і прасторна ў лесе, які пацішэў і парадзеў з той пары, як ведаў яго малым.
Гэта сапраўды так ці своеасабл[івая] аберацыя ўспрыняцця? 3 часам усё здаецца, што некалі было не так: і людзі лепшыя, ітравы, ілес гусцейшы.2
Абодва фрагменты напісаныя адным стрыжнем і аднолькавым почыркам. I ў накідзе твора, і дзённікавым запісе ёсць згадка сухіх летніх дзён і лясных пажараў. Спасылка на «аберацыю» пазней сустрэнецца ў 2-м і апошнім з выяўленых накідаў аповесці «Конь гуляў на волі». Такім чынам, першы накід плану можна датаваць жніўнем-вераснем 1972 г.3. Той час для Стральцова — прагал паміж публікацыяй аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) і «Смаленнем вепрука» (1973). Дзякуючы гэтаму відавочна, што аповесць «Конь гуляў на волі» першапачаткова не задумвалася М. Стральцовым як развітальная.
Другі, больш разгорнуты план твора, пазначаны аўтарам дакладнай датай:
11.VI.75
Да аповесці
Чацвёра прыезджых:
1.	«Я»
2.	Жэнька (Жэнька і Каласіярка — нешта ад іх дваіх)
3.	Эдзік (Арнольд?)
Зрабіць аднакашн[ікам] (Іза і г. д.) — («Ну-ну?»)
4.	Танька (гісторыя з Толікавай жонкай)
Астатнія:
1.	Цётка (маці) і дзядзька (бацька, ён тут — школьны рахункавод).
2.	Гарэлік (ён сусед)
3.	Люба
4.	Мужяе
5.	Моладзь
6.	Шавёнка і г. д.
План (прыбл[ізны])
I.	Два прыезды (асобн[а])
II.	На ганку
(Цётка, двор, агарод, халабуда на вышках у пуні, чытанне (старая кніжка Купалы, прыход дзядзькі і Гарэліка, размовы [неразб.]у варотах і г. д.)
III.	Бацька (вечар на сынка)
IV.	Жэнька (рыбалка, стары брадняк)
V.	Люба (ферма і г. д.)
VI.	[Касавіца, Арнольд] Гарадскі раздзел (аборт)