Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Другая палавіна 70-х. 1977 ці 1978 год. (У «ЛіМе» — Асіпенка; газета аджывае, і ўжо можна зайсці ў рэдакцыю.) Славуты «подыум» — узвышэнне, з якога пачынаецца шлях у калідоры «ЛіМа», «Беларусі» і «Полымя». Ці не пяць літаратурных нікчэмнасцяў і іхні дабрадзей Стральцоў. Усе яны, нават малодшы за мяне ці не на дзесяць гадоў П., з ім на «ты». I гэтае «Міша»...
I собіла ж мне са Стральцовым на іх натрапіць!.. Акружылі Міхася Лявонавіча, гаворка адразу ж пайшла пра адно. Я не магу і не хачу бачыць Міхася Лявонавіча ў застоллі з гэтымі людзьмі, у кепскім стане, а таму паціхеньку сыходжу. He развітваючыся. I не мецьму з ім кантактаў да 1982 года.
I вось 1982 год, і мы размаўляем у гасцінічным нумары Уладзіміра Калесніка. А потым я адкрыю для сябе, што ў Стральцова папросту не было сябра. He было душэўнага сябра. Што ён, кажучы словамі дзеда Міхалкі, быў сіратою між людзей.
Жахлівая сітуацыя: ёсць кампанія — і няма сяброў, ёсць размовы, выпіўкі — і няма бяседаў. He было каму пастаяць каля душы. He было каму сяброўскім словам накіраваць, як кажуць, на шлях ісціны і падтрымаць на гэтым шляху. Чалавек застаўся адзін. Ён мог пагрэцца толькі «ля ўласнай цёплае душы». Але душа не заўсёды была ў спакоі, раўнавазе. Хутчэй — заўсёды не была.
He спіцца, ліха на яго, — Трызненне — быццам празарэнне. Патрохі маеш усяго, I нават ноч, як сутарэнне.
I недзе за акном ліхтар.
Хаця б міргнуў, дык не міргае. Ты з адзінотай твар у твар — Хвіліна гэткая благая!
Перацірай, перабірай Запас душэўнай гаспадаркі, Сябе судзі, сябе карай За дзень, за сваркі і за чаркі.
У гэтым стане душы была зарука ацалення. Трэба было адно: каб чалавек перастаў быць «з адзінотай твар у твар».
5
3 deapa прыйду і сяду ля агню.
«Мой свеце ясны», 1986
Было яно гэтак. Генадзь Пашкоў выпусціў зборнік сваіх вершаў і вельмі хацеў, каб у «ЛіМе» з’явілася рэцэнзія на яго. Добрая рэцэнзія. I за рэцэнзента ён абраў сабе М. Стралыдова. Было ў яго такое спадзяванне, і жаданне, і, мусіць, дамоўленасць была, што Стральцоў напіша. I ўсё «даставаў» ён нас, лімаўцаў: калі? Галоўны рэдактар тыднёвіка Алесь Жук сказаў, каб я напісаў адпаведны ліст Стральцову. Туды. I я такі ліст напісаў (хто даў той мазырскі адрас — не памятаю; магчыма, так і сказалі: Мазыр, ЛТП, Стральцову). Алесь Пісьмянкоў, з якім я разам працаваў у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі, прасіў перадаць Міхасю Лявонавічу прывітанне. I я склаў ліст ад нас абодвух. He выключана, што ён захаваўся ў стральцоўскіх паперах. Звычайны ліст-заказ аўтару. Незвычайнае ў ім толькі тое, што аўтары яго — абодва супрацоўнікі аддзела. Мы разумелі, што гэта не проста ліст-заказ, а пэўным чынам — дэманстрацыя салідарнасці і спагады.
Адказ прыйшоў 19 траўня 1982 года. Рэцэнзіі не было — быў ліст, і былі вершы. Усё змесціва канверта сакратарка рэдакцыі Тамара Нікіціна пазначыла нумарамі 1367—1371, а на лісце, адрасаваным мне з Пісьмянковым, Алесь Жук напісаў рэзалюцыю: «Скажыце Міхасю сваю думку пра яго вершы... Я іх надрукую». Алесь намякаў: пахваліце Стральцу (такая была мянушка ў Міхася Лявонавіча) ягоныя вершы.
Ці трэба казаць, што той аркуш-ліст з рэзалюцыяй я ў Тамары выпрасіў?
Цяпер мушу прызнацца як на споведзі: да таго дня, да 19 траўня 1982 года, я не прачытаў аніводнага верша паэта М. Стральцова ад пачатку да канца. Матыў просты: любячы празаіка і крытыка Стральцова, я баяўся расчаравацца ў Стральцовепаэце. Дый рэўнасць да паэзіі. Такі псіхалагічны суплёт...
19 траўня 1982 года я мусіў прачытаць дасланыя вершы. Прачытаў. I Пісьмянкоў прачытаў. Пісьмянкоў быў захопленаўзрадаваны (не перавёўся порах у парахаўніцы!), я — задаволены: добрыя вершы, не давялося расчаравацца. Вось з гэтым набыткам я пайшоў да стральцоўскага аднакурсніка і спачувальніка, намесніка галоўнага рэдактара Міколы Гіля. Тым болей, што сам Міхась Лявонавіч прасіў паказаць ягоныя творы Гілю. Настрой у мяне быў радасны, мне хацелася жартаваць, а таму я звярнуўся да Міколы па-расійску (а мог бы і папольску):
— Ннколай Семеновнч, тут у меня напнсалнсь стншата. Послушайте. Может, вннхестьтолк. Вот...
Што я чытаў? «Два подступы да верша», «Экспромт», «Міцкевіч на Беларусі», «Пара асвойваць і прагрэс...», «Хоць ад пары, калі мяне...»? Дальбог, не памятаю. У мяне быў добры настрой, я чытаў добры верш, у мяне быў уважлівы, удзячны слухач. I гэта было галоўнае.
Калі я скончыў чытанне, Мікола (ён ніколі ў гутарках са мною не пераходзіў ані на польскую, ані на расійскую, хоць і падтрымліваў тон размовы) сказаў:
— Здаецца мне, Анатоль Міхайлавіч, што гэты верш напісаў не ты, а хтосьці іншы. Ці не Міхась Лявонавіч Стральцоў?
— Мікола! — у здзіўленні выгукнуў я. — Як ты здагадаўся?
I мы загаманілі пра Міхася Лявонавіча...
Стральцоўскія лісты да мяне і Алеся Пісьмянкова я надрукаваў у «Дзеяслове» (2003, № 4). Таму, хто будзе іх чытаць, сёе-тое трэба патлумачыць. Напрыклад, чаму доўга ад нас не было адказу. А быў юбілейны год: 100-годдзе Купалы і Коласа, 60-годдзе СССР і нават 50-годдзе абрання Максіма Горкага ганаровым акадэмікам АН БССР. А газета — жорны: толькі падсыпай. I паспрабуй не насыпаць — іскры паляцяць. Начальніцкага гневу.
Ліст са сваёю крыўдаю ці гневам Стральцоў напісаў якраз у дзень купалаўскага юбілею. А да гэтае даты рабіўся цэлы — на ўсе шаснаццаць старонак — нумар. Асноўная нагрузка падала на аддзел крытыкі і бібліяграфіі. Але і ў папярэднія нумары давялося падрыхтаваць да публікацыі нямала і добрых матэрыялаў, і юбілейшчыны. Пасля 7 ліпеня трэба было брацца за коласаўскую тэму і не забываць пра 60-годдзе СССР... I не забываць пражывы літаратурны працэс: жывыя пісьменнікі патрабуюць артыкулаў пра іх, рэцэнзіяў на іхнія кнігі і г. д. Я, здаецца, напісаў пра гэта Міхасю Лявонавічу, бо ліст ад 20 ліпеня ён пачаў словамі: «Разумею цябе...»
Стральцоўскія вершы (названыя вышэй) былі апублікаваныя 6 жніўня. Наш фотакарэспандэнт, фоталетапісец літаратуры і мастацтва Беларусі Уладзімір Андрэевіч Крук дзеля гэтае публікацыі дастаў са свайго архіва фота маладога, прыгажэннага — абраннік сонечнага Феба! — Міхася Стральцова. Вера Сымонаўна Палтаран была ў захапленні ад тае публікацыі. Слова «прыгажэнны» — ейнае.
Думаючы пра Коласаў юбілей і 60-годдзе СССР, я не забываў і пра тое, што нас чакаюць 90-я ўгодкі Максіма Гарэцкага, ды загадзя папрасіў Міхася Лявонавіча, каб ён напісаў хоць штонебудзь: усё-ткі ў яго «Чалавек з Малой Багацькаўкі» ў набытку. Гэтым заказам я выказваў спадзяванне на супрацу і добры творчы кантакт.
А публікацыі стральцоўскіх вершаў у «Полымі», пра якія ayTap турбаваўся ў лістах да Пісьмянкова і да мяне, у 1982 годзе
не было. Яна з’явілася там ці не ўвесну наступнага года, калі, зарабіўшы «на дарогу ды на штаны», пісьменнік вярнуўся ў Менск. Як я зразумеў з размовы з Адміралам (гэтак у літаратурных колах звалі Анатоля Вялюгіна) і з далейшае хады падзеяў, лёс падборкі залежаў не ад яго. Пра вершы Стральцова я размаўляў з Анатолем Сцяпанавічам на святкаванні Купалавага юбілею ў Вязынцы.
А хада падзей была такая. Недзе ў канцы 1983-га ці на пачатку 1984-га, недзе праз год па вяртанні Міхася Лявонавіча адтуль, быў у Саюзе пісьменнікаў адкрыты партыйны сход, на якім па абавязку службы прысутнічаў і я. Памятаю, як Віктар Карамазаў (ён быў сакратаром партбюро) упікнуў кіраўніцтва часопіса «Полымя»: у рэдакцыі ёсць вакантнае месца ў аддзеле крытыкі, а добры крытык Стральцоў ходзіць без працы. Слова ўзяў намеснік галоўнага рэдактара «Полымя» Генадзь Пашкоў і сказаў такое: мы з павагай ставіліся да Мішы і тады, калі ён піў, і зараз яго паважаем... У зале ўсталявалася цішыня, трывожлівая, напятая. Генадзь зразумеў, што сказаў не тое. Заірдзеўся і збіўся (а так добра пачаў!). Скончыў тэму словамі накшталт: мы не супраць, уладкуем.
Генадзь не падумаў пра маштабы творчае асобы Стральцова і Пашкова. I проста асобы — таксама. Словы «Міша» і «піў», прамоўленыя з трыбуны, зала ўспрыняла як абразу. Так я зразумеў тую напятую цішыню. I парадаваўся за Міхася Лявонавіча: калегі паважаюць яго.
He вытанцавалася ў М. Стральцова рэцэнзія на кнігу Генадзя Пашкова. He натхніўся крытык. Але ж і не пайшоў Стральцоў працаваць у «Полымя». Неўзабаве ён стаў загадваць аддзелам у «Нёмане». Анатоль Кудравец прыняў яго адразу ж, як адкрылася вакансія. А на Адмірала М. Стральцоў не крыўдаваў. Ён напісаў пра А. Вялюгіна цудоўнае эсэ «У спелым леце спелы бор» і прысвяціў яму верш «Адвячоркам круціцца пласцінка...»
Можна было зразумець і Генадзя Пашкова, і ягонага шэфа Кастуся Кірэенку: не верылі, што чалавек вытрывае, не сарвецца. Але ўсё ж...
Мы — сябры, таварышы, прыяцелі — ледзь не маліліся: хаця 5 устаяў, не сарваўся.
Калі Міхась Лявонавіч быў у тым Мазыры, маладыя літаратары на сустрэчы з Янкам Брылём спыталіся, як ён глядзіць на стральцоўскую праблему. «Міхась — мой боль», — адказаў класік, і аўдыторыя, было відаць, падзяляла ягоныя пачуцці.
Калі Міхась Лявонавіч вярнуўся, мы баяліся ў ягонай прысутнасці прамовіць словы «гарэлка», «віно», «выпіўка» і г. д.
У нас, у лімаўцаў, быў звычай — хадзіць абедаць у кавярню Дома літаратара. Ішлі Мікола Гіль (часта са сваёю Марысяю, Мар’яй Міхайлаўнай), сяды-тады Пісьмянкоў, часцей Валодзя Ягоўдзік, які прыйшоў да нас, часта Андрэй Ганчароў і, бадай, заўсёды — я.
Абеданне абеданнем, але кавярня служыла і месцам сустрэчаў. Вось заходзіць Брыль з Калеснікам, а вось — Жэня Янішчыц, вось Рая Баравікова вядзе дыялог з Аляксеем Дударавым, і той на хаду складае эпіграму з прычыны таго, што Раіса Андрэеўна стала жонкаю фізіка...
Іншы раз грэх было перад абедам не прыняць на грудзі кілішак-другі. Асабліва калі заходзіў шумны, усмешлівы, з зіхоткімі акулярамі на носе Віктар Карамазаў. Ёсць людзі, з якімі добра і лёгка ў кампаніі. Віктар Філімонавіч — якраз такі. Мікола Гіль на гэткія вольнасці — што ягоныя падначаленыя чарку бяруць — глядзеў не ўхвальна, але і не асуджальна — паблажліва. Сам ён сабе такое раскошы не дазваляў: перш-наперш сэрца, артэрыі сігнал падавалі. Мо нават трохі і зайздросціў тым, хто мог сабе дазволіць. Або заходзіў у кавярню яшчэ адзін прыкметны чалавек — Рыгор Барадулін. Рыгор Іванавіч, сам даўно непітушчы, не мог спакойна глядзець, як гэта маладзейшыя абедаюць у кавярні (!) ды без кропляў. Ён браў ініцыятыву на сябе і фундаваў кампаніі пляшачку гарэлкі. I любасна наліваў тую гарэліцу ў чаркі. I калі ягоныя «сабутэльнікі» кулялі чаркі і хадуном пачыналі хадзіць іхныя коўцікі (кадыкі), паэт аж падкрэктваў: такое задавальненне атрымліваў ад відовішча, нібы сам прычашчаўся горкага зелля.