Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
3
...я пішу эпітафію апавяданню...
«Смаленне вепрука», 1973
Прысніўся верш...
«Ядлоўцавы куст», 1973
Тое першае знаёмства з рэдакцыяй «Маладосці»...
Карла Маркса, 40. Будынак ЦК камсамола Беларусі. Падымешся па лесвіцы на другі паверх, павернеш направа, у крыло, што ўздоўж вуліцы Маркса (пазней я дазнаюся, што за царом яе называлі Падгорнаю). 3 правага боку на дзвярах чатырох, калі не памыляюся, кабінетаў шыльдачкі з лагатыпам часопіса. У самым першым кабінеце — машыністка Лідзія Сяргееўна, Таўлаіха, загадчык аддзела публіцыстыкі Уладзіслаў Нядзведскі, фотакарэспандэнт Аляксандр Дзітлаў (ягоная лабараторыя — на цокальным паверсе), у другім кабінеце — адказны сакратар Уладзімір Юрэвіч, рэдактар аддзела крытыкі Вера Палтаран і карэктаркі, у трэцім — рэдактары паэзіі і прозы Мікола Аўрамчыкды Міхась Стральцоў. Тры гэтыя кабінеты злучаныя паміж сабою, утвараюць, калі можна так сказаць, анфіладу, і кожны з іх мае асобны ўваход з калідора. Чацвёрты кабінет займаюць галоўны рэдактар Пімен Панчанка ды ягоны намеснік Алесь Асіпенка. У 1966 годзе, калі Пімена (у той час усе казалі Пімен) абяруць сакратаром СП БССР, Алесь Харытонавіч стане галоўным, а намеснікам да яго прыйдзе Васіль Зуёнак.
Тут, у гэтым будынку, у гэтым жа крыле месціцца таксама рэдакцыя «Вясёлкі». Кабінет ледзь не насупраць «Маладосці» займаюць Васіль Вітка, Алесь Пальчэўскі ды Сяргей Грахоўскі. На першым паверсе — рэдакцыя «Бярозкі».
Тады яны маглі змясціцца ў адным будынку, а пазней камсамольскі апарат разросся гэтак, што рэдакцыям давялося выбірацца з абжытага дома.
Я любіў заходзіць у тую рэдакцыю «Маладосці». У нейкім часопісе я бачыў такі здымак М. Стральцова: пісьменнік стаіць
ля вялікага акна, праз якое відаць дах нейкага будынка; віецца воблачка дыму; сам Міхась Лявонавіч прыгожа-зажурана ўсміхаецца... Здымак зроблены ці не Аляксандрам Дзітлавым у тым самым маладосцеўскім кабінеце, з якога відзён двор ЦК ЛКСМБ. У гэтым кабінеце я чуў апавяданні Міколы Аўрамчыка пра даваеннае літаратурнае жыццё (пра Масея Сяднёва, Віктара Казлоўскага ды іншых). Мне дзіўнавата было чуць, што пра Кузьму Чорнага ён кажа: «Мікалай Карлавіч прачытаў...» У кабінет заходзіў шумны, поўны смешных гісторый Алесь Асіпенка, які так і не пераадолеў свайго віцебскага вымаўлення, і мне цікава было слухаць яго нават безадносна да зместу прамоўленага. Былы дыктар Беларускага радыё (ён будзе весці папулярную перадачу «Жывое слова») Уладзімір Юрэвіч гаварыў добра пастаўленым голасам, можна сказаць — узорна-акадэмічна. Ад Уладзіміра Міхайлавіча таксама можна было пачуць шмат цікавага з даўняга часу. Вера Палтаран амаль заўсёды ініцыявала абмеркаванне новых кніжак і публікацыяў у часопісах. 3 «Вясёлкі» прыходзіў Вітка. Ён мог задаць і такое пытанне: «А чаму гэта вы добрую прозу надрукавалі ў самым канцы часопіса?» Усе здзіўлена глядзелі на яго: жартуе чалавек, ці што? Нехта казаў: «Цімох Васільевіч, быць таго не можа». Цімох Васільевіч бліскаў шкельцамі акуляраў і настойваў на сваім. «Хіба ж нарыс Янкі Сіпакова — не проза?» — пытаўся нарэшце ён, і ніхто не мог яму запярэчыць.
3 другое паловы 60-х я пачаў раўнаваць Стральцова. Да паэзіі. Ніяк не мог пагадзіцца, што ён яшчэ і паэт. Нават і сказаць не магу, хто з добрых празаікаў пераходзіў у паэты. А тут чалавек пачаў пісаць рыфмаваныя тэксты... Мо да яго стасуюцца перайначаныя словы Ганны Ахматавай: «Паэзія заўсёды здавалася мне і таямніцай і спакусай»? А мо «потребовал поэта к свяшенной жертве Апполон»? А мо яго чытанне Багдановічавых вершаў натхніла? Шкадую, не папытаўся.
Так і не ведаю адказу: Багдановіч натхніў Стральцова пісаць вершы ці так само па сабе атрымалася. Адно магу сказаць: стральцоўская «Загадка Багдановіча» спрычынілася да рэнесансу Багдановічавай паэзіі. Так, былі публікацыі Алеся Ба-
чылы, Ніны Ватацы, але стральцоўскае эсэ стала самаю прызнанаю працаю, што папулярызавала творчасць Багдановіча. Дзіўным чынам здарылася так, што ў тым самым годзе, як было напісана эсэ (1968), у свет выйшлі Багдановічаў двухтомнік і зборнік выбраных твораў «Маладзік» з прадмоваю Алега Лойкі.
У дзённіку Варлена Бечыка можна прачытаць, што ў эсэ М. Стральцова няма нічога новага. Згаджаюся: у сэнсе факталогіі — нічога новага. Дык жа — гэта не навуковая праца, не артыкул, а эсэ, твор, аднесены пазней да жанру аповесці.
Нехта добра сказаў, што сапраўднай навіной ёсць талент: гэта тая навіна, якая заўсёды ўтрымлівае новае. Эсэ Стральцова ўтрымлівала і ўтрымлівае новае і для матэматыка, які цікавіцца паэзіяй, і для выпускніка філфака, які гэтую паэзію павінен ведаць як спецыяліст.
Няхай мне даруюць смелае параўнанне, але не магу тут не згадаць твор Пушкіна пра Сальеры, якога, між іншым, рэабілітоўваў Багдановіч. Уся логіка характару, рэальных абставінаў, у якіх жыў Сальеры, настаўнік Людвіга ван Бетховена, абвяргае версію Пушкіна пра тое, што Сальеры мог атруціць Моцарта і атруціў яго насамрэч, але мастацкая праўда, праўда вобразаў мае сваю логіку, а самі вобразы — свае каардынаты быцця. Пушкінскі Сальеры — самаісны. У Стральцова — таксама самаісны вобраз, вобраз Багдановіча, а не сума звестак пра паэта, якую трэба «адбарабаніць» на іспыце. 3 другога боку, студэнт «дакладвае» экзаменатару пра вобраз Багдановіча ў аповесці Стральцова, бадай, гэтак жа, як і пра вобраз Моцарта ў маленькай трагедыі Пушкіна. Параўнанне, паўтараю, мажліва, надта смелае, але Стральцову ўдалося тое, што не ўдавалася (і не ўдаецца) іншым беларускім літаратарам: стварыць самаісны мастацкі вобраз пісьменніка, які рэальна жыў і тварыў. I ў гэтым ёсць новае.
Тое, што Стральцоў піша вершы, настройвала на мінорны лад. А тое, што ў адным годзе ўбачылі свет і паэтычны зборнік «Ядлоўцавы куст», і апавяданне «Смаленне вепрука», падказвала мне, што празаік Стральцоў больш нічога не напіша. Дарма кружлялі чуткі пра аповесць «Конь гуляў на волі», якую нібыта
270 Наступны, яшчэ не аб’яўлены змест: Літаратуразнаўчы дыскурс піша Міхась Лявонавіч. (Мікола Гіль не раз паўтараў гэты загаловак: надта ж хацеў, каб Стральцоў вярнуўся да прозы.) He памятаю, калі ў мяне адбылася размова з Алесем Асташонкам, які цытуе мае словы пра тое, што стральцоўскія словы са «Смалення вепрука» пра накрэслены круг я інтэрпрэтаваў як завяршэнне кругу ў творчасці самога пісьменніка. Так, чытаючы «Смаленне вепрука», бліскучае апавяданне, жанр якога сам аўтар вызначыў як «эпітафію апавяданню», я ўнутрана — нават у грудзёх зашчымела — зразумеў: круг замкнуўся. He хацелася верыць прадчуванню. Кволая надзея яшчэ была. He ў аднаго мяне. Быў жа ў Стральцова-паэта радок «Люблю я прозы дух цвярозы».
4
Усё радзей мы кажам слова «друг», Ёсць сябра, ёсць сусед, ёсць прыяцель, таварыш. Сустрэнешся — «Здароў!» Гаворкі — тары-бары.
«Ядлоўцавы куст», 1973
1	так захочацца пагрэцца Ля ўласнай цёплае душы.
«Мой свеце ясны», 1986
3 1973 года перанясуся амаль на дзесяць гадоў наперад — у 1982 год.
Пінск. У гатэлі «Прыпяць», у нумары, у якім спыніўся Уладзімір Калеснік, сабралася немаленькая грамада беларускіх ды ўкраінскіх літаратараў, якія прыехалі на святкаванне 100-х угодкаў з дня нараджэння Якуба Коласа. Была і чарка. Узнікла нагода пагаманіць і пра тое, чаму не адзін пісьменнік меў такую слабасць — выпіваць на шкоду свайму здароўю, творчасці, дабрабыту. Дацэнт Калеснік, спасылаючыся на прыклад Міхася Рудкоўскага, генералізаваў ды выводзіў прычыну гэтага з’явішча з таго, што чалавек, бачачы прорву паміж належным і рэальным, не можа прыстасавацца да гэтага рэальнага. Адсюль я рабіў выснову, што такі чалавек не мог стаць і не быў маральным рэлятывістам: не меў аднае маралі ў адных
выпадках і іншае — у іншых. Але гэты чалавек і не змагар, не прапаведнік. Бачачы разрыў паміж належным і сапраўдным, ён не фармулюе палітычных, эканамічных, сацыяльных ідэяў, не кліча да змагання за іх здзяйсненне. Дацэнт Калеснік даў зразумець: былі б іншыя магчымасці для самарэалізацыі чалавека, мажліва, больш спрыяльна склаўся б і ягоны асабісты лёс.
У 1982-м Стральцоў быў у Мазыры, у ЛТП (абыдземся расійскаю абрэвіятураю словаў «лячэбна-працоўны прафілакторый»),
Вестка пра тое, што Стральцоў там, не прагучала для мяне навіною.
Да лістапада 1981 года я бываў у Менску наездамі. Перапісваўся сяды-тады з двума Алесямі: Разанавым і Жуком. Я наагул па натуры не кампанейскі чалавек. I ўжо зусім не вадзіў кампанію з аматарамі літаратурных плётак (хто з кім колькі выпіў, хто з кім спаў, ажаніўся, развёўся). Такія навіны не цікавяць мяне і да сёння, хоць, ведама, асабістае жыццё ўплывае на творчасць.
Вось і не магу сказаць, хто была першая жонка Стральцова. Бачыў другую. I пра яго бяду, пра ягоную слабасць я даведаўся ўжо тады, калі пра гэта ведаў «увесь Менск», калі ён стаў «вольным мастаком». 3 гэтага вынікае, што я аніразу не браў чарку са Стральцовым. Прыязджаючы ў Менск, я мог выпіць з равеснікамі. Са старэйшымі не піў, калі яны мяне не запрашалі ў кампанію.
Тут трэба зрабіць удакладненне. Ведама, можна было пачаставаць старэйшых, асабліва калі табе трэ было прабіць у выдавецтве кніжку ці «падмазаць» рэдактара, каб ён давёў тваю пісаніну да кандыцыі, або падзякаваць рэдактару за давядзенне да гэтае самае кандыцыі. He адзін літаратар гэтак і рабіў. Мне — не даводзілася. He было патрэбы. Дый нават калі б была, я ніколі не адважыўся б прапанаваць пачастунак маім рэдактарам Рыгору Барадуліну, Сяргею Грахоўскаму, Міхасю Стральцову, Вячаславу Адамчыку, Уладзіміру Дамашэвічу, Янку Сіпакову: вельмі высока я ставіў іх, каб прыйшла ў галаву думка абразіць такою прапановаю.
Мусіць, першасная бяда Стральцова была ў тым, што ён не мог адмовіць напорыстым аўтарам. I рабіў з іх пісьменнікаў, г. зн. перапісваў іхнія тэксты. Мне называлі імёны тых людзей. Тыя людзі — Брыль з іншае трагічнае прычыны назваў іх памочнікамі смерці — дзякавалі свайму рэдактару.
Ведама, апынуўшыся на «вольным хлебе», стаўшы «вольным мастаком», можна было пражыць і літаратурнымі заробкамі, але пры трох умовах: што ты шмат пішаш, што ў цябе выходзяць кніжкі, што ты жывеш сціпла. У час «вольнага мастакоўства» (бяру 1973—1980 гг.) у Стральцова выйшла тры арыгінальныя зборнікі паэзіі і крытыкі («Ядлоўцавы куст», «У полі зроку», «Цень ад вясла») і кніга выбранага «У чаканні радасці». I ў перакладах нешта было. Быццам і няблага, але...