Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
2003
Сонечны Стральцоў
Гутарка Юрася Залоскі з Уладзімірам Бойкам
Юрась Залоска: Вам, Уладзімір Андрэевіч, давялося працаваць разам з Міхасём Стральцовым у аддзеле літаратуры «ЛіМа», бачыць яго як чалавека, назіраць як творцу... I вось наш часопіс прадстаўляе Міхася Стральцова як Постаць — паэта, празаіка, эсэіста. Скажыце, ці не зарана (запозна?) усчынаецца гэта гутарка?
Уладзімір Бойка: \ ці існуюць крытэрыі для паняццяў «зарана», «запозна»? У літаратурным жыцці так часта «зарана» і «запозна» ў лёсе творцаў пераблытваюцца... «Зарана» ці «запозна» прыйшло шырокае прызнанне да Уладзіміра Караткевіча? Мабыць, многае «запозна» для лёсу такога чалавека, такога пісьменніка... «Зарана» тут ніколі не бывае, калі, канешне, творца і сам умее паглядзець на сябе збоку дастаткова патрабавальна.
Калі гаварыць пра Стральцова, дык увага да яго творчасці і асобы ніколі не можа быць перадчаснай. Што датычыць запозненасці, дык вось паралельны прыклад, мне здаецца, досыць
красамоўны: паэт Алесь Разанаў. Памятаю ягоны зборнік, які не мог выйсці ў свет, пакуль да яго прадмову не напісаў Пімен Панчанка, а пасляслоўе — Варлен Бечык (ролю грамадскага рэдактара ўзяў на сябе Уладзімір Караткевіч, і трое рэцэнзентаў паставілі на ім свае подпісы). Бачыце, якое атачэнне патрэбна было, каб адпаведныя «інстанцыі» дазволілі паэту прыйсці да чытача?.. Вось, па сутнасці, і пазнілася кніга... Значыцца, і ўвага чытача тармазілася... Але «інстанцыі» гэта мала турбавала. Авершы ўражвалі нетрадыцыйнасцю, актыўнымі пошукамі формы. Сёння гэты паэт не абыдзены ўвагаю, але ці адэкватна чытае яго крытыка? Канешне, нямала істотнага і важкага пра яго творчасць сказана. Ды яна — праява больш шматслойная, больш аб’ёмная... У такім сэнсе моцна запазняецца і гаворка пра Міхася Стральцова. Хто быў на вечары ў гонар ягонага 50-годдзя ў Доме літаратара, памятае, як прагнуў пісьменнік пытанняў пра творчасць... А пытанняў такіх было так мала...
Ю. 3.: Але тым не менш гаворка пра Стральцова пачалася, I пачалася з пэўны.м пафасам і ў пэўным тоне. Наколькі яны слушныя?
У. Б.: Усё ж пачыналася яна трошкі раней, а цяпер прадаўжаецца. Што датычыць пафасу і тону, дык здаўна ўтварылася нейкая «іерархія», «табель аб рангах» — літаратурнымі чыноўнікамі; пэўныя пабочныя прычыны часта ўплывалі на характар, змест і нават «памеры» гаворкі вакол таго ці іншага пісьменніка. Па сёння гэта не зжыта ў літаратурным побыце.
Адсюль, мабыць, далёка не заўсёды адэкватнае адлюстраванне рэальнай «удзельнай вагі» таго ці іншага творцы ў літаратурным працэсе.
Праява Стральцова была адразу відочная, хоць і гаварылі пра яго «пад сурдзінку». Адразу не падлягала сумненню, што гэта — адметная індывідуальнасць. Па-першае, апавяданні. Іхаўтар — вытанчаны стыліст (наўмысна падкрэсліваю гэта, таму што культура беларускай прозы шмат у якіх праявах знівелявана...). Вакол апавяданняў Стральцова адразу пачалі ўзнікаць «завіхрэнні» ва ўспрыняцці нават блізкім да пісьменніка колам чытачоў. Памятаю вострыя спрэчкі вакол апавядання «Свет Іва-
навіч, былы донжуан». Аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» стала падзеяй вельмі прыкметнай... Па-другое, стральцоўскія артыкулы і эсэ. Працуючы ў «ЛіМе», нельга было не пісаць рэцэнзій, пэўных матэрыялаў да літаратурных дат. I з першых жа публікацый гэтага жанру акрэслілася адметная эсэістычнасць стральцоўскага пяра, вытанчанасць стылістыкі, культура мыслення, інтэлігентнасць... Нельга было не дзівіцца, колькі гэтым зусім яшчэ маладым чалавекам было назапашана душэўнага досведу, колькі было начытана, адчута, перадумана. Бліскучая арыентаванасць у еўрапейскай літаратуры, у рускай, не кажучы ўжо аб роднай... Стральцоў адразу заняў у беларускай літаратуры сваё месца, сваю нішу, і, мабыць, можна дастаткова рашуча акрэсліць, АДКУЛЬ ён ідзе... Але яшчэ пару слоў пра яго эсэістыку.
Ці не пра Кузьму Чорнага ўзяўся ён напісаць для газеты. Памятаю, Міхась знік на колькі дзён з рэдакцыі. 1 вось прыходзіць, дыктуе — тры-чатыры старонкі машынапісу. Невялічкае эсэ. Але — такое шчыльнае! Адным духам чыталася. He магло не ўразіць: трапныя назіранні, сваё свежае, важкае слова, актыўнасць перажывання...
Ю. 3.: Напэўна, таму спрыяла яго ўнутраная паэтычнасць, паэтычнае ўспрыняцце рэчаіснасці?
У. Б.: Можна валодаць развітым паэтычным успрыняццем рэчаіснасці (і рэчаіснасці літаратурнай таксама), але пры гэтым кепска арыентавацца ў рэальнай праблематыцы жыцця. У Стральцова ж — менавіта начытанасць, арыентаванасць у свеце літаратуры, а галоўнае — арыентаванасць у балючых кропках душы сучасніка, найвялікшая спагаднасць да гэтай душы. Колькі ён пакутаваў з-за душы чалавечай — сваёй, чужой,— па вялікім рахунку, па дробязях... Дробязяў у людзях для яго не было. Ён умеў паспагадаць, суперажыць, усцешыць, зразумець... Інтэлігентнасць арганічная... Ніколі не стамлюся вымаўляць гэтае слова ў дачыненні да Стральцова.
Ну і, нарэшйе, паэзія. Яго першыя вершы парушалі звыклае і напрацаванае беларускай паэзіяй, тут не было ўсялякіх «гімнаў», але чуваць было, «як гарыць цыгарэта, кінутая некім
на вуліцы», відочныя былі «зялёныя кругі жыцця»... Для мяне, як чытача, стральцоўскія парушэнні звыклага ў паэзіі гэтак жа заўважныя нечаканасцю, як і рэчы Разанава. Пры ўсёй індывідуальнасці кожнага гэта праявы РОДНАСНЫЯ — па культурнай глебе, якая іх жывіць, па ўнутраным напале і напяцці радка... Многімі аўтарамі друкуюцца кіламетры вершаў і дзясяткі тысяч тэм, матываў уздымаецца, і хвалюючых, і цікавых, але з гэтых кіламетраў столькі напісана як бы адной рукой і перажыта як бы адным (нейкім сярэднеарыфметычным) узроўнем біцця сэрца... Фармальна — нібыта пісьменныя вершы, але каб прыйсці ў паэзію і сказаць: «Я — той, хто шлях, і хто па ім ідзе» (А. Разанаў), альбо: «Кіну. рыну — пакіну / Гэты дом на гары, / Горкі дым успаміну / Хай развеюць вятры» (М. Стральцоў)... Здавалася б, гранічна традыцыйна, але — якое напяцце пачуцця і якая натуральнасць інтанацый!..
Такім чынам, тры іпастасі Стральцова: проза, эсэістыка, паэзія. Гэта праявы аднаго — высокага! — кшталту, аднаго ўзроўню.
Ю. 3.: Ці незнаходзіце, што, апроч начытанасці, у Стральцова само жыццё, варункі жыцця былі балючай кропкай? Маю на ўвазе развітанне з вёскай, тым векавечным ладам жыцця, з якога паэт выйшаў і мусіў быў назаўсёды яго пакінуць.
У. Б.: Ну, калі пісаў пра гэта, значыцца — не пакінуў... Тут я вымушаны крануць матывы, якія прагучаць дысанансам з распаўсюджанымі і як бы ўжо ўсталяванымі поглядамі...
Справа ў тым што ў каго пальцам ні пакажы з нашых сучасных паэтаў і празаікаў — ледзь не перад кожным так ці інакш стаяла гэта праблема. I перад пасляваенным пакаленнем таксама. I нават раней. Задоўга да вайны было засведчана цяпер ужо сапраўды класікам: «Зноў шкода мне родных аселіц, / скрыпучых на полі калёс. / Туман серабраны абеліць / атаву звінячую, плёс... / Зара на куросаднях ціха / збіраецца ўжо начаваць, / а мне яшчэ хочацца крыху / на ржышчы старым пастаянь...» Хочацца, «каб і без мяне мае зоры гарэлі над вёскай маёй...» Я гарадскі чалавек, а ўсё жыццё са мною гэтыя радкі. Аднекуль адтуль, з дзяцінства, калі давялося і вясковага жыцця
паспытаць удосталь. Пасля прыйшло пакаленне, якое засведчыла вуснамі Рыгора Барадуліна: «Трэба дома бываць часцей, / трэба дома бываць не госцем...» (Гэтае натуральнае пачуццё не замінае яму засвоіць сэрцам большыя абшары і ў прасторы, і ў часе...) А шмат хто так і застаецца на мяжы паміж горадам і вёскай: і сваёй несумненнай сувязі з народнай культурай не рэалізуе, і выкшталцонасці культуры гарадской не дасягае. Так і застаюцца недзе паміж горадам і вёскай... He хапае, мабыць, таго, чым так багаты быў Міхась Стральцоў.
Ю. 3.: Я, аднак, меў на ўвазе менавіта тое, што Міхась Стральцоў можа, як ніхто ў пару 60-70-х гадоў здолеў адчуць драму вёскі...
У. Б.: Мне здаецца, не ўсё так проста. Тое, што ён адчуваў драму і, можа, адным з першых, калі не першы, па-мастакоўску выявіў яе, — гэта факт. Але «драма вёскі» — толькі часцінка тае драмы, што выяўлена ў творчасці Міхася Стральцова. Пра гэта, мабыць, даследчыкі яго творчасці яшчэ скажуць. Ім яшчэ трэба ПРАЙСЦІ ШЛЯХ Стральцова. Яны — на пачатку шляху. Наўрад часцінку драмы варта выдаваць за ледзь не пануючы матыў, хоць знешне гэтая драма здольна падацца зручным стрыжнем, на які можна «насадзіць» аналіз творчасці гэтага пісьменніка. Вельмі зручна залічыць Стральцова да так званых «деревеніцнков», але ён, востра адчуваючы і выяўляючы драму вёскі, выходзіць усё ж на інакшыя абсягі чалавечай драмы... Разумееце, як назваць тую драму, што вынікае з ажыццяўлення мары Паўлюка Труса: «О, край палёў, калі ж ты станеш / краем фабрык дымных і машын?..»? Ну, стала Беларусь «краем фабрык»... Цікава было б суаднесці гарадскія матывы лірыкі Труса і Стральцова. He зразумейце так, быццам рупіць мне тут экалогія матухны-прыроды. Яна, канешне, рупіць. Але Стральцоў адчуў прадонне ЭКАЛОГН ДУШЫ... У «сямі восьмых» айсберга ягонай паэзіі і прозы адчувальная праблема праблем: абездухоўленне чалавека — ці не ёсць гэта працэс незваротны. Міхась востра адчуваў: для любога чалавека, апроч здольнасцяў і таленту, патрэбна культура абыходжання са сваімі здольнасцямі і талентам. Патрэбна работа
294 Наступны, яшчэ не аб’яўлены змест: Літаратуразнаўчы дыскурс душы. А яе выцясняе празмерна сур’ёзнае да сябе стаўленне, эгацэнтрызм, страта здольнасці адчуваць чужы боль як свой... Паўтару: да адэкватнага прачытання Стральцова — яшчэ шляхі шлях...
Ю. 3.: Нагадаю: вы сказалі, што можна акрэсліць, АДКУЛЬ ён ідзе.
У Б.: Натуральна. Найперш Міхась Стральцоў узнік як пачатак самога сябе. Для яго надта ж прыдатнае азначэнне Разанава: Я ТОЙ, ХТО ШЛЯХ, I ХТО ПА ІМ ІДЗЕ... Так-так: Стральцоў быў і шляхам, і тым, хто па ім ішоў. Дык АДКУЛЬ ЖА, усё-такі?
Некалі моцна выцяла па сэрцы кніга «Загадка Багдановіча». З’яўленне гэтай рэчы здзівіла. He ведаю, як знаўцы Багдановіча ўспрымаюць яе, хоць у кніжкі, здаецца, добрае імя, — магчыма, пэўныя даследчыкі і з пачуццем рэўнасці ставяцца да высноў Стральцова, які зусім нечакана выйшаў да чытача з адметнай, нестандартнай, тыпалагічна новай літаратуразнаўчай работай... Калі б мы былі меней заклапочаныя «табелем аб рангах», празмернай увагай да «іерархіі», дык за такую работу не грэх было б прысудзіць аўтару навуковае званне. Пры нашай жа культуры літаратурнага і навуковага побыту дарэмна было чакаць такой павагі да адкрыццяў калегі... А ў «Загадцы Багдановіча» адкрыцці ёсць. I Міхася Стральцова, чалавека, з якім сустракаўся кожны дзень, я тады ўбачыў інакшымі вачыма. Якая найтанчэйшая духоўная, душэўная структура, з якіх балючых, найтанчэйшых ніцяў выткана гэтая душа... I кожная з ніцяў трымціць і баліць усімі болямі рэчаіснасці — сённяшняй, учарашняй, заўтрашняй, — і ўсімі болямі культуры. Дзякуючы яму бачыш трагізм культуры, засведчаны праз вострае маральнае адчуванне канфлікту бацькі і сына Багдановічаў. Тое, што ўсе імкнуліся загладзіць, прыхарошыць, Міхась Стральцоў не пабаяўся выявіць. Чаму? Адказ у паэзіі Багдановіча: «Проці цячэння вады зможа толькі жывое паплыць...» 3 тым балючым, што было ў лёсе Багдановіча, Стральцоў не пабаяўся сутыкнуцца. I гэта не прыватны матыў канкрэтнай біяграфіі канкрэтнага паэта і пісьменніка (маю на ўвазе і Багдановіча, і Стральцова);