Выгнаны патрыцый Кніга пра Міхася Стральцова

Выгнаны патрыцый

Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
105.66 МБ
VII.	Касавіца
VIII.	Другая вячэра з выпіўкай (Арнольд, «я», Люба)
IX.	Нейкая інтэрлюдыя (якая ?) — Танька ?
X.	Грэх.
XI.	Вечарынка і бойка
XII.	Лес.
XIII.	Выгнанне блудн[ага сына ?]
XIV.	Яшчэ інтэрл[юдыя]
XV.	Ад’езд.
Гэта — прыбл[ізна]. ПадумацьЗ
План твора не мае загалоўка, але з пэўных прычын яго таксама можна аднесці да няспраўджанага «Каня...» Да гэтага падштурхоўвае тое, што пачатак гучыць як «I. Два прыезды (асобн[а])». У другім варыянце ўступу да аповесці захавалася згадка пра «два прыезды» (гл. ніжэй). Хоць імёны персанажаў змененыя ў параўнанні з 1-м планам, але гэта не павінна схіляць да таго, што тут вядзецца гаворка пра іншы твор.
ІІТто да тэксту самой аповесці, то ён фактычна адсутнічае (прынамсі, у архіве). Захавалася толькі два подступы да яе, два накіды першай старонкі: машынапіс і рукапіс. Нягледзячы
на тое, што яны амаль ідэнтычныя па змесце, вялікая розніца палягае ў інтанацыі. Відаць, паміж напісаннем гэтых двух варыянтаў быў вялікі адрэзак часу, калі адбыліся змены і ў самім падыходзе аўтара да разумення, якім павінен быць твор. Параўнаем. Вось як гучыць 1-шы, машынапісны варыянт аповесці «Конь гуляў на волі»:
I такі прастор, які краявід! Унізе, пад абрывам, рака — несамавіта-плоская, падупалая перад безнадзейнай роўняддзю таго, другога, лугавога берагу; і сцежкі, і тарнейшыя пуцявіны дзенідзе пярэсціліся на той роўнядзі, і круглыя купы лазы серабрыста ільсніліся і гэтаксама былі значны, як і перад крыва абрынутым з далягляду лесам далёкія свечкі стагоў, як і адзінокі, пярэсты бакен на павароце ракі — гэта справа, як і прыцененая смугой палоска насыпу — гэта ўжо там, злева, дзе ў апошнім высілку туга віляла рака перад мостам...
I хмара ішла, хуткацечная хмара, з лёгкім, прасветленым сонцам мысам, нібыта крыга, загнутым. Гэткім параходзікам ішла хмара — цень перад ёю лёгка бег па зямлі, рызыкоўна і нястрашна, — і меўся дождж неўзабаве праліцца на поплаў і на ваду, на лугавыя дарогі і сцежкі, на [пярэсты статак] нячасты табун — добра, браце, што ён ашчадзіў яго на астачу. Таклюба ж было позірку спыняцца на гэтым раскіданым па лузе статку, дзе кожная [каравяка] і хацела быць разам з усімі сваімі і была тым часам сама па сабе (што зробіш — вольніца!), але ж, бач, не цяміла, што тыя дзве дзяўчынкі  таксама былі самі па сабе — ці не віною таму быў хлапчына ў картовіку і ледзь не ў міліцэііскай злінялай, але ж усё адно самавітай фуражцы, — бач, збочыўся наводдаль на купіне, чуе, як гарыць ад спякоты нос пад няпэўным ценем казыркастай фуражкі, стругае складанчыкам дубчык, ну, думае, вазьму я сёння сваё на вечарынцы ў клубе!
Ну і што з таго, што таго хлапчыны і тых дзяўчатак табе не надта добра відаць! Так быць можа і, можа, так быць павінна!
Іхмара ідзе, пратараніла, аблажыла сонца — і гэта зноў жа не страшна — вось і будзе дождж (няхай будзе дождж!)
Дык што, паглядзім, што ж тут з намі побач...
Ну, гарадок за табою, ну, на абрыве стаіш, пад табою рэчка, — але далягляды, далягляды якія! Ну, яшчэ паглядзі! Ну, і коні гуляюць на волі... ТакЎ
Пра тое, што гэта сапраўды першы варыянт з двух наяўных сведчыць не дата (якой няма), але некаторыя заўвагі і аўтарскія праўкі, а таксама нататкі на адвароце аркуша6, ўведзеныя ў рукапіс; апошні па гэтай прычыне можна лічыць пазнейшым. Інтанацыйна ён вытрыманы ў светлым, аптымістычным ключы, які для позняга Стральцова быў неўласцівы. Бадай, яго нават можна аднесці да самага пачатку творчай працы пісьменніка ў прозе (1950-я гг.), тут шмат што сугучна7.
Другі варыянт мае загаловак і захаваўся ў выглядзе двух рукапісных аркушаў з аўтарскімі праўкамі
Конь гуляў на волі
Было два прыезды, было два ад’езды... Фраза цягне за сабою фразу, і сугучча, як заўсёды, мусіць, дрэнна. He трэба так. Што два прыезды былі, я, аўтар, добра і нават дакладна ведаю; сказаць пра ад’езды пакуль не бяруся. Пагледзімо, бадаіі, разам іразам параімся. Няхай будзе першы прыезд.
I
...ітакіпрастор, такікраявід!Унізе, пад абрывам, — рака, несамавіта-пляскатая, падупалая пад куды шырэйшай роўняддзю таго, другога, лугавога берагу. I сцежкі, і тарнейшыя пуцявіны дзе-нідзе пярэсціліся на той роўнядзі, і круглыя купы лазы гэтаксама ільсніліся і гэтаксама былі значны, як / далёкія свечкі стагоў перад крыва абрынутым з далягляду лесам, як і адзінокі бакен на павароце ракі — гэта справа — як і прыцененая смугой палоска насыпу, гэта ўжо там, злева, дзе ў апошнім высілку туга віляла рака перад мостам...
Іхмара ішла, хуткацечная хмара, злёгкім, прасветленым сонцам мысам, нібыта крыга, загнутым. Гэткім параходзікам ішла хмара — цень перад ёю лёгка бег па зямлі, рызыкоўна так і не баючыся, — і меўся дождж неўзабаве праліцца на поплаў і на ваду, на лугавыя дарогі і сцежкі, на кашару з няпэўнай яе і непатрэбнай
314 Наступны, яшчэ не аб’яўлены змест: Літаратуразнаўчы дыскурс тут агароджай. Бо і статак разумеў гэта і пасвіўся недзе там, куды яшчэ не дапяўся цень ад хмары, і нейкія жанчыны — прыслужніцы статку — відны былі за кашарай, — добра, браце, што ты ўсёгэта бачыш, там, злева, але паглядзі ж і направа...
А хмара ішла, і тое, што было пад хмарай і пад ценем ад яе, не супраціўлялася ім і не выказвала сабой аніяк а ні радасці, а ні здзіўлення. Дзіўна гэта было яму, і ён глядзеў ужо туды, дзе раней прастору, гэту, што справа, дзе як бы раней каранаваў, а цяпер нячутна высвятляў сабою бакен.
Але ж і галоўнае, што раптоўна адкрылася, галоўнае цяпер было перад ім... Нейкай дазволенай нядаўна сонечным днём вечаровасцю набрыняла цяпер хмара: тут была элементарная электрычная з’ява (ведаў жа, у які жыве век!), але як усё пераіначылася ў гэтых, залежных ад хмары, межах прасторы!?
I ён тады ўбачыў каня.
Галоўнае адкрылася тады яму, тое галоўнае, чаму ён не знайшоў [назвіска] і абсягу ў зацененых зрэнках вачэй, іўдушы, прытомленай... аберацыяй...
Ён тады ўбачыў коней.Д
Падвядзем вынікі. Становіцца зразумелым, што задума напісання аповесці «Конь гуляў на волі» ў Міхася Стральцова сапраўды была. Першыя весткі аб ёй, першы накід плану можна датаваць 1972 годам, калі пісьменнікяшчэ не збіраўся назаўжды пакідаць мастацкую прозу (пра гэта ён гаворыць і ў вершы «Ода прозе» са зборніка «Ядлоўцавы куст» (1973): «...Яшчэ мне з ёю па дарозе...»). Пачатковая задума разраслася ў план маштабнай аповесці са складанай кампазіцыяй і шматлікімі дзеючымі асобамі, заснаванай на побытавым матэрыяле (у жанры т. зв. «вясковай прозы»), Бліжэйшы па часе прыклад — аповесць «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970). Магчыма, «Конь гуляў на волі» напачатку быў пакліканы стаць больш разгорнутым, эпічным творам. Але з цягам часу пісьменнік, пераходзячы на эсэістычную дарогу, відавочна, сумняецца ў мэтазгоднасці падобнай шматслоўнасці і побытавасці. Другі, рукапісны варыянт аповесці можна лічыць подступам да лірычна-філасофскага твора, які сапраўды мог апынуцца выніковым, падагульняль-
Ціхан Чарнякевіч. «Журба і пасміханне павінны быць у гэтым...» 315 ным. Ці ўдалося яго дапісаць Міхасю Стральцову — пытанне застаецца адкрытым.
1	БДАМЛМ, ф. 361, воп. 1, спр. 34, л. 15—16-адв.
2	БДАМЛМ, ф. 361, воп. 1, спр. 34, л. 7.
3	Гэтая датыроўка ўдакладняе час пачатку працы над аповесцю. Гл., напрыклад, ваўспамінах Р. Барадуліна: «Калі Міхась вярнуўся з Палесся [маецца на ўвазе зняволенне ў мазырскім ЛПП на пачатку 1980-хгг. — Ц. ¥.], задумаў напісаць новую рэч. У часопісах анансавалася: «Конь гуляў на волі». Радок з вясёлай бяседнай песні. Бо Міхась Стральцоў любіў волю, не цярпеў ні хамута, ні цугляў, якімі яго хацеў ацішыць рэжым. У працу ўваходзіў цяжка». Ці ў Б. Сачанкі: ««Конь гуляў на волі...» — так павінен быў называцца твор, над якім думаў, працаваў апошнія дні свае Міхась Стральцоў. Пра што ён, той твор? Hi разу пра гэта мы не гаварылі».
4	БДАМЛМ, ф. 361, воп. 1, спр. 34, л. 39—41.
5	БДАМЛМ, ф. 361, воп. 1, спр. 2, л. 7—8. Машынапіс з аўтарскімі праўкамі. Без загалоўка.
6	Бо і статак разумеў гэта і пасвіўся недзе там, куды яшчэ не дапяўся цень ад хмары, і нейкія жанчыны — прыслужніцы яго, відны былі за кашарай, — добра, браце, што так гэта ты аглядаў. 1 не выказвала сабой аніяк а ні радасці, а ні засмучэння, не прасіла ні ў наваколля, ні ў неба. Бо ён глядзеў ужо туды, дзе раней прастору, тую, што справа, як бы каранаваў, прыцягваў да сябе бакен. Нейкай дазволенай нядаўна сонечным днём вечаровасцю набрыняла цяпер хмара (БДАМЛ М, ф. 361, воп. 1, спр. 2, л. 7-адв.).
7	Параўнайц, напрыклад, з інтанацыяй накіду апавядання 1950-х гадоў «Брыгадзір і гусі» — з таго ж архіўнага фонду: «3 вышыні птушынага палёту вёску бачаць каршукі і ластаўкі, галубы і буслы, вераб’і і яшчэ розная там не вартая ўспамінку драбяза.
Ці не ўсё роўна, як завецца гэтая вёска, — няхай нават Целяшы.
Чатыры разы на дзень, летучы з раённага цэнтра ў абласны горад, над вёскай стракоча, валюхаецца з крыла на крыло (знізу гэта добра відаць) аднаматорны рэйсавы самалёцік; да яго прывыклі ўжо і, зда-
раецца, зацікаўлена праводзяйь позіркам толькі тады, калі ведаюць, што якога-небудзь Самусіхі Пятра ці Хведаркава Івана, ці якую-небудзь цётку Ганну пільная [патрэба] сарвала з дому на дзень на два [да сваякоў ці ў бальніцу] і не ў блізкі свет, а ў той жа самы абласны горад. Тады хто-небудзь возьме ды і памахае з зямлі самалёту рукой. He можа быць, каб там не ўбачылі, абавязкова ўбачаць! Казаў жа Прыкуткін Паўлюк, а, можа, смяяўся, халера на яго, што бачыў з самалёта, як Васіль Жаласны хадзіў за пуню на двор: па кастылю, нібыта, таго пазнаў, — убіў той кастыль у зямлю перад сабой, як апазнавальны знак.
Мала веры, канечне, гэтаму Паўлюку. Смяюн і пракуда, халера б на яго! Выдумаў, можа, ці чуў [неразб.], як зімою Васілёвага сабаку воўк схапіў, як гаспадар галасіў у хаце, баючыся паткнуцца на двор, нібы тая баба лемантаваў: «А цюцечка мой даражэ-энькі, як жа я табе памагу-у-у! А воўк жа ты, воўк, — ваўкарэзіна ты, а не во-о-ўк!»
Гэта проста так, да слова прыйшлося: не патрэбен нам Васіль.
Летась увосень, калі гарэлі лясы, садзіўся ў вёсцы ля самай школы ў полі верталёт. Верталётчык, ці як яго там, абедаў у настаўніцы Клары Пятроўны. Настаўніца Клара Пятроўна праводзіла потым таго верталётчыка пад саменькі верталёт, а як верталёт у неба падняўся, махала рукой. Дзела, канешне, маладое, чаму не памахаць!» (БДАМЛМ, ф. 361, воп. 1, спр. 2, л. 3).