Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
Пісанне — гэта тое, што называюць працаю душы. А пра гэтую працу ўголас не скажаш, не распавядзеш. Пра яе мы даведваемся, чытаючы радкі, прасякаючыся настроем аўтара, настройваючыся на лад ягоных думак, пачуццяў. Так адбываецца дыялог пісьменніка і чытача. Мажліва, самы інтымны, прадуктыўны дыялог.
Яшчэ да асабістае сустрэчы з М. Стральцовым я ўжо вёў дыялог з ім.
2
Недзе на трэцім курсе я адпусціў доўгія валасы — тады гэта было модна. I падняў каўнер курткі — гэта таксама, здаецца, лічылася, што няблага. Тады катастрафічна, увачавідкі вузелі ў хлопцаў штаны, затое так прасторна было плячам пад шырачэзнымі пінжакамі. Праўда, гэта ўжо мяне не датычыла. Доўгія
валасы — няблага. 1 падняць каўнер — таксама. Я чытаў тады французскіяраманы. Эміль Бландэ, Люсьен Рубампрэ... Галантны век, дасціпнасць. I скепсіс. «Страчаныя ілюзіі». Партрэт «бацькі ўсіх народаў» пыліўся ў інтэрнацкай шафе-кладоўцы. «Как мало пройдено дорог, какмного сделано ошйбок». He было саладзейшай спакусы, чым журба.
«Свет Іванавіч, былы донжуан», 1965
Гэта было няйначаіі як напружанне духоўнага зроку...
«Адзін лапаць, адзін чунь», 1966
Так здарылася, што кожны празаічны твор М. Стральцова, напісаны ў 1965-1973 гадах, быў (прынамсі для нас, маладзейшых) падзеяй.
— Ты чытаў «Свет Іванавіча...»?
Першае, пра што папытаўся Алесь Жук, калі мы сустрэліся з ім на менскім асфальце.
— Ты чытаў «Свет Іванавіча...»?
Гэта ўжо Мікола Гіль. У «ЛіМе».
Апавяданне з’явілася ў «Маладосці» пад канец 1965-га. Ужо не было Хрушчова. Патыхала палітычнымі замаразкамі. Восьвось на лаву падсудных пойдуць Андрэй Сіняўскі і Юлі Даніэль, а з Масквы прагоняць Алеся Адамовіча.
У гэтым апавяданні вабіла фронда. I тая галантнасць, дасціпнасць, з якою яна была прадэманстравана.
Зноў чытаю тыя радкі — і ахоплівае журба. Гэта не толькі пра пакаленне, што нарадзілася да вайны. Гэта і пра нашае, на дзесяць-дванаццаць гадоў маладзейшае за Стральцова. Тады прыўзнялася «жалезная заслона». Пасля Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве (1957) з’явіліся «стылягі». Катастрафічна вузелі штаны не толькі ў кавалераў, але і ў нас, падшпаркаў. А ў дзевак — спадніцы. Што і казаць — нават прэзідэнт Дж. Ф. Кэнэдзі, у вайну ўжо лейтэнант, хадзіў у вузкіх штанах і падымаў каўнер свайго палітончыка. Малады быў Дж. Ф. Кенэдзі, абаяльны. Жонка ягоная — прыгажуня. У кіно паказвалі замежную кінахроніку, прэпараваную,
але ж і з цікавымі эпізодамі. Можна было параўнаць Мікіту Сяргеевіча і яго Ніну Пятроўну з сужэнствам Кэнэдзі...
Лімітаваны (гэта значыць — абмежаваны ў накладзе і маладаступны шараговым падпісчыкам) часопіс «Нностранная лнтература» перадаваўся з рук у рукі. Выходзілі і кніжкі. Эрнест Хэмінгуэй, Жан-Поль Сартр, Альбэр Камю, Наталі Сарот, Сімона дэ Бавуар... I яшчэ «прагрэсіўны» Гайнрых Бёль. Па «галасах» таксама можна было сёе-тое ўчуць. Рок-н-рол...
Мы прыйшлі ў самастойнае жыццё, калі насталі замаразкі і маразм, але ў нас быў ужо сякі-такі набытак, але «жалезную заслону» ўжо нельга было апусціць дарэшты, але побач з намі былі старэйшыя — і аднадумцы, і суддзі.
Гісторыку цікава зірнуць, як мяняліся абставіны і як у гэтых абставінах мяняліся людзі.
Магчыма, найцяжэй у новых абставінах было чалавеку з талентам эпіка — Івану Мележу. He толькі хваробы заміналі яму ў працы. Як было мастаку пісаць пра падзеі трагічных 30-х гадоў, калі на асвятленне, на асэнсаванне іх практычна наклалі табу? Вунь і Янку Брылю давялося і так, і гэтак кроіць свае «Птушкі і гнёзды»: то немцы надта гуманныя «атрымаліся», то прачытваюцца нейкія алюзіі ці то паралелі паміж гітлераўскай Нямеччынай і сталінскім Саюзам... Лягчэй было людзям, якія за прыкладам Міхася Лынькова ўзяліся пісаць, кажучы словамі Стральцова, буйнаблочную «ваенную» прозу (у літаратурным асяроддзі гэтае шматпуддзе назвалі апупеямі).
I ўсё ж «жалезная пята» не задушыла праўду дарэшты. Апупеі яшчэ толькі планаваліся, калькуляваліся (кожны з іх аўтараў дакладна ведаў, што трэба падкрэсліць «кіруючую і накіроўваючую ролю партыі», у якой прапорцыі павінны быць станоўчыя і адмоўныя героі), а мы тым часам прачытаем аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» са свабоднымі вершамі на пачатку і ў канцы твора і з малітваю дзеда Міхалкі ў пятым раздзеле.
Я і цяпер не магу знайсці адказу на пытанне: як яе, тую малітву, прапусцілі ў друк? Пачытайце яе — гэта сапраўды хрысціянства. Я ж памятаю, як выкасоўвалі хрысціянска-рэлігійныя
матывы ў мяне... Нават у гады перабудовы нават карыфеяў — Чынгіза Айтматава, Васіля Быкава ды Віктара Астаф’ева — вінавацілі ў «Комсомольской правде» за «кокетннчанье с боженькой». А тут хрысціянства ў 60-х гадах. Падкрэслю: народнае, сялянскае хрысціянства, немудрагелістае.
Гэтую малітву можна разбіць на дзве часткі: спавядальную і просьбітную. Адну цяжка адарваць ад другое, але рызыкну і працытую другую частку:
«Прашу Цябе за ўнука. Ён сірата, Ты ведаеш, і не зрабі так, каб каб ён быў сіратою і між людзей. У яго добрая душа, Ты ведаеш гэта. Пашлі выпрабаванні яму па сіле. He зрабі так, каб надламалася яго душа пад цяжарам дабра. Але не зрабі і так, каб душа яго стала зласлівай. Палажы яму тую меру, якую не палажыў Ты мне. Я баюся дабра, але я не вінаваты ў гэтым. He за сябе я баюся, за ўнука. Супакой сэрца дачцэ маёй: яна шмат за вайну перажыла, стала зласлівым яе сэрца. Пашлі добрага чалавека ёй, пашлі ўнуку майму бацьку. Дай яшчэ пажыць маёй старой — не будзе Табе шкоды ад гэтага, Божа... Амінь!»
Мо я памыляюся, але мне здаецца, што гэтая малітва можа быць самастойным творам. Ва ўсякім разе я не сустракаў у найноўшай беларускай літаратуры твора, роўнага ёй, такога камернага, інтымнага дыялогу чалавека (кроплі хваляў) з Богам. «Магутны Божа» Наталлі Арсенневай надаецца для калектыўнага, харавога выканання, бо там просім мы для нас, для Беларусі, а тут чалавек, выспавядаўшыся Богу, просіць для сваіх унука-сіраты, дачкі-ўдавы і жонкі. Для сябе — адно «Даруй мне, божа...» Вось гэтая камернасць, інтымнасць і надае твору высокае гуманістычнае гучанне. Гуманістычнае гучанне надае і тое, што дзед Міхалка любіць канкрэтных людзей, а даўно вядома, што любіць чалавецтва лягчэй, чым асобных чалавекаў. (Яшчэ Пётр Вяземскі пісаў: «Н презнрал он человека, / Н человечество любнл».)
Пакаленне тых хлопцаў, што адпускалі доўгія валасы і падымалі каўняры куртак ды пінжакоў, хлопцаў, у якіх «ката-
страфічна, увачавідкі вузелі... штаны», але «затое так прасторна было плячам пад шырачэзнымі пінжакамі», расло без рэлігіі, было ў пераважнай большасці сваёй атэістычным. I Стральцоў быў у ім ці не адзіным празаікам, хто пэўным чынам пераадолеў уплыў атэістычнае школы, камсамолу, партыі.
He памятаю, каб ён заводзіў размовы на рэлігійныя тэмы. He чуў, каб ён калі хаўрусаваўся з якімі рэлігійнымі дзеячамі, клерыкаламі. Дый з кім было хаўрусавацца? Пратэстанцкія прапаведнікі былі спрэс малаграматныя дзядзькі, варожа настаўленыя да свецкае культуры, у тым ліку да мастацкае; у папоў, якія вучонасцю і прыхільнасцю да беларускае культуры не вылучаліся, бегалі вочы (пра тое, што многія з іх працуюць на «органы», не ведаў толькі дурань); з каталіцкіх святароў пісьменнікам найбольш вядомыя былі паляк Казімір Свёнтак і беларус Уладзіслаў Чарняўскі — з іх «органы» вока не спускалі...
Жыццё складвалася так, як складвалася. Пераадольванне ўплыву школы, камсамолу і партыі, мусіць, не магло пачацца раней, чым пачалося. Юны М. Стральцоў верыў у Сталіна. Першы надрукаваны ягоны твор меў загаловак «Товарніцу Сталнну». Аўтару тады, у 1952-м, было пятнаццаць гадоў. Але «недзе на трэцім курсе» ён (а ў Свет Іванавічу, ведама ж, нямала ёсць ад аўтара) не толькі «адпусціў доўгія валасы» і «падняў каўнер курткі». У ягонай свядомасці адбываецца пераварот. На трэці курс М. Стральцоў пайшоў пасля XX з’езда КПСС, пасля пачутага на камсамольскім (ці партыйна-камсамольскім) сходзе закрытага пісьма ЦК КПСС пра культ асобы Сталіна, пасля адпаведнае пастановы ЦК.
«Страчаныя ілюзіі» — гэта не назва бальзакаўскага рамана, а стан душы чалавека, выхаванага ў савецкай школе, піянерыі і камсамоле. Камуністычныя ілюзіі страцілі прываблівасць і каштоўнасць, развеяліся. Партрэту «бацькі ўсіх народаў» не заставалася іншага месца, як інтэрнацкая шафа-кладоўка. А журба стала для маладога Стральцова антытэзаю, апазіцыяй казённаму партыйна-камсамольскаму аптымізму, «бодрячеству».
У тым ліку ў творчасці. Бо ён, Стральцоў, у гэты час адыходзіць і ад бальшавіцкае ідэалогіі, і ад спароджанай ёю эстэтыкі сацрэалізму. Ён шукае іншую эстэтыку, і дзеля гэтага ён чытае замежныя раманы. (Пра ягоную любоў да нехрэстаматыйнае расійскае паэзіі я ўжо казаў. Можна дадаць тут і пра Льва Талстога, асабліва навеліста, і пра Івана Буніна... А нашаму Максіму Гарэцкаму ён прысвеціць два эсэ.)
Напружаным духоўным зрокам ён убачыў фальшывасць бальшавіцкае эстэтыкі і ўжо не здолеў стаць сацрэалістам, партыйным пісьменнікам, байцом ідэалагічнага фронту.
У выпадку з М. Стральцовым мне рупіць параўнаць ягоны жыццёвы і творчы шлях са шляхам некаторых ягоных раўналеткаў, аднакашнікаў. Спакуса вялікая. Можна было б паказаць, як хлопцы-франдзёры, што ў канцы 50-х — на пачатку 60-х галёкалі на задніх лавах у СП БССР, хутка прыстасаваліся да сістэмы і мелі з яе някепскі спажытак. Зрэшты, у схеме іх развіцця няма нічога новага: на пачатку 1930-х і Пятрусь Броўка, супраць якога змагаліся аднакашнікі Стральйова, быўуліку тых, хто, паводле даносаў сексотаў, праводзіў лінію на кампраметацыю асобных пісьменнікаў-камуністаў, крычаў у часе іх выступленняў «камісары», «адміністратары», спрабаваўсарваць іх выступленні (напрыклад, у часе выступлення Лукаша Бэндэ выкрыкваў: «Даеш Купалу», «Купалу слова»), I гэты ж Броўка потым сам стаў саюзпісьменніцкім камісарам і літаратурным адміністратарам.
I ўсё ж не буду супрацьпастаўляць Стральцова канкрэтным ягоным равеснікам, бо можа атрымацца так, што я ўзвышу Міхася Лявонавіча коштам прыніжэння іншых. Пра ягоных равеснікаў я напішу калі асобна. А тут заўважу, што для характарыстыкі грамадскае і эстэтычнае пазіцыі Стральцова дастаткова і таго, што ён, па-першае, не быў у ліку шумных франдзёраў канца 50-х — пачатку 60-х, што ён, па-другое, не ўступіў у КПСС і што ён, па-трэцяе, не стаў сацрэалістам.