Выгнаны патрыцый
Кніга пра Міхася Стральцова
Выдавец: Лімарыус
Памер: 432с.
Мінск 2017
Для пакаленняў старэйшых гэта сталася, так бы мовіць, магчыма, чарговай модай, паўторам трыццатых гадоў (шмат што друкавалася ў «Мностранной лмтературе» — Хэмінгуэй, Дос Пасас). Для нас — не тое каб сталася найноўшым катэхізісам, аднак вельмі ж успрымальным ракурсам рэчаіснасці. Яны так выйгравалі ў параўнанні з пастулатамі сталінскага афіцыёзу. Мы ўзбройваліся скепсісам Генрыха Бёля і Эрыха Марыі
Рэмарка: «бліскуча замілаванае нішто, уталентаванае ў сваёй нікчэмнасці»; «хто ні на што не спадзяецца, той не будзе расчараваны»; «толькі не прымаць нічога блізка да сэрца. Тое, што прымеш, маеш намер утрымаць, а ўтрымаць нельга нічога». Мы адпрэчвалі плакатна-пустазвоннае ўчора і сёння. Мы прагнулі адкаснуцца ад стэрэатыпаў рэжыму.
Вызваляліся ад пафасу бацькоў і дзядоў, ад ілжэідэалогіі, ад ілжэідэалаў: пагарджалі наменклатурнымі чыноўнікамі, іранічна-скептычна ставіліся да афіцыёзу. Мы вышэй за ўсё лічылі звычайныя чалавечыя адносіны, шанавалі перавагу інтэлекту і таленту, але не перавагу пасады. He мелі пашаны да маёмасці. Пра грошы гаварыць не было завядзёнкі. Спытаць — колькі зарабляеш? — было пачварна ганебным тонам.
Адкуль жа ўзяліся чыноўнікі? Што вы рабілі падчас застою? Як пазначылі дваццацігоддзе ад сярэдзіны 60-х да сярэдзіны 80-х? Такія пытанні давялося пачуць нам у другой палове 80-х.
Дарэчы сказаць, высокія чыны ўвогуле мала хто займаў з нашага пакалення. Калі займалі — досыць позна. Напачатку лічылася — занадта маладыя, «сталінская гвардыя» моцна трымала пазіцыі, сядзела ва ўсіхчыноўніцкіх крэслах гэтакжа цвёрда, як у крамлёўскіх. «Не магу без працы» — гэта было праўдай, гэта было і трагедыяй. Было трагедыяй таго пакалення — і наступных. Ці не ў першую чаргу — нашага. Бо калі прыйшоў да ўлады Гарбачоў, было пазначана спачатку неаспрэчна: старыя — у архіў. Хаця крыху пазней наша пакаленне паказала сябе вельмі актыўным, вырашальна актыўным — і падчас так званай перабудовы, і падчас пазнейшых падзей. Але гэта ўсё «рэплікі ўбок», як пазначаюць драматургі. Большасць — не імкнулася да пасад. «Не прымяраў мундзіраў», — гэтак пра сябе мог сказаць не толькі Рыгор Барадулін (яго словы), а і Уладзімір Караткевіч, і Васіль Сёмуха, і Арсень Ліс, і, безумоўна, Міхась Стральцоў. «Для пісьменніка няма іншай кар’еры, акрамя творчай», — словы таго ж Хэмінгуэя. I яно заўсёды было так, ва ўсе часы. Але на нашу пару — пачынаючы ад 30-х гадоў — адукаваныя мецэнаты зніклі, за кіраўнічыя сталы траплялі вельмі рэдка людзі дасведчаныя і талерантныя, звычайна — з трафарэтным
і ваяўніча выпрастаным уяўленнем. Хаця — літаратурнаму пакаленню Стральцова пашанцавала: у «Полымі» на пачатку іх літаратурных спроб быў Максім Танк, у «Маладосці» — Пімен Панчанка. Прозу Стральцова дабраслаўляўЯнка Брыль. Аднак — у выдавецтве, што выпускала мастацкую літаратуру, тады рабілі дырэктарамі С. Майхровіч і 3. Матузаў. Гэта пры іх грамілі і рассыпалі набор твораў Уладзіміра Караткевіча. Гэта пры іх рассылаліся загады і вердыкты — што можна, што трэба і што не трэба пісаць.
Міхась Стральцоў выбраў сабе шлях, які ў 60-я, 70-я гады ніхто не забараняў і ніхто асабліва не заахвочваў. He лаялі, а так, пашкрэбвалі словам: немаштабна, камерна, неактуальна. Лірычна-філасофская проза. Крытычная проза. Пазней — паэзія. Тут было выратаванне. Тут была трагедыя.
Наша пакаленне ў відавочныя маразы пасля «адлігі» «залегла» ў рамантычна-апалітычны дрэйф. «А я еду, а я еду за туманом, затуманом, н за запахом тайгн», — гэтую немудрагелістую мудрасць, хай даруюць мне таўталогію, падхапілі невыпадкова. Бегчы было яшчэ магчыма. I не толькі за мяжу (гэта было досыць складана, між іншым). Хаця, зразумела, выяўлялася, што ў тайзе або каля праліва Лаперуза тое ж самае, што ў роднай Беларусі ці дзе-небудзь у так званай сярэдняй паласе нашай былой неабсяжнай. «Вясёлую планету» Калыму, здаецца, так актыўна ўжо не асвойвалі, аднак трапіць у псіхушку ці проста ў спісы нядобранадзейных было вельмі проста.
Узварухнулася, абудзілася была надзея на аднаўленне, калі не Адраджэнне, беларускасці — і пайшла пад лёд пасля «адлігі». Адлучэнне ад беларускага ішло неўпрыкметку нібыта, але запланавана, няўхільна. Паводле прадпісанняў і тэорый пра адміранне нацый. З’явіліся «ліберальныя» паслабленні: хочаш — вучы, не хочаш — не вучы. У навучальных установах знікала мова. На ўсіх узроўнях. Забываліся на мову тыя, хто яе ведаў: нашы равеснікі. Які ж інжынер, якая лекарка мелі нармальную магчымасць гаварыць па-беларуску? Пісалі пра нашу мову Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, даводзілі выдатныя ўзоры літаратурнага існавання яе Вячаслаў Адамчык, Іван
Чыгрынаў, Анатоль Кудравец. Пакутна раздумваў пра «загадку Шамісо» Міхась Стральцоў у «Загадцы Багдановіча». Тут было выратаванне. Тут была трагедыя. У канцы 80-х гэтае пакаленне папракалі. Шмат. Жылі ў застоі. У турму не ішлі. Штандар нязгоды не выкідвалі. На мітынгі не выходзілі (далёка не зайшлі б, між іншым). Адным словам, мелі нахабства — існавалі. Паслухмяна запісвалі ў анкеты: «не быў», не ўдзельнічаў», «не маю»... Так.
1 захоўвалі свабодны дух. Хаця «ламаліся» нашы равеснікі, тыя, хто нарадзіўся ў канцы 30-х — пачатку 40-х, часцей, як больш старэйшыя ці маладзейшыя. Адны, старэйшыя, набылі жыццёвага вопыту і маўклівага скепсісу яшчэ пры «правадыры ўсіх народаў». Маладзейшыя — набывалі імунітэт самазахавання ў брэжнеўскія часы. Мы, загартаваныя ў дзяцінстве лозунгамі накшталт «За справу Леніна-Сталіна будзьце гатовы!» — «Заўжды гатовы!», у гады сталення і ўзроставага максімалізму паверылі «назаўсёды»; культу асобы не будзе, таталітарызму не будзе, хлусні не будзе... Рамантызм, высокія ідэалы, іронія, скепсіс, вера і нявер’е — усё перакруцілася ў няпросты скрутак. А тут пачалося — інверсіі, эўфемізмы: «быў рэпрэсаваны», праз пару гадоў — «трагічна загінуў», яшчэ праз нейкі час — дабрачынна «памёр». Пра ўсіх ахвяр 30-х гадоў. Прывучаныя да аскетызму як да нормы жкцця, існавання, мы бачылі, што гэтыя прынцыпы ў пару «развітога сацыялізму» не маюць цаны, увогуле пачаліся масавыя «абмены» — купляпродаж на масавым, прымітыўным, і нейкім бессаромна-танным узроўні.
Праўда, можна было цешыць сябе «маленькімі радасцямі»: чытаць кнігі (яны былі досыць таннымі, і з’яўлялася многа цікавага), хадзіць у тэатр (у 60-я гады быў сапраўдны тэатральны бум), слухаць музыку (сур'ёзныя, класічныя творы былі не толькі ў пашане, былі ў модзе — неблагая мода), хадзіць у кіно (а глядзець было што — фільмы Бергмана, Антаніёні, Андрэя Таркоўскага). Дарэчы, прыканцы 50-х, у 60—70-я гады мы слухалі Святаслава Рыхтэра, Эміля Гілельса, Давіда і Ігара Ойстрахаў, Віктара Траццякова — білеты былі недарагія, а паз-
нейшага абавязковага блату было не трэба: білеты набываліся проста ў касах. Мы слухалі Баха, Моцарта, Шапэна, Шумана, Паганіні, Вівальдзі... А Брамса і Ліста выконваў выдатна наш менскі філарманічны аркестр. Дырыжыраваў — як дырыжыраваў! — Віктар Дуброўскі.
Можна было прыдбаць новыя туфлі, з’есці смачных цукерак, паспрабаваць паехаць за мяжу, дыхнуць «пылам стагоддзяў» (гэта было досыць складана, але магчыма). Пайсці ў кавярню, выпіць кубачак кавы, келіх віна. Адчыняліся сімпатычныя кавярні, якіх раней не было (натую пару, калі я пішу — у 1991— 1992 гадах — кавярні робяцца прытулкам для... не, не для эліты, для абраннікаў, так бы мовіць, Мідаса — праўда, модны сучасны Мідас мае палёгку: можа пераствараць і наадварот: золата ў рэчы і рэчывы).
Шмат было дробязных і менш дробязных і вызначальных — «прывілеяў», што былі даступныя кожнаму. На побытавым узроўні. На свядомасным.
Можна было колькі хочаш раздумваць пра лёс свой. Лёс народа. Шляхі чалавецтва. Тут было выратаванне. Тут была трагедыя.
Сёння, калі я пішу гэтыя радкі, вельмі модна выдаваць сябе за ахвяру рэжыму, пакутніка. Нават тым, хто няблага ўладкоўваўся ў розныя часы. He быў ані бедным, ані ніцым.
Міхась Стральцоў не выдаваў сябе за пакутніка. He адчуваў сябе ім. He быў ніколі прыстасаванцам. Жыў у рэчаіснасці. I ў свеце, створаным ім самім. У той рэальнасці, што ён назваў — «Мой свеце ясны». Беларускае слова для яго было натуральным, сваім, нязмушаным. Ён не змагаўся за яго. Ён жыў ім. Душу свайго народа адчуваў глыбінна, сутнасна. Першаіснасна. Высловіў гэта. Непасрэдна — больш у «Загадцы Багдановіча», апасродкавана — ва ўсіх сваіх творах. Ці адчуваў трагедыю беларускага слова? Безумоўна. Як змагаўся за яго? Адпаведна з прыродай свайго таленту і чалавечай натуры.
Пра творчасць, пра творчую асобу думаў заўсёды. He толькі пра літаратараў.
Таццяна Арлова
Грустные улыбкн XX века
Наше обшенне с Мйшей Стрельцовым я могу разбмть на трн перйода. Мы поступйлй в одйн й тот же год на отделенйе журналйстнкй фйлологйческого факультета БГУ й проучйлйсь рядом пять лет. Второй перйод был более длйтельным, вплоть до 1980 года, й прошел, как в тумане. Каждый был занят своймй лйчнымй проблемамй. Третай перйод — снова короткнй, до Мйшйной смертн в 1987-м, но этй недолгйе годы мы дружйлй тесно й ежедневно обідалнсь хотя бы по телефону.
Небольшое наше студенческое сообшество в год поступлення — 1954-й — обнаружйло в своей среде моіцных лйтераторов. Онй прмшлй поступать на журналйстйку co стахамй й рассказамй, а спустя какое-то время о нйх говорйлй, как о новом сйльном поколенйй белорусской лйтературы. Наш курс в дальнейшем называлй звёздным, однйм йз самых одарённых в йсторйй белорусского журналйстского образовання. Посудйте самй. Здесь былй поэты Генадь Буравкйн, Вэсйль Зуёнок, Юрась Свйрка, Сымон Блатун. Пробовалй себя в прозе Коля Гйлевйч, Анатолйй Сйленков, Александр Станюта, Володя Скапа. С намн рядом постоянно былй Рыгор Бородулйн, Борйс Саченко, Нван Сйпаков. К младшенькнм прйсоедйнялйсь старшекурснйкй Нван Чйгрйнов, Нван Пташнйков. Co студенческйх лет прозвалй академйком нашего товарйша Адама Мальдйса. Вскоре было трудно разлйчйть, кто где учнтся. Мы счйтэлй свойм даже Владймйра Короткевйча.
Я не называю другах свойх однокурснйков, которые тоже серьезно занймалйсь лйтературой й стэлй хорошммн крйтмкамй. He все готовйлй себя для журналнстйкй. Но все мы жйлй очень насышенной йнтеллектуальной жйзнью. Постоянно обсуждалй, кто й что напйсал в Беларусй й соседней Россйй. СпешйЛй увйдеть, услышать, окунуться в городскую жнзнь. Ребята, что прйехалй йз деревнй, с фанатйзмом ходйлй в театр й кйно, продвйгалнсь в профессйй семймйльнымй шагамй.