Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Як мары белыя бярозы...
Такая ціш! Чуваць здаля Звон ад вядра і рып марозны Бацькоўскай студні жураўля.
(Як тут не звярнуць увагу і на цытату з Багдановіча ў першым радку, і на далікатны намёк на апошні радок «Слуцкіх ткачых» у чацвёртым радку?)
6
I так хацеў спазнаць я многа, I так хацеў сказаць, нябога, — Ішмат чаго я не сказаў!
«Мой свеце ясны», 1986
Лёс быў не асабліва каб спагадлівы да яго.
«Дудар беларускі», 1962
Хто зрабіў той здымак, якім адкрываецца кніга выбраных твораў М. Стральцова (1987), які змешчаны і ў Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі, і ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі? Здымак сталага чалавека, які нямала перажыў і перадумаў, чалавека з глыбокаю складкаю паміж бровамі. I чалавека, які ўсё ж здольны ўсміхнуцца вясёлаю ўсмешкаю.
Усё складвалася добра.
Была праца. Была павага калегаў. Былі дабразычліўцы і душэўныя сябры. Пра Карамазава я ўжо напісаў. Сам Віктар Філімонавіч напіша лепш. Зрэшты, гэта ён, Карамазаў, напісаў, як я думаю, найлепшае эсэ пра Стральцова. Да 50-х угодкаў сябра. I напісалася яшчэ.
Вось калі кажу пра сяброў, грэх не ўспомніць Брыля. У 1980-х іх, Янку Брыля і Міхася Стральцова, часта можна было бачыць разам. Калі Брыль казаў «Міхась», гэта азначала — Стральцоў. Астатнія Міхасі менаваліся з прозвішчамі. Было ў іх, Брыля і Стральцова, адносінах нешта ад патрыярхальнае сям’і, у якой на 20 гадоў старэйшы брат апякуецца малодшым. Іх, Брыля і Стральцова, збліжала калі не роднасць, дык падабенства густаў, стыляў. Старэйшы не бачыў у малодшым, як трэба было б чакаць, канкурэнта і не раўнаваў яго, а, наадварот, прапагандаваў, хваліў.
I не забудзем Карласа Шэрмана. Сябар Рыгора Барадуліна, ён быў сябрам і Стральцову.
Нельга было не радавацца творчым поспехам Стральцова. На пачатку 1986 года Міхась Лявонавіч падпісаў мне свой новы, цудоўна аздоблены зборнік — «Мой свеце ясны». Калі
падпісваў яго, я сказаў: прэмія імя Аркадзя Куляшова кнізе гарантаваная. «А дзяржаўная, Купалаўская»? — спытаўся паэт у мяне. «Дык нібыта спачатку Куляшоўская ідзе...» Вось не памятаю дакладна, што сказаў Міхась Лявонавіч, але выказаўся ён у тым сэнсе, што «Мой свеце ясны» — той выпадак, калі магчымае выключэнне з правілаў.
Цяпер, калі чытаю зборнік, бачу: сапраўды, ён — выключэнне. Стральцову яшчэ не было пяцідзесяці, ён не мог, як стары скептык Вяземскі, сказаць:
Все сверстннкі мон давно уж на покое, й младшне давно сошлн уж на покой; Зачем же я однн несу ярмо земное, Забытый каторжннк на каторге земной?
У паэтычным патоку таго часу ягоны зборнік вылучаўся роздумам пра вечныя загадкі быцця. Ведама, чалавек, паэт не можа не пытацца ў сябе: што будзе потым? Здаецца, і адказ маецца («А толькі болей чым імгненне / не прыме вечнасць ад цябе»), але ж нешта і не дае спакою: і «непрыкметна, спакваля расце і шырыцца трывога», і «скаланецца раптам сэрца, ліхой збаяўшыся мяжы». Хоць і не верыцца зусім «у тое наша адцвітанне», але апаноўваюць сумлевы: «Вось год мінуў. Яшчэ міне?» I як бы там ні было, «ужо і сэрца абняла, і пранізала тайны сіла».
Ці было ў тых вершах прадчуванне? Няма ў мяне адказу. Гэта цяпер я такое пытанне фармулюю, а тады, у 1986-м, такія матывы ў стральцоўскай паэзіі ўспрымаліся як філасофская лірыка.
У студзені 1986 года выйшаў зборнік вершаў, а недзе праз месяц у друк была падпісаная яго кніжка крытыкі і эсэ «Пячатка майстра». А яшчэ Міхасю Лявонавічу належала ўкласці кнігу выбранага: набліжаліся пяцідзясятыя ўгодкі, і паводле звычаю належала падсумаваць зробленае. Напачатку меркавалася, што гэта будзе двухтомнік. Але на двухці шматтомнік патрабаваліся ўзгадненні ў шмат якіх інстанцыях. Інстанцыі ж вырашылі, што Стральцоў да двухтомніка «не даспеў».
У Брыля, у кнізе «Дзе ваш скарб», прачытанае: «Танк неяк даўно казаў, што Багдановіч пісаў адразу выбранае». Вось я і думаю: калі б было дазволена выдаць двухтомнік Стральцова, у яго ўвайшло б, бадай, усё надрукаванае ім, і гэта быў бы прыстойны Збор твораў, бо тое, што не ўвайшло ў кнігу выбранага, не такое ўжо і слабое. Атрымліваецца ледзь не па Танку: і Стральцоў пісаў адразу выбранае. Ці я памыляюся?
I ўсё ж, нягледзячы на дробныя прыкрасці, у сярэдзіне 1980х Міхась Лявонавіч меў прыемны клопат: чытаў карэктуру аднае кнігі, чакаў карэктуру другое і рыхтаваў для выдавецтва трэцюю. I думаў — не мог не думаць — пра наступныя.
I ў асабістым жыцці ўсё складвалася нязгорш. Здаецца, спраўджвалася тое, пра што пісаў сам Стральцоў:
А будзе час, калі і без нагоды,
А проста так, ад шчодрасці быцця, Успомняцца ранейшыя нягоды Раней нязнанай мерай пачуцця.
I тое, што ўсё некалі балела
1 што гняло варожай варажбой, Падасца смуткам — скрухай пераспелай, А ўвогуле — харошаю журбой.
«Пры ўсёй складанасці іхніх адносін яна яму патрэбна была вельмі...» Гэта — зноў цытата з Брыля. Гаворка — пра жонку Міхася Стральцова, пра Лену. Цешыла Міхася Лявонавіча меншая дачушка, Алеся. Бацьку за сорак пяць, а яна — малая (Кнопкаю называў). У такім узросце бацька ўжо па-дзедаўску мудры, ведае псіхалогію маленькага чалавека, умее з ім паразумецца.
Калі хто будзе чытаць стральцоўскае эсэ «Спадчыннасць», звярніце ўвагу на першыя два абзацы. Пісьменнік цытуе Галіну Гарэцкую, яе ўспаміны:
«У чэрвені 1936 г. бацька са мною паехаў у М. Багацькаўку. 19 чэрвеня прыехалі ў Смаленск а 7-й раніцы. Пайшлі ў горад. Падняўшыся на гару, ішлі па роўнай вуліцы, злева ўсцяж тратуара зрэдку зялёныя дрэвы. Насустрач групкамі і па адным чыр-
вонаармейцы. Некаторыя мне падміргваюць: «Гэй, курносая!» Глянула сарамліва на бацьку, а ён ідзе справа побач, стройны, дужы і ўсміхаецца. Крыху вышэй сярэдняга росту, вочы карыя, даволі вялікія, хоць і глыбокія. 42 гады было яму, а мне 15».
Пасля цытаты Міхась Стральцоў піша: «Не ўяўляю чытача, у якога не зашчымела б сэрца ад гэтых радкоў: «42 гады было яму, а мне 15». Гэта наша сённяшняе веданне пра Гарэцкага віною таму. Лічы, малады яшчэ чалавек ідзе, амаль дарослая дачка побач, і радуецца звычайнай чалавечай радасцю, хоць і скупа адпушчанай на той час яму, а мы, сённяшнія, ведаем ужо аб той жыццёвай мяжы, якую неўзабаве пакладзе яму лёс. I сэрца ўздрыгвае. I малюнак уздрыгвае і доўжыцца ў часе, нібы стоп-кадр».
Тое эсэ Міхась Лявонавіч прынёс на пачатку 1983 года для юбілейнага — да 90-х угодкаў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага — нумара «ЛіМа». А нейк паслей Стральцоў завітаў у рэдакцыю «ЛіМа» не адзін — з прыгажуняю Веранікаю. Мусіць, змеціўшы ў маіх вачох захапленне ці замілаванасць, ён шчасліва ўсміхаўся, нібыта казаў: вось, старычок, якая ў мяне большая дачка вырасла.
Так і хочацца казаць стральцоўскімі словамі: «Лічы, малады яшчэ чалавек... дарослая дачка побач, і радуецца звычайнай чалавечай радасцю...»
Ён, Стральцоў-бацька, глядзеў на Гарэцкага як на бацьку, якому таксама яшчэ не было пяцідзесяці, і добра прасякнуўся гэтым бацькоўскім пачуццём, бацькоўскаю радасцю Максіма Іванавіча...
Тады, калі пісалася і друкавалася гэтае эсэ, ні аўтар, ні мы яшчэ не ведалі тае «жыццёвай мяжы, якую неўзабаве пакладзе яму лёс».
Усе мы ведаем, што «зімовае завеі крадзецца подых за спіной».
Ад каго я пачуў пра хваробу М. Стральцова? Ці не ад Карласа Шэрмана? Ці ад Віктара Карамазава? «Цяжка гэта — ілгаць замоўчваннем блізкаму чалавеку... пра хваробу». Зноў цытата з Брыля. Сябры замоўчваюць, родныя — кажуць няпраўду,
а яны, хворыя, «калі не ведаюць, дык здагадваюцца пра сваю асуджанасць». Ды як не здагадвацца? Адно слова «Бараўляны» можа каторага забіць. Бо ўрэшце дактары вымушаныя будуць сказаць: «Вам трэба легчы на абследаванне». Яны ўжо напэўна ведаюць дыягназ, і гэтае «абследаванне» гучыць для супакаення: маўляў, нічога страшнага пакуль яшчэ няма.
Гэтае журботнае падарожжа ў Бараўляны з Алаю Сямёнавай і Карласам. Мы ведаем дыягназ: рак стрававода. Прычыны? Ахто ведае прычыны? Мо і курэнне (маглі мы напусціць поўны кабінет дыму; з форткі, як з коміна, ішоў).
Стральцоўская ўсмешка (няўжо ён не ведае праўды?). I мы, удавана бадзёранькія. Ага, Карлас узяў з сабою фотаапарат. А вось адзін з тых апошніх фотаздымкаў Міхася Стральцова (часопіс «Крыніца», 1989, № 2). Па ўсмешцы відаць: яшчэ кволіцца надзея.
А потым Карлас паведаміць мне пра аперацыю і пра ўскладненне пасля яе. Медыкі ў такіх выпадках кажуць, што аперацыю рабілі нямытымі рукамі. Быў занесены нейкі кок. Патрабаваліся і моцныя антыбіётыкі, і інтэнсіўная тэрапія. Неабходна было лячыць ад дзвюх хваробаў адразу. Мне чамусьці сказалі: нельга. Нельга паехаць да яго. А я вінаваціў сябе: не так развітаўся з Міхасём Лявонавічам. Трэ было яму сказаць, што я заўсёды любіў у ім чалавека і мастака. (Ах, як мы саромеемся быць сентыментальнымі, баімося здацца смешнымі.) Адно спадзяванне: ён здагадваўся пра маё стаўленне да яго і ягонае творчасці.
У яго ў палаце — Карамазаў. Віктар Філімонавіч быў там, калі пачалося трызненне, калі чалавек пачынае глядзець бялкамі. I наступае час, калі з чалавекам застаецца той, хто ведае яго найлепш. Засталася Лена. Каб назаўтра закрыць яму вочы.
A 24 жніўня 1987 года Янка Брыль і я ішлі па вуліцы Румянцава. I тут, амаль ля Саюза журналістаў, адбылася прызначаная сустрэча Брыля з жонкаю Стральцова. Я першы раз бачыў яе. Яна казала, у які касцюм адзене Міхася Лявонавіча, ягонае цела... Казала, што развітанне будзе заўтра і што будзе яно нядоўгае, бо занесеная інфекцыя такая, што нельга, каб цела больш працяглы час ляжала ў нармальных — пакаёвых — умовах.
...У мяне даўно не было такога ўзрушэння, як на пахаванні Адамчыка. Вячаслаў Уладзіміравіч быў абсалютна не падобны на сябе жывога, якім я яго ведаў. Калі б не жонка ягоная, не дзеці, я б каму чужому і ў іншых абставінах нізашто не паверыў, што ў дамавіне — Адамчык.
Тады, у жніўні 1987-га, у мяне было не меншае ўзрушэнне. Раніцай у дзень пахавання я зразумеў, што мне лепш не ісці на грамадзянскую паніхіду. Мне не хацелася бачыць «памочнікаў смерці», якія — я гэта ведаў — абавязкова прыйдуць, каб вынесці Мішу. Але, мусіць, я болын баяўся бачыць мёртвага Міхася Стральцова. Я бачыў мёртвага, непазнавальнага Адамчыка. I цяпер гэты вобраз у маіх успамінах неадменна паўстае і засланяе вобраз Адамчыка жывога. Міхась Стральцоў застаўся ў маёй памяці жывым.